Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Планета малпаў (на белорусском языке)
Шрифт:

Але, я, цар усяго iснага, пачаў кружляць вакол маёй прыгажунi! Я, чалавек, вянец тысячагадовае цывiлiзацыi! Перад усiмi гэтымi малпамi, што пажыралi мяне вачыма, перад старым арангутанам, што дыктаваў сакратарцы свае разважаннi, перад шымпанзэ, якая задаволена ўсмiхалася, перад гарыламi, твары ў якiх так i расплылiся ва ўхмылках! Я апраўдваўся ў душы, што ва ўсiм вiнаватыя злыя метамарфозы касмiчных прыгодаў. Цяпер ужо я пэўна ведаў: ёсць у нябёсах i на планетах багата такога, чаго i не снiлася мудрацам! Я, Улiс Меру, таптаўся вакол жанчыны, быццам паўлiн, выконваючы любоўны абрад.

ЧАСТКА

ДРУГАЯ

Раздзел I

Цяпер я мушу прызнацца, што вельмi лёгка прыстасаваўся да жыцця ў клетцы. З пункту погляду матэрыяльнага мне не было чаго i жадаць: удзень малпы выконвалi любыя мае прыхамацi, уначы я дзялiў падсцiлку з адною з прыгажэйшых жанчын сусвету. Я так звыкся са сваiм становiшчам, што на месяц перастаў заўважаць усю яго недарэчнасць i не рабiў нiякiх спроб пакласцi яму канец. Адзiнае, што я тады зрабiў, гэта вывучыў яшчэ некалькi слоў малпавай мовы. Я не спрабаваў больш наладзiць кантакт з Зiраю, так што калi раней яна i адчувала ўва мне наяўнасць свядомасцi, дык цяпер, напэўна, згадзiлася з Заюсам i глядзела на мяне як на чалавека сваёй планеты, iнакш кажучы, як на жывёлiну, можа, i не бязглуздую, але ж нiяк не адухоўленую.

Мая перавага над астатнiмi палоннымi, якой я не выяўляў больш да такой ступенi, каб палохалiся вартаўнiкi, зрабiла мяне важнаю персонаю. Гэтая акалiчнасць, мушу прызнацца, на мой сорам, поўнасцю задавальняла маё самалюбства, i нават напаўняла мяне гонарам. Зарам i Занам абыходзiлiся са мною па-сяброўску: iм падабалася, калi я iм усмiхаўся, рагатаў цi прамаўляў асобныя словы. Пераспрабаваўшы на мне ўсе класiчныя тэсты, яны старалiся вынайсцi новыя, больш складаныя, i мы разам радавалiся, калi мне ўдавалася вырашыць пастаўленую задачу. Яны нiколi не забывалiся прынесцi мне якi-небудзь ласунак, i я ахвотна дзялiўся iм з Новаю. Мы лiчылiся прывiлеяванай параю. Аслеплены, я ўяўляў, нiбыта мая сяброўка ўсведамляе, што ўсiм гэтым яна абавязана маiм талентам, i большую частку часу выпiнаўся перад ёю.

Але праз некалькi тыдняў мне стала моташна. Можа, вiнаватыя былi вочы Новы, якiя здалiся мне тады асаблiва бязглуздымi, а можа, кавалачак цукру, якiм мяне пачаставала Зiра, раптам здаўся горкiм? Я пачырванеў ад сораму, усвядомiўшы, што гатовы ўжо быў, апусцiўшыся, скарыцца. Што падумае пра мяне прафесар Антэль, калi ён выпадкова ўцалеў i знойдзе мяне ў такiм стане? Толькi адна гэтая думка была ўжо мне невыносная, i я цвёрда вырашыў адразу ж, неадкладна, пачаць паводзiць сябе як належыць цывiлiзаванаму чалавеку.

Пагладжваючы ў знак удзячнасцi лапку Зiры, я асцярожна завалодаў яе блакнотам i ручкаю i, не звяртаючы ўвагi на яе ласкавыя папрокi, усеўся на салому i пачаў маляваць Нову. Я няблага некалi маляваў, дый мадэль мяне натхняла, i мне ўдалося зрабiць прыстойны эскiз, якi я працягнуў шымпанзэ.

Зiра расхвалявалася: усе яе сумненнi на мой конт умомант адрадзiлiся. Пысачка ў яе пачырванела, яна не ў сiлах была суняць дрыготку. Скарыстаўшы яе разгубленасць, я ўладна працягнуў руку па блакнот, i гэтым разам яна аддала яго мне самахоць. I як гэта я дагэтуль не мог звярнуцца да такога простага спосабу?!

Прыгадаўшы свае школьныя веды, я начарцiў трохкутнiк з тэарэмы Пiфагора. Выбар мой быў невыпадковы. У юнацтве я чытаў адну навукова-фантастычную аповесць, у якой

стары вучоны выкарыстоўваў геаметрычныя фiгуры, каб усталяваць кантакт з разумнымi iстотамi iншага свету. У час пералёту я неяк загаварыў пра гэта з прафесарам Антэлем, i ён нават адобрыў такi метад. Згадваю, ён яшчэ дадаў, што геаметрыя Эўклiда - суцэльная памылка, i менавiта таму яна павiнна быць агульнапрынятаю ва ўсiх сусветах.

Так цi iнакш, Зiра, убачыўшы мой чарцёж, мала не закалацiлася. Яна дзiка ўскрыкнула, пысачка ў яе зрабiлася зусiм пурпуровая. Толькi калi ўстрывожаныя Зарам i Занам кiнулiся ёй на дапамогу, шымпанзэ здолела авалодаць сабою. I тут Зiра павяла сябе, як мне здалося, дзiўна: кiнуўшы на мяне ўпотайкi кароткi позiрк, хутка i спрытна схавала мой малюнак i чарцёж, потым сказала нешта гарылам, i тыя выйшлi з памяшкання. Я зразумеў, што яна загадала iм выйсцi пад нейкiм зручным прэтэкстам. Пасля шымпанзэ пацiснула мне руку, i жэст гэты меў зусiм iншае значэнне, чым раней, калi яна проста ласкала мяне, як сiмпатычнага звера за тое, што ён дагадзiў ёй сваёй кемлiвасцю. Нарэшце яна з умольным выглядам працягнула мне блакнот i ручку. Цяпер ужо ёй самой не цярпелася наладзiць са мною кантакт.

Я падзякаваў у глыбiнi душы Пiфагору i паглыбiўся ў геаметрыю. На адной старонцы я як мага больш старанна начарцiў тры канiчныя вытворныя з iх вяршынямi i накiравальнымi: элiпс, парабалу i гiпербалу. На другой начарцiў конус. Тут я хачу нагадаць, што перасячэнне конуса плоскасцямi ўтварае ў плане менавiта адну з гэтых вытворных, у залежнасцi ад вугла перасячэння. Таму я дамаляваў да конуса перасякаючую плоскасць пад пэўным вуглом i, звярнуўшыся да першага чарцяжа, паказаў уражанай шымпанзэ на элiпс, якому адпавядала гэтае сячэнне.

Зiра вырвала блакнот у мяне з рук, начарцiла ў сваю чаргу конус, перасечаны плоскасцю пад iншым вуглом, i ўказала мне сваiм доўгiм пальцам на гiпербалу. Я так расхваляваўся, што на вачах у мяне выступiлi слёзы. Я сутаргава сцiснуў шымпанзэ руку. Нова, якая адступiла ў глыбiню клеткi, люта заенчыла. Iнстынктыўна дзiкунка ўлоўлiвала сэнс таго, што цяпер адбывалася. Яна не памылялася. Праз пасрэднiцтва геаметрыi памiж мною i Зiраю ўсталяваўся духоўны кантакт. Я меў ад гэтага амаль фiзiчную асалоду i адчуваў, што шымпанзэ таксама ўзрадаваная.

Раптам яна вырвала ў мяне сваю лапку i выскачыла з аддзялення. Адсутнiчала яна нядоўга, але ўвесь гэты час я правёў бы ў сне, не смеючы ўзняць вачэй на Нову, якая з бурчаннем кружляла вакол мяне: я ўсё-такi адчуваў сябе вiнаватым перад ёю.

Калi Зiра вярнулася, я ўбачыў, што яна прынесла мне малявальную дошку з замацаваным на ёй вялiкiм аркушам паперы. Падумаўшы трохi, я вырашыўся адкрыць Зiры ўсю праўду.

У адным куце аркуша я намаляваў сiстэму Бетэльгейзе - такой, як яна ўяўлялася нам з зоркалёта: гiганцкае сонца ў цэнтры, а вакол яго - чатыры планеты. Асаблiва старанна намаляваў я Сарору з яе маленькiм спадарожнiкам, дакладна вызначыўшы месцазнаходжанне планеты ў прасторы. Ткнуўшы пальцам у яе выяву, я паказаў на Зiру. Тая зрабiла знак, што цудоўна ўсё зразумела. Тады ў другiм куце аркуша я намаляваў нашую старую добрую Сонечную сiстэму з яе асноўнымi планетамi. Пасля паказаў на Зямлю i прыставiў палец да сваiх грудзей.

Поделиться:
Популярные книги

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)