Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пад сінім небам

Арсеньева Наталья

Шрифт:

Красавік

Максіму Гарэцкаму

Неба сіняе, сіняе, сіняе… Ані межаў у ім, ані дна. На зямлі ж прыгажуняй-княгіняю пазірае мне ў вочы вясна. Лазьнякі срэбным пухам акрыліся, вецер пыл па-над імі мяце, тут — пралескі ў раўку затаіліся, сірацінай фіялка цьвіце, там — жаўцеюць вяночкі вясновыя красак нейкіх нязнаных яшчэ, там — ізноў — залатыя, ліловыя… Зь іх вясна дываны свае тчэ. Як тут ціха, ні гулу, ні гоману, пачынае нат сум засынаць, ды душою жывою, нястомнаю чую ўсё ж я, што ўсюды вясна. I нічога мне ўжо не жадаецца, ні
каханьня, ні сьветлых мінут,
у душы маёй штосьці зрываецца, што няўзнак адцьвітае, а тут — тут фіялкі цьвітуць цёмна-сінія, сеюць водар салодкі вясны, што брыдзе прыгажуняй-княгіняю, рассыпае вясновыя сны.

Май

Абляцелі вішні… Пагусьцелі клёны, зашумеў, бы ўлетку, сьвежы, новы гай, праляцеў нячутна красавік зялёны, на зямлі пануе сьветла-пышны май. Пасінела й неба… Ласкай залатою залівае сонца поле і мяне. Пасмаю сівою проста прада мною таюць плямы-горы недзе ў тумане. Сонца шчыра грэе. Хораша у полі, зацьвітаюць краскі між травы густой. Чую ўсёй душою, што я зноў на волі, што узноў у сэрцы — веснавы настрой! Сьцень наклаўся сіні ад бярозаў тонкіх на дыван, заліты залатым сьвятлом. У красе калінаў, у лісткох рамонкаў сьвецяцца расінкі, з маладым лісьцём ветрычак жартуе, а ўгары, ў нябёсах белыя хмарыны заплятаюць сець. Пад гарой палоскі маладых калосьсяў зырка зелянеюць… Хочацца глядзець, заглядаць бясконца у блакіт празрысты, аб нічым ня думаць, толькі сьніць а сьніць, сьніць аб сінім небе, гэткім чыстым-чыстым, і аб сонцы й шчасьці, што мне значаць дні.

Ноч

Загасьлі апошнія косы кароткай маёвай зары. I чыстыя зоры, як росы, як сьлёзы, зазьзялі ўгары. Растаялі лёгкія хмары, і сталася неба — бяз дна. Спавіўшы імглою абшары, там ноч панавала адна. Акрыўшыся хусткай туманаў, ступіла яна на зямлю, над сьветам, паснулым да рана, раскінула ўладу сваю: спляла сіняватыя сьцені між цёмных кляновых камлёў, і месяца косы-праменьні сыпнула у цемру палёў. Збудзіла зноў ночныя змовы, шэпт-шэлех густое травы, ўзьняла з жабім хорам размовы, заплакала ў плачы савы. Да сэрца людскога паволі вужакай сьлізкой падпаўзла, старыя, забытыя болі з прадоньня узноў узьняла. Збудзіла ў адных, не іначай, як важкай крануўшы рукой, найгоршае пекла распачы, а ў іншых — дзіўны супакой.

На сенажаці

Косы зьвіняць… Сьпеўна ўзносяцца зыкі, поўняць жыцьцём жаўтацьвет-сенажаць майстры дзіўныя зь нязнаных музыкаў, косы зьвіняць… Кмена пах цягне па мокрых пракосах, водарыць сенам у пухкіх капах! Дыхае поле у сонцавых косах, кмену йдзе пах… Песьню жанкі запяялі нясьмела, і — звоніць уся сенажаць, з гукамі — ўдалеч, здаецца б, ляцела… Косы зьвіняць…

Улетку

Жамчужнай мглою хмаркі абвязалі Нябёсы, сонца пуць. Па залатых жытох сярэбраныя хвалі Плывуць, плывуць, плывуць… Які прастор кругом! Бязь берагу, бяз краю Калышуцца жыта! Ў ружовым полымі вятраны дзень згарае, — Як цёпла, любата… Шматфарбным дываном, красой-вясной сатканым Лажыцца сенажаць. I ў дзень,
і на зары, і ўвечары, і зрана
Там жаўранкі зьвіняць.
I звонкі іх прызыў, і лёгкія ўздыханьні Красуючых палей, — Нясуцца да нябёс малітвай дзякаваньня Вышэй, вышэй, вышэй…

У лесе

Ф. К.

