Мінулі дзянёчкі той раньняй вясны,Калі яшчэ сьнілісь зімовыя сны,А неба ўжо дыхала ласкай,I пахпа ў паветры нязнанай вясной,І сонца сьмяялась нябеснай вышой,І ўсё нам здавалася казкай… Асталіся толькі жаданьні і сны, Мінулі дзянёчкі той раньняй вясны.Сіней стала неба. Пралескі цьвітуць,У сэрцы і думкі й пытаньні ўстаюць,Настала вясеньняе сьвята,Прыгожае сьвята сапраўднай вясны,Сапраўдныя сьветла-вясеньнія дні,Ды шчасьце кудысьці узята. У сэрцы і думкі й пытаньні ўстаюць, Сіней стала неба… Пралескі цьвітуць.Ясьней
стала сонца. Ўсё верыць, жыве, —А ў сэрцы няма болей песьняў вясьне.Нядаўна ў ёй дзіўна парывы расьлі,Хацелася верыць, кудысьці ісьці,Настрой той прапаў, абарваўся… У сэрцы няма болей песьняў вясьне. Ясьней стала неба, ўсё верыць, жыве…
*** Недаверчыва ноч падыходзіць…
Недаверчыва ноч падыходзіць,Штосьці слухае… дух пераводзіць…Цішыня… цішыня… цішыня…Лёгкай мглой абвязаліся вулкі,Гоман места вялікі і гулкі, —Зьнік з апошнімі косамі дня.У небе зоры сьмяюцца празь сьлёзы,I хоць ліпы дрыжаць на марозы,А сьмяюцца чагось і яны…Дык няўжо-ж нас жыцьцё так зваліла,Што ня знойдзем хаценьня і сілыУсьмяхнуцца празь сьлёзы і мы?..
Восень
Хай жаўцее, сьціхае сад з кажнай гадзінай,сонца косы гарачыя ўсюды ня сее,хай гарыць, як агонь, ліст чырвонай асіны,хай апошнія кветкі у садзе жаўцеюць, — будзем чакаць вясны!Хай паўзуць над зямлёю калматыя хмары,хай цямнее рака, хай жыцьцё замірае,не агорнуць нас восені горкія мары,кажны з нас яшчэ сьветлае шчасьце пазнае, — будзем чакаць вясны!Хай у душах надзея на долю канае,зло мінецца, бы летнім дзяньком навальніца,прыйдзе час — сонца ў сініх нябёсах зазьзяе,закрасуе вясновай красою зямліца, — будзем чакаць вясны!
Увечары
Смутак няясны зышоў на душу…Кленчыць, маліцца? Чаго я хачу?Лёгкія хмары плывуць спакваля,мглою чырвоны ўбіраючы шлях…Гукі і гоман нясуцца здалёк,быццам хто гора задзержаць ня ўзмогі закрычэў, застагнаў на ўвесь сьвет…Не, гэта места шуміць так… і сьледгукі глухія кладуць на душу.Сонца заходзіць… Чаго я хачу?Хочацца любасьці нечай да мукі,хочацца сьціснуць халодныя рукі,хочацца кінуць усё і пайсьці,думкі разьвеяць мне хочацца… ціўзяць і заплакаць, каб сьцішыць душу.Цемра надходзіць… Чаго ж я хачу?Можа, хачу я таго, што ўжо маю,можа, хачу недасяжнага раю?Не, не зямных я хацела б уцех,радасьцяў дробных празь сьлёзы і сьмех…Я… я б раззорыць хацела душу.Цемра надходзіць… Чаго я хачу?
*** Я ішла… Нада мной разгараўся вузор…
Я ішла… Нада мной разгараўся узорСьветлых, сумных жамчужынак-зор.I хоць неба паволі рабілась цямней, —Зоркі зьзялі ярчэй і ярчэй…Вось сарвалась адна, паляцела стралойI загасла, зацягнена мглой…I хоць яркай яна, гэта зорка, была,Не прымеціць, што зьнікла яна…Я ішла… Прад вачмі рад таполяў цямнеўI аб нечым таемным шумеў…I хоць слоў я пачуць, зразумець не магла,Іх душа зразумела мая.Раптам вецер шугнуў угары галіны,Чорны цень перабег па зямлі.I хоць вецер той зараз далей паляцеў,Доўга ліст на таполях дрыжэў.Я ішла… Ціхі месяц глядзеў з вышыны,Рассыпаючы ласкі і сны.I хоць прыкра ў той вечар балела душа,Я глядзела у неба і йшла…Ціша, неба і зоры, і сад у паўцьме, —Ўсё вітала ласкава мяне.Й хоць балюча ў той вечар
на сэрцы было,Іх таксама вітала яно…
Уначы
Ноч спакоем чаравала,сьцені ціхія спляталау бярозах, апавітыхсрэбнай, сьнежнаю імглой.Зьнекуль думак, сноў забытых,іх, штодзёньнем скутых, зьбітых,нечаканы выплыў рой…Аджылі ўспаміны, зданідзён калішніх, сны, жаданьні,неба весьняга павець…Захацелася уночыў змрок зімовы не глядзець,а, спусьціўшы твар і вочы,не любіць і не цярпець.
У клясе
Шумна у клясе, шумна і нудна,Сьцены шырокія душаць мяне.Словы вучыцеля ціха, маруднаЛьюцца, іх слухаць ня хочацца мне.Там, ля дзьвярэй, так вясёла сьмяюцца,Тыя — чытаюць, другія — крычаць,Я… я гляджу на праменьні, што йрвуццаЎ цёмную клясу і у шыбах гараць.А з-за вакна мне шапочуць таполі,Неба сінее, прыветная даль,Даль, што ня зьведаць яе нам ніколі,Сьветла-празрыстая, быццам крышталь,Дыхае сьвежасцяй сад пажаўцелы,Ў залі «Адвеку мы спалі» пяюць…Нудна сядзець мне у клясе дзень цэлы,Як цераз вокны нячутна, нясьмелаВосені гукі плывуць…
Толькі ўчора
Толькі ўчора, здаецца, плылі ручаіі вясьнянае сонца зямлю цалавала,а сягоньня ўжо жутла жаўцеюць лісты,а сягоньня ўжо восень бязмала.Толькі ўчора, здаецца, пралескі цьвіліі ў шаўкі прыбіраліся цішкам бярозы,а сягоньня ўжо яблыкі з дрэваў зьняліі па шкле плывуць восені сьлёзы.Толькі ўчора, здаецца, над змрочнай ракойсалавей заліваўся, мы ж — дыхаць ня сьмелі,а сягоньня ўжо поўніцца сэрца тугой,быццам шчасьця й тады мы ня мелі…
Калыханка
Ноч рассыпала зораў агні,ў сінім небе яны патанулі.Вее сон над прасторам зямлі.Люлі, люлі, сыночак мой, люлі.З гэтых зорных чырвоных агнёўя спляту прамяністы вяночак.Над галоўкай павешу тваёй,люлі ж, люлі, засьні, мой сыночак.Будуць зоры маленькаму зьзяць,будуць сьветлыя сны пасылаць.Ціша ўсюды і сонны спакой…Вербы гнуткае вецьце схінулінад сьцюдзёнаю, зьмерзлай ракой.Люлі, люлі, сыночак мой, люлі.Я падслухаю шэпты вярбін,я падслухаю шэляхі ночкіі ў напеў пазьбіраю адзін.Люлі ж, люлі, засьні, мой сыночак.Будуць вербы шасьцець, шапатаць,будуць снамі цябе асыпаць.Як бы плачучы, ў кропельках сьлёзпрыгажуні бярозы паснулі.Гэта ў перлы прыбраў іх мароз.Люлі, люлі, сыночак мой, люлі.Тыя перлы-сьлязінкі зьбяру,наніжу зь іх пацёркаў шнурочакі на шыйку завешу тваю.Люлі ж, люлі, засьні, мой сыночак.Будзе зь імі малы засынаць,ручкай пацеркі-сьлёзы кранаць.Ноч рассыпала зораў агні,ў сінім небе яны патанулі…Сьпіць усё, й ты, маленькі, засьні.Люлі, люлі, сыночак мой, люлі.
Адыйдзі-ж ты, гора
Не заўсёды неба хмарамі пакрыта,Не заўсёды смуткам сэрцайка спавіта.Адыйдзі-ж ты, гора, адыйдзі, благое,Бачыш, там ясьнее небачка ціхое.Не хачу я плакаць: сьветла ўсё і міла,Што было — мінула, я усё забыла,Бо ня вечна неба хмарамі пакрыта,Як ня вечна смуткам сэрцайка спавіта.