Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

З таго, што прачытаў за год, мне падабаецца, напрыклад, ваенны раман В. Хомчанкі, аповесць В. Казько «Суд у Слабадзе», а таксама новая кніга А. Адамовіча, якая неўзабаве будзе друкавацца ў часопісе «Дружба народов». Ва ўсіх гэтых творах (і асабліва ў апошнім) наша мінулая вайна паўстае ў яе самых драматычных аспектах, асэнсаваных глыбокім і ўдумлівым аўтарам.

З вялікай увагай чытаю надзвычай змястоўную кнігу Э. Скобелева «Міраслаў князь дрыговіцкі», у якой, пры некаторай спрэчнасці паасобных момантаў, сабраны вельмі багаты гістарычны матэрыял, пададзены ў вельмі арыгінальнай літаратурнай форме. У нас не шмат такіх твораў, і таму я з гатоўнасцю вітаю кожную спробу ў гэтым напрамку, нават калі яна і не пазбаўлена

недахопаў. Ісці першым заўжды трудней, але ж некаму трэба быць і першапраходцам.

— Васіль Уладзіміравіч, як вядома, рыхтуецца да друку ваш чатырохтомны Збор твораў. Што вас у сувязі з гэтым турбуе і хвалюе?

— Так, ужо здадзены ў вытворчасць першы том майго чатырохтомнага Збору твораў. Гэта, безумоўна, радасная падзея ў жыцці кожнага пісьменніка, яна мяне таксама нямала радуе, хаця і нясе з сабой новыя клопаты і немалую адказнасць. Найперш трывожыць думка: а ці будуць цікавыя даўнія (тым болей раннія) мае творы сучаснаму чытачу, што ён там знойдзе блізкага для сябе і сугучнага сённяшняму жыццю? Асабліва што датычыць матэрыялу вайны, праблемы і падзеі якой усё больш аддаляюцца ў глыбіню мінуўшчыны. Зноў жа ў гэтым сэнсе трэба мець на ўвазе, што з часу напісання аповесцей, уключаных у першы том, выйшла нямала выдатных кніг пра вайну розных аўтараў, і гэтая акалічнасць таксама не можа не ўплываць на адносіны сучаснага чытача да твораў, напісаных амаль два дзесяцігоддзі назад.

— Клопат немалы ў вас, Васіль Уладзіміравіч. Акрамя таго, у вас, мабыць, і яшчэ нешта ёсць у творчых планах?

Відавочна, новы 1980 год возьме нямала клопату ў сэнсе падрыхтоўкі наступных тамоў Збору твораў, якія выйдуць у 81-м годзе. Апроч таго, пішу адначасна два новыя празаічныя творы, адзін з якіх — на звыклую для мяне тэму вайны, другі ж — пра нашу сучаснасць. Калі пашанцуе з часам і настроем, дык да канца новага, 80-га года мяркую іх скончыць.

Інтэрв’ю вёў У. Анісковіч.

[1979]

Адна рыска з многіх

У тыя, цяпер даўнія, даваенныя гады хто з нас не быў зачараваны ягонай мілагучнай прозай, ягонымі ўжо ў той час хрэстаматыйнымі вобразамі Андрэя Летуна, Ваські Шкетава, драматызмам нялёгкага кахання Міхася і Рывы. Шмат напісана пра значэнне ягоных твораў, якія даўно і па справядлівасці сталі адметнаю старонкаю беларускай літаратуры, адной з найярчэйшых з’яў нашай культуры. Здаўна вядомы таксама многія прывабныя рысы характару гэтага мастака слова. Мне хацелася б тут расказаць хіба пра адзін маленькі выпадак з гэтым чалавекам, выпадак, які праз гады зіхаціць у памяці яркай нязгаснай іскрынкай.

Неяк сабраўся на сваё пасяджэнне прэзідыум пісьменніцкага праўлення, і ў нізкай старой зале Саюза было цесна ад людзей — столькі прыйшло тых, хто павінен быў прыйсці па абавязку, і зацікаўленых. Зацікаўленых таксама было нямала, бо пытанне на гэты раз ставілася важнае, такое, што сапраўды не магло не закрануць многіх. Абмяркоўваліся выдавецкія планы на бліжэйшыя гады, прысутныя выступалі дружна, перабіваючы адзін аднаго з месца і ад стала прэзідыума. У гэтай напаленай атмасферы, можа, адзін толькі Міхась Ціханавіч, здавалася, нічым не цікавіўся, быў заняты нейкімі сваімі думкамі і ціха сядзеў на краі пярэдняга рада крэслаў.

Сапраўды, цяжкае было пытанне. Былі пакрыўджаны некаторыя з маладых пісьменнікаў, але ж магчымасці выдавецтва таксама не былі бязмежныя. I пасля выступлення некалькіх маладзейшых аўтараў, якія не трапілі ў план выдання, хоць і павінны былі туды трапіць, настала кароткая паўза няёмкасці, якую неўзабаве парушыў нізкі, глухаваты голас Лынькова:

— Там запланавана мая кніжка перавыданняў. Дык гэта… Я пачакаю. Няхай замест яе выдадуць маладзейшых.

Тут зноў настаў няёмкі прамежак цішыні ў зале, дзе такія прапановы

гучалі не часта, і за сталом прэзідыума не ведалі, як адрэагаваць на яе. Аднак не запярэчылі, старшыня паставіў птушку ў выдавецкім праспекце супраць кніжкі Міхася Лынькова, што значыла: з’явіўся рэзерв памерам якіх-небудзь 20 ці болей аркушаў.

Неўзабаве аб’явілі перапынак. Міхась Ціханавіч накіраваўся ў гардэроб па паліто, і некалькі чалавек з ліку пакрыўджаных планам абнадзеена і прачула ціснулі яму руку, а ён спакойна, з усведамленнем здзейсненай праваты казаў нешта пра тое, што сам быў малады, што маладым памагаць трэба, што на яго век перавыданняў хопіць.

Пасля перапынку абмеркаванне прадаўжалася, было шмат выказана прэтэнзій, слушных і не вельмі. Меркавалі так і гэтак… I ўрэшце сышліся на тым, што 20 лынькоўскіх аркушаў вельмі ж патрэбны для чарговага выдання Збору твораў аднаго найбольш заслужанага, якому якраз і не стае гэтых аркушаў на яго восьмы ці дзясяты том…

Толькі не ведаю, ці дачакаўся Міхась Ціханавіч падзякі ад таго аўтара, ашчасліўленага ягонай уступкай, ці, можа, так і пайшоў з жыцця са спакойным усведамленнем здзейсненага дабра для маладых.

Як бы там ні было, аднак гэты высакародны і такі натуральны для яго жэст яшчэ адной маленькай рыскай вызначае характар незабыўнага пісьменніка і чалавека.

[1979]

[Прадмова да кнігі «Финал Краба» Мікалая Чаргінца]

Для мастацтва, як і для гісторыі, асаблівую каштоўнасць маюць сведчанні відавочцы, удзельніка, чалавека бывалага, які ведае ўсё аб прадмеце свайго апавядання і нават трошкі болей. Гэтая каштоўнасць яшчэ павялічваецца, калі аўтар, апроч уласнага жыццёвага вопыту і ведаў, валодае і літаратурным талентам, які дазваляе яму з найбольшай паўнатой і даходлівасцю данесці сутнасць падзей і даць сваю ім ацэнку.

Мікола Чаргінец адносіцца да ліку менавіта такіх людзей. Адзін з непасрэдных кіраўнікоў крымінальнага вышуку і літаратар адначасова, ён з’яўляецца аўтарам трох кніг аб трывожнай і неабходнай людзям рабоце савецкай міліцыі.

«Фінал Краба» — яго чацвёртая кніга. Як і ў папярэдніх аповесцях, у гэтай апошняй аўтар пераплавіў многае з уласнага вопыту службы з пэўнай доляй літаратурнага вымыслу, без якога звычайна цяжка абысціся ў прозе. А магчыма, у гэтым і няма неабходнасці, бо такая ўжо ўласцівасць таленту — вымышленае ім часта больш праўдападобнае, чым рэальнае і ўжо напэўна болей цікавае. Ва ўсякім разе ў Міколы Чаргінца трудна аддзяліць адно ад другога, бо абедзве гэтыя якасці зліты ў адзіны дынамічны малюнак крымінальнага дэтэктыву з загадкавай таямніцай злачынства, яго выкрыццём, небяспекамі і пагонямі.

Як правіла, аўтар шчасліва пазбягае многіх яўных і таемных пастак, нарыхтаваных асаблівасцямі дадзенага жанру. Мы амаль не знойдзем тут аблегчаных рашэнняў, халастых захадаў і прыёмаў дзеля цікавасці. Раскрыццё злачынства з’яўляецца цяжкай працай, поўнай рызыкі і небяспекі. Тым больш сур’ёзна і значна выглядае штодзённая, а часам і штоночная праца аператыўных работнікаў крымінальнага вышуку: стрыманага і разумнага маёра Вятрова; маладога і яшчэ малавопытнага Майскага; лейтэнанта Скалава, які на працягу некалькіх дзён, рызыкуючы ўласным жыццём, пад выглядам рэцыдывіста пранікае ў самае логава медзвяжатнікаў. Праца гэтых і многіх іншых людзей праходзіць, як правіла, непрыкметна для старонняга вока. Але менавіта гэта праца сапраўдных герояўпрацаўнікоў нашай міліцыі, ад якіх залежаць спакой і дабрабыт насельніцтва. Яны супрацьстаяць, выкрываюць і нарэшце арыштоўваюць заканспіраваную шайку злачынцаў, якую ўзначальвае мацёры бандыт Крокет-Краб, што спецыялізуецца па дзяржаўных сейфах, але не грэбуе і маёмасцю некаторых грамадзян. Менавіта гісторыя раскрыцця, арышту групы Краба і складае дэтэктыўны сюжэт гэтай аповесці.

Поделиться:
Популярные книги

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Сойка-пересмешница

Коллинз Сьюзен
3. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.25
рейтинг книги
Сойка-пересмешница

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Ротмистр Гордеев 3

Дашко Дмитрий
3. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 3

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах