Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Што такое камбат на фронце? Гэта як старшыня калгаса — на ім галоўная адказнасць за поспех справы. Камбату загадана наступаць, а немцы не даюць, салдацкія сілы таюць…

Такіх сітуацый, як у маёй аповесці, на фронце было нямала. Няўдалыя баі заўсёды звязаны з пэўнай нервовасцю, з сутычкамі і канфліктамі.

— Мабыць, вашым асабістым вопытам і вызначаецца ваш выбар галоўнага героя — маладога воіна, будзь то лейтэнант, сяржант, радавы?

— Натуральна. Сам я быў у стралковых падраздзяленнях, а ў іх амаль усім па васямнаццаць-дваццаць. Часам глянеш на ланцужок тых, што бягуць у атаку — адны хлапчукі. Вось таму і мае героі такія маладыя. Ведаеце, мне часта пішуць былыя франтавікі. Сярод іх пісьмаў ёсць і такія: маўляў, усялякае было на фронце,

але навошта цяпер аб гэтым пісаць? Цяпер трэба штосьці і забыць, а штосьці не грэх і падправіць. Не магу з гэтым пагадзіцца. Не магу прыняць і такой формулы, калі пра чалавека кажуць: ён прайшоў усю вайну — значыць, ён герой. Для нас, франтавікоў, важна яшчэ, кім ён быў на гэтай вайне, дзе служыў. Некаторыя яе ўдзельнікі за ўсю вайну ні разу не стрэлілі. Пэўна, ад кожнага гэта і не патрабавалася. Армія ж, як дзяржава, у ёй важны і патрэбны і інтэндант, і начфін, і стралок, і разведчык. Але ступень рызыкі, перажытых цяжкасцей і ўклад у перамогу ў гэтых людзей розныя. Для мяне галоўны герой вайны той, хто са зброяй у руках біўся з ворагам. Вось чаму і пісаў і буду пісаць менавіта пра такіх герояў — непасрэдных удзельнікаў баёў, франтавікоў, партызан.

Аднойчы мяне спыталі: ці веру я, што энергія такіх людзей, як Іваноўскі, не гіне. Мне здаецца, што перажыванні аднаго чалавека, які ідзе на самаахвяраванне, не павінны знікаць без следу. Зноў жа чалавек, які пайшоў на самаахвяраванне, павінен быць упэўнены, што ягоны ўчынак патрэбны іншым і будзе па справядлівасці ацэнены імі.

— Вы гаварылі, што для пісьменніцкай работы неабходны жыццёвы вопыт. Вашы франтавыя аповесці ствараліся на франтавой аснове — вы ваявалі ў дзеючай арміі. А як жа вы пішаце пра беларускіх партызан, адкуль бярэце свае сюжэты?

— У мяне няма вопыту партызанскай барацьбы. Але ў Беларусі яго многа ўсюды. Як, напрыклад, нарадзілася «Воўчая зграя»? У часе блакады, акружэння насельніцтва ўцякала з вёсак, хавалася ад фашыстаў у лясах і балотах. Немцы, што называецца, рабілі «зоны пустынь», знішчаючы ўсіх. Вось аб адным з такіх выпадкаў мне расказалі, астатняе — справа ўяўлення.

— Дарэчы, аб гэтай аповесці. Памятаеце, на канферэнцыі чытачоў у лістападзе мінулага года ў бібліятэцы імя Леніна ў Маскве ў вас запыталі, чаму гэтая аповесць мае так званы «адкрыты канец» — чаму Ляўчук, які прыязджае ў горад, дзе жыве выратаваны ім хлопчык, цяпер ужо дарослы чалавек, як бы пабойваецца гэтай сустрэчы? Тады вы адказалі коратка, што фіналы могуць быць розныя. У «Трэцяй ракеце», «Альпійскай баладзе», «Абеліску» вы ставіце ў канцы кропку. У «Воўчай зграі» гэта павінен зрабіць чытач. Вы ж даеце чытачу магчымасць меркаваць, што Леўчука тут маглі сустрэць не належным чынам?

— Безумоўна. Час, на жаль, часта разрывае старыя сувязі, разводзіць людзей, іх кантактнасць меншае з гадамі. Я гэта ведаю па сабе. Памятаеце фільм «Беларускі вакзал»? Як міла бачыць, што гэтыя добрыя людзі захавалі франтавое братэрства! Але ў жыцці часта бывае інакш. Я намагаўся шукаць, знайсці старых сяброў. Шукаеш аднаго — знаходзіш другога: зусім не падобнага на таго, першага. Але затое ўтрая даражыш выпрабаванай старой дружбай. Тым больш калі яна пачалася на фронце, праверана ў баях.

З другога боку, час збліжае з новымі людзьмі, з якімі ты нібы ішоў рознымі шляхамі па жыцці, а яны аказваюцца табе блізкімі і дарагімі. Вось з Віктарам Астаф’евым мы разам не ваявалі, юнацкая дружба нас не звязвала, а адносіны ў нас самыя братэрскія — нам з ім высвятляць няма чаго, усё ясна.

Таму я і зрабіў «адкрыты канец» — у жыцці ўсё можа быць… Кім ён стаў, гэты выратаваны хлопчык? Хай чытач падумае.

— Аб апошняй вашай аповесці «Пайсці і не вярнуцца» многа пішуць і спрачаюцца і чытачы і крытыкі. Што падахвоціла вас напісаць гэтую драматычную гісторыю?

— Час дзеяння аповесці — фінал Сталінградскай бітвы. Сталінград многа значыў не толькі для фронту — яго перамога адгукнулася і на акупаванай тэрыторыі. У Беларусі Сталінград стаў паваротным момантам у развіцці партызанскага руху. Многія з тых, хто яшчэ не выбраў свайго шляху, вагаўся, менавіта пасля Сталінградскай

перамогі пайшлі ў партызаны. Нават некаторыя паліцаі пачалі наладжваць сувязь з партызанамі. I толькі тыя, хто моцна заграз у злачынствах перад народам, засталіся пры сваім, робячыся яшчэ больш жорсткімі, і ішлі напралом, па лужынах крыві.

У гэтай аповесці мне хацелася паказаць шляхі выбару, прасачыць за псіхалогіяй чалавека, які стаў на шлях здрады, але раптам даведаўся пра Сталінград. Антыпод яму — Зося, якая зрабіла свой выбар даўно, у самым пачатку.

— У вас многа гераінь жанчын. Вы з вялікай цеплынёй і вельмі цнатліва пішаце пра жанчыну на вайне.

— Мне здаецца, што ў маіх аповесцях мала жанчын…

— А Джулія, Люся, Вера, Клава, Зося?..

— Наогул жанчына і вайна — штосьці ненатуральнае і несумяшчальнае. У баявых умовах жанчына заўсёды аказвалася болей уязвімай асобай, чым мужчына. Мужчыны старэйшыя асабліва добра гэта разумелі. Дзяўчаты таксама імкнуліся да тых, у кім яны бачылі нешта бацькоўскае, матчына нават. У арміі была пасада санінструктара роты, якую звычайна займалі дзяўчаты. Яны павінны былі аказваць першую дапамогу і эвакуіраваць параненых. Калі пяхота залягала пад агнём, яны паўзлі ад аднаго параненага да другога. Часта і гінулі так у першым баі.

Гэты цяжар пакут, які выпаў на долю жанчын на фронце, і прымушае нас з такім спачуваннем адносіцца да іх у літаратуры.

— Вашы многія творы экранізаваны, пастаўлены ў тэатры. Ці задавальняюць вас гэтыя работы?

— Сапраўды, тэатр і кіно часта звяртаюцца да маіх твораў. Радзей паспяхова. Але што рабіць, тут я не вінаваты. Самая ўдалая, на мой погляд, экранізацыя «Сотнікава», зробленая Ларысай Шапіцька. Фільм, як вы ведаеце, называецца «Узыходжанне». Чым гэта пастаноўка ў прынцыпе адрозніваецца ад іншых? Перш за ўсё псіхалагічнай заглыбленасцю ў тэму. Шапіцька не пайшла па лініі фіксацыі вобразаў аповесці, а імкнулася іх паглыбіць, драматызаваць сітуацыю, характары. У іншых выпадках мела месца аблегчанае адлюстраванне канфліктаў, ілюстрацыйнасць. Хоць сёе-тое ва «Узыходжанні» я як рэаліст і не прымаю. Напрыклад, эпізод, калі Рыбак пачынае выказваць любоў да сваёй ахвяры — Сотнікава. Тут ужо нешта ад цяжказразумелага, язычніцкага. Але гэта нельга палічыць і недахопам фільма. Проста тут іншы погляд мастакакінематаграфіста.

Як бы ні была глыбока і моцна звязана творчасць Васіля Быкава з мінулым, якое аддалена ад дня сённяшняга на тры з палавінай дзесяцігоддзі, яна глыбокая і па-сапраўднаму сучасная. Вернасць абавязку, мужнасць у сутычцы з ворагам, непрыняцце прыстасавальніцтва — хіба гэтыя праблемы зняў час, хіба ўсе маральныя пытанні вырашаны ў нашым жыцці? Вось чаму ваенная проза В. Быкава такая сучасная, вось чаму яго кнігі чытаюць у пяцідзесяці краінах свету, а ў нашых бібліятэках на Быкава запісваюцца ў чаргу. Яго заслугі адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Васіль Уладзіміравіч ужо другі раз выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

— Якія пытанні даводзіцца вам вырашаць, з чым да вас звяртаюцца людзі?

— Як дэпутату даводзіцца займацца рознымі пытаннямі, прабіваць нейкія рашэнні, дапамагаць гаспадарнікам даставаць матэрыялы. Неяк адзін старшыня калгаса сказаў, што яго калгас мог бы купіць самалёт — такі ён багаты. I на самой справе мог бы — і не толькі таму, што багаты, а таму, што, мабыць, самалёт лягчэй купіць, чым, скажам, платформу шыферу або бетонных апор, каб пашырыць кароўнік. Гаспадаркі разрастаюцца, а матэрыялаў не хапае. Цяпер, як мне здаецца, вёска можа развівацца толькі пры рознабаковай дапамозе ёй усёй эканомікі. Тэхнікі ж на вёсцы поўна. Але гэтая тэхніка паразбівала дарогі і сама на іх гразне, гробіцца з-за бездарожжа. Зразумела, праблема дарог у сельскай мясцовасці турбуе, клапоціць і гаспадарнікаў і мяне як дэпутата. Было б няправільна разглядаць яе як праблему вузкую: у яе ўпіраецца развіццё ўсёй сельскай эканомікі. Аб гэтым, дарэчы, быў глыбокі і цікавы артыкул у «Правде» Васіля Бялова, пісьменніка, шчыра заклапочанага праблемамі сучаснасці.

Поделиться:
Популярные книги

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7