Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  Ды якія там навіны… Ці немец, ці рускі.

–  Як гэта? — ён неўразумела аглядзеў Лошчыца, а той і не міргнуў нават:

–  Ды так, колькі ні пнёмся, а як проса ў ступе…

Памаўчалі, і, нібыта падагульняючы, Лошчыц дапіў каву і апаліў:

–  Вырашыў я, пане Кастусь, у Амерыку падацца.

–  А гімназія?

–  Развітаўся.

–  Кінуў?

–  Так, калі заўгодна.

Ён яшчэ з хвілю ўзіраўся ў вочы Лошчыца і з жахам адчуваў, што ні ўгаворваць, ні абурацца і сілаў, і ахвоты ў яго не было.

–  То зрабі ласку — і ад мяне адыдзі…

Лошчыц наструніўся, моўчкі забраў талерку з недаедзенай запяканкай і перайшоў да другога століка. Спахмурнеў — ці гэта проста падалося?..

Увесь дзень хаваўся ад скрушных думак у кнізе, а ноччу так і не змог заснуць. Сеў пісаць новы ліст — да Аляхновіча ў Вільню.

«…Зайздрошчу

Вам, што працуеце ў родным асяродзьдзі, сярод сваіх людзей, бо мне ўжо 25 год даводзіцца працаваць сярод чужынцаў або сваіх, якія паступова трацяць сувязь з роднай глебай і якіх увесь час даводзіцца духова ратаваць ад загібелі. Заўсёды прыходзіцца толькі даваць нешта ад сваёй энэргіі і духу, а ад іншых «зарадкі» ня маю. Павінен «самазараджацца» праз кнігу, газэту, верш і ўласны дух…»

Лёсавая драма Аляхновіча выяўляла ўсё новыя павароты: улетку 1940 года ён сустрэў у Вільні савецкія танкі… Былі ўцёкі праз «зялёную» мяжу ў Нямеччыну, быў астрог у Сувалках, адкуль таварышаў пусцілі ў тую Нямеччыну, а яго — перакінулі назад (бо своечасова не паклапаціўся аб дакумэнтах у нямецкай амбасадзе ў Коўне). І былі тулянні па Вільні (кожную ноч — у новых знаёмых), пакуль не выехаў у Алькенікі, дзе стаў… вартаўніком. І быў прыход нямецкага войска…

Езавітаў згадаў, як Аляхновіч у колішнім сваім допісе-ўспамінах прызнаваўся (у кастрычніку 1942 года перагледзеная Аляхновічам біяграфія была надрукавана ў беластоцкай газэце «Новая Дарога» (№ 40).):

«— Ці злыбяды ўжо скончыліся? Хто ведае? Але хіба што канец, бо і жыцьцё блізіцца да канца. Хоць — няма ведама, можа лёс, які так без пардону зьдзекваўся, не даючы мне, аднак, канчальна згінуць, мае ў запасе нейкую апошнюю штуку, якую прыгатаваў для мяне як фінал…»

І як напрарочыў…

Ён, здавалася, ужо звыкся да жыцця ў небяспецы, у нечаканасцях. То танкі, то міны — як тады, у 1943-м, у Менску.

…Яны паабедалі ў сталоўцы Самапомачы і па былой Камсамольскай, а цяпер вуліцы Алеся Гаруна вярнуліся ў рэдакцыю «Беларускай Газэты»: Францішак Аляхновіч, Антон Адамовіч, Наталля Арсеннева і Леанід Савёнак. Да Адамовічавага стала падышоў Савёнак, папрасіў пяра.

–  Маё не піша, а малюе, як пэндзаль, — патлумачыў.

Адамовіч адсунуў шуфляду — і скамянеў: у газэтным скрутку ляжала міна… Апальвалі два словы, напісаныя тлуста і няроўна: «Руками не трогать!»

–  Уцякайце! Хутчэй уцякайце адсюль! — выкрыкнуў Адамовіч і асцярожна ўзняўся з-за стала.

З іншага пакоя пазванілі ў паліцыю. Паліцыянт — менскі немец, фольксдойч — прыйшоў праз некалькі хвілін, акуратна выцягнуў шуфляду і толькі вынес яе разам з мінай на прыступкі будынка, як гохнуў выбух. Паліцыянта разарвала на кавалкі...

