Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Часта да мяне як да дэпутата звяртаюцца людзі пажылыя наконт пенсій. Па магчымасці стараюся дапамагаць, бо клопаты пра людзей, якія шмат працавалі і ваявалі — наш свяшчэнны абавязак.

…Жывыя клапоцяцца пра жывых, берагуць памяць забітых. Сярод іх нябачна жывуць і героі Васіля Быкава, як сведчанне чалавечнасці, як напамінак пра абавязак перад тымі, хто недажыў, недакахаў.

— Васіль Уладзіміравіч, што б вы хацелі пажадаць чытачам «Советской культуры»?

Верыць нашай літаратуры, бо літаратура ў цэлым служыць чалавеку і падобна да кропляў вады, якія дзяўбуць камень. Яна таксама з дзіўнай настойлівасцю пракладвае

ў чалавечай свядомасці шлях да дабра і справядлівасці.

Гутарку вяла Н. Кузняцова.

[1980]

[ІНтэрв’ю газеце «Неделя»]

— Васіль Уладзіміравіч, можа, парушым «пратакол» гэтай старонкі «Недели» і пачнём з фіналу: высветлім вашы адносіны да гумару. Пра лічбу 13 не пытаюся…

— А я якраз з цікавасцю паслухаў бы чалавека, якому лічба 13 дапамагла ў жыцці або, наадварот, перашкодзіла яго парыву дасягнуць дасканаласці… Што датычыць гумару, дык я люблю і востры жарт, і дасціпнасць, і сатыру, і «лёгкія» жанры. Але гумар абавязкова павінен быць дарэчы. Не цярплю, калі хто-небудзь пачынае «хахміць», асабліва на тэму мінулай вайны. А трэба прызнаць, што ўжо мільгаюць у літаратуры і ў мастацтве прыхільнікі «ваеннага лёгкага гумару», сёй-той спрабуе ствараць ледзь не вадэвілі пра вайну. Але ж яшчэ баляць і крывавяць раны, яшчэ аплакваюць маці сваіх сыноў, якія не вярнуліся з вайны; хіба тут да гумару?..

— Менавіта таму вашы творы расказваюць выключна пра вайну, пра людзей на вайне?

— Прызнацца, у час вайны я не мог чытаць нічога, напісанага пра яе ў жанры мастацкай літаратуры. Занадта вялікая была розніца паміж кніжным адлюстраваннем людскіх пачуццяў і сапраўднымі пачуццямі, асабліва тымі, якія бушавалі на палях баёў. А пасля вось, калі ласка, сам пачаў пісаць. I толькі пра вайну. Нас, франтавікоў, вайна біла ва ўпор, страляла ў сэрца кожнага з нас. Тым, хто вырваўся з яе пекла, яна сніцца і цяпер, праз трыццаць год пасля перамогі. Раней снілася кожную ноч, цяпер радзей, але надта глыбока сядзіць яна ў нашай свядомасці. У тым, што я пішу толькі пра вайну, вінаваты не я — вайна вінавата.

— А як пачалося гэта пісанне? Я чуў, што вы ў дзяцінстве малявалі, марылі стаць мастаком. Ці быў які-небудзь канкрэтны імпульс, што падштурхнуў вас пісаць?

— Быў такі, калі можна так сказаць, «імпульс», добра яго памятаю: аповесць Рыгора Бакланава «На поўдзень ад галоўнага ўдару». Таленавітае мастацкае апавяданне аб драматычных баях пад Балатонам, кульмінацыяй якіх стаў захоп фашыстамі венгерскага горада Секешфехервара. Тым, хто ваяваў на Трэцім Украінскім фронце, мабыць, да канца дзён запомнілася гэтая нязвыклая для рускага слыху назва… Прачытаўшы аповесць Бакланава, я зразумеў: можна напісаць пра вайну з вычарпальнай праўдзівасцю і глыбінёй. I адважыўся зрабіць першую, даволі нерашучую спробу ў гэтым напрамку, напісаўшы аб падзеях, праўда, далёкіх ад зімы 1945 года. Аповесць «Жураўліны крык» пабачыла свет у 1959 годзе ў часопісе «Маладосць». З яе і пачалося маё, як вы сказалі, «пісанне».

— Як вы лічыце, што вам ужо ўдалося сказаць пра вайну і што яшчэ хацелася б сказаць? Якія адкрыцці чакаюць нас, вашых чытачоў, у новай быкаўскай прозе?

— Што ўдалося? Часам так бывае: калі пішаш, здаецца, быццам нешта ўдалося або, па меншай меры, удаецца.

А напішаш — і незадаволены! Не так, не тое!.. Мяркую, што мне, у ліку іншых, удалося стварыць у літаратуры маленькі кавалачак вялікай вайны, названы салдацкай праўдай. Калісьці крытыкі папракалі мяне за «акопную праўду», укладваючы ў гэты тэрмін нейкі свой негатыўны сэнс. Не ведаю, што яны мелі на ўвазе пад «акопнай праўдай». Я ж у першую чаргу бачыў у ёй псіхалогію чалавека, які застаўся сам-насам

з ворагам або акоп якога прасуе гусеніцамі варожы танк… Хіба нам абыякава, нецікава, што ў такі момант адчувае чалавек? Перакананы: у гэтай галіне — безліч не пазнанага, не даследаванага яшчэ нашай літаратурай, на жаль, яно паступова адыходзіць з народнай памяці. Але і сёння з’яўляюцца ўсё новыя, цудоўныя па сваёй праўдзівасці творы пра вайну. Ну, хоць бы новыя аповесці і апавяданні Кандрацьева, аповесць Адамовіча «Карнікі», надрукаваная ў «Дружбе народов». Гэта зусім новыя старонкі вайны, сапраўдныя адкрыцці салдацкіх характараў…

Мне таксама хацелася б у наступных творах зрабіць такія адкрыцці. Ці ўдасца? Не ведаю. «Хачу» і «магу» — паняцці нярэдка процілеглыя…

— Вядомы такі эпізод з вашай біяграфіі: у баях за Кіраваград лейтэнант Васіль Быкаў быў забіты, а потым пахаваны, аб чым маці ў свой час атрымала афіцыйнае паведамленне…

— Так. Пахаваны ў брацкай магіле ля вёскі Вялікая Севярынаўка. Але я быў толькі паранены. Выжыў па чыстай выпадковасці. У сваіх аповесцях я пісаў аб тым, што бачыў і перажыў сам, што бачылі і перажылі мае таварышы. Вядома, у маіх кнігах няма літаральнага ўзнаўлення вайсковых сітуацый, але ўсё, аб чым я пішу, так або інакш было. Ніхто з ветэранаў, напрыклад, удзельнікаў баёў за Кіраваград, не папракаў мяне ў скажэнні фактаў. А характары, мастацкія вобразы — гэта ўжо прэрагатыва пісьменніка. Хоць пісьменнік зусім вольны ў іх стварэнні і кіруецца прытым адзіна мастацкай логікай, я мог бы даць справаздачу ў сваіх матывах і назваць прататыпы. Калі б у гэтым з’явілася неабходнасць або хтосьці, скажам, запярэчыў у тым сэнсе, што такіх характараў у гады вайны не было і быць не магло, я назваў бы рэальныя імёны рэальных людзей.

— Колькі ж, так сказаць, «працэнтаў» асабістага вопыту закладваеце вы ў свае творы?

— Усё, што прыгодна, памножанае на ўяўленне. Дзе не стае аднаго, выручае другое. Каб напісаць адзін твор, зразумела, добры, трэба, як вядома, усё жыццё і яшчэ трошкі…

— А як жа з вашымі партызанскімі аповесцямі? Вы прайшлі франтавую вайну артылерыстам, камандзірам стралковага ўзвода, узвода аўтаматчыкаў:, але ж у партызанах вы не былі…

— Прадбачыў гэта пытанне… I ўсё ж партызанскія аповесці напісаны на аснове асабістых ведаў, уяўленняў, а галоўнае — пранікнення ў псіхалогію чалавека на вайне. Гэта толькі здаецца, быццам сутнасць партызанскай барацьбы і франтавой вайны розная. На справе ж і тут і там усё вырашала адно, старое, як свет, і заўсёды балючае пытанне — жыць або памерці. Усім выжыць было немагчыма, а паміраць ніхто не хацеў. У гэтай невырашальнасці галоўная сутнасць усялякага твора на тэму вайны. Усё астатняе — прыватнасці, якія не маюць для пісьменніка занадта вялікай праблемы.

— Некаторыя чытачы пытаюцца: чаму ў кожным творы Быкава існуе здраднік?

— Прырода гераічнага нам блізкая і зразумелая. Зразумела, напрыклад, што менавіта кінула Аляксандра Матросава на амбразуру дзота, што павяло на смерць маладагвардзейцаў, Зою Касмадзям’янскую, падпольшчыкаў Мінска. Іх паводзіны — гэта норма паводзін савецкага чалавека. Норма! Але чаму ж так бывае: тысяча, дзесяць тысяч чалавек страляюць па ворагу, а адзін раптам (ці раптам?) паварочвае зброю і страляе ў сваіх. Чаму? Гэта ж яўнае адхіленне ад «нормы»! Магчыма, ён вучыўся ў адной школе з Зояй Касмадзям’янскай або з маладагвардзейцамі, нават сядзеў на адной парце з героем! Што, дзе, калі зрабіла яго здраднікам? Згадзіцеся, што разабрацца ў прыродзе здрадніцтва таксама неабходна. Для чаго? Каб выкараніць гэтую прыроду, каб у будучым не было ні аднаго здрадніка. Таму я і выводжу на старонках сваіх кніг такіх людзей, як Рыбак, Пшанічны, і іншых…

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Совершенный: охота

Vector
3. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: охота

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Метатель. Книга 6

Тарасов Ник
6. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 6

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

«Первый». Том 7

Савич Михаил Владимирович
7. «1»
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
«Первый». Том 7

Призыватель нулевого ранга. Том 3

Дубов Дмитрий
3. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 3

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Наследник жаждет титул

Тарс Элиан
4. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник жаждет титул