Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Так, рэалій і востра драматычных сітуацый там, мабыць, дастаткова, але адкуль аўтарам узяць душэўную напоўненасць, псіхалагічную дакладнасць пачуцця, якія немагчыма імітаваць, бо неабходна перажыць. Вось чаму на пытанні маладых літаратараў, што нарадзіліся пасля пераможнага мая 1945 года, ці можна тым, хто не ваяваў, пісаць пра вайну, я адказваю: можна, але лепш не трэба. Літаратура, кіно, тэлебачанне цяпер у стане забяспечыць вас поўным наборам расхожых сітуацый і штатных дэталей, але ніхто не перадасць вам пачуццяў, якія вы не адчулі і якія, быць можа, і складаюць самае істотнае ў кожным мастацкім творы.

Менавіта дакладнасць у перадачы чалавечай

псіхалогіі, сіла пачуццяў і вышыня ідэалаў адрозніваюць лепшыя творы літаратуры сацыялістычнага рэалізму на тэмы мінулай вайны. Успамінаючы цяпер многія акалічнасці паяўлення так званай другой хвалі ваенных празаікаў, трэба прызнаць той факт, што галоўным у іх аповесцях і раманах была ўсё ж з нечаканай паўнатой і дакладнасцю выяўленая псіхалогія салдата ў баі. Адамовіч, Астаф’еў, Бакланаў, Багамолаў, Бондараў, Гусараў, Носаў стварылі кнігі, дзе выдатны талент іх аўтараў шчасліва спалучаецца з багатым асабістым ваенным вопытам, які і прынёс поспех прынцыповага значэння. У іх мы знаходзім складанасць, якая ўражвае ўяўленне, і сапраўдны цяжар ваеннага лёсу, самаадданасць і гераізм — увесь комплекс праўды самай крывавай, але і самай справядлівай з войнаў, што выпадалі на долю нашага народа.

Як вядома, усялякае прагназаванне звязана з той ці іншай мераю рызыкі, але ў дадзеным выпадку, здаецца, менш за ўсё рызыкуючы памыліцца, можна сцвярджаць, што лепшыя творы названых вышэй і некаторых іншых аўтараў аб вайне на доўгія гады застануцца ў залатым фондзе літаратуры сацыялістычнага рэалізму, бо ў іх ёсць псіхалагічная дакладнасць і вялікая праўда аб часе, які ніколі не знікне з чалавечай памяці.

[1979]

Газета — школа слова

— Раскажыце, калі ласка, як вы прыйшлі ў журналістыку, як вам працавалася і чаму навучыла вас, будучага пісьменніка, журналістыка?

— У журналістыку я трапіў, можна сказаць, выпадкова. Дэмабілізаваўшыся з арміі ў 1947 годзе, прыехаў у Гродна, дзе выдавалася абласная газета «Гродненская правда», і ў хуткім часе апынуўся ў сценах рэдакцыі. Спецыяльнай падрыхтоўкі, вядома, у мяне не было ніякай. Даводзілася спасцігаць усё на хаду, і я ўдзячны добрым людзям, вопытным журналістам, маім настаўнікам.

Шмат год я працаваў у сакратарыяце рэдакцыі, якім кіравалі ў розны час Ганна Ільінічна Цыпіна і Андрэй Абрамавіч Салаўёў, што далі мне першыя ўрокі газетнай справы. Салаўёў, акрамя таго, быў адным з першых маіх рэдактараў, ён уважліва і з надзеяй аднёсся да маіх першых літаратурных практыкаванняў, якія былі надрукаваны ў «Гродненской правде». Зразумела, я заўсёды буду ўдзячны яму за дапамогу, парады і, безумоўна, за добразычлівасць — гэта так важна ў падобных выпадках.

Трудна пераацаніць значэнне журналістыкі для лёсу пачынаючага пісьменніка. Калі гаварыць коратка, дык яна важная для яго ў двух сэнсах. Па-першае, як школа слова, якая вучыць выказацца на паперы дакладна і сцісла, школа моўнага ўмельства, якое надалей, безумоўна, саслужыць сваю добрую службу. Але ж, зразумела, гэта толькі пачатковая школа, бо авалоданне гэтым умельствам працягваецца праз усё творчае жыццё пісьменніка. I, па-другое, журналістыка заўжды кідае будучага пісьменніка ў гушчыню падзей, дае магчымасць пазнаёміцца з сотнямі розных людзей, характараў, тыпаў, што, безумоўна, патрэбна ў сэнсе назапашвання матэрыялу і вобразаў для будучай літаратурнай творчасці.

— Цяпер вы звязаны з журналістыкай пераважна як чытач.

Што вабіць вас у журналістыцы нашых дзён, а што выклікае шкадаванне або нязгоду?

— Як, мабыць, кожнага чытача, мяне вабіць у сённяшняй журналістыцы не толькі яе аператыўнасць і надзённасць, але і праблемнасць публікацый. Пры гэтым заўважаеш, што ў адных газетах гэтай праблемнасці больш, другія ж яўна ўхіляюцца ад яе, абыходзяць яе, тым больш што, як вядома, для вырашэння сапраўды складаных і значных праблем адных толькі газетных выступленняў часта недастаткова. I тым не менш яны павінны быць, бо газета — адлюстраванне грамадскай думкі, а каму ж, як не нашай грамадскасці, змагацца за вырашэнне сапраўды наспелых у жыцці праблем?

У гэтых адносінах сярод іншых выданняў вылучаецца «Литературная газета», у кожным нумары якой ёсць штосьці такое, што здольна выклікаць жывую цікавасць чытача, жаданне адгукнуцца, абмеркаваць, а то і паспрачацца. Як ні дзіўна гэта можа здавацца, але для мяне як для літаратара літаратурныя раздзелы «Литературной газеты» меней цікавыя, чым яе раздзелы па эканоміцы, быце, сацыялогіі, дзе адчуваецца гарачы пульс жыцця і гарачая зацікаўленасць аўтараў і журналістаў — супрацоўнікаў рэдакцыі.

— Калі мець на ўвазе «літаратуру факта» — род літаратуры, якая пабудавана на дакументах, ці можна сцвярджаць, што журналістыка аказвае на пісьменніка пэўны ўплыў?

— Зразумела, аўтар сучаснай тэмы чэрпае свае задумы з самога жыцця, але ж і журналістыка, у тым ліку і журналістыка факта, таксама частка нашага жыцця. Я не магу пахваліцца канкрэтнымі прыкладамі са сваёй практыкі, але ведаю выпадак з творчага жыцця, напрыклад, У. Цендракова, які адзін сюжэт сваёй даволі вядомай аповесці ўзяў з газеты. Зразумела, у гэтым няма нічога ні кепскага, ні абавязковага для пахвалы: як вядома, сюжэт сам па сабе яшчэ не вызначае поспеху твора. Уся справа ў распрацоўцы сюжэта. Вось і Леў Талстой, як вядома, узяў з газет скупы факт, які лёг у аснову яго сусветна вядомай «Ганны Карэнінай», але распрацаваў яго ў шэдэўр. Зрэшты, Талстой мог абысціся і без запазычанага факта…

— Час, калі вы працавалі ў газеце, не за гарамі. Як і раней, у рэдакцыях шмат думаюць над тым, як зрабіць выданне лепшым, болей займальным і патрэбным для чытача. Што вы думаеце аб журналісцкіх сродках больш актыўнага ўцягнення чытача ў кола пытанняў, аб якіх гаворыць газета?

— Часткова я ўжо адказаў на гэта пытанне: патрэбна сур’ёзная размова аб сур’ёзных праблемах, ва ўсякім разе для мяне гэта цікава. Але як гаварыць аб сур’ёзным? Вось, напрыклад, адна з вастрэйшых праблем сучаснасці — алкагалізм.

Нельга сказаць, што нашы газеты не ўдзяляюць ёй месца на сваіх старонках. Пішуць. Рэгулярна друкуюцца гутаркі ўрача аб шкодзе алкагалізму, і фельетоны, і рэпартажы з медвыцвярэзніка. У гэтым агульным наступленні на п’янства актыўна ўдзельнічае таксама кіно (спецыяльнай пастановай Дзяржкіно забаронена паказваць сцэны выпівак), тэлебачанне, радыё.

Пачытаеш, паслухаеш — страх бярэ: здаецца, няма нічога больш небяспечнага за чарку гарэлкі: кажуць жа, што ўсё пачынаецца з чаркі. А які вынік? Спытайце ў работнікаў гандлю, яны скажуць, як расце з году ў год продаж той самай гарэлкі, «чарніла». П’юць рабочыя, калгаснікі, інтэлігенты. П’юць у будні і ў святы, на працы і дома. Таму што піць культурна нідзе нікога не вучаць, п’юць брыдка — з бутэлькі, за вуглом, у пад’ездах, на фермах, у полі. П’юць са шклянак, кубкаў, не закусваючы, пад лаянку і п’яныя бойкі.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Имя нам Легион. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 9

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Идеальный мир для Лекаря 29

Сапфир Олег
29. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 29

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19