Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастка для пярэваратня

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Дай, — паўтарыў за ім Янка.

Бацька дагнаў вусатага, з разгону — дзідай. Вусаты снопам упаў на зямлю. Другога дагнаў Ясь, пачаставаў мячом. Пешыя крыжакі падалі, нібы ссечаныя галоўкі капусты. Ніводзін не абараняўся.

— Так вам. Так, — радаваўся Мацей.

— Так, так, — паўтараў Янка.

А воі-мужчыны імчаліся за коннымі. Рыцар з паўлінавым пяром неспадзявана стаў, узняўшы каня на дыбкі. Ягоныя жываглоты несліся да лесу, а ён стаяў адзін на лузе.

— О-о-о, Зігфрыд! — прамовіў крыжак са шрамам.

«Яго

зваць Зігфрыд, — скумекаў Янка. — Ён самы галоўны ў іх і, відавочна, самы смелы. Што, калі бацьку пачастуе так, як Алексу? Хітры, кідаецца, што гадзюка. І з балота ці не самы першы вылез, не ўтапіўся».

— Стойце, — гукнуў Зігфрыд, звяртаючыся да нашых вояў.— У нас вашы дзеці. Яны заложнікі. Знішчым. Я загадаў.

Нашы воі сталі.

— Дзе дзеці? — крыкнуў бацька. Рыцар у адказ:

— Не скажу. Назад.

— Дзе дзеці? — зноў крыкнуў бацька.

— Назад. Інакш…

Спярша Ясь, а пасля і бацька павярнулі коней назад. Зігфрыд, азіраючыся, стаў даганяць сваіх. Яны ўжо пад'язджалі да лесу.

Заложнікі

Не думаў Янка, што яны з Мацеем застануцца жывыя. Зграяй наляцелі на іх крыжакі. Асабліва гэты, са шрамам, стараўся.

— Пан Зігфрыд, я закалю іх!

Зігфрыд скінуў шлем. Галава лысая, што бубен. На лысіне хоць боб малаці. Па твары пот ручаямі цячэ. Увесь у гразі. Страшна глядзець. І іншыя не прыгажэйшыя. Наставілі зіркачы.

— Я закалю іх! — крыжак са шрамам выхапіў мізерыкордзію — востры кароткі нож.

Янка ўспомніў: такі нож ёсць у Яся. Казаў Ясь, што ім рыцары дабіваюць параненых. «Няўжо і нас?» — падумалася.

Крыжак са шрамам узмахнуў мізерыкордзіяй, скрывіў ва ўсмешцы вусны.

— Дзядзечка, не трэба, — пралепятаў Мацей.

— Дзядзечка? — вылупіў бельмы крыжак. Янка, хоць і ў самога каленкі трэсліся, ступіў наперад, затуляючы Мацея. Помніў: старэйшы брат як другі бацька.

— Дзядзечка…

— Дзядзечка?..

Янка (неяк само сабою ў яго вырвалася) чужым драўляным голасам прагаварыў:

— Мой татка прыйдзе і даб'е вас. Крыважэрац правёў рабром далоні па горле.

— Мы твайго татку вось так. Як і цябе.

— Хопіць, — прагугнявіў Зігфрыд. — Заложнікі яны.

Крыжак са шрамам ашчэрыўся.

— Закалю!

І іншыя загудзелі, нібы патрывожаныя пчолы ў дупле. Штосьці лапочуць, бельмы вылупіўшы.

— Яны хочуць нас забіць, — скрывіўся Мацей.

— Не бойся, — шапнуў яму Янка. — Наганяюць страху.

Хацелася неяк падтрымаць, не мог глядзець, як калоціцца Мацей. Сам ён даўно зразумеў, што яны не жартуюць. Хіба жартуе воўк, выбіраючы ахвяру?

Невядома, што было б, калі б не Зігфрыд. Ён гучна прагергетаў, бы аддаючы каманду. Крыжакі ўраз сціхлі, а гэты, са шрамам, схаваў мізерыкордзію.

Атрад з аглядкай падаўся ў лясныя нетры. Мацей і Янка ішлі побач. Ззаду, падганяючы, ехаў крыжак са шрамам. Прасоўваліся

павольна, абмінаючы балоты, бураломы. Здаралася, што трапляўся ручай. Янка і Мацей басанож брылі па сцюдзёнай вадзе, якая крапівою-жыгучкаю апякала ногі. Кружыліся авадні, сляпні, балюча тнулі. Асабліва даставалася коням. Яны аж шалелі, кідаліся ўбок. Некаторыя з крыжакоў паціху бурчэлі.

«Чаму яны такія ненажэрныя? — думаў Янка. — Хоп, хап, цап. Багацце ў вачах. Рукі ёсць. Хіба яны толькі для таго, каб мячы трымаць?»

Успомнілася, як вучыў бацька: «Ёсць у нас і меч, і лук, і дзіда. Але даражэй саха, серп, каса. Так нам наша душа падказвае. Зямлі кланяйся ніжэй, будзеш да хлеба бліжэй».

«Чаму ж у гэтых не так, як у нас? — разважаў Янка. — Яны ж таксама людзі. Таксама на нас падобныя. І твары, як у нас, і рукі, і ногі, як у нас. Усё чалавечае».

Зноў успомніліся бацькавы словы: «Так нам наша душа падказвае».

«А якая ж душа ў іх? — падумаў.— Ці такая, як у нас? Ці падобная?»

Усплыў у памяці хлеб, загорнуты ў белы ручнік, на якім выступалі чырвоныя кроплі-кропелькі. Скаланула.

— Душа не такая, — прамовіў уголас.

— Ты чаго? — запытаў Мацей.

Янка не прызнаўся, пра што падумалася.

— Проста так. Мацей пажаліўся.

— Рукі баляць.

— І мне баляць. Цярпі.

— Не магу.

— Пацярпі. Татка нас вызваліць і рукі развяжа.

Нейкі час усе валакліся моўчкі. і, нібы гром, пачуўся немы крык. Ад такога крыку валасы дыбам на галаве становяцца.

Янка памкнуўся наперад і аслупянеў. Пярэдні крыжак разам з канём праваліўся ў балота, на вачах яго засмоктвала дрыгва. Зніклі рукі, зніклі плечы, толькі галава, здаецца, з-пад зямлі вылазіць. «А-а-а!» — павёўшы вачыма, заверашчаў на ўсё горла.

Крыжакі загергеталі, насцярожліва пазіраючы на балота. Зігфрыд сцёбнуў каня і паехаў. Атрад крыжакоў крануўся за ім.

Бралася на вечар, калі крыжакі спыніліся. Назбіралі сухога ламачча, запалілі. Гарэлі бяздымныя вогнішчы. Крыжакі, грэючы спіны, грызлі асушкі, нібы сабакі, кожны свой.

— Есці хочацца, — сказаў Мацей. Янка падсунуўся да яго.

— Бачыў, які ў іх хлеб? Бачыў, што на ручніку?

— Бачыў.

Пачало цямнець. Тухлі, дагаралі вогнішчы, мігаючы вугельчыкамі.

Да крыжака са шрамам падышоў Зігфрыд.

— Будзеш вартаваць. Нас і дзяцей. Сказаў так і знік у цемры. Нібы здань.

Ноч чорнымі крыламі атуліла лес. Спяць крыжакі, выбіліся з сіл, мелодыі насамі выводзяць.

Непадалёку завыў воўк: «У-у-у…» Працягла, люта, самотна.

— Братка, мне страшна, — прамовіў Мацей. Янку і самому хоць воўкам вый. Але што зробіш?

— Не бойся, — супакоіў брата.

Спяць крыжакі. І іхні вартаўнік, здаецца, спіць. Апусціў на грудзі галаву. А калі вільнуць у кусты? Пасля як-небудзь выберуцца з лесу. Ваўкі непадалёку? Ці ж яны страшнейшыя за гэтых, двухногіх?

Поделиться:
Популярные книги

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Маска зверя

Шебалин Дмитрий Васильевич
5. Чужие интересы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Маска зверя

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Имя нам Легион. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 11

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая