Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Планета малпаў (на белорусском языке)
Шрифт:

Нарэшце я дадумаўся, каб уразiць арангутана, да большага, чым рабiў пры гэтым вопыце раней. У тое iмгненне, калi адзiн з вартаўнiкоў-гарыл зазванiў у званочак, я расцiснуў кантакт, з дапамогаю якога да кратаў падводзiўся электрычны ток, i адкiнуў провад убок. Пасля гэтага я мог спакойна стаяць каля кратаў, трымаючыся за прэнты, хоць другi вартаўнiк, якi не заўважыў, што я зрабiў, шчыраваў з усяе сiлы, круцячы ручку бяскрыўднага цяпер магнета.

Я ганарыўся сваёй вынаходлiвасцю, якая кожнаму хоць трохi разумнаму стварэнню была б неабвержным доказам майго iнтэлекту. Ва ўсякiм разе, на Зiру мой учынак зрабiў вялiкае ўражанне. Яна пiльна паглядзела на мяне, i

яе белая пысачка паружавела, што з'яўляецца ў шымпанзэ, як я пазней даведаўся, прыкметаю хвалявання. Але Заюса нiшто не магло пахiснуць. Колькi Зiра нi пераконвала яго, пракляты арангутан пагардлiва пацiскаў плячыма i круцiў галавою. Гэтаму педанту адных голых фактаў было мала. Ён аддаў гарылам загад, i я стаў аб'ектам новага тэсту, якi ўяўляў сабою камбiнацыю двух першых.

Пра гэты вопыт я таксама ведаў i нават бачыў у лабараторыях, як яго праводзiлi на сабаках. Мэтаю эксперыменту было збiць з панталыку падвопытную жывёлiну i выклiкаць у яе нервовае паражэнне, камбiнуючы два процiлеглыя рэфлексы. Першая гарыла стала свiсцець у свiсток, абяцаючы ласунак, а другая званiла ў званочак, падаючы сiгнал небяспекi. Я ўспомнiў высновы аднаго вялiкага фiзiёлага адносна падобных вопытаў: ён казаў, што яны могуць давесцi жывёлiну да стану, якi дужа нагадвае чалавечы неўроз, i нават да вар'яцтва, калi паўтараць iх досыць часта.

Зрабiўшы выгляд, што я ўважлiва прыслухоўваюся спачатку да свiстка, потым да звону званочка, я ўсеўся пасярод клеткi, падпёршы падбародак кулаком у традыцыйнай паставе мыслiцеля.

Зiра, не ўтрымаўшыся, запляскала ў далонi. Заюс выцягнуў з кiшэнi насоўку i выцер лоб. Пот кацiўся з яго градам, але ўсё роўна нiшто не магло пахiснуць яго аслiнай упартасцi. Я зразумеў гэта па яго грымасах, пакуль ён раз'юшана спрачаўся пра нешта з Зiраю. Прадыктаваўшы яшчэ некалькi заўваг сваёй сакратарцы, арангутан даў Зiры безлiч найпадрабязнейшых указанняў, якiя тая выслухала незадаволена, i нарэшце выйшаў з памяшкання, кiнуўшы на мяне сярдзiты позiрк.

Зiра ў сваю чаргу сказала нешта гарылам, i я адразу зразумеў, што яна загадала iм пакiнуць мяне ў спакоi, прынамсi, на сённяшнi дзень, бо яны ўмомант узялi ўсе прыстасаваннi для вопытаў i таксама выйшлi. Застаўшыся са мною сам-насам, калi не лiчыць няшчасных дзiкуноў у суседнiх клетках, i наблiзiўшыся да кратаў, шымпанзэ доўга моўчкi глядзела на мяне. Потым яна нечакана працягнула мне па-сяброўску лапу. Я ўсхвалявана пацiснуў яе, ласкава паўтараючы iмя "Зiра". Пысачка ў шымпанзэ зноў паружавела, i я зразумеў, што яна была вельмi кранутая.

Раздзел ХVI

Заюс з'явiўся зноў праз некалькi дзён i адразу ж загадаў змянiць увесь распарадак у нашай секцыi. Але спачатку трэба расказаць, як мне ўдалося за гэтыя днi вызначыцца перад малпамi.

Назаўтра пасля першага наведвання арангутана з намi правялi цэлую серыю новых тэстаў. Усё пачалося ў час кармёжкi. Замест таго каб кiнуць, як зазвычай, садавiну нам у клеткi, Зарам i Занам - так звалi гарыл - паклалi ежу ў кашы i падцягнулi гэтыя кашы да столi клетак з дапамогаю спецыяльна прадугледжаных для гэтага блокаў. Пасля ўнеслi ў кожную клетку па чатыры досыць вялiкiя драўляныя кубы. Урэшце гарылы адышлi на сярэдзiну праходу i пачалi назiраць за намi.

Ва ўсiх маiх суседзяў зрабiлiся такiя пакутлiвыя твары, што на iх было немагчыма глядзець. Яны спрабавалi даскочыць да кашоў, але нiкому гэта не ўдавалася. Некаторыя ўзбiралiся да столi па кратах, але i адтуль, колькi яны нi старалiся, нi адзiн не мог дацягнуцца да ежы, падвешанай над сярэдзiнай клеткi. Я згараў ад сораму за iх тупасць.

Я ж, няма чаго i казаць, адразу вырашыў гэтую "задачу". Трэба было паставiць чатыры кубы адзiн на другi, узабрацца на гэтую пабудову i зняць кош з крука, што я i зрабiў, схаваўшы пад нязмушаным выглядам свой гонар. Усё было вельмi проста, аднак з усiх людзей толькi я адзiн аказаўся досыць кемлiвы. Зарам i Занам былi ўражаныя, i гэта кранула мяне да глыбiнi душы.

Я пачаў есцi, не хаваючы сваёй пагарды да астатнiх палонных, якiя не маглi зрабiць тое ж самае пасля мяне. Нават Нова не здолела ў той дзень паўтарыць гэтую немудрагелiстую аперацыю, хоць я спецыяльна некалькi разоў паказваў ёй усе этапы. Але яна хоць бы старалася зразумець, што ад яе патрабуецца - Нова была, вядома, адна з сама разумных у нашай групе. Яна паспрабавала паставiць адзiн куб на другi, але паставiла яго няроўна, i, калi яе пабудова з грукатам развалiлася, небарака з перапалоху забiлася ў кут клеткi. Дзяўчына была надзiва гнуткая i рухавая, але ў манiпуляцыях з любым прадметам выяўляла тую ж жудасную нязграбнасць, што i ўсе яе супляменнiкi. Праўда, да канца другога дня яна ўсё ж навучылася спраўляцца з кубамi.

А ў тую першую ранiцу я яе пашкадаваў i кiнуў праз краты два сакавiтыя плады. За гэта я быў узнагароджаны ласкаю Зiры, якая ўвайшла ў нашую секцыю якраз у гэты момант. Я ледзь не замурлыкаў ад задавальнення, бы кот, калi валасатая лапка паляпала мяне па плячы, але Нове гэта вiдавочна не спадабалася: яна раз'юшылася, стала кiдацца ў клетцы i пранiзлiва i гучна крычаць.

Я вызначыўся i ў многiх iншых вопытах, але сама галоўнае, мне ўдалося, услухоўваючыся ў гаворку малпаў, вылучыць з яе некалькi найпрасцейшых слоў i зразумець iх значэнне. Я прамаўляў гэтыя словы кожны раз, калi Зiра праходзiла мiма маёй клеткi, i шымпанзэ ўсё больш i больш здзiўлялася. Вось тады Заюс i завiтаў да нас другi раз.

З iм зноў была сакратарка, але цяпер, акрамя яе, прыйшоў яшчэ адзiн арангутан, такi ж важны i з такой самай зоркаю на штрыфлi рэдынгота. Арангутаны размаўлялi памiж сабою, як роўны з роўным, i я зразумеў, што Заюс запрасiў свайго калегу для кансультацыi, каб разабрацца ў складаным выпадку, якiм я яму ўяўляўся. Спынiўшыся перад маёй клеткаю, арангутаны пусцiлiся ў бясконцую дыскусiю, у якой прыняла ўдзел i Зiра. Шымпанзэ гаварыла доўга i ўсхвалявана. Я разумеў, што яна мяне баронiць, гаворачы пра маю звышнатуральную кемлiвасць, якую ўжо нельга было аспрэчваць. Але ўсе яе доказы выклiкалi ў абодвух арангутанаў толькi недаверлiвую ўсмешку.

На мне яшчэ раз правялi ўсе тэсты, з якiмi я так спрытна раней спраўляўся. У ходзе апошняга я быў павiнен адкрыць куфэрак, замкнуты на дзевяць розных замкоў - на засаўку, кручок, шпiнгалет, уразны замок, навясны замок i гэтак далей. На Зямлi, я памятаю, аналагiчнае прыстасаванне ддя ацэнкi кемлiвасцi малпаў прыдумаў Кiнаман; гэтая задача лiчылася сама складанаю, аднак некаторым падвопытным усё ж удавалася вырашыць яе. Вiдаць, тут гэтае выпрабаванне расцэньвалася гэтаксама ж.

Зiра сама працягнула мне зачынены куфэрак з такiм умольным выглядам, быццам ад майго поспеху залежала яе рэпутацыя. Каб не расчараваць яе, я пастараўся паказаць сябе ва ўсiм бляску i ўмомант адчынiў усе дзевяць замкоў адзiн за адным. Але гэтым я не абмежаваўся. Дастаўшы з куфэрка пакладзены туды плод, я галантна прапанаваў яго Зiры. Шымпанзэ прыняла мой дар, пачырванеўшы. Пасля гэтага я адразу ж выклаў усё, што паспеў засвоiць у малпавай мове, старанна прамовiўшы вывучаныя словы i паказваючы пальцам на прадметы, якiя яны абазначалi.

Поделиться:
Популярные книги

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)