Праз год пасля таго, як адзначылі шасцідзесяцігоддзе «бацькі беларускага тэатра» (як пісалі газэты пра Аляхновіча), увечары 3 сакавіка 1944 года да яго на віленскую кватэру зайшлі два наведвальнікі. На пісьмовым стале — карэктура «Беларускага Голасу» (падчас нямецкай акупацыі яе рэдагаваў Аляхновіч), часопісныя выразкі сваіх успамінаў пра перадваенныя гады тулянняў і ўцёкаў ад ГПУ - НКУС (вырашыў іх дапоўніць), рукапіс пра пачатак беларускага адраджэння, экземпляр напісанай у 1943 годзе камедыі «Круці ня круці — трэба памярці» — з свежым аўтографам аднаму знаёмцу…

У кабінеце пачалася спакойная размова, а каля васьмі гадзінаў вечара нечакана грымнуў стрэл… Жонка кінулася да мужа, і яе на прыступках ледзь не збіў адзін з наведвальнікаў.

Кроў з прастрэленай галавы Аляхновіча залівала стол, і ён толькі змог двойчы прашаптаць жонцы:

— Звані... [60]

Частка IV

* * *

Некалі Менск, а цяпер Мінск шмат пабачыў за свой век, але эскадра варожых самалётаў у ягоным небе з'явілася ўпершыню…

60

Да апошняга часу заставалася невядомым, хто забіў Францішка Аляхновіча.

«Дасюль невядома, хто ўчыніў гэтае злачынства. Хутчэй за ўсе - чырвоныя дыверсанты. <...> Але зрабіць гэта маглі і акаўцы, баевікі Арміі Краевай, якія гэтаксама метадычна вынішчалі беларускую інтэлігенцыю», - пісаў Алесь Бяляцкі ў прадмове па выдання аповесці «У капцюрох Г.П.У» (Мінск, 1994).

Тое ж адзначалі і Анатоль Сабалеўскі, і Зоя Лысенка, якая пісала наступнае:

«Яго забілі на ўласнай кватэры <...>. Хто гэта зрабіў, пакуль гісторыкі адназначна сказаць не могуць. Ёсць версія, што ен быў пакараны смерцю савецкімі

ці польскімі партызанамі, не выключана, што гэта маглі зрабіць і немцы» («Сыны і пасынкі Беларусі», Мінск, 1996).

Было забойства - жорсткае, лютае. Забойства чалавека на схіле ягонага веку, чалавека, які прысвяціў сябе служэнню незалежнай Беларусі і яе культуры, які да апошняга дня выкрываў таталітарызм і злачынствы сталінскіх паслугачоў, да чаго Беларусь прыйшла толькі на заканчэнні стагоддзя... Было забойства, і тэрміну даўнасці яно не мае. І калі злачынцы не былі пакараны, трэба назваць хоць іхнія імены.

След забойцы пасля віленскай кватэры Аляхновіча павеў у Маскву. У 1982 годзе быў апублікаваны рапарт партызанскага літоўскага штаба (пра які першым напісаў Зяновіюш Панарскі з Таронта - у віленскім польскім тыдневіку «Znad Wilii» (1998, № № 6, 7, 10) - данясенне партызан ад 15 сакавіка 1944 года аб тым, што яны «застрэлілі ў Вільні адказнага рэдактара беларускай газэты, выдаванай на сродкі немцаў, «Беларускі Голас» Ф. Аляхновіча». Выканала «акцыю» дыверсійная тройка пад камандаваннем Ё. Сіманавічуса (Пятрайціса). Прозвішча й імя забойцы падавалася ва ўсіх трох літоўскіх савецкіх энцыклапедыях. За ўдзел у путчы прыхільнікаў Вальдэмарыса да вайны «партызан» быў асуджаны на дзесяць гадоў зняволення, у 1937 годзе - амніставаны. У часе нямецкай акупацыі хаваўся, у 1942-м уступіў у кампартыю. У 1943 - 1944 гадах камандаваў партызанскім атрадам «Мститель». Пасля вайны, закончыўшы ў 1950 годзе партшколу, стаў гаспадарчым дзеячом у савецкім Вільнюсе...

У той дзень, 22 чэрвеня 1941 года, многія з мінчукоў былі ў пасёлку Весялоўка — на адкрыцці Камсамольскага возера. З бадзёрай прамовай выступіў таварыш Молатаў. А вечарам загохкалі першыя стрэлы зенітак і з'явіліся першыя нямецкія бамбавозы…

Праз шэсць дзён пасля таго Мінск быў акупаваны (за суткі вораг пасоўваў «легендарную» і «непераможную» Чырвоную армію на 50 - 100 кіламетраў. Аніякай эвакуацыі горада не было. Народнае апалчэнне ў Ждановічах і Уруччы, не атрымаўшы прадуктаў харчавання, выступіла на затрыманне нямецкага дэсанта з адной вінтоўкай на… дзесяцёх.

Дэкрэтам ад 17 ліпеня 1941 года Гітлер абвясціў аб стварэнні рэйхскамісарыята Остланд у складзе Літвы, Латвіі, Эстоніі і часткі Беларусі, рэйхсканцлерам прызначыў Лозе (яго рэзідэнцыя размяшчалася ў Рызе). Генеральны вокруг «Беларусь» узначаліў Кубэ, на чале Менскай гарадской управы з лістапада 1941 года стаў Вацлаў Іваноўскі.

З гэтага часу, на думку Езавітава, на Беларусі — да ўсяго — распачалася і новая грамадзянская вайна. Гаўляйтэр Кубэ, сам паэт-драматург, пачаў падтрымліваць мясцовых нацыянальных дзеячоў. Многія беларусы ў першыя дні акупацыі выяўлялі лаяльнасць да немцаў: ствараецца Беларуская народная самапомач, Саюз беларускай моладзі, закладваецца Беларуская рада даверу, адкрываюцца нацыянальныя школы, выдаюцца беларускія газэты [61] .

61

Наколькі «шчырай» была падтрымка акупантамі беларускага руху, могуць сведчыць тагачасныя данясенні Рыгора Мурашкі, беларускага пісьменніка, удзельніка мінскага падполля:

«<...>Дом друку немцы занялі пад казарму. З шматлікіх пакояў Белдзяржвыдавецтва выкінуты на двор як смецце і знішчаны: вялікі збор рукапісаў беларускіх пісьменнікаў, што знаходзіліся ў працэсе падрыхтоўкі да друку, вялікая бібліятэка і архіў выдавецтва. <...> У падвалах Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна немцы зрабілі склад і халадзільнік. Кнігі павыкідвалі на двор ззаду бібліятэкі і палілі іх рэгулярна вялікімі кучамі. <...> Будынак Мастацкай галерэі заняты на пастой для нямецкіх афіцэраў. У выніку праз тыдзень-два са сценаў галерэі зніклі амаль усе карціны. <...> Найлепшым упрыгожаннем галерэі была калекцыя слуцкіх паясоў - адзіная поўная ў свеце. Калекцыя ў залатой валюце каштавала да дзесяці мільенаў рублеў. <...> Праз некалькі дзен калекцыя слуцкіх паясоў была пагружана ў нямецкія ваенныя грузавыя машыны і накіравана ў невядомым напрамку, а па чутках - у Кенінгсберг».

Масква не магла змірыцца з гэтым, хоць і кінула дзесяцімільённы народ — як жывы шчыт — да ног фашыстаў. Пад яе патранажам распальвалася партызанская барацьба, якая толькі люціла нямецкія войскі супраць беларускага насельніцтва. Пачалося вынішчэнне беларусаў і немцамі — цэлымі вёскамі за аднаго забітага партызанамі салдата, і партызанамі. 5 сакавіка 1943 года ў рэдакцыі «Беларускай Газэты» падпольшчыкамі быў забіты лідэр нацыянал-сацыялістаў Фабіян Акінчыц, у лістападзе — рэдактар «Беларускай Газэты» Вацлаў Казлоўскі, у снежні — Вацлаў Іваноўскі, а таксама дзесяткі іншых беларусаў. Брат забіваў брата…

Поделиться:
Популярные книги

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон