Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Планета малпаў (на белорусском языке)
Шрифт:

Тут Зiра завагалася. Паказаўшы ў сваю чаргу на Зямлю, яна ўзняла палец уверх, да неба. Я кiўнуў галавою. Шымпанзэ была ў недаўменнi, нiяк не магла паверыць. Тады я з'яднаў Зямлю з Сарораю пункцiрнай лiнiяй i намаляваў на ёй у другiм маштабе наш зоркалёт. Гэта быў для шымпанзэ нiбыта прамень святла ў цемры! Цяпер ужо Зiра ведала, хто я такi i адкуль. Яна рванулася да мяне, але тут у канцы калiдора з'явiўся Заюс: ён iшоў на чарговы агляд падвопытных. Ад страху вочы ў шымпанзэ сталi круглыя. Зiра iмгненна згарнула аркуш паперы, сунула ў кiшэню блакнот i, пакуль арангутан яшчэ не наблiзiўся, паспела ўмольна прыкласцi палец да вуснаў: яна раiла мне не адкрывацца перад Заюсам. I я

падпарадкаваўся ёй, хоць i не разумеў, навошта ўся гэтая таямнiчасць. Але я быў упэўнены, што з гэтага дня Зiра - мая саюзнiца, i зноў прыкiнуўся разумнай жывёлiнай.

Раздзел II

З таго часу дзякуючы Зiры я пачаў рабiць вялiкiя поспехi ў вывучэннi малпавай мовы i культуры. Пад выглядам новых, асобых тэстаў Зiра амаль штодня заставалася са мною сам-насам. Яна ўзялася вучыць мяне сваёй мове i ў той самы час засвойвала французскую з дзiўнай лёгкасцю. Менш чым праз два месяцы мы ўжо маглi свабодна размаўляць на сама розныя тэмы. Патроху перада мною адкрываўся духоўны свет Сароры, яе дзiўная цывiлiзацыя, якую я паспрабую абмаляваць тут у агульных рысах.

Толькi мы з Зiраю пачалi разумець адно аднаго, як я адразу ж паспяшаўся задаць галоўнае пытанне, што цiкавiла мяне:

– Няўжо малпы - адзiныя разумныя iстоты, цары прыроды на гэтай планеце?

– Цябе гэта здзiўляе?
– сумелася яна.
– Вядома, малпа - адзiная iстота, якая ўмее думаць, надзелена не толькi целам, але i душою. Сама зацятыя матэрыялiсты з нашых вучоных i тыя прызнаюць асобую сутнасць малпавай душы.

Кожнага разу я ледзь не падскокваў ад падобных выказванняў, хоць, здавалася, можна было б ужо i прывыкнуць.

– Але скажы, Зiра, хто ж тады людзi?

Я ўжо згадваў, што яна хутчэй засвойвала маю мову, чым я iхнюю, таму ў першыя днi мы гаварылi толькi па-французску i адразу ж перайшлi iнстынктыўна на "ты". Спачатку было цяжка прызвычаiцца да таго, што словы "чалавек" i "малпа" маюць для нас розны сэнс, але гэта хутка перастала нам замiнаць. Кожны раз, калi Зiра казала "малпа", я перакладаў сам сабе: вышэйшая iстота, вяршыня эвалюцыi. Калi ж яна гаварыла пра людзей, я ведаў, што гаворка iдзе пра жывёл, якiя, праўда, надзелены iмiтацыйным iнстынктам i маюць пэўнае анатамiчнае падабенства да малпаў, аднак менавiта ўсё ж пра жывёл з прымiтыўнай псiхiкай i свядомасцю.

– За апошнiя сто гадоў, - апавядала мне прафесарскiм тонам Зiра, - мы дамаглiся адмысловых поспехаў у даследаваннi паходжання вiдаў. Раней лiчылася, што вiды - нязменныя, што ўсе iстоты застаюцца такiя, якiмi выпусцiў iх у свет усемагутны творца. Але цэлая плеяда вялiкiх вучоных - усе яны былi шымпанзэ прымусiла нас поўнасцю перагледзець свае погляды на гэты конт. Цяпер мы ведаем, што ў блiзкiх вiдаў быў, напэўна, агульны продак.

– Значыцца, малпа паходзiць ад чалавека?

– Некаторыя так i лiчаць, але на справе ўсё шмат больш складана. Малпа i чалавек на пэўным этапе эвалюцыi стварылi дзве розныя галiны: адна працягвала развiвацца i паступова дасягнула вяршынь розуму, другая ж застыла на ўзроўнi чалавечага свету. Зрэшты, многiя арангутаны ўсё яшчэ адмаўляюць гэтую вiдавочную iсцiну.

– Ты сказала, Зiра... цэлая плеяда вялiкiх вучоных - i ўсе шымпанзэ?..

Я перадаю нашыя гутаркi такiмi ж спантаннымi, якiмi яны i былi: iмкнучыся даведацца як найхутчэй пра ўсё, я задаваў сама розныя пытаннi, на якiя Зiра падоўгу адказвала.

– Амаль усе вялiкiя адкрыццi зроблены шымпанзэ, - з запалам пацвердзiла яна.

– У малпаў ёсць касты?

– Iснуюць тры групы - ты ўжо гэта, пэўна, заўважыў, - кожная са сваiмi ўласцiвасцямi: шымпанзэ, гарылы i арангутаны.

Расавыя бар'еры, якiя былi памiж iмi раней, i ўзаемная варожасць, якую яны ўзбуджалi, знiшчаны дзякуючы пераважна намаганням шымпанзэ. Сёння ўсе тры расы ў прынцыпе роўныя.

– Але большая частка вялiкiх адкрыццяў зроблена ўсё-такi шымпанзэ?

– Натуральна.

– А хто такiя гарылы?

– Пажыральнiкi мяса, - сказала яна з пагардаю.
– Некалi яны былi феадальнымi князькамi, i ў многiх дагэтуль захаваўся смак да ўлады. Яны без памяцi любяць арганiзоўваць i кiраваць. Сiбарыты. Любяць паляванне. А бяднейшыя наймаюцца на працу, якая вымагае вялiкай фiзiчнай сiлы.

– А што ты скажаш пра арангутанаў?

Зiра ўважлiва паглядзела на мяне, потым зарагатала.

– Iхняя справа - афiцыйная навука. Ты ўжо ў гэтым пераканаўся i, думаю, будзеш мець магчымасць пераканацца яшчэ не раз. Яны ведаюць практычна ўсё, што можна вычытаць з кнiг. Усе яны ўшанаваныя рознымi ўзнагародамi. Некаторыя лiчацца нават буйнымi знаўцамi ў якой-небудзь вузкай галiне, дзе патрабуецца добрая памяць. Што ж да астатняга...

Тут Зiра пагардлiва махнула рукою.

Я не стаў настойваць, вырашыўшы, што мы яшчэ паспеем пагаварыць пра гэта. А пакуль што я вярнуўся да больш агульных пытанняў. Па маёй просьбе Зiра намалявала генеалагiчнае дрэва малпаў, як яго ўяўляюць лепшыя спецыялiсты. Яно было досыць падобнае на нашыя схемы эвалюцыi вiдаў. Ад агульнага ствала, пачатак якога губляўся ў невядомасцi, аддзялялiся паслядоўна розныя галiны раслiны, аднаклеткавыя арганiзмы, кiшачна-поласцевыя, iгласкурыя; вышэй размяшчалiся рыбы, рэптылii i, нарэшце, сысуны. Далей вызначаўся клас, аналагiчны класу нашых чалавекападобных. Ад яго адыходзiла галiна чалавека бакавая i кароткая. Тым часам цэнтральны ствол працягваў расцi i разгалiноўвацца на розныя вiды дагiстарычных малпаў з цяжка прамаўляльнымi назвамi i, нарэшце, заканчваўся вiдам simie sapiens з трыма вяршынямi эвалюцыi: падвiдамi шымпанзэ, гарыл i арангутанаў.

– Мозг малпы, - працягвала Зiра, - развiваўся, ускладняўся i ператварыўся нарэшце ў орган мыслення, у той час як мозг чалавека не зведаў нiякiх змен.

– Але чаму такога развiцця дасягнуў менавiта мозг малпы?

– Натуральна, галоўную ролю адыграла мова. Але чаму малпы загаварылi, а людзi не? На гэты конт погляды вучоных разыходзяцца. Адны бачаць у гэтым волю творцы, другiя сцвярджаюць, што розум у малпаў эвалюцыянiраваў перш за ўсё дзякуючы наяўнасцi чатырох рухавых канечнасцяў. Магчыма, што чалавек з яго дзвюма рукамi i кароткiмi няспрытнымi пальцамi з самага пачатку апынуўся ў нявыгадным становiшчы: ён не мог прагрэсiраваць, набываць дакладнае ўяўленне пра навакольны свет. З гэтае ж прычыны людзi нiколi не ўмелi спрытна карыстацца прыладамi... Урэшце, магчыма, ён i спрабаваў навучыцца гэтаму ў пачатку сваёй эвалюцыi... Выяўлены цiкавыя знаходкi. Якраз цяпер у гэтым накiрунку вядзецца багата даследаванняў. Калi ты цiкавiшся гэтым, я пазнаёмлю неяк цябе з Карнэлiем. Ён разбiраецца ў гэтых пытаннях лепш за мяне.

– А што за Карнэлiй?

– Мой жанiх, - адказала Зiра, пачырванеўшы.
– Вялiкi, сапраўдны вучоны.

– Шымпанзэ?

– Ну вядома!.. Дык вось, я асабiста ўпэўненая: той факт, што мы чатырохрукiя, адыграў у нашай духоўнай эвалюцыi велiзарную ролю. Гэта дазволiла нам спачатку ўзняцца на дрэвы i такiм чынам асвойтацца ў трохмернай прасторы, у той час як чалавек, прывязаны да зямлi праз сваю фiзiчную недасканаласць, чэзнуў на адной плоскасцi. Потым мы стварылi розныя прылады, зноў жа таму, што маглi ўдала iмi карыстацца. Пачаўся прагрэс, i такiм чынам мы дасягнулi вяршынь розуму.

Поделиться:
Популярные книги

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)