Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастка для пярэваратня

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Бацька ў бядзе не пакіне, — паўтарыў ён.

— Бацька на кані прыскача, — падхапіў Мацей. — Ён…

— Маўчаць, — гыркнулі ззаду.

— Маўчы, — сказаў Янка.

Ён адчуваў: гэтыя, у балахонах, зусім знялюдзеюць, калі заўпарцішся. Накінуцца зграяй, змалоцяць на горкі яблык. Ім не шкада. Не свае.

Мінулі той грудок, дзе збіралі шчаўе. Беляхціць у траве Алесіна торбачка. Крыжак са шрамам падчапіў яе вастрыём дзіды, шпурнуў у кусты.

— Братка, — прамовіў Мацей, — Алеся плакала, шкадавала, што торбачку згубіла.

— Маўчы.

На

ўскрайку лесу, у хвойніку, стаяў увесь атрад крыжакоў. Уперадзе — рыцар з паўлінавым пяром на грэбені шлема. Конь пад рыцарам белы, што снег, барвовая гунька на ім, жалезныя налобнікі, пасярод якіх, нібы вастрыё вілаў, стальны рог. Сам рыцар таксама ўвесь у брані. Толькі вочы блішчаць, зерацца. І іншыя не лепшыя. Глядзяць ваўкамі.

Рыцар з паўлінавым пяром штосьці прагугнявіў, і ўся зграя выбухнула смехам.

Янка азірнуўся і аж задрыжэў. Воддаль стаяў крыжак са сцягам, на якім выразна вымалёўвалася Крывавая Рука. Зблізку яна была асабліва страшная.

Ступіў убок, каб ад Мацея затуліць, каб не бачыў, і адчуў, як часта-часта дрыжаць ягоныя плечукі. Карцела абняць брата, прытуліць да сябе. Але ж рукі звязаныя.

— Мацей, баішся?

— Крывавай Рукі…

— Ты хочаш стаць воем?

— Хачу, — сказаў Мацей.

А плечукі дрыжаць, калоцяцца, нібы хто знарок яго трасе.

— Мацей, ты… Ты… — Янка ніяк не мог знайсці таго слова, якое б абнадзеіла.

— Братка, Крывавая Рука…

— Мацей, гэтую Крывавую Руку наш бацька ў балота ўтопча.

Мацей перастаў калаціцца. Янку нават здалося, што ўсміхнуўся. А можа, са страху так выйшла ў яго?

— Хлопчыкі, дзе брод? — лісліва прамовіў рыцар з паўлінавым пяром.

Янка сцяўся, зірнуў на яго спадылба. Рыцар з паўлінавым пяром пакруціў галавою, закутаю ў браню.

— Дайце ім хлеба. Яны разумныя хлопчыкі. Нібы з-пад зямлі вырас крыжак з рассечынай на шчацэ. Ён трымаў бохан хлеба, загорнуты ў белы ручнік. На ручніку — чырвоныя кропелькі, быццам хто каліну раздушыў.

«Гэта ж кроў», — жахнуўся Янка.

Заплюшчыў вочы — і ўявілася. Скачуць коні, закутыя ў браню. Скачуць, узмыленыя, уздымаюць капытамі пыл, ледзь не па самай зямлі сцелюцца белыя балахоны-крылы з чорнымі крыжамі. Лютая зграя коле, сячэ двуручнымі мячамі. На белых суконных балахонах-крылах чорныя крыжы, і ручніца мяча падобна на крыж. Вые зграя… Рве, цягне, заграбае. Ляціць Крывавая Рука. Падаюць у хатах дзверы, сарваныя з крукоў. Енкі, крык. Цягнуць нечысці боханы хлеба. На белых ручніках — чырвоныя кропелькі. Чыю каліну падсеклі?

— Бярыце, — прасвідраваў бельмамі вусаты. Янка пакруціў галавою.

— Не.

— Бярыце, — пралапатаў рыцар з паўлінавым пяром на грэбені шлема. А пасля нібыта пугай сцёбнуў: — Дзе брод? Пакажаце — адпусцім. Поле будзеце з бацькам араць.

Поле… Янку чамусьці ўспомніліся бацькавы словы: «Сынок, наша поле з Першай Баразны пачынаецца». Праўду ён сказаў. Так, поле, палітае потам, бярэ свой пачатак са свята Першай Баразны. Усё на свеце мае пачатак. Пачатак Дрэва — яго карані, самы малюсенькі

першы карэньчык; пачатак Вёскі — першая хата; пачатак Ракі — тыя крынічкі, якія бруяцца, выбіваюцца на волю. Усё мае пачатак, бо гэта — само Жыццё.

Штогод у вёсцы выходзяць людзі, нават самыя нямоглыя, на свята Першай Баразны. Яшчэ зранку ў хатах пякуць блінцы з парасткамі-атожылкамі сонца-святла. Пасля аратаі ў чыстых белых кашулях ідуць на поле, глядзяць, ці прагрэлася зямелька. Вечарам нясуць старую саху, якой калісьці падымалася роднае поле. Такая саха ёсць у кожнай вёсцы, берагуць яе ад вясны да вясны. Паважна крочаць аратаі, падбягаюць да іх дзяўчаткі, прыбраныя, што на торг, частуюць прысмакамі, бярозавым квасам. Тройчы людзі праходзяць з песнямі, ставяць саху каля ваколіцы. Мігне на небе першая зорка-светлячок — Агонь запальваюць, з двароў усякую непатрэбшчыну нясуць, смеючыся, кідаюць у вогнішча. Скачуць пад бубны і гудцы. Смех, весялосць. А пасля на полі толькі юнакі застаюцца. Усю ноч сцерагуць яны самую старую ў вёсцы саху. І ў вёсцы не спіцца. Дзяўчаты варожаць. У самую поўнач. Трэба ж ведаць, чыйго каня запрагаць у гэтую саху, хто пачне Першую Баразну. А пачынае той, над чыёй хатай павісне капыт Ласіхі.

Першая баразна. Павольна цягне конік, паважна ідзе ягоны гаспадар. Першая баразна… Пачатак новага хлеба, жыцця на зямлі.

«Не, не праведаеце вы, дзе брод. Не дратаваць вашым коням нашу зямлю», — прашаптаў Янка. Даўкі камяк падступіў да горла, на вейцы трымціць сляза. Вось-вось капне, упадзе. «Не трэба, не трэба, каб упала. Як стрываць?» Кап, — капнула, упала на жытнёвы каравай. А побач — чырвоныя кроплі-кропелькі. Сляза і чырвоныя кроплі.

Як недарэчна! Не стрываў. Пацешацца крыжакі.

— Татка-а… — усхліпнуў Янка.

— Што-о? — прагугнявіў крыжак з паўлінавым пяром. — Вам хлеб даюць. Бярыце.

Янка павярнуўся бокам і моцна, як мог, прамовіў:

— Не буду.

— Не буду, — паўтарыў за ім Мацей.

— Што-о? Не будзеце? І брод не пакажаце?

— З імі трэба інакш. Дазвольце мне, — гыркнуў вусаты. — Я дзідай. Скажуць. Усё скажуць.

Рыцар з паўлінавым пяром махнуў рукой-пальчаткай.

Янка ўзняў вочы. Ідзе вусаты, проста на яго наставіў дзіду. Блішчыць на сонцы адточаная дзіда. Чамусьці ўспомнілася, як нядаўна з Мацеем, калі два дні запар ліў дождж, спявалі:

Сонейка, Сонейка, Выглянь у аконейка…

Спявалі, клікалі, прасілі, ласкі яго чакалі… Блішчыць на сонцы адточанае лязо… Сонейка, Сонейка, асляпіла б згубіцеля-ворага…

Ідзе крыжак, ідзе, шчэрыцца ва ўсмешцы. Янка стаў адступацца назад, а губы шэпчуць:

Сонейка, Сонейка, Выглянь у аконейка…

— Братка-а-а! — заенчыў, кінуўся да яго Мацей.

Крыжак са шрамам штурхнуў яго ў грудзі. Мацей упаў на траву.

Поделиться:
Популярные книги

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Маска зверя

Шебалин Дмитрий Васильевич
5. Чужие интересы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Маска зверя

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Имя нам Легион. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 11

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая