Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Што ж датычыць савецкай літаратуры, дык яна працягвае распрацоўваць вопыт барацьбы савецкага народа з нямецкім фашызмам, які прынёс нязмерныя пакуты народам Еўропы. Менавіта ў гэтым рэчышчы створана і новая аповесць Алеся Адамовіча «Карнікі».

Аўтар спакваля і няспешна падводзіць чытача да шырокай панарамы трагедыі беларускага пасёлка Боркі, прасочвае ўсю д’ябальскую хаду гэтай «акцыі ўстрашэння» — адной з многіх, што залілі нявіннай крывёю акупаваную зямлю Беларусі. Тут, у Борках, яе ажыццяўляў праклятай памяці батальён аднаго з нуварышаў нацызму доктара Дзірлевангера, які быў ініцыятарам і рэжысёрам мноства падобных акцый у Беларусі і Польшчы, але пачынаў ён з Боркаў, дзе на працягу аднаго дня былі знішчаны амаль дзве тысячы ні ў чым не вінаватых людзей. Безумоўна, для работы такога маштабу

спатрэбіліся спрактыкаваныя кадры выканаўцаў, і яны знайшліся ў Дзірлевангера. Розныя шляхі прывялі іх у гэтае адно з самых жорсткіх карніцкіх фарміраванняў фашызму, але для кожнага ў самым пачатку былі страх і жаданне выжыць любой цаной. Гэта была сапраўдная банда здраднікаў і злачынцаў розных узростаў, веравызнанняў і характараў, аб’яднаных паталагічнай стараннасцю ў сваім імкненні дагадзіць фашызму.

Алесь Адамовіч далёкі ад таго, каб нешта прыдумляць, фабульная аснова яго аповесці строга і падрабязна дакументавана, аж да найменшых дэталей і падрабязнасцей. Аўтару не шмат давялося дамысліваць — гісторыя знішчэння Боркаў добра вядома ў Беларусі. Галоўнай яго задачай было імкненне расказаць аб удзельніках і натхніцелях, пачынаючы з Гітлера і канчаючы апошнім радавым паліцаем — Плюгавым Дабраскокам.

Задача, трэба шчыра сказаць, не з лёгкіх. Яна патрабавала не толькі паглыбленага ведання акупацыйнай атмасферы, умоў партызанскай барацьбы, але і немалога таленту псіхааналітыка, здольнага зразумець ушчэрбную псіхіку людзей, якіх з пазіцыі нармальнай чалавечай логікі зразумець немагчыма. Адамовіч зразумеў, каб выкрыць і ўзненавідзець.

Нескладаная на першы погляд схема многіх характараў, аднак, таіла ў сабе ўсю заблытанасць чалавечых адносін, разабрацца ў якой — удзячная задача мастака. Адна з такіх няпростых, па-свойму ўскладненых бясконцым ланцугом злачынстваў натура самога Дзірлевангера, якая ў нечым паўтарае паталагічную сутнасць фюрэра і развівае яе крывавай канкрэтыкай дзеяння. Дзірлевангер дзейсны, па-свойму разумны і рашучы, ён цвёрда верыць, як сам фармулюе, у сілу «нацыянал-сацыялістычных ідэй і дзіцячай крыві». У той жа час гэта тыповы дробнабуржуазны дзялок, які нават на вайне возіць з сабой шавецкую майстэрню з групай асуджаных яўрэяў, якая працуе на яго, знаходзіцца ў сувязях з жанчынай, «сумніцельнай» у расавых адносінах, што, паводле нацысцкіх законаў, лічылася немалой рызыкай. «Сарвігалава гэты Дзірлевангер!» — з захапленнем думаюць аб ім падначаленыя, лісліва слухаючы яго канібальскія запаведзі накшталт такой:

«Я не супраць, каб вы спалі з рускай дзеўкай, але вы павінны тут жа, сваёй рукой застрэліць яе».

Страляць яны ўмелі.

Радавы паліцай Тупіга, адзін з самых старанных забойцаў батальёна, так авалодаў сваёй справай, што «цягне кулямётнаю чаргой, як вопытны кравец шво — цвёрда і плаўна…». Гэта кат па прызванні, ён паталагічна ўлюбёны ў сваё рамяство і пераканана ненавідзіць тых, хто ад гэтага рамяства імкнецца ўвільнуць.

Асаблівае месца ў аповесці займаюць узаемаадносіны камандзіра ўзвода карнікаў Белага з яго сябрам Суравым, увасабленнем чорнага сумлення ўзводнага, своеасаблівым яго алібі на непрадбачаны выпадак, чалавекам-«ксяндзом», у якога штосьці зашыта ў падкладцы — індульгенцыя на праграшэнні на двух. Пры ўсёй фатальнай раз’яднанасці фашысцкіх прыслужнікаў гэтыя двое да часу сапраўды аб’яднаны адной таемнай гнятліваю марай — выблытацца са становішча, якое ў прынцыпе не мае выйсця. Нягледзячы на ўсе іх намаганні, фашысцкая рэчаіснасць аказваецца непераадольнай, і планы Белага — Сурава рушацца. Наперадзе тупік.

Амаль гэткім самым тупіком, толькі расцягнутым па часе, заканчваецца злачынна-мітуслівае жыццё ротнага Мельнічэнкі, аднаго з прыспешнікаў нацыяналістычнага ахвосця, якое пайшло за Гітлерам па перакананні.

Паслухмяна распраўляючыся з беларускімі вёскамі, забіваючы ў дварах, у хатах, хлявах, яны тым самым няўхільна набліжалі сябе да той апошняе рысы, за якой іх чакала поўнае расчалавечанне, татальнае вызваленне ад усіх маральных абавязкаў перад людзьмі і краінай. Маральны і духоўны прымітывізм гэтых людзей дазволіў фашызму выкарыстаць іх сабе на патрэбу і з найбольшым эфектам, незалежна ад волі ўсіх і кожнага паасобку.

Усе яны схільныя да разважанняў і рэфлексій у вольную гадзіну,

так ці інакш тлумачачы сабе сваё становішча. Праўда, паліцаі меншыя чынамі разважалі не шмат, яны рабілі сваю крывавую справу з фанатычнай тупагаловасцю. З пераканаўчай праўдзівасцю ў аповесці ствараецца сапраўды апакаліптычная карціна знішчэння аднаго з лагераў у Бабруйску, калі, справакаваўшы беспарадкі, гітлераўцы расстралялі ўсю шматтысячную масу ваеннапалонных. Нямногія ўцалелыя ў гэтым пекле пасля ўсяго перажытага, зломленыя і душэўна пакалечаныя, пайшлі служыць немцам, не падазраючы, што наперадзе іх чакае і яшчэ горшае.

Гэтых людзей нельга ні зразумець, ні апраўдаць.

Таму што, гінучы самі, яны не мелі людскага права губіць сваіх суайчыннікаў, пасабляць ворагу, рабіцца паслухмянай зброяй у злачынных фашысцкіх дзеяннях. Усё далейшае, што адбылося з тымі, хто пайшоў ва ўслужэнне да катаў, знаходзілася за мяжой чалавечнасці, бо платай за злачыннае ўласнае жыццё былі рэкі крыві бязвінных. Паступова, але няўхільна абрываліся ўсе ніці, якія звязвалі іх з ранейшым даваенным жыццём, і кожны дзень іхняга існавання толькі павялічваў іх і без таго непамерную віну перад Радзімай. Пры ўсёй, на першы погляд, інтэграванасці іх лёсаў і ўчынкаў яны да канца заставаліся надзіва адмежаванымі адзін ад аднаго, страшэнна адзінокімі ў сваім роспачным намаганні перахітрыць пагібель. Вядома, што выжыць было няпроста ў абставінах няспынных баёў з партызанамі, атмасферы нянавісці з боку насельніцтва, бязлітаснага фашысцкага тэрору, калі здаралася, што з аднолькавай лёгкасцю каціліся ў агульную яму галовы ахвяр і галовы іх катаў.

Кампазіцыйная будова аповесці нагадвае бязлітасны разрэз — агаленне ўсёй сістэмы фашызму. Нямнога знойдзецца ў нашай літаратуры твораў, дзе б на такой адносна невялікай плошчы з такой яркасцю і глыбінёй была прэпарыравана ўся гэта д’ябальская сацыяльная з’ява, пабудаваная на страху, бяздумным падначаленні і авантурызме. Кнігу пачынае і заканчвае выпісаны знутры вобраз Шыкльгрубера-Гітлера з яго рэфлексіямі-маналогамі, поўнымі непамернага славалюбства і выхвалення, якія прытым выкрываюць нікчэмнасць абывацеля, што капрызнаю воляй выпадку ўзвысіўся над адной са старажытнейшых дзяржаў Еўропы. Многія з ягоных трызненняў проста цяжка спасцігнуць, калі адлучыцца ад думкі, што ў свой час яны рухалі мільёнамі і вызначалі лёсы народаў. Менавіта гэты ва ўсіх адносінах звычайны авантурыст, які ўбачыў у сабе ўвасабленне «провидения» і месію германцаў, стаў непасрэдным віноўнікам пагібелі больш як 40 мільёнаў чалавек у Еўропе. Аднак і гэтага яму было мала, ён марыў аб уладзе над светам, якая б здзяйснялася з вышынь Гімалаяў. Гісторыя, аднак, распарадзілася інакш, і незадачлівы ніцшэанскі выпладак на вачах усяго чалавецтва сам ператварыўся ў недачалавека, галазадую малпу на дрэве.

Аповесць насычана багатым дакументальным матэрыялам аб людзях і падзеях мінулай вайны і з’яўляецца новым сведчаннем гераічнай барацьбы народа супраць яго прыгнятальнікаў.

Многія яе з высокім майстэрствам напісаныя старонкі сагрэты высакародным пачуццём любові і ўдзячнасці да тых, хто загінуў, не здрадзіўшы чалавечнасці, іншыя поўныя нянавісці да катаў, якія пралілі нявінную кроў у імя вар’яцкіх ідэй фашызму. Аўтар з усёй відавочнасцю і глыбінёй і выкрывае подлую прыроду страху і здрадніцтва, у фінале якіх — заўжды смерць і пагарда.

Гэтая самабытная і ў многіх адносінах павучальная аповесць, безумоўна, належыць да тых шчаслівых твораў літаратуры, якім суджана доўгае жыццё.

[1980]

Ад імя пакалення

— Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Але… Ведаеце, у Твардоўскага ёсць такое сведчанне, што ён не любіць свайго юнацтва. Я не люблю свайго дзяцінства. Галоднае жыццё, калі трэба ісці ў школу, а няма чаго паесці і апрануць… Адзінае, што было радасцю, дык гэта прырода і кнігі. Улетку возера, лес, рыбалка. Калі дазваляў час, вядома. Бо трэба было працаваць. Трэба, ды і прымушалі. Але ў пісьменніцтва, напэўна, прывяла любоў да кнігі. Чытаў заўжды, як памятаю сябе. Першую кніжку мне прачытаў бацька. А ўжо год з дванаццаці пайшла класіка. «Уваскрасенне», «Ганна Карэніна», «Вайна і мір»… Гэта, канешне, было надта рана, але перачытваць не ўмею. Памятаю і так.

Поделиться:
Популярные книги

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7