Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Планета малпаў (на белорусском языке)
Шрифт:

Я вяртаюся самалётам у сталiцу разам з сакратаром Карнэлiя, маўклiвым шымпанзэ. Але мне i не хочацца гаварыць з iм. У самалёце заўсёды добра падумаць. Дый наўрад цi мне яшчэ выпадзе лепшая магчымасць разабрацца ў сваiх думках.

...Значыцца, дапусцiм, што ў векапомныя часы на Сароры iснавала цывiлiзацыя, падобная да нашай. Цi можа так стацца, каб iстоты, пазбаўленыя розуму, прадоўжылi яе шляхам пераймання? Уявiць сабе гэта нялёгка, але чым больш я разважаю, тым больш знаходжу аргументаў, якiя робяць дадзеную гiпотэзу не такой ужо i фантастычнай. Думка пра тое, што нас калi-небудзь заступяць удасканаленыя робаты, была на Зямлi, наколькi я памятаю, досыць шырока распаўсюджаная. З ёю

згаджалiся не толькi паэты i раманiсты, але i прадстаўнiкi ўсiх слаёў грамадства. I, можа, менавiта таму, што гэтая iдэя так пашырылася ў масах, яна раздражняла iнтэлектуальную элiту. А можа, i таму, што ў ёй была доля горкае праўды. Толькi доля, бо машына заўсёды застанецца машынаю, а сама ўдасканалены робат - робатам. Але што сказаць пра iстот, надзеленых, як малпы, хаця б зачаткамi розуму? Iстот, што валодаюць, як малпы, высокаразвiтым пераймальным iнстынктам?..

Я заплюшчваю вочы. Гул матораў закалыхвае мяне. Але мне трэба прааналiзаваць усё гэта, каб вызначыць сваю пазiцыю.

Што з'яўляецца распазнавальнай прыкметаю цывiлiзацыi? Нейкi асабiсты дух? Наўрад цi. Хутчэй за ўсё - будзённае жыццё... Ну, добра, прызнаем неабходнасць духоўнасцi. Напэўна, яна выявiцца ў мастацтве, у першую чаргу ў лiтаратуры. Цi ж сапраўды апошняя з'яўляецца сфераю, недаступнаю нашым буйным чалавекападобным малпам, калi, вядома, дапусцiць, што яны навучылiся складваць словы? А з чаго складаецца наша лiтаратура? 3 шэдэўраў? Каб жа толькi з iх! Калi за адно-два стагоддзi i з'яўляецца арыгiнальная кнiга, астатнiя пiсьменнiкi так цi iнакш яе пераймаюць, iнакш кажучы, перапiсваюць, i такiм чынам у свет выходзяць сотнi тысяч новых кнiг, з больш-менш рознымi назвамi, але аднаго зместу, данесенага з дапамогаю адносна змененых камбiнацый фраз. Вiдаць, малпы, пераймальнiкi па сваёй прыродзе, маглi б ствараць такую лiтаратуру пры той, вядома, умове, што навучылiся б гаварыць.

Значыцца, адзiным сур'ёзным контраргументам гэтай гiпотэзе з'яўляецца мова. Але будзем асцярожныя! Малпам няма нiякай патрэбы разумець, што менавiта яны перапiсваюць, каб скласцi на аснове адной кнiгi сто тысяч новых тамоў. Гэта iм трэба не больш, чым нам. Як i нам, iм хопiць тут простага паўтору раней пачутых фраз. Увесь астатнi лiтаратурны працэс чыста механiчны. I тут думка асобных фiзiёлагаў набывае велiзарнае значэнне: яны сцвярджаюць, што нiякiя анатамiчныя асаблiвасцi не перашкаджаюць малпам загаварыць - было б жаданне! I можна ўявiць, што аднойчы такое жаданне ў iх узнiкла, хаця б у вынiку раптоўнай мутацыi.

Значыцца, удзел малпаў, здольных гаварыць, у прадаўжэннi лiтаратуры, падобнай на нашую, справа зусiм мажлiвая. Уявiм сабе, што праз нейкi час некалькi малпаў-лiтаратараў iстотна паразумнелi. Як кажа мой вучоны сябра Карнэлiй, думка ўвасабляецца ў дзеяннi, - у дадзеным выпадку ў механiзме мовы, - i такiм чынам, у новым, малпавым свеце маглi з'явiцца арыгiнальныя iдэi, хаця б па адной у стагоддзе, як у нас на Зямлi.

Дзёрзка развiваючы гэтую гiпотэзу, я хутка прыйшоў да пераканання, што добра выдрэсiраваныя жывёлiны маглi б падобным чынам стварыць карцiны i скульптуры, якiмi я любаваўся ў музеях Сароры, дый увогуле зрабiцца спецыялiстамi ў любой сферы чалавечага мастацтва, у тым лiку i ў нашым кiно.

Разгледзеўшы спачатку вышэйшыя формы дзейнасцi розуму, я без цяжкасцi праверыў слушнасць сваёй тэорыi ў дачыненнi да iншых сфер.

Нашая прамысловасць нядоўга супрацiўлялася майму аналiзу. Мне было абсалютна ясна, што, каб падтрымлiваць яе жыццё на адным i тым самым дасягнутым узроўнi, зусiм неабавязкова выяўляць асабiстую iнiцыятыву. У яе аснове ляжыць праца рабочых, якiя паўтараюць адны i тыя ж рухi, кiраўнiкi ж складаюць адны i тыя ж справаздачы i

прамаўляюць у аднолькавых абставiнах аднолькавыя словы. I тых, i другiх малпы маглi б замянiць, не пашкодзiўшы справе - дастаткова выпрацаваць патрэбныя ўмоўныя рэфлексы.

Што ж да вышэйшых сфер адмiнiстрацыi, дык там перайманне, як мне здаецца, займае яшчэ большае месца. Каб кiраваць нашай сiстэмаю, гарылам трэба было хiба што засвоiць некалькi поз i прамоў, скапiраваўшы iх з аднаго ўзору.

Так я пачаў глядзець новымi вачыма на сама разнастайныя сферы чалавечай дзейнасцi, уяўляючы ў iх замест людзей малпаў. Я з пэўным задавальненнем аддаваўся гульнi фантазii. Уявiў сабе ўсе шматлiкiя палiтычныя сходкi, на якiх прысутнiчаў як журналiст. Згадаў штампаваныя адказы тых, у каго давялося браць iнтэрв'ю. Асаблiва ярка запомнiўся славуты ў свой час судовы працэс, апiсаны мною за некалькi гадоў да адлёту.

Адвакат быў адзiн з прызнаных зуброў юрыспрудэнцыi. Але чаму ж ён бачыўся мне цяпер ганарлiвай гарылаю, зрэшты, як i не менш знакамiты пракурор? Чаму паслядоўнасць iх прамоў i жэстаў асацыiравалася ў мяне з умоўнымi рэфлексамi, якiя выпрацавалiся ў вынiку добрай дрэсiроўкi? Чаму старшыня суда злiваўся ў маiм усведамленнi з важным арангутанам, якi механiчна прамаўляў завучаныя на памяць фразы, рэфлекторна рэагуючы на тыя цi iншыя словы сведкаў або гоман публiкi?..

Да самага канца нашага падарожжа я не мог пазбавiцца ад такiх супастаўленняў. Калi я падумаў пра нашую фiнансавую i дзелавую алiгархiю, у памяцi паўстала суцэльна малпавае вiдовiшча, убачанае нядаўна на Сароры: бiржа, куды зацягнуў мяне адзiн сябар Карнэлiя, - яна лiчылася знакамiтай выдатнасцю сталiцы...

Бiржа размяшчалася ў велiзарным будынку. Далёка ад яго чуўся густы i няясны гул, якi, пакуль мы наблiжалiся, ператвараўся спакваля ў аглушальную какафонiю. Мы ўвайшлi i адразу ж апынулiся ў цэнтры нейкай неверагоднай калатнечы. Я схаваўся за калону. Я ўжо даўно прывык да асобных малпаў, але ў iх натоўпах усё яшчэ бянтэжыўся. А тут быў такi натоўп, што ў параўнаннi з iм нават кангрэс малпаў-фiзiёлагаў здаўся мне маленькай сходкаю.

Уявiце сабе каласальных памераў залу, бiтком набiтую малпамi, якiя гарлапанiлi, жэстыкулявалi, мiтусiлiся, кiдалiся ў нейкай iстэрыi ў розныя бакi, сутыкалiся i разбягалiся не толькi на падлозе, але i на самай столi, на такой вышынi, што ў мяне ажно кружылася галава. Бо паўсюды тут былi зладжаны лесвiцы, трапецыi, канаты, каб малпы маглi перамяшчацца, калi хацелi, у любым кiрунку. Такiм чынам малпы запаўнялi ўвесь аб'ём залы, якая была падобная на гiганцкую клетку для паказу чацверарукiх у нейкiм фантасмагарычным цырку.

Малпы лiтаральна лёталi, заўсёды паспяваючы за што-небудзь зачапiцца ў той самы момант, калi падзенне здавалася непазбежным - i ўсё гэта пасярод пякельнага гвалту воклiчаў, пытанняў, адказаў, крыкаў i, нарэшце, проста дзiкiх енкаў i стогнаў, якiя не мелi нiчога агульнага з цывiлiзаванай моваю. Там былi, напрыклад, малпы, якiя брахалi, так, брахалi без усялякай на тое прычыны, пералётваючы на канцы каната з аднаго кута залы ў другi.

– Вы калi-небудзь бачылi штосьцi падобнае?
– з гонарам спытаўся ў мяне сябар Карнэлiя.

Я ахвотна прызнаўся, што не. Але мне прыйшлося доўга ўспамiнаць усё добрае, што я дагэтуль зведаў пра малпаў, каб па-ранейшаму ставiцца да iх, як да разумных iстот. Любое стварэнне, здольнае мыслiць, трапiўшы ў гэты цырк, непазбежна прыйшло б да высновы, што прысутнiчае на шабашы вар'ятаў або шалёных звяроў. У гэтым роi нельга было вылучыць хоць адну непадобную на астатнiх малпу, нi ў кiм не было i найменшай iскрынкi думкi. Усе былi аднолькава адзетыя, i на ўсiх мордах застыла адна i тая ж вар'яцкая маска.

Поделиться:
Популярные книги

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)