Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Працавала гімназія і пры бальшавіках. А восенню, калі ў Будслаў прыйшлі палякі, Будзька змушаны быў, каб пазбегнуць пакарання за скарыстанне лесу пана Аскеркі, з'ехаць у Вільню, а затым — у Коўну, Дзвінск…

І вось цяпер ад імя нібыта гімназічнага домаўласніка Аскеркі бурмістр пан Пянткоўскі пачаў вытурваць гімназістаў і настаўнікаў са свайго будынка — каб размясціць там польскую школу. Апякунскі камітэт гімназіі пагадзіўся за свае сродкі наняць для польскай школы іншы будынак, але Пянткоўскі на тое не пагадзіўся. А новапрызначаны школьны інспектар Венслаўскі загадаў беларускую гімназію наогул закрыць.

–  Будслаў, - сказаў ён, — малое мястэчка, каб тут была беларуская гімназія. Тут нават польскай гімназіі няма…

А

ў Будслаўскай гімназіі працавалі два падрыхтоўчыя клясы, два першыя і — па адным — другі, трэці і чацвёрты. Вучыліся не толькі дзеці местачкоўцаў, але і з будслаўскіх ваколіцаў — больш трохсот гімназістаў…

Праз тыдзень у «Беларускае Жыцьцё» на імя Аляхновіча прыйдзе дублікат ліста з подпісамі пяціста жыхароў Будслава:

«…Дзеля таго, што народ наш толькі беларускі, якой бы ён веры ня быў, <…> дзеля таго, што нашай хатняй мовай зьяўляецца мова беларуская — спыненьне чыннасьці і працы нашай гімназіі, каторая была сьветлым праменьнем у нашым кароткім жыцьці, ёсьць для нас вельмі цяжкім горам.

Просім Цэнтральную беларускую раду <…> ужыць усіх спосабаў, каб нашы дзеці ў будучыні нас не пракліналі…».

З 12 па 16 верасня адбываліся паседжанні Беларускай цэнтральнай рады Віленшчыны і Горадзеншчыны. Рада папоўнілася новымі прадстаўнікамі ад беларускіх віленскіх і краёвых арганізацый. Старшынёй рады застаўся Тарашкевіч, віцэ-старшынямі — Кахановіч і Карабач, сакратарамі — Ластоўскі і Ярэміч, старшынёй Вайсковай камісіі — Аляксюк. Галоўную ўвагу з'акцэнтавалі на школьнай справе. Польскія ўлады адкрывалі ў краі толькі польскія школы, са ста высланых радай на вёскі беларускіх настаўнікаў дагэтуль яшчэ ніводзін не быў зарэгістраваны!

Усіх уразіла выступленне на першым паседжанні настаўніцы з Ашмяншчыны:

–  На мясцох павятовыя інспектары, — абуралася яна, — і чуць ані пра якія беларускія школкі ня хочуць! Яны прызначаюць настаўнікамі толькі тых, хто скончыў польскія курсы.

«Хочаце, — насміхаюцца, — едзьце ў сваю Беларусь, калі яна недзе ёсць»…

Школьная рада пры Беларускай цэнтральнай радзе Віленшчыны і Горадзеншчыны накіравала ў адзьдзел асветы просьбу падтрымаць Будслаўскую гімназію, але атрымала адмоўны адказ віленскага школьнага інспектара і дазвол на адкрыццё ў Будславе адно школы.

Не скараючыся абставінам, рада дамаглася ўсё ж — 22 верасня — адкрыцця ў Вільні новых беларускіх настаўніцкіх курсаў.

«… і Кветка-Папараць яшчэ нам зацвіце!»

Аляхновіча мацуюць сустрэчы з Янкам Купалам, Алесем Гаруном, Змітраком Бядулем (якія былі і чытачамі «Беларускага Жыцьця», і яго аўтарамі (друкавалі свае вершы), Язэпам Лёсікам, — дзядзькам Якуба Коласа, — які выявіў ужо сябе не толькі значным беларускім грамадскім дзеячом, навукоўцам-моваведам (падрыхтаваў некалькі падручнікаў для школ), але і празаікам, публіцыстам — усе гэтыя менскія знаёмцы групаваліся вакол «Звона». Аляхновіч прачытваў «Звон» з цікавасцю. Асабліва хвалявалі матэрыялы аб запланаваным Пілсудскім «самавызначэнні»-плебісцыце ў краі. Лёсік у № 5 «Звону» на гэты конт выказваўся проста выдатна:

«Плебісцыт — гэта ёсьць запытаньне да ўсяго народу пэўнага краю: за каго ён сябе лічыць і як мае будаваць сваё жыцьцё, або, лепей сказаць, як ён хоча жыць, з кім ён мае кампанаваць ці да каго далучыцца, або хоча жыць сам сабою, незалежна ад нікога. Калі на плебісцыту людзі скажуць, што яны — палякі, то іх зямлю далучаць да Польшчы, а калі скажуць, што яны — расейцы, або маскалі, то іх аддадуць Расіі. Кожны з нас ведае, што «прымацкі хлеб батрацкі». Дык вось дзеля таго, каб не аддалі нас да каго-небудзь

у прымы, дык народ наш павінен сказаць, што ён не паляк і не маскаль, або расіец (рускі), а Беларус.

…Але не можа быць нічога горшага на сьвеце, калі народ наш… назаве сябе расійцам і калі яго далучаць да Маскоўшчыны. Маскоўшчына — вінавайца ўсяго нашага гора, усёй нашай гістарычнай пакуты. Гэта дзякуючы ёй старонка наша на працягу соткі гадоў была полем вайны для расійцаў са швэдам, французам, а потым немцам. Мы ўжо ня кажам, што Масква ніколі не паважала і паважаць ня будзе нашай нацыянальнай душы, нашай мовы, нашай культуры і лічыць нас за асобы народ».

Менскія газэты пісалі і аб тым, што загадам Магістрата ўнармавалі грашовы курс у горадзе: 100 ўсходніх марак прыроўніваліся да 100 царскіх ці 287, 71 думскіх рублёў (на чорнай біржы за 100 марак плацілі 250 думскіх). Польскія ўлады вылучылі беспрацоўным менскім чыгуначнікам мільён рублёў…

Але такія інфармацыі ўспрымаліся Аляхновічам без цікавасці. Штось няпэўнае, тужліва-падазронае заварушылася гэтымі вераснёвымі днямі ў ягонай душы. Усё часцей узгадваўся Езавітаў, ягоныя словы:

«Бясплатны сыр кладуць толькі ў пасткі… Сваім супрацівам беларускаму нацыянальнаму руху палякі зрабілі непапраўную памылку — гэта ўзлюціла супраць іх тысячы беларусаў. Пасля нападу на беларускі полк у Горадні я, як беларускі афіцэр, лічу здрадай супрацоўніцтва з імі…»

Тады, на пачатку лета, Аляхновіч лічыў такія выказванні праявамі максімалізму, нават вайсковай фанабэрыі, зараз жа сябравы словы ўспрымаліся зусім па-іншаму…

Не бадзёрылася Аляхновічу, таму, можа, і пісаліся ў той час не вясёлыя, хоць і аптымістычныя, радкі — верша «Родны край», надрукаванага ў № 14 «Беларускага Жыцьця»?

…І хоць з-за аблокаў пахмурна сьвеціць сонца і шчасьця-радасьці ня знойдзеш тут нідзе, — загляне Доля йшчэ і ў нашае ваконца і Кветка-Папараць яшчэ нам зацьвіце!..

Новая місія

У верасні ў Коўне пад рэдакцыяй Язэпа Варонкі выйшаў першы нумар месячніка міністэрства беларускіх спраў Літоўскага Гаспадарства «Часопісь». Распачаць выданне свайго друкаванага органа першым прапанаваў Езавітаў. Напачатку свае дакумэнты і абвесткі міністэрства друкавала ў асобным адзьдзеле віленскага «Гомана» (які закрылі напрыканцы снежня 1918 года), затым у горадзенскім часопісе культурна-асветніцкага таварыства «Бацькаўшчына», закладзенага Езавітавым (сакавік-красавік 1919 года). Пры паляках жа закрыліся разам з імі і «Родны Край» (Горадня), і «Беларуская Думка» (Вільня)…

–  Праз колькі часу мы так і самі не ўзгадаем, што рабілі. Усе дакумэнты міністэрства трэба друкаваць — каб і люд бачыў, і самі потым знайсці маглі, - даводзіў неаднойчы Езавітаў. — А то як з дакумэнтамі Усебеларускага кангрэса будзе: пабралі па партфелях — і што пагубілі, што час панішчыў…

–  Недарма, відно, ты вечарамі штаны ў Віцебскім аддзяленні археалагічнага інстытута праседжваў, - усміхаўся на гэта Варонка. — Як запраўдны архівіст — кошт дакумэнтам ведаеш!

Усміхаўся, і такі дамогся выдання сваёй «Часопісі». Хоць і няпроста было. Знайшлі грошы — а друкарні выдаваць не браліся… У Літве не было беларускіх кірылічных шрыфтоў. Падахвоцілася ўрэшце ковенская друкарня Бака і Манкесу. Напачатку друкары мусілі «выкручвацца» саматужна — замест э ставілі ў наборах перакручанае е — , замест ц — «дагары нагамі» h — , у замяняла і ў — ажно пакуль спадар Бак не даслаў з Нямеччыны неабходныя шрыфты…

Поделиться:
Популярные книги

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Помещицы из будущего

Порохня Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Помещицы из будущего

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Адвокат вольного города

Парсиев Дмитрий
1. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции

Последняя Арена 9

Греков Сергей
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24