Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пад сінім небам

Арсеньева Наталья

Шрифт:

Сьнег падаў

Сьнег падаў зь неба іскрынкамі зор… Ён крыў зямлю карункаў дыванамі. Ледзь вецер шапацеў між голымі клянамі і зноў ляцеў туды, дзе сьніў прастор, ды пасам зубчастым сінеўся бор над анямелымі даўно палямі, што скутыя ляжалі маразамі, адпачываючы ад летніх змор. Адпачывала ўсё — і лес, і поле, і неба глыбіня… Ды не людская доля. Людская доля бо — усьцяж цярпець, шукаць чагось зь няўтомнаю тугою, глядзець на крыўды, зло… і летуцець аб соладзі нязнанай супакою.

Калі ноч запануе

Любяць людзі прыгожыя песьні, любяць сумныя гукі жалейкі, як пагодныя дні напрадвесьні, як раздольле, як сьпеў салавейкі. Любяць казкі
аб дзеях мінулых,
аб жыцьці сваіх продкаў свабодных, аб гушчарных бароў шумах-гулах, аб прадоннасьці рэк мнагаводных.
Любяць песьні аб славе, аб долі, аб асілках вялікіх, магутных, аб братох, што каналі ў няволі, аб часінах старонкі пакутных. Не было запраўды мо нічога, мо і песьні і казкі мінучы, — чуе сэрца ў іх гукі былога, а душа уздыхае балюча. Тыя ўздыхі мо ветрык падхопіць, панясе і разьвее у полі… А калі ён сканае паволі, калі ў хмарах бліск сонца утопіць і туман папаўзе над лясамі, над асінаў сям'ёй палахлівай, над зялёнай нясьпелаю нівай дарагімі, маўляў, паясамі, калі ноч запануе усюды, калі выпаўзуць ночныя чары, духі-сьцені агорнуць абшары, сны сплятуцца, сны-мары і цуды, калі смутныя ночныя гукі паліюцца з-за хваляў туману на глухую лясную паляну і замрэ ўсё ад дзіўнае мукі, як жыцьцё прыабернецца казкай, калі з казкаю сэрца зьліецца, — мо старое ў душы страпянецца і прывабіць нязьведанай ласкай? Явай стануцца гожыя песьні, явай стануцца гукі жалейкі, сьветлай явай, як дні напрадвесьні, як раздольле, як сьпеў салавейкі.

ІІІ. Жыцьцёвае

Мэта жыцьця

Мэта жыцьця, кажуць людзі бязь сілы, мэта жыцьця — дачакацца магілы. Як пражывеш ты, сумленна ці не, ці ня ўсё роўна, — бо сьмерць не міне. Мэта жыцьця, кажуць поўныя сілы, з доляй змагацца да самай магілы, веры ня траціць і страху ня мець, сьмела байцамі памерці, згарэць. Мэта жыцьця, яшчэ кажуць, ня йрвацца ў неба, а толькі зямлі прыглядацца. Зьведаць грахі ўсе, ўсяго спрабаваць, каб ня так горка было паміраць. Мэта жыцьця, ўрэшце кажуць, хавацца з сэрцам ад смутку, зь сьлязіма ня знацца. Думкі аб праўдзе? Дурное — і ўсё! Мэта жыцьця — захаваць жыцьцё!

Жыцьцё

Клічуць вечарам зоры ў сусьвету прасторы… Поўны нейкае зморы ці прыгноблены, хворы — не ідзе чалавек… Ночкай месяц варожа так прынадна, прыгожа… Гэй, паслухаеш, можа, кінеш жыцьце, нябожа? Не, ня йдзе чалавек… Не, ня йдзе, хоць паволі сэрцам рвецца да волі, штодня нудзіцца болей — і жыве мімаволі, несьвядома амаль, Хоць да самага раньня лёс ягоны — змаганьне, сумаваньне па шчасьці ці па долю сяганьне, неакрэсьлены жаль…

Шчасьце

Шчасьце — як сонца: маленькая хмарка пройдзе па небе ціхім сярод дня, — сонца ўжо сьвеціць так жутла, няярка, момант — і сонца няма. Шчасьце — як вішняў вясьняныя краскі: вецер павее, заплача вясна, — сыплюцца сьнегам на дол яны гразкі, момант — і красак няма. Шчасьце — як сьветлыя, ясныя мары: рэзкае слова, заўвага адна, — і дагараюць яны у пажары, момант — і мараў няма.

Нядасяжнае

Мая душа ад скраю і да дна наліта сьветлай нейкай сілай. Мне ўсё здаецца ясным, мілым: і неба сіняе, і хвалі тумана, і ніў далечыня, і залатыя клёны, і хвояў баравых убор чорна-зялёны. Здаецца, шчасьце дзесь каля мяне, так блізка, здаецца, я магу узяць яго рукой. Ды не сягну… Вось так, як над ракой схінаюцца гальлём вярбіны нізка, нізка, а ўсё ня здолеюць напіцца тэй вады, што надзіць іх і дні, і тыдні, і гады.

Чаму?

Чаму у сім жыцьці нямілым Няпраўда, дзе вокам ня кінь, Чаму адным славу і сілу I шчасьце жыцьцё аддзяліла, Другім — толькі гора, хоць згінь Чаму гэта ў полі няроўна Пад сонейкам краскі цьвітуць? Чаму адны вабяць чароўна Сваім хараством нявыслоўным, Другія, схаваўшысь, растуць? Ніхто й ня шукае іх, сьпячых Між мяккай шаўковай травы, Ім ласкаў шкадуе гарачых I сонца і вецер, што плача, Над імі ў васеньнія дні. Чаму нават ніваў
палоскі
Няроўна на сонца глядзяць? Чаму адны ліпкі, бярозкі Шумяць, шэлясьцяць каля вёскі, Другія ў гушчары маўчаць? Чаму гэта ясныя зоры Парознаму ў небе блішчаць: Рассыпаўшысь дзесьці ў прасторы, Адны ткуць са срэбра вузоры, Другія — дык ледзьве гараць? Чаму адна песьня аб долі, Аб шчасьці прыгожым пяець, Другая, губляючы ў полі Свае пералівы — ніколі Да шчасьця душу не завець? Чаму ёсьць няроўнае гора На сьвеце халодным, благім? Адно — забываецца скора, Другое, — глухое, як мора, Ўвесь час раніць смуткам сваім? Чаму адны вечна працуюць, Іх век — няпрыхільная ноч, Другія — жыцьцё ўсё сьвяткуюць, Іх сны і надзеі гадуюць, А гора — хаваецца проч! Чаму штось вялікае доля Стварыць наказала адным, Іх знаюць і шчасьце, і воля… Другіх — няпрыметна ніколі. Пакрыўджаных богам самым? Ня ім клікаць, цёмным і кволым, Да новага жыцьця людзёў: Ніхто й не пачуець іх мовы, А вецер разьвеець іх словы Між сіняй імглы небясоў. Чаму? Мо’ няроўна вясною Для ўсіх зьзяе сонца зь нябес? Мо’ толькі для моцных душою Вясна луг акрыла травою I сьвежай зяленінай лес? Не, ласкі свае падзяліла Нам сонейка роўна… Усё Праменьнямі густа пакрыла І толькі у сьвеце нямілым — Няпраўда, і зьдзекі, і зло…

Калі людзі пакрыўдзяць цябе…

Калі людзі пакрыўдзяць цябе, калі хочацца плакаць, маліцца, — ты ідзі вузкай сьцежкай у лес, там так лёгка на крыўды забыцца! Быццам прыйдзеш ты ў хорам дзіўны, дзе няма ані сьлёз, ні маны, дзе пачуеш у шэптах лісьця: «Ты даруй неразумным, як я…» I адыдзе туга, шугане ў вышыню, бы ўстрывожаны рой. Зразумееш, што ўсё праміне у жыцьці, нават гора зь бядой…

*** Выйдзі ўночы у чыстае поле…

Выйдзі ўночы у чыстае поле I зьлічы ў небе сьвечачкі зор… Не зьлічыць іх ніколі, ніколі, Бо ўсё болей іх знойдзеш і болей, Асыпаючых з Божае волі Неабсяжны нябесны прастор. Выйдзі ўраньні на бераг лясісты Адбіваючых сонца вазёр, I знайдзі у іх хвалях празрыстых Хмарак будучых пыл сэрабрысты Ці жамчуг дробных кропляў расістых, Іх — ня знойдзеш у хвалях вазёр… Выйдзі ўдзень ты у гай нерухомы I услухайся ў шэпты галін. Сум пачуеш у ім ты знаёмы. Дык скажы, чаму гай той зялёны Такі сумны, лістоў жа мільёны Плачуць, плачуць усе, як адзін? Выйдзі ўвечары к ніве нясьпелай I зірні на чырвоны заход. I душой папрабуй ты збалелай Разгадаць, скуль той ветрык нясьмелы, Нівы, неба, дым хмарачак белы, Тыя самыя з года у год. Скуль усё: ўночы смутныя зоры, Ўраньні золата сонцавых кос, Ўдзень ціхія лясоў разгаворы, На заходзе — хмар яркае мора, А ў душы вечна дзіўнае гора, Горкі смутак нявылітых сьлёз? Скуль усё, хто стварыў нашу долю, I каму нам маліцца уноч? Ды й ці трэба маліцца? — Бяз волі Не здабудзецца шчасьце ніколі: Будзеш плакаць, як вецер у полі, Грудзі рваць будзе сум без патолі, — Й без адказу адыдзеш ты проч!

На матыў хаўтурнага маршу

Гукі ўрачыстага маршу хаўтурнага ціха ў паветры імглістым плывуць. Сэрцы ад сьвету няветлага, хмурнага ў сьвет неспазнаны, таёмны вядуць. Гукі трымцяць, наплываюць, зьліваюцца, плачуць, растуць, ад зямлі адрываюцца. Зь імі — і сэрца дрыжыць: досі ўжо, досі ўжо жыць! Што нам з жыцьця недарэчнага, сумнага, зь лішняга дня, што, як рэшта, ня згас? Ляж адпачні, дзіцянё неразумнае, з доляй змагацца ня моц і ня час. Гукі хаўтурнага маршу зь ёй, доляю, добрай, благою — ня хочуць гуляць. Чуеш? Ціхой заліваюць патоляю сэрца, і восень, і жальбы гальля… Досі ўсьцяж шчасьця шукаць па аселіцах, шчасьце ж людское, як казкі, — мана. Ледзьве, бадзяжнае, недзе аселіцца, — нехта парупіцца ўраз адагнаць… Досі ж… А гукі трымцяць, разьліваюцца, плачуць, растуць, ад зямлі адрываюцца… Зь імі і восень дрыжыць: досі ўжо, досі ўжо жыць… Што ў той нязнанай краіне за хмарамі можа сыноў чалавечых зьлякаць? Мала іх пошасьці, войны з пажарамі білі, аж сьлёзы плылі, як рака? Там жа — ні сьлёзаў няма, ні гарачага болю, калі — няма як памагчы. Там, як калісьці гадамі дзіцячымі, возьмуцца сны нашы душы лячыць. Чуеш… як пошчакі маршу хаўтурнага ціха ў паветры імглістым плывуць? Сэрцы ад сьвету няветлага, хмурнага недзе ў нязнаную далеч вядуць? Гукі трымцяць, наплываюць, зьліваюцца, плачуць, растуць, ад зямлі адрываюцца… Зь імі і сэрца дрыжыць: досі ўжо, досі ўжо жыць!
Поделиться:
Популярные книги

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Измена. Наследник для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Наследник для дракона

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX