Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пад сінім небам

Арсеньева Наталья

Шрифт:

Ночка

Ночка ціха'я, расістая Йшла над палямі-лагчынамі. Зоры паліла празрыстыя Ў небе, паміж аблачынамі. Кідала кроплямі роснымі Ўправа, улева, ўгару. Пахамі мляўкімі, млоснымі Дыхала ў сонным бару. Чуць варушылі галінамі Ліпы, красой абсыпаныя. Ў шэляху траваў з травінамі Чуліся гукі нязнаныя… Над балатамі бяздоннымі Зьзялі агні дзе-нідзе, Млелі струхлелыя, сонныя Івы ў ліпкім тумане… Ночка, тваймі гэта чарамі, Ночка,
тваймі гэта дзівамі
Збуджаны зоры між хмарамі, Сплецены мглы па-над нівамі…
Ты гэта, вечна чароўная, Ў соннае сэрца ўвайшла — Думкі мае невымоўныя Ўсе зразунела, знайшла…

Лес шумеў

Лес шумеў… Ледзьве чутнымі гукамі гоман соснаў высокіх сплываў. Вецер дзіўна-прыгожымі згукамі новы шэпт, новы сьпеў выклікаў. Між камлямі хваінаў чырвонымі зьзяў крывавы асеньні заход. Далячынямі неба прадоннымі выплываў белых зор карагод. А між імі, з усьмешкай халоднаю, ўсходзіў месяц, прыбраны ў імглу. Гэны вечар малюнкамі роднымі выклікаў нейкі смутак, тугу. Смутак рос, калыхлівымі хвалямі плыў а плыў у душу ён маю… Так туман, неабсяжнымі далямі, залівае увосень зямлю.

Жоўтыя клёны

Жоўтыя клёны, у фарбах асіны, Гронкі крывавыя ў вецьці рабіны, Сіняе неба… Ў начныя часіны Дождж з дагараючых зор. Ў травах пажоўклых бліскучыя ніці — Людзям ніколі танчэйшых ня зьвіці, Астры астатнія ў садзе — ня рвіце: Восені гэта убор. Восень, прыбраўшыся ў кроў і у сонца, Ў золата — лісьце, ў жамчуг — валаконцы, Зь ліры сваей здабывае бясконца Струнаў глухі перабор. Раняць душу ледзьве чутныя гукі — Самі сабой апускаюцца рукі, — Родзяць у сэрцы жальлівыя згукі, Восені песьню-жальбу. Родзіцца песьня і ў небыт сплывае Разам зь лістамі, што клён абтрасае, З сонцам, што ў чырвані дрэў дагарае, Зь першаю кропляй дажджу…

Восень

Як не любіць мне восень залатую, калі праз вопратку асін густую тон прабіваецца чырвоны, слаўны тон, і ў золаце стаіць маўклівы пышны клён? Як не любіць мне восень залатую, калі на ніву зжатую, пустую ліецца уначы, як малако, туман і павучыньне скрозь на хмызьняку палян. Як не любіць мне восень залатую, як не любіць мне частку года тую, калі я веру ўсім, калі душа гарыць і хочацца так век, хоць сумаваць, а жыць…

*** Сыплюцца з клёнаў лісты…

Сыплюцца з клёнаў лісты, сыплюцца ціха, маўкліва, крыюць зямлю і кусты пражаю жоўтай, шасьцівай. Сыплецца саду краса, кроплі дажджу, як раса, зьзяюць сьцюдзёнай палівай. Восень… дык дождж і ня дзіва. Сыплюцца з клёнаў лісты, сыплюцца ціха, маўкліва, крыюць зямлю і кусты пражаю жоўтай, шасьцівай. Сэрца і б’ецца й баліць, Плача па небе й зямлі, Тоне у сумах, сумлівах. Восень… дык сум і ня дзіва…

*** У небе палаюць чырвоныя хмары…

У небе палаюць чырвоныя хмары. Як горкія мары, на нівы, папары кладуцца вячорныя сьцені. Ад
пахаў гарачых рака, бач, самлела,
нячутна, нясьмела сьвятло адляцела, сплёў месяц прывідныя сеці.
Ноч сонныя дрэвы прывабіла ласкай, таёмнай, нянаскай, нячутаю казкай апошнія сьцішыла гукі. Закінуў у далечы вецер жалейку, што хмару-зладзейку будзіла зьняцейку, адкінуў і ў вецьці схаваўся. Адна ноч над цёмнай зямлёй варажыла, сны-чары насіла, гальлё варушыла, і горка а дзіўна маўчала. Ды хто ж разгадаў яе сумы-трывогі — гушчары, разлогі ці месяц двурогі? Не — кволае сэрца людское!

Восень

Клёны апалі, і золата й фарбы крыюць зямлю дарагім дываном. Поўныя жмені лістоў тых узяў бы, восеньскім сплёў бы іх пышным вянком. Таюць аблокі у небе высокім, хвалі туману над Вільняй стаяць. Места мярэсьціцца ўнізе, далёка, вежы касьцёлаў у неба глядзяць, цэркваў блішчаць залатыя галовы, цёмнымі плямамі дрэвы ляглі, сіняй палоскаю бор нат хваёвы ледзьве відаць за істужкай Вяльлі… Чуюцца, чуюцца восені чары ў фарбах, у тонах лісьця і нябёс, лёгкім дрыжэньні кляноў у пагары, сьвежасьці йльдзістай, што вецер прынёс…

*** Ціха плыў месяц між хмараў празрыстых…

Ціха плыў месяц між хмараў празрыстых, зоры гублялі халодныя сьлёзы, вецер зрываўся між клёнаў бязьлістых, вецьце калышачы голых бярозаў. Таялі плямы туманныя сьценяў, срэбра сьнягоў залівалі зімовых. Сьветла было мне ад белых праменьняў, шчасна было мне ад думак тых новых. Нейкая дзіўная сіла ўставала ў сэрцы, да сяньня пакорліва-хворым, месяц, здаецца, рукою б дастала, зоры б зрывала з паднебнай прасторы. Долі пайшла б паляваць далёка я для зямліцы, што сьпіць без прасьвету, і разьліла б, як сягнуць можа вока, шчасьце над белым, асьнежаным сьветам.

Зімовы ранак

Ураньні зімовае сонца нясьмела На рожавым небе прыгожа ўзыйшло. Як быццам чагосьці стыдалась яно, Калі зь небясоў на зямельку глядзела. Пад гэтым паглядам у белых палёх, Рассыпаўшысь, іскры ў сьнягу зазіялі, А вольхі, дык тыя у шкло пазіралі Замерзшых стаўкоў, што схаваны ў кустох, На вокнах вузоры вагнём заігралі, — I ўсё гэта толькі ад сонца лучоў! Ці ў жыцьці ня гэтак нярадасных днёў Трывогі пад сонца паглядам прапалі? Ці праўда, што плакаць ня хоцацца ўжо, Што сэрца сагрэўшы надзеяй адною, Ты ціха сьмяешся з марознай зімою, Зь сьнягамі, што твораць яе прыгаство?!

Сьняжынкі

Эх, круцецесь, сьняжынкі, круцецесь Над пакорнай, маўклівай зямлёй. Прыласкайце яе, прытулецесь Да палёў, агалёных зімой. Лес, шляхі, ручаі, што сьціхаюць, Абвяжэце парчой сьнегавой, Толькі гляньце — усе вас чакаюць: Не шапочуць лісты між сабой. Не глядзіцца у лужынкі сонца I ня жаляцца вольхі яму, А з марозу гараць валаконцы Павучыньня ў заціхшым гаю. Гляньце, гляньце, як хвоі хінуцца, Як маркоцен рад тонкіх асін — Толькі грозьдзі парой зварухнуцца Счырванеўшых у садзе рабін. Над лясамі, над цэлай зямлёю, Эх, круцецесь, сьняжынкі, барджэй! Абагрэйце іх ласкай сваёю, На душы, можа, стане лягчэй…
Поделиться:
Популярные книги

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Неудержимый. Книга XXVI

Боярский Андрей
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Седьмой Рубеж IV

Бор Жорж
4. 5000 лет темноты
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Седьмой Рубеж IV

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца