Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

У школьнай бібліятэцы кніг было няшмат. Але ў вёсцы жылі людзі, якія збераглі старыя выданні. У хаце сельскага настаўніка Баброўскага, з сынам якога я сябраваў, стаяў куфар старых кніг. Пісемскі, Дастаеўскі, Станюковіч, заходнія рамантыкі — Жуль Верн, Вальтэр Скот, Майн Рыд. Памятаю, трапіўся мне Шэлер-Міхайлаў — чатыры тамы аб свецкім жыцці рускай арыстакратыі… Чытаў без усякай сістэмы, без разбору. Але час і вопыт усё расставілі па сваіх месцах. З класікаў я, вядома, вылучаю Талстога і Дастаеўскага, хоць лічу, што рускіх пісьменнікаў-класікаў трэба любіць усіх без выключэння. Талстой, як мне здаецца, вялікі сваім светаадчуваннем, здольнасцю ўвабраць у сябе і асэнсаваць цэлыя эпохі з іх складанасцямі і супярэчнасцямі. Дастаеўскі — незвычайнай паглыбленасцю ў чалавека,

у яго ўнутраны свет. Маёй пісьменніцкай прыродзе блізкая таксама проза Пушкіна. Яна ясная, нешматслоўная, трапная, амаль без тропаў. Вось вершы — не па маёй часці. Хаця даводзілася імі займацца ў жыцці — год дванаццаць быў літкансультантам у гродзенскай абласной газеце.

Юнаком Быкаў вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. Хоць сялянскаму хлапчуку ў пэўным сэнсе лягчэй стаць пісьменнікам, чым мастаком або музыкантам, — гэта патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі, якую ў вёсцы, практычна, атрымаць было нельга…

— Маляваў, як усе дзеці, можа, трохі лепш. I, мабыць, таму ў школе мне заўжды даводзілася займацца насценгазетай. У суседняй вёсцы жыў селянін па прозвішчы Бобрык. Пасля грамадзянскай вайны ён прывёз з Сібіры мноства кніг, гадавыя камплекты «Нивы», «Огонька», некалькі карцін алеем у багетавых рамах, пейзажы. Былі там рэпрадукцыі і артыкулы аб Рэпіне, Крамскім, Каровіне, а таксама Клеверы, пейзажы якога мне вельмі тады спадабаліся. Усё гэта неяк адгукнулася ў маёй душы. Пачаў даставаць фарбы, маляваць, пісаць у нейкія метадычныя кабінеты. Мне прысылалі адтуль брашуры аб тым, як трэба маляваць. Потым наш піянерскі важаты — малады, энергічны хлапец Кандрацкі — паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. I я туды паехаў і паступіў. Але ў хуткім часе прыйшлося кінуць — у 1940 годзе адмянілі стыпендыі студэнтам тэхнікумаў. Паехаў дадому, зноў пайшоў у школу. Потым пачалася вайна…

Васіль Быкаў, як і тысячы ягоных аднагодкаў, васемнаццацігадовым юнаком трапіў у самае пекла. Не, ён не пісаў у франтавыя газеты, не вёў дзённікаў — апошняе строга забаранялася загадамі ваеннага часу.

— Наогул да пісьменніцтва сябе не рыхтаваў, не да таго было. На фронце, бывала, не ведаеш, ці дажывеш да вечара, і ўжо тым больш — да перамогі. Вось кажуць: скончыўся бой… Для нас ён ніколі не канчаўся. Калі немцы не наступалі, працавала іх артылерыя, авіяцыя… Калі нас адводзілі ў другую паласу, чакай прарыву на гэтым участку танкаў. Ды і там таксама баі. Мяне неяк запыталі чытачы, ці былі ў мяне на фронце светлыя хвіліны. Былі, калі ўдавалася жывому вырвацца з пекла. Тады было светла і радасна. Але ненадоўга. Наогул на вайне і нават нейкі час пасля яе не толькі пісаць, але і чытаць аб ёй не хацелася.

Васіль Быкаў у часе вайны скончыў ваеннае вучылішча, служыў у пяхоце, камандаваў узводам «саракапятак», потым — у знішчальна-супрацьтанкавай артылерыі.

Я неяк прачытала выказванне Чынгіза Айтматава аб тым, што ён не можа вызваліцца ад думкі, што лёс збярог нам Васіля Быкава. Па сведчанні самога Быкава, з васьмідзесяці чалавек, якія разам з ім скончылі пяхотнае вучылішча, у жывых засталося чацвёра. Па дакументах і сам В. Быкаў «забіты і пахаваны» ў брацкай магіле ля вёскі Севярынаўка на Кіраваградчыне.

— Мне ўжо даводзілася расказваць аб тым…

Гэта было ў студзені сорак чацвёртага. Мы наступалі пад Кіраваградам. Зіма. Стэп. Наш стралковы батальён вёў бой пад Вялікай Севярынаўкай. Была ноч, але было светла ад свежага снегу. Немцы атакавалі нечакана танкамі на кукурузным полі. Рассеялі батальён і пачалі распраўляцца з намі. Агонь быў вельмі густы. Мы адстрэльваліся. Я быў паранены ў нагу. Адзін танк павярнуў да мяне. Я кінуў супрацьтанкавую гранату, але прамахнуўся і толькі паспеў падабраць ногі. Танк літаральна ўціснуў у снег полы майго шыняля. Метраў праз дваццаць ад мяне лейтэнант Міргарад кінуў у гэты танк сваю гранату.

Танк не загарэўся, але развярнуўся і стаў. Мы паспелі

дабрацца да сцірт, потым да палявой дарогі, там былі нашы фурманкі. Мяне прывезлі ў сяло, якое стаяла ў лагчыне. У хаце набралася чалавек пятнаццаць параненых. Ноччу я задрамаў на лаўцы. Раптам чую, нехта будзіць: «Быкаў, Быкаў…» Гляджу, нада мной стаіць камандзір батальёна. «Ты паранены?» — «Паранены». — «Хадзіць можаш?» — «Не». — «Наш батальён разграмілі…» Я разумеў, што ён збірае байцоў, каб арганізаваць абарону. Раніцай сяло зноў атакавалі нямецкія танкі, збілі абарону. Я выпаўз з хаты на дарогу, дзе мяне падабрала апошняя фурманка. Адзін танк спыніўся насупраць нашай хаты і расстраляў яе. Хата загарэлася. Відаць, усё гэта бачыў і мой камандзір батальёна, які, канешне, не ведаў, што за пятнаццаць хвілін да таго я выпаўз на вуліцу. Пасля шпіталя я трапіў у іншую часць. Падзеі тых дзён знайшлі адлюстраванне ў аповесці «Мёртвым не баліць», найбольш аўтабіяграфічнай з усяго мною напісанага.

Некалькі год назад я пабываў у тых мясцінах. Сяляне расказвалі, што забітых у студзеньскіх баях збіралі па стэпе і хавалі ўжо ў сакавіку, калі растаў снег. Можаце ўявіць, што там было. Вось так я і трапіў у спісы забітых. Дадому прыслалі паведамленне.

Колькі было такіх выпадкаў? Па сутнасці, усё жыццё на фронце праходзіла на валасок ад смерці. Памятаю, у Венгрыі заселі мы з «саракапяткамі» ля меліярацыйных каналаў. Я ляжу побач з гарматай у гразі тарфяніку. Спусціліся пацёмкі. Немцы зрэдку пастрэльвалі. Раптам перада мной моцны ўдар.

Выцер твар, гляджу, за паўметра з гразі тырчыць донца снарада. А калі б ён разарваўся?

— У мяне быў шынель, у якім я закончыў вайну, увесь прапалены, у некалькіх месцах прастрэлены, прабіты асколкамі. Па сутнасці, гэта чысцейшая выпадковасць, што тыя кулі і асколкі мяне не кранулі — большасць жа маіх таварышаў па Саратаўскім пяхотным вучылішчы з вайны не вярнуліся. Але і жменька тых, што засталіся ў жывых, прыйшлі з раненнямі і кантузіямі…

Васіля Уладзіміравіча многія лічаць чалавекам замкнёным, суровым, які трудна і неахвотна ідзе на кантакты. Гэта трохі насцярожвала перад сустрэчай. Хоць штосьці яўна не сыходзілася ў гэтых характарыстыках з тымі ўражаннямі, якія пакідалі ягоныя кнігі: адкуль жа ў такім выпадку гэтая бязмежная любоў і пяшчота да чалавека, гэтае ўсёпранікальнае разуменне яго? Адкуль гэтае спачуванне да сваіх герояў? Прызнаюся, я сустрэла менавіта такога Быкава, якім ён паўстае са старонак сваіх кніг: адкрытага і добрага, простага і шчырага, разумнага і чулага.

— …I вось калі з’явілася так званая другая хваля ваеннай прозы, калі пра вайну пачалі пісаць былыя лейтэнанты, салдаты, — гэта было сапраўднае адкрыццё: так па-новаму, пранізліва загучалі словы пра вайну… Я маю на ўвазе Юрыя Бондарава і Рыгора Бакланава, Віктара Астаф’ева і Яўгена Носава, Юрыя Ганчарова і Канстанціна Вараб’ёва. I, вядома, Уладзіміра Багамолава, чые кнігі «Іван», «Зося», а потым і больш позняя рэч, раман «У жніўні сорак чацвёртага…» — гэта аголеная праўда вайны, амаль дакументальная проза аб ёй. Я не хачу тым сказаць, што іншыя аўтары пішуць горш. Проста мне бліжэй тыя, каго я назваў. Менавіта іх проза і ўмацавала маё жаданне пісаць пра вайну…

Пісаў я аб тым, што бачыў і перажыў сам, што перажылі мае таварышы. Вядома, у маіх кнігах няма літаральнага ўзнаўлення перажытых жыццёвых сітуацый. Але ўсё, аб чым я пішу, так або інакш было.

— Ці быў такі камбат Валошын і сітуацыя, аб якой вы расказваеце ў аповесці «Яго батальён», — такі ж цяжкі бой і такі ж цудоўна смелы камбат, якога несправядліва адхілілі ад камандавання і які ўсё роўна працягваў ваяваць?

— У нас быў камандзірам палка Валошын, а прозвішча майго камбата было Смірноў. У пэўнай меры з яго спісаны воблік майго героя. Смірноў да вайны быў настаўнікам — спакойны, роўны, умеў абыходзіцца з падначаленымі. Ён моцна трымаў батальён у падпарадкаванні і ў баі цвёрда ўпраўляў ім. Наш Смірноў не загінуў, як Валошын, ён быў паранены пад Балатонам і, здаецца, вярнуўся з вайны.

Поделиться:
Популярные книги

Империя Хоста 5

Дмитрий
5. Империя Хоста
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Империя Хоста 5

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Семь Нагибов на версту

Машуков Тимур
1. Семь, загибов на версту
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Семь Нагибов на версту

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила