Пад сінім небам
Шрифт:
Ты спытайся
Пытаньне
Бесканечнае
Насьлядаваньне
Калі ў першы я раз абыйшоў гэты край, Вечна жыці прыстаўшы, магілай забыты, Я убачыў тут горад, прыгожы, як рай, Ўвесь зімовымі косамі сонца абліты, Быццам срэбнаю рызай акрыты сьнягамі, З сваёй верай, законам, з сваімі багамі. Пасярэдзіне князевы хорам стаяў І вузорамі дзіўнымі, золатам зьзяў. Званы хваляй нясьліся з высокіх званіц, Нібы краскі у полі ці бліск зараніц — Так гарэлі агнямі апраткі людзёў, Што па вулках да князя йшлі з розных бакоў… І калі я спытаўся, праходзячы там: “Ці ўжо многа гадоў гэтым вулкам, сьцянам?” Адказаў мне адзін з гордым бліскам вачэй: — “Вечна быў ён, наш горад, за ўсё прыгажэй!” Час ішоў, ішлі гады, Я ізноў, прышоў туды. Ўсё прапала… I хорам, званьніцы, равы, Ўсё прапала і толькі лугі ды палі Я убачыў бяз конца, бяз краю ўдалі, Асыпаныя ласкаю косаў-вагнёў, Што нас будуць ласкаць яшчэ сотні гадоў… Лёгкі ветрык да ног пахіляў мне траву, Вочкі сініх званочкаў глядзелі ўгару, Там — стакраткі бялелі густою сьцяной, Гудзеў бас залацістых сярдзітых шмялёў, Там — сінелі бы неба вясной, васількі, Ды круцілісь над краскамі іх матылькі. Захацеў я разьведаць, дзе горад стары, Як даўно у траве ад вячэрняй зары Толькі краскі шапочуць адны між сабой, Заварожаны ночнай таемнай цішой. Сьцеп маўчаў… Толькі ветрык, што твар мне ласкаў, Адлятаючы ўдаль, ледзьве чутна сказаў: – “Як даўно тут няма ні людзей, ні дарог, Як даўно тут палі, — знае вечнасьць, ды бог!” Час ішоў, ішлі гады, Я ізноў, прыйшоў туды… Абярнулісь палі ў цёмны лес векавы, Дзе галінкі нібы-то скляпеньне сплялі, Дзе зялёныя мхі заляглі пеляной, Чырванелі суніцы пад стромкай сасной, Дзе вяршыны дубоў заглядалі ў блакіт, Над стаўком пахілялася вецьце ракіт, Дзе русалкі ўноч косы часалі свае, Дзе пясьняр-салавей вітаў песьняй мяне. Я сказаў шэрым птушкам, прысеўшы на мхі, – “Вы скажэце, даўно тутка бор стаў глухі?” – “Мы ня скажам, зь бярозаў сплылі галасы! Бо за вечнасьць старэйшыя, нашы лясы!” Час ішоў, ішлі гады, Я ізноў, прышоў туды. Срэбра хваляў спакойных, бы люстра лягло, Пакрываючы сосны, і хвойкі, і ўсё. Каля берагу плесьня вяночкам ішла, А далей без канца ўдаль, ушыркі, ўбакі, Шалясьцелі сьцяблы нягустой асакі, Ды блішчэла, іскрылася ў сонцы вада. У прыбярэжных заросьлях, у чоўне старым Рыбака я убачыў з начыньнем сваім. У пляцёнай кашолцы ўжо білісь аб дно Шмат сярэбраных рыбак, — дабыча яго. Падыйшоў я бліжэй і спытаўся: “скажы, Ці даўно ужо возера бачыш тут ты?” Аглядзеўся стары, усьмяхнуўся чагось: — “Яно вечна было, як і сёньнейка ёсь!” Час ішой, ішлі гады, Я ізноў, прыйшоў туды. Замест хваляў ціхіх зь пены белай каймой Я убачыў балоты зь іржавай вадой… Пуста, глуха і нудна… Ні дрэўца ўдалі, То — балоты, вада, то — пяскі ды пяскі… Хмарны дзень мне у вочы маркотна глядзеў, Казкі травам пажоўклым казаці ня сьмеў. Верас ссушаны, — й той свае краскі хаваў, Толькі вецер над мейсцам праклятым стагнаў. Я прыслухаўся к жаласным стогнам яго I пачуў ў іх адказ на пытаньне сваё: – “У гэтым краю балоты, вада ды пяскі Заляглі з утварэньня Прадвечным зямлі!” Час ішоў, ішлі гады, Я ізноў прышоў туды. І спаткаў я на месцы балотаў глухіх Зноў прыгожае места… Шмат вулак крывых Там з шырокімі, сьветлымі сетку плялі, Белых хорамаў цені на хвалі ляглі Ціхаводнай ракі, што празь места плыла, Аб ім славу далёка па сьвеце нясла. Закрычаў я тады: “дзе палі, дзе лясы, Люстра возера, мгла між пяскоў паласы? Дзе усё?” І пачуў я спакойна адказ: — “Горад наш быў і ёсьць, што пытаешся нас?” Хай ідуць вякі, гады, Я ізноў прыду туды… IV. Настроі й лятуценьні
Увечары
Завець мяне
*** Сьветлы дзень дагараець над сумнай зямлёю…
Люблю я сонца залатое
Вясною
*** Калі у сэрцы сум ціхі ўсплывае…
Шэпты ночы
Поделиться:
Популярные книги
Ищу жену с прицепом
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Седьмой Рубеж IV
4. 5000 лет темноты
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Найди меня Шерхан
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Мастер 5
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56