Ночкай сягоньня мне ў самыя вочымесяц зімовы глядзеў і сьмяяўся:— Сумна табе? — ён як быццам пытаўся, —праўда, ня сьпіцца у сьветлыя ночы?Ўстань і зірні на вакно, што адзетатонкаю сеткаю з рож серабрыстых,пэўна, як глянеш, прыпомніш ты лета,яркія красак у садзе маністы.Пэўна, прыпомніш ліпнёвыя ночкі,зорак узор, прыгажэйшы за сонца,сонна прыціхлыя ліпкі, дубочкі,цёмнае неба бяз краю, бясконца.Ўспомніш, як ціха бывала ў пакоі,ўсе ужо спалі, а ў вокны глядзеламляўкая цемра, паўночча глухое.Ўспомніш, аб чым ты тады летуцела,ўспомніш, як бралася плакаць парою,ўспомніш, як сэрца чагосьці шукала,ўспомніш, аб чым гэткай ночкай з сабою,толькі з сабою адной гаварыла.Ўспомніш, як глянеш на срэбныя краскі,ўсе свае думкі, надзеі дзіўныя,сумныя, быццам зімовыя казкі,ясныя, быццам вясьнянкі лясныя.Ўспомніш пра ўсё, што тады ты хацела,ўсё, што ў жыцьці ты яшчэ не пазнала,твары няясныя тых, што нясьмелатолькі у снох, у лятунках кахала…Ў снох… а ня сьпіцца у сьветлыя ночы,сон мой сягоньня так рана парваўся,бо цераз вокны мне ў самыя вочымесяц прыгожы глядзеў і сьмяяўся.
У клясе
Нудна, нудна у клясе сягоньня,Неяк цёмна і ціха зусім.Імжыць дождж, а ў вакно аднатоннаЯсакор лісьцем б’ецца сухім.Дахі мокрыя зьзяюць, як з сталі,Нейкім бліскам халодным, цяжкім.Імжыць дождж, а ў вакно перасталіБіць лісьцём ясакоры сухім.Каля дошкі высокай і чорнайСтаіць Люба і піша, маўчыць.Ціха ўсё, а ў вакно аднатоннаЗноў лісьцё ясакора гучыць.Неяк дзіўна, так ціха сягоньня,Ані сьмеху ня чутна, ні слоў.Ўсе маўчаць, а ў вакно аднатоннаЯсакор перастаў біцца зноў.Доўга, доўга я ў кнігу глядзела,Слоў
ня бачыла толькі, чаму?Мо’ затое, што ў вокны нясьмелаЯсакор шаптаў казку сваю?Як далёка мне ўсё, што балесьнеАдчувала я ночкай і днём!Мо’ затое, што лепшыя песьніЯсакор мне пяе за вакном?Ён пяе не аб тым, што мінула,Старадаўным, далёкім, сівым.Не, аб будучай долі, я чую —Ён лісьцём сваім шэпча сухім.I нясьмелыя, смутныя словыНепакояць, трывожаць душу.Ціха ў клясе, бо ціхую мовуАбарвалі таполі сваю.I ўзноў нудна так, нудна, халодна,Неяк цемна і ціха зусім.Імжыць дождж, а ў вакно аднатоннаЯсакор лісьцем б’ецца сухім.
Ночы і думкі
Ёсьць ночы белыя, ёсьць цёмныя, глухія.Ёсьць гаманлівыя — і ёсьць зусім ціхія.Іх — больш за ўсё люблю зь лядзяным зьзяньнем зор,што на шаўкох нябёс празрысты ткуць узор.Люблю за супакой, хоць сонны, а чароўны,люблю за сіні змрок, за смутак невыслоўны,што на душы ляжыць, калі сяджу аднаі ў шыбіню гляджу нябёсную бяз дна…Ёсьць думкі сьветлыя, ёсьць чорныя, благія,ёсьць думкі, як і ноч, зусім-зусім ціхія.Іх — больш за ўсё люблю, з манлівасьцяй надзей,з усім, што лекам тут зямной душы людзей.Люблю за цішыню дзіўную ў сэрцы, тую,зь якою я нідзе й ніколі не сумую,за тое, што гарыць ізь імі дух, расьцеі кажа жыць ня так, як тут жывуць усе!
*** Я люблю песьні ветра у полі…
Я люблю песьні ветра у поліI вясёлых сьняжынак гульню,Калі ў хаце ня хочацца болейМучыць думкамі душу сваю.Я люблю выйсьці ў час, калі хмарыДагараць, калі захад загас,Калі цені агорнуць абшарыI зьмярканьня зімовага час…Ў вёсцы ціха — ўсё сьнегам адзета,Ў белай рызе рабіны стаяць.Ў вокнах зоркі чырвоныя сьветлаТут і там, загарэўшысь, дрыжаць.Засыпаючы сад каля школкі,То баржджэй, то паціху ізноўПылам сыплюцца лёгкім іголкіЗь неабсяжных нябесных палёў.Густа, густа лятуць яны, йрвуцца,Мчацца зь ветрам у белы прастор,То — рассыплюцца, ў вольхах саб’юцца,То — хаваюць агеньчыкі зор…Ўсё зьмяшалася ў полі, здаецца,Віхор круціцца, б’ецца, пяе.Мо змагаецца з кім, мо сьмяецца?Мо хавае надзеі свае?Лес, дзе хвойкі, сасонка ў сасонку,Ў ясны дзень вырасталі сьцяной, —Мглы агорнуты белай пялёнкан,Мглы, што неба зьмяшала зь зямлёй.I ўсю ноч у бялеючым поліКарагоды сьняжынкі вядуць,То баюкаюць песьняй аб долі,То хаўтурныя гімны пяюць.
Памяці Ядвігіна Ш
Ціха з шэрых нябёс белы падае сьнег,А учора сьмяялась вясна,Сонца першыя косы так сьветлы былі,Усьміхаючысь, хмаркі ў блакіце плылі,I ласкаў, і звадзіў гэты сьмех.Вецер — той нават дыхаў у твары вясной,Ўжо чарнела дзе-недзе зямля,Ўсюды з грукатам срэбным плылі ручаі,Ты памёр, не прыждаўшы чароўнай вясны,Сьпі жа з чыстай, спакойнай душой.Тут, на шумнай зямлі, ты і жыў, і цярпеў,Ты народ свой гаротны кахаў,Ты да мэты ішоў без пуці, без дарог,Працаваў, не шкадуючы сіл, пакуль мог,Не прыждаўшы вясны, дагарэў.Дагарэў… але сьветлая памяць тваяНе разьвеецца лёгка, як дым.Не забудуцца простыя словы твае,I, як сына найлепшага, прыме цябеБеларусі пакутнай зямля.
V. Зачарованы кут
З крыніцы народнай
Зачарованы кут
Ой вы, казкі, казкі-чары!Із надзённаьсцяй зударыцьвас — і трэскі палятуць!Каб ня вы, ці мала ўбогіх,нехлямяг, у паўдарогіпазрывалі б каліту,завярнулі, не дапялі,патапіліся б у жалі,зьвягай сьцятыя, зьляглі?А пад вашаю атрутайхоць навомірг скінеш путы,ўбачыш казку й на зямлі!Дрэмле багна… На балотаўжо кладзецца пазалота,зырка чыркае ваду —месяц гэта ўзьняў павекі,на бары зірнуў, на рэкі,на дуброваў чараду.Там, дзе згрудзіліся ў змрокувербалоз, трысьцё, асокі,качкі б’юцца на начлег,млын ляжыць, як воз паловы,і вачмі сьляпымі ловіцьтую зорку, што сьпялей.Млын — ня млын… Страхі — нізваньня,ветругі зьмялі, ня сяньняучарнеў, прыгнуўся зруб,і даўно здубела кола,ўжо ня сноўдае наўкола,каб надраць на кашу круп.Ды ня сьпяць у сенцах сьцені:ўночы ў поўню хтосьці пеніцьпену ў заставе сухім,нехта іскры ў цемры крэсіцьі рагоча ў цёмным лесе,насыпаючы мяхі…Ды ня годзе, на заходзеўлетку, ў лётным карагодзеймкнуць туды русалкі — піць,а напіўшыся удосыць,чэшуць хмель зялёны косаў,аж, як шоўк той, зарыпіць…Ноч насоўваецца з бору,жабы рыпу ўтораць хорам,гостра тхне багіньне, тхля…I тады вось тамка зводы,здані, страхі з-пад калодаўвыпаўзаюць спакваля!Кажаны тапыраць вушы:ці ня рой шуміць дзе мушы,крылаў стрымліваюць гон,совы вухкаюць пануразь вершалінаў дрэваў бурыхна загубу, на праклён…Там, апоўначы бяззорнайвадзянік вылазіць чорны,бруха мокрае скрабеі рукой сьлізкой, зялёнайвее жвір на хлеб надзённывадзянісе і сабе.Там… сам сьлівень, у каронезалатой на сьлізкай скроніз багны, скрут у скрут, паўзе,спорнік зьмеем прамяністымзносіць грошы ды маністы,знае сховы, балазе.Там лясун ідзе у скокізь лесавіцай крутабокай,векавечны маладзён!Маладзік там ведзьмы сочаць,зельле йрвуць па роснай ночы,чорны, злы, атрутны плен…Ды, калі пявун гарластыпрапяе у вёсцы, — шастацьу бары сьціхае ўсё.Ціха зноў… I толькі зорыгладзь балотную сузорацьды калышыцца трысьцё.
Балотніца
Хто там так плача, хто там галосіць,помачы ў поўначы чорнай ня ўпросіць?Сыплюць тужлівае рэха лагчынайсіні сасоньнік, рудая ляшчына,рэжучы ў сэрцы барозны зыркія.Пошчаку ўтроп — вусьціш цягнецца з кіем.Стане за кустам, прыложыць да вухаз кіпцямі пальцы… Пашэпча штось глухай зноўку брыдзе… А той, нехта, галосіць,нешта нясьцішна у поўначы просіць…Высака плавае месяц халодны.Поўня… ў балоце за полем бясплоднымсіта чаротаў ледзь цэдзіць густоесрэбра вады. Там, у цёмным настоі,мые лазьняк каўтуністыя косы,сьцелюць туманы палотны ускосам,рукі выцягваюць з хвалі, аж чорнай,зморы — карчы, плесьню шэрую горнуць…Вусьцішна, глуха ўначы над балотам:шоргаюць целаў тычыньнем чароты,шастаюць суха трысьціны над тоняй,сочачы зьнічкі у небных сутонях.Часам, апоўначы як засынаеўсё, і нат зоры ў багне патанаюць,з твані балотніца ціха выходзіць…Выйдзе, устане й на чорнай калодзекідае, сее пялёсткі лілеі,сее й варожыць, варожыць і сее…Вочы балотніцы сьвецяцца трухляйжутла-зялёнай, засьвецяцца — й зжухнуць,косы — вагню зелянкавага хваля,цішкам даткнешся — і пальцы апаляць,ноч ані сівер іх зьзянь не астудзіць,белае цела, сьцюдзёныя грудзі.Кіне іх ветру на пешчы, на гулі,жабія ногі ў багіньні затуліць, —плача балотніца, плача-галосіць,помачы ў змрочнае поўначы просіць.Толькі ж няможна ёй дацца, даць веры:знадзіць, урокшы, на ўлоньне — у нерат,косамі спутае, шыю ахопіць,гледзячы ў вочы, задушыць, утопіць.Будзе тапіць пакрысе, цаль па цалі —ўзьніме, занурыць, узьніме — і ў хвалі!Будзе тапіць і сьмяяцца ці плакаць,можа, з уцехі, а мо, зь пералякаў:«Ой, бяда мая, бяда горкаяўсьцяж ня збудзецца, сэрцам торкае.На нядолю маю, на няшчасьцейказагубілі мяне вочы, ластаўку,загубілі, зь бядою сасваталібровы цёмныя ды крылатыя.Зь імі соладзі не найрвала я,загубіла адно душу шчырую.Дзе ж спачну цяпер, нестрывалая,ой, нямашака мне нідзе выраю!Мела любага… Зь ім хадзілі мыў сутань сьцежкамі неастылымі.Ой, любіла яго я, ой, песьціла,а ён… зьнік, не сказаўшыся, дзесьцейка…Кон дзявоцкі мой, бяда горкаяўсьцяж ня збудзецца, сэрцам торкае!Не магла я жыць, не адна ж была,хай адна, адна насупроць сяла:не дзяды, нат малеча ўсьміхалася,як я вулкай ішла, калыхалася,як у сьпёку пад сьвіткай ваўнянаюя хавала ад іх несхаванае…Аж дадзела мне доля бяз сонейка,ночкай рынула я у прадоньнейка.Цяжка, важка мне на жвірастым дне,не суцішыў скон сэрца горкага,тужыць, сьніць усьцяж неба з зоркамі.Падыдзі ж сюды, я сама ў багне,прытулі, сагрэй, абдымі мяне!Цалаваць цябе буду, сокала,ажно дзень закрасуе навокала!»Плача балотніца, плача, галосіць,гора таму, каго грэшная ўпросіць:п’яўкам ды чорным раком для спажывызгіне навечна ў чаротах шасьцівых…Хтось мо паплача, прыстоіць ля весьніц,гляне удалеч, ухопіцца песьні…Можа, нат прыйдзе удзень пад балота,мо перагорне чаротаў уплёты,стане, загляне сюдою, тудою,нізка прыгнецца над цёмнай вадою…Ды, дзень па дні, — і забудзецца згубы.Што ж, як адзін дзесь і згубіцца любы?
Плач старога лясуна
Гулка
грымелі ў бары тапары,гул не сьціхаў ад зары да зары.Падалі зь енкам пакутным сасонкі,стан выгінаючы тонкі і гонкі.Дзесьці ў гушчары на днішчы лагчыныў жаху няўсьцішным дрыжэлі асіны,сьмягнуў маліньнік на лядах, і сохшэры, карчамі развораны мох…Плакаў чарот, па бары, над балотам,грагаў крумкач-гарладзёр пералётам,шэрыя совы начы не чакалі,вухкалі скрозь, што ім бор высякалі.А у гушчары, прысеўшы на пнішча,плакаў сутоньнямі дзед-лесунішча.Плакаў стары, абціраючы вочы,сьлёзы буйныя сплывалі равочкамз твару ў кары й лішаёх сіваватых,зьзялі расою на вусах калматых.Плакаў лясун, што лясы высякалі,роў, ажно рэха гуло па-над галяйбору, віхурай валосьсі сівыяўзьняўшы, за хвоі чапляў баравыя,блытаў-ірваў у вяршалінаў гольлі,зоры зьмятаючы зь небнае столі.У доўгай кашулі, русалкамі тканайз лыкаў лазовых і сьцёблаў трысьцяных,падперазаны паўзкой дзеразою,хвояй тхнучы ды грыбамі з вузою,тупаў лясун, уздыхаючы глуха,раз — занямелы, слабы ад сукрухі,раз — равучы, як той тур крутарогі,топча урочышчы ў злосьці й разлогі.Гуд ідзе борам… Пужлівыя совыў дуплах сьляпыя хаваюць галовы,моўчкі зайцы касавурацца ў страху,хмарай зрываюцца чорнаю птахі…Людзі, пачуўшы зьнячэўку грымотызь яснага неба, жагнаюцца ўпотай,пацеры шэпчуць, а сіверкі вечарпершае жоўтае лісьце камечыць,круціць віры зь яго, кружыць, калышаў жухлай, нямой, насьцярожанай цішы,чуйна двары углядаюцца ў змрок,спаць і ня слухаць складаюць зарок…
Вясельле
Ці ня вецер над грэбляй галосіць?Не вярбіны йрвуць з плачам валосьсе?Не, спраўляе вясельле ля млынувадзянік, бярэ з рэчкі дзяўчыну.Ледзь брыла маладая, схудзелымбелым тварам у цемру глядзела,вусны сінія шчытна сьціскала,пальцы ломячы, нешта шукала…Пышны йшоў малады, пасьміхаўся,да свае маладой пахінаўся,сам вялікі, няскладны, цыбаты,з барадою зялёнай, калматай…Не сваты маладых запівалі,як спрадвеку дзяды наказалі, —заручылі бяда іх і гора,не запуснай нядзеляй, а ўчора.Не баяркі сяброўку ўбіралі,распляталі касу русу кралі —распляталі касу рыбкі-плоткі,павымаўшы шаўковыя ўплёткі.Не браты тыя ўплёты хавалі —акунькі іх па дне расьцягалі.Не радня маладую дарыла —хвалі ў вочы сыпнулі ёй жвірам.Не ў царкве маладых павянчалі —на дне віру вянцы ім трымаліне баяры у жычках ды ў ботах,а гнілыя карчы над балотам.Не маліліся поп ды зь дзякамі —здані-вербы шасьцелі сукамі,на налоі ня сьвечкі гарэлі,а трухля балацяная з прэляй.Не гулі ім дуда, ні цымбалы —ветругі голым вецьцем шургалі,ня йшлі ў скокі з хлапцамі дзяўчаты —вадзянік адзін тупаў калматы.Ой жа ж тупаў, дзікі, рагатлівы,абымаўся з сваёй чарнабрывай!А яна… А яна галасіла,каравай свой сьлязіма расіла:— Зашумі, лес, зялёна дуброва,уздымецеся, ветры буйныя,залятайце да роднага таткі,залятайце да роднай матулі.Уставай, уставай, татка родны,ды вынось абраз, родная маці,бласлаўляйце дачушкі вясельле,ой, дзіўное вясельле гуляці!Не шуміць лес, зялёна дуброўка,не ўздымаюцца буйныя ветры,не ўстаюць, не, ня йдуць татка з мамкайбласлаўляці дачку на вясельле.Ой, сасонка мая баравая,ой, галоўка мая палавая!Была маткай мне ночка глухая,родным таткам быў сплаканы ветах,выпраўлялі мяне браты-ветры,галасілі па мне сёстры-зоры.Ой, і моцна ж званы там нам гралі,ой, і зырка ж нам сьвечкі міргалі,ой, прыгожа ж папы нам сьпявалі,калі хвалі мяне спавівалі,толькі ж я, ой, матуля, матуля,ні званоў тых ня чула, ні гуляў…Ці ня вецер над грэбляй галосіць?Не лаза йрве із плачам валосьсе?Не, спраўляе вясельле ля млынувадзянік, бярэ з рэчкі дзяўчыну.Вераб’іная ж ноч над вадоюаер тузае, ледзьве устоіць,разьлівае счарнелае срэбрахваль па кола струхлелага рэбрах,ды яно у пясчаных сувояхсупачыла, даўно нежывое…
Зорка
Сюжэт узяты з апавяданьня А. Амфіцеатрава «Лятавіца»
Заплятаюць зоры белыя вузорыУ бяздоньні неба… Ціша… цішыня…Поўныя пакуты стромкіх хвояў хорыГімн сьпяваюць ночы… Ціша… цішыня…Не шумяць галіны маладой асіныАб адвечных страхах, векавой жудзе,Толькі у лагчыне, дзе туман лёг сіні,Часам ночны вецер глуха загудзе.Ўслухайся у словы ветравае мовы,Ўслухайся у шэпты хвояў маладых:Многа казкаў дзіўных, песьняў пераліўныхЧуткаю душою зразумеў бы ў іх…
*
— Тут былі калісьці, — зварухнуўшы лісьці,Пачынае вецер, — не лясы-палі.Над ракою дзесьці, год таму ўжо дзьвесьце,Між высокіх жытаў вёскі заляглі.Там, у нізкай хатцы, жыў хлапец пры матцы,Сам прыгожы, сьветлы — нібы дзень вясной,А пяяў так звонка, што аж чула сонка,Голас меў жаўронка, птушкі палявой.Чуць сьвітае ранкам, а у полі ЯнкаЎжо ідзе за плугам і папар арэ…Паліць сонца з вышы, ўсё замрэ — ня дыша,А яму і люба, толькі йдзе, пяе.Ўвечары да хаты цягнецца аратыАдпачыць на сене ці пад кажухом,А Янук гуляе, дзеўкі забаўляе,Песьні ім сьпявае недзе за сялом.Посьле, ноччу, ў поле пад лісьцё таполіПрывядзе ён коні, сядзе на зямлі,Коней даглядае, месячык вітае,Дзівіцца і лічыць зорныя вагні…Часта ў Божым моры ірваліся зоры,Як збліжалась восень, маці горкіх мар.Ўніз яны зьляталі, гасьлі, прападаліУ бяздоньнях неба між калматых хмар.Кажуць, што ня зоркі, ангелаў пацёркіЎ восеньскую ночку сыплюцца дажджом:Гэта лятавіцы, злыя чараўніцыНа зямлю зьлятаюць, ой, не за дабром!Зоры ёсьць такія — ясныя, ціхія…Душы праклятыя там жывуць, чуваць…I за крыўду гэту да сканчэньня сьветуПакляліся мсьціцца — людцаў чараваць.Спрыкрыцца праклятай жыці незанятай,Засумуе часам — зоркаю зьляціць.Скінецца дзяўчынай і брыдзе пуцінайГрэх па людзях сеяць, хлапчукоў звадзіць.
*
Варажыла ночка, жаляў, чараў дочка,Агарнуўшы мглою сіняю прастор,У душу прасіўся, сьпевам дзіўным ліўсяСмутных ночных гукаў ціхі перабор…Лёг хлапец у полі пад лісьцём таполіI цягучай песьняй скалыхнуў цішу.Выліваў маркоты, сумы адзіноты,Разьядаў сьлязамі горкімі душу…У нябесным полі ярка, штораз болейЗігацелі зораў белыя вагні,Разрывалісь зоры, гінулі ў прасторы,Гасьлі над зямлёю, гасьлі на зямлі.Вось агнём зарніцы зорка-чараўніцаУ вачох бліснула і зьляцела ўніз.Толькі сьлед бліскучы, агнявы, мінучыНа мамэнт празь неба ніткаю павіс.Глянуў хлопец — дзіва: пасьвятлела ніва,Зорка над зямлёю, над лісьцём ляціць.Глянуў і падняўся, ледзь перажагнаўся,А ўжо тая зорка перад ім стаіць.Зь цемры непрыветнай твар дзяўчыны сьветлайВыплывае моўчкі і глядзіць, глядзіць,Апусьціўшы вочы, мо спытацца хоча:«Што сумуеш, хлопча, што табе баліць?»Вочы у дзяўчыны — возера глыбіні,Ад павек кладзецца сіняваты цень.Валасы дзяўчыны — зорныя тканіны,Сэрабрыста-белы месяца прамень.Лёгкае убраньне з мглы правіднай раньняАбвілося хмаркай каля белых ног…Ўся яна ірдзіцца, квола сэрабрыцца,Як адна з тых зораў, што раскідаў Бог.«Хто ты?» — «Я дзяўчына з хмарнае лагчыны, —Зазьвінела ціха, бы званкі ў траве, —А пачула песьні, вабяць так балесьне, —I прыйшла у поле… слухаць… да цябе.Пей гучней, я сяду»… Слухае загаду,Засьпяваў, заліўся, сэрцайка дрыжыць…А дзяўчына-зорка ўсё сьмяецца горкаI вачмі-бяздоньнем жудасна блішчыць…Скончыў Янка граньне: «Дзеўчынка-каханьне,Для цябе пайду я на мучэньні, зьдзек.Будзеш мая жонка — аджыве старонка,Расьсьвятлее доля: палюбіў навек!Пэўна, знаеш чары, калі таюць хмары,Калі гінуць цені ад тваіх вачэй.Безь цябе мадзеці не магу на сьвеце,Будзь маёю, любка, падыдзі бліжэй».Не жалейка плача, стогне небарача,Не, ня ночны вецер жаласна гудзе, —А з грудзей дзявочых сьпеў ліецца ўночы,Кроіць сэрца болем, сьлёзы гора лье…Пабялелі сеці месяца на вецьці,Паляцелі зоры з чорных Божых рыз,Тонкія таполі застагналі з болі,Апусьцілі вецьце распачліва ўніз.А душа канае… Але тут зьмяняеСваю песьню дзеўча на вясёлы тон…Расплыліся хмаркі, выплыў месяц шпаркі,Зазіялі зоры белым жамчугом.Белыя бярозы, што гублялі сьлёзы,Загудзелі сьветла, радасна, як сьмех.Прабудзілісь кветкі, аджылі палеткі,Ўсё пайшло круціцца, як узімку сьнег.Скача месяц белы, скачуць зоркі сьмела,I дзяўчына скача зь Янкаю, пяе…Валасы сплятае, нібы птушка тая,Ўсё лягчэй нясецца, ўсё вышэй плыве.Ад зямлі паволі сілай дзіўнай воліАдлятае… ўецца сінім матылём,Над густой пшаніцай зьзяе зараніцай,А хлапец трымае, зь ёй імкнецца й ён.«Ой, пусьці, хлапчына, — просіцца дзяўчына, —Не сваёю воляй я ляту да зор!»Але дарма б’ецца, яго страшыць, рвецца:Як каршун з галубкай, праляцелі бор.«Ой, пусьці!» — «Загіну, а цябе, дзяўчына,Не пушчу, хай будзе, што захоча Бог».Ды запелі пеўні дзесь у вёсцы, пэўне,Ірванулась любка — затрымаць ня мог…Шуганула ў неба залатыя глебы,Задрыжэла зоркай — чыстаю расой.I дагэтуль зьзяе, ночкамі гуляе,Аж пакуль не ўбачыць сонца над сабой.А хлапец рвануўся — ў небе апынуўся.За плячамі крыльцы шэрыя ўзрасьлі.Жаўранкам, што золкам будзіць нівы, долкі,Жаўранкам узьняўся ў вышу ад зямлі.Сьпяць яшчэ пракосы, дрэмлюць ніў палосы,А малы жаўронак ўжо ляціць, ляціць:«Цірлі, цір, вярніся, цірлі, адзавіся!»Да зары вячэрняй жаласна зьвініць.Толькі, як у горы, сном нялёгкім зморыЁн засьне у ценю жытніх каласоў, —Выплывае зорка і сьмяецца горка,І хлапца-жаўронка зводзіць, злая, зноў.Бо як сьпіць — сьмяецца, але чуць прачнецца,Зь песняю памкнецца ў неба, да яе, —Ў зораў карагодзе, ў золаце усходу,Ў чырвані аблокаў зорка прападзе…