Лес вітаў нас нячутнымі словамі, нам сьмяялася неба празрыстае, а над намі, ўгары над дуброваю, хмаркі таялі, лёгкія, чыстыя. Па узгорках, па травах уквечаных косы сонца нізкога туляліся, у аўсох запыняліся нечага, адплывалі, ізь ценем зьліваліся… Штось шасьцеў лес… Дубровай зялёнаю слаў ізь ветрам нам шэлехі зводныя, і здавалася дзіўна знаёмаю мова іх, і чужая, і родная…

Вячорны абразок

Зьмярканьне… Зь яснага блакіту зьнікаюць фарбы, бліскі дня, і чыстым золатам заліта ціхіх палёў далечыня. Істужкай сьцежка ўецца ў жыце, зьбягае ўніз, паўзе вышэй, праз ручаёў сталёвых ніці бяжыць кудысь далей, далей… На ўзгорку млын-вятрак ляніва крыламі часам узмахне, і статак галубоў пужліва з-пад даху ў неба-выш памкне… Лятуць, купаюцца ў паветры, зьнікаюць, круцяцца узноў лісты, што ўвосень носяць ветры, а захад іх фарбуе ў кроў.

*** Вечар неба хварбуе ў гарачыя тоны…

Вечар неба хварбуе ў гарачыя тоны, Чыстым золатам густа залоціць рабіны, — I здаецца паветра густым і зялёным, Як вада у вазёрах, зялёных ад ціны. Гаснуць косы на вежах готыцкіх касьцёлаў, I, зьніжаючысь, шклы запаляюць агнямі. Зоры — вочы малых засмучоных анёлаў, — Мігацяцца у хмарах, парваных над намі. Час таёмны, ня ноч і ня дзень, калі цені, Цені ночы зьліваюцца з косамі сонца, Калі хочацца раптам устаць на калені I стаяць так бяз руху, маўкліва, бяз конца… Ў гэты час ад’жывае у думках старое, Ўспамінаюцца даўныя сэрца хваробы… I так лёгка душою — вячэрняй парою — Зразумеці сусьветныя сумы й жалобы!..

Разьвітаньне

Тонкай мглой абвязаліся сінія далі, сінія-сінія далі на ўзьмежжы нябёс. Па жытох расплыліся вятраныя хвалі, ветру плаўныя хвалі, што вечар прынёс… I паволі, паволі чырвоным пажарам занялося чырвоным пажарам усё: і жыты, і кляноў верхавіны, і хмары, й нат будзённае, шэрае ў шэрым, жыцьцё. Дзень канаў зь недаверлівай, кволай усьмешкай, з прыкрай, горкай усьмешкаю хворых людзёў, і зьвінелі яму разьвітаньне узьмежкам зелянкавыя конікі — дзеці палёў. Разьвітаньне з жыцьцём, разьвітаньне навекі, разьвітаньне навекі з жыцьцёвай маной, калі чорная ноч моцна сьцісьне павекі, моцна сьцісьне павекі над сьцерплай зямлёй…

Перад ночай

Цямнее заход над палоскаю бору далёка… далёка… Над самаю ж скроняй шапочуць галіны расьцьвілае ліпы, што цьвет залаты долу сыпле і сыпле. Успыхнулі першыя зоры ў прадоньні над цёмнай, далёкай палоскаю бору. I ноч агарнула сьвет сіняй тугою, і сьціхлі ў той сіні апошнія гукі… Ды думкам, хаценьням — няма супакою, плывуць яны, думкі, як хвалі ракою, аж хочацца выцягнуць, выкінуць рукі у ноч, што накрыла сьвет сіняй тугою…
Поделиться:
Популярные книги

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Измена. Наследник для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Наследник для дракона

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX