Планета малпаў (на белорусском языке)
Шрифт:
Закаханыя гулялi дробнымi крокамi, абняўшы адно аднаго за талiю так, што iх доўгiя рукi, цесна i мудрагелiста перапляталiся. На паваротках прысадаў яны часта спынялiся, каб пацалавацца. Iншы раз, азiрнуўшыся па баках, яны хапалiся за нiжнiя галiны i ўзбiралiся на дрэвы. Рабiлi яны гэта не раздымаючы абдымкаў - кожны дзейнiчаў адной рукою i адной нагою з зайздросным спрытам, - i ўжо праз якое iмгненне знiкалi ў лiстоце.
– Твой касмiчны катэр знойдзены, - гаварыла Зiра (я ўжо досыць падрабязна растлумачыў ёй, як мы высадзiлiся на планету), - ва ўсякiм разе тое, што ад яго
– У вас ёсць аналагiчныя апараты?
– Не такiя дасканалыя. Мяркуючы па тваiх расказах, мы яшчэ дужа адстаём ад вас. Аднак мы ўжо запусцiлi некалькi штучных спадарожнiкаў, i апошнi з iх быў нават з жывой iстотаю на борце - з чалавекам. На жаль, нам прыйшлося ўзарваць спадарожнiк у палёце: мы не маглi павярнуць яго назад.
– Разумею, - сказаў я задуменна.
– Значыцца, вы выкарыстоўваеце людзей i ў такiх эксперыментах...
– Прыходзiцца... Так што, твой катэр знойдзены.
– А наш карабель, якi кружляе вакол Сароры вось ужо два месяцы?
– Пра гэта я нiчога не чула. Напэўна, нашыя астраномы яго не засеклi. Толькi не перапыняй мяне на кожным слове! Некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што твая ракета прыляцела з другой планеты нашай зорнай сiстэмы i што ў ёй былi пасажыры. Далей гэтага яны не пайшлi. Нiкому i ў галаву не прыходзiць, што гэтыя разумныя iстоты могуць мець аблiчча людзей!
– Але ж, Зiра, трэба iм гэта сказаць!
– ускрыкнуў я.
– Мне абрыдла быць палонным нават у найзручнейшай клетцы, якая толькi ёсць на Сароры, абрыдла, нягледзячы на твой клопат. Чаму ты мяне хаваеш? Чаму не сказаць праўду ўсiм?
Зiра спынiлася, азiрнулася па баках i паклала руку мне на плячо.
– Чаму? Толькi дзеля цябе самога. Ты ведаеш Заюса?
– Пытаешся яшчэ! Нават хацеў з iм пагаварыць. Ну i што?
– Ты заўважыў, як ён успрыняў твае першыя спробы давесцi, што ты разумная iстота? Ты ж не ведаеш, я ўжо сто разоў спрабавала праверыць яго ў гэтым цi хаця б намякнуць, - i з якой асцярожнасцю!
– што, нягледзячы на знешнi выгляд, ты ўсё-такi, магчыма, не жывёлiна?
– Я бачыў, што вы часта спрачалiся i, здаецца, так i не прыйшлi да згоды.
– Ён упарты, як баран, i дурны, як чалавек!
– выбухнула Зiра.
– Але што рабiць? Такiя амаль што ўсе арангутаны. Ён аб'явiў раз i назаўжды, што ўсе твае здольнасцi тлумачацца высокаразвiтым чалавечым iнстынктам, i цяпер нiшто не прымусiць яго змянiць сваю думку. Да таго ж, ён ужо нават напiсаў пра цябе цэлую дысертацыю, у якой даводзiць, што ты - вучоны чалавек, гэта значыць чалавек, якi пабываў у палоне, быў выдрэсiраваны i здольны цяпер выконваць бессвядома пэўныя трукi.
– Тупая жывёлiна!
– Я згодная. Але ўся бяда ў тым, што ён прадстаўляе афiцыйную навуку i вельмi ўплывовы. У iнстытуце ён займае адну з сама высокiх пасадаў, таму ўсе мае прапановы праходзяць праз яго. Я ўпэўнена, што калi я паспрабую расказаць пра цябе праўду, як ты хочаш, то Заюс проста абвiнавацiць мяне ў навуковай ерасi. Мяне звольняць. Хоць нiчога б тут асаблiва страшнага не было, але ты...
– А што
– Няўдзячны! Ты нават не падазраеш, на якiя хiтрыкi прыйшлося мне пайсцi, каб цябе не перасялiлi ў энцэфалiчную лабараторыю! Заюс не спынiўся б нi перад чым, калi б ты працягваў даказваць яму, што з'яўляешся разумнаю iстотай.
– А што такое энцэфалiчная лабараторыя?
– спытаўся я ўстрывожана.
– Лабараторыя, дзе мы робiм некаторыя тонкiя аперацыi на жывым мозгу: перасадкi тканак, пошукi i раздражненне нервовых цэнтраў, частковае i нават поўнае выдаленне мазгавых доляў.
– I вы робiце такiя вопыты на людзях?
– Натуральна. Мозг чалавека, як i ўся яго анатомiя, найблiжэйшы паводле сваёй пабудовы да нашага. Нам проста пашанцавала, што прырода стварыла жывёлiну, на якой мы можам вывучаць сябе. Людзi служаць нам i ў багата якiх iншых вопытах, але пра гэта ты даведаешся пазней. Якраз цяпер мы выконваем надзвычай важныя даследаваннi.
– Якiя патрабуюць значных папаўненняў чалавечага матэрыялу?
– Але, значных. Гэтым i тлумачацца аблавы, дзякуючы якiм мы аднаўляем нашыя запасы. На жаль, аблавы арганiзуюць гарылы, i мы не можам позбавiць iх любiмай забавы - палявання. Навука страчвае праз гэта велiзарную колькасць матэрыялу.
– Сапраўды, вельмi шкада, - працэдзiў я, сцiснуўшы вусны.
– Вернемся, аднак, да маёй сцiплай асобы...
– Цяпер ты разумееш, чаму я вырашыла захаваць усё ў тайне?
– Дык, значыцца, я асуджаны сядзець да канца сваiх дзён у клетцы?
Ї Не, калi толькi план, якi я задумала, удасца. Але ж ты не павiнен раскрывацца, пакуль не настане зручны момант, калi ў нас на руках будуць магутныя козыры. Вось мая прапанова: праз месяц адкрыецца штогоднi кангрэс фiзiёлагаў. Гэта вялiкая падзея. На адкрыццi будзе процьма народу, у тым лiку прадстаўнiкi ўсiх буйнейшых газет. А грамадская думка адыгрывае ў нас такую ролю, што з ёю вымушаны лiчыцца не толькi Заюс, не толькi ўсе арангутаны, разам узятыя, але i нават гарылы. Вось гэта ты i павiнен скарыстаць. Табе трэба адкрыць сваю тайну перад усiм кангрэсам, у час пасяджэння, на якое Заюс прывядзе цябе ў якасцi экспаната: як я ўжо сказала, ён напiсаў даўжэзны опус пра цябе i твой выдатны iнстынкт. Але будзе лепш за ўсё, калi ты сам возьмеш слова i ўсё раскажаш. Гэта будзе такая сенсацыя, што Заюс не зможа табе перашкодзiць. Ты павiнен гаварыць ясна i дакладна, каб пераканаць вучоных, публiку i журналiстаў, як здолеў пераканаць мяне.
– А калi Заюс i iншыя арангутаны заўпарцяцца?
– Гарылы, вымушаныя ўлiчваць грамадскую думку, паставяць гэтых iдыётаў на месца. Дарэчы, не ўсе арангутаны такiя ж тупыя, як Заюс, i, нарэшце, сярод вучоных ёсць некалькi шымпанзэ, якiх арангутанам прыйшлося прыняць у акадэмiкi за iх сенсацыйныя адкрыццi. Адзiн з iх - Карнэлiй, мой жанiх. Я ўжо гаварыла з iм пра цябе. Толькi з iм. Ён абяцаў выступiць у тваю абарону. Вядома, спачатку ён хоча ўбачыць цябе i праверыць усё, што я яму расказала, - надта ўжо ўсё гэта неверагодна! Дарэчы, я цябе i прывяла сюды дзеля гэтага. Сёння ў нас спатканне, i ён павiнен хутка прыйсцi.
Единственная для невольника
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Любовь по инструкции
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне
Документальная литература:
публицистика
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3
Приключения:
исторические приключения
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Последнее желание
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Печать Пожирателя
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Бастард
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Так было
Документальная литература:
биографии и мемуары
рейтинг книги
