Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Андрэй Макаёнак выдатна валодае сцэнічным сакрэтам гумару, які ў яго, аднак, не самамэта, а дасканалы сродак выяўлення ідэі, мастацкая зброя ў барацьбе з наяўнымі заганамі жыцця. Смех у Макаёнка — заўжды адмаўленне ў імя сцвярджэння нават там, дзе дзейнічаюць, здавалася б, адны толькі адмоўныя персанажы. Як правіла, абвостраная канфліктнасць ягоных п’ес ёсць вынік максімалізму макаёнкаўскай жыццёвай пазіцыі, аўтарскае непрыманне і сцвярджэнне адначасна.

А. Макаёнак напісаў багата, тэматыка ягоных камедый надзвычай разнастайная. Пачаўшы з драматургічнага даследавання замежнага жыцця («На досвітку»), ён выдатна развіў гэтую тэму ў «Зацюканым

апостале», які прынёс яму заслужаную славу майстра сатыры. Сапраўды, сіла выкрывальнага сарказму гэтай п’есы, багацце падтэксту, філасофская насычанасць рэплік робяць яе ўніверсальнай зброяй сучаснасці супраць свету, дзе фальш з такім намаганнем імкнецца замаскавацца пад праўду.

Поспех «Зацюканага апостала» несумненны і агульнапрызнаны, але ён не стаў вызначальным для далейшай творчасці драматурга, улюбёнай стыхіяй якога ўсё ж засталася вёска і адвечныя яе праблемы. Тут ён падняў самыя глыбінныя пласты народнага жыцця і стварыў вобразы-тыпы, якім жыць доўга. Далёка на тэатральных падмостках разышліся ягоныя Калібераў і Мошкін, Лявон Чмых са сваёю Лявоніхай, Цярэшка Калабок, дзед Каравай, персанажы яго апошняй камедыі. I гэта зразумела. Валодаючы багатым жыццёвым вопытам, пільна прыкмячаючы змены грамадскай атмасферы краіны, выдатна адчуваючы душу селяніна наогул і селяніна-калгасніка ў прыватнасці, з густам наследуючы лепшыя мастацкія традыцыі класічнага тэатра, Андрэй Макаёнак таленавіта і дакладна стварае яркія народныя характары ў тыповых абставінах іх жыцця.

Талент драматурга безумоўны, ён ушанаваны ў многіх краінах свету, але, мусіць, яго было б недастаткова для ўсяго ім створанага. Гэты талент памножыўся яшчэ гарачым сэрцам грамадзяніна, ягонай няўрымслівасцю, тым несумненным фактам, што ягоны характар апаліла вайна. Так, вайна, якая сама па сабе ўвасабленне драматызму; што датычыць Андрэя Макаёнка, дык яна для яго стала драматычнай яшчэ і ў асабістым сэнсе. Перажыўшы на фронце шэраг цяжкіх баёў, палітрук Макаёнак быў цяжка паранены ў Крыме і цудам застаўся жыць, каб стварыць тое, што ён стварыў у мастацтве да сваіх шасцідзесяці гадоў. Нягледзячы на немаладыя гады Андрэя Макаёнка, яго драматычны талент знаходзіцца ў самым росквіце, і народны пісьменнік Беларусі, прызнаны майстар-камедыёграф здольны яшчэ на многае. Дык пажадаем яму новых выдатных камедый і шматлікіх вобразаў-тыпаў, выхапленых з нашага неспакойнага, складанага, вірлівага жыцця.

[1980]

Паэзія дабрыні і мужнасці

Мабыць, самы прыгожы з усіх беларускіх шляхоў — лясны шлях з Мінска на Полацк. Люба ездзіць па ім улетку, калі лясы набіраюць сваю лісцёвую моц і стаяць па абодва бакі, нібы трапічныя джунглі; люба ўвосень, у пару залатога лістапада азіраць яго страката-маляўнічую прыгажосць ці нават зімой, маразамі, калі бары абапал гасцінца апранаюць свой срабрысты ўбор і ўсё навакол замірае ва ўрачыстым маўчанні.

Пасля Плешчаніц стужка шашы нырае ў самыя лясныя нетры, і стромкія сосны жоўтай медзяной сцяной сціскаюць асфальтку, якая то віляе з пагорка на пагорак, то пераскоквае рэчкі, то доўга ўецца між баравых цяснін. Але перад Бярэзінай бары расступаюцца, даючы месца паселішчу, якое нечакана вынікае за чарговым пагоркам россыпам сваіх несамавітых дамкоў, аўтобуснай станцыяй, некалькімі шэрымі сілікатнымі збудаваннямі. Гэта Бягомль. Тут прамінулі далёкія ўжо дзіцячыя гады выдатнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі.

Нездарма я пачаў з дарогі і лесу — трэба да

іх прыглядацца пільней і бачыць больш, чым мы прывыклі бачыць звычайна. Гэта асабліва дарэчы, калі гаворка ідзе пра паэта і яго маленства — выток яго душэўнай і паэтычнай сутнасці. Уражлівая дзіцячая душа, сама не ведаючы таго, найперш бярэ ад прыроды, ад звыклага для сябе асяроддзя ўсё тое, што пасля пераплавіцца ў дыямент паэтычнасці і на шмат год, калі не на ўсё жыццё, вызначыць характар светаўспрымання паэта. Пімену Панчанку ў гэтым сэнсе пашэнціла: мусіць, не шмат знойдзецца ў Беларусі такіх першаісных лесавых мясцін, дзе чалавек і прырода на працягу стагоддзяў суіснавалі ў добрай згодзе, у гарманічным адзінстве, без фальшу і хцівасці, дабром і ласкай уплываючы адзін на аднаго.

Канешне, за гады жыцця Пімен Панчанка нагледзеўся рознага; у свой час адбылося і знаёмства з хцівасцю свету, яго сподам і злом; нямала лепшых гадоў адабрала вайна, калі вырашалася элементарнае: жыць ці не жыць. Але першаіснае, аснова характару Панчанкі-паэта і Панчанкі-чалавека, мабыць, бярэ свой пачатак менавіта ад зямлі, на якой пралеглі яго першыя дзіцячыя крокі — ад ягонай Бягомельшчыны.

Панчанка, як паэтычны характар, надзвычай гарманічны і цэласны, ён не дужа імкнецца да навізны тэм, здаецца, не надта займаюць яго фармальныя паэтычныя пошукі, — здаўна і надоўга яго цікавяць «ісціны простыя, як хлеб, і праўдзівыя, як плач дзіцяці».

Мусіць, гэта і правільна, бо час, на які прыпадае паэтычная дзейнасць паэта, не дужа спрыяў пошукам паэтычнай вытанчанасці, затое густа агалашаўся дзіцячым плачам; і хлеб для мільёнаў быў даражэйшы за золата. Ён даваў жыццё, адстаяць якое было не дужа проста ў свеце, дзе грымелі баі і ліліся рэкі крыві. У той агняны час Панчанка выдаў тры паэтычныя зборнікі, у якіх мноства выдатных вобразаў, нібы на камені выбітых думак. Але мяне асабіста да ўтрапёнай нематы ўражвае ягоны невялічкі вершык «Герой» з яго шырокавядомымі, такімі бязлітаснымі ў сваёй крывавай праўдзівасці радкамі:

Злосна сказаў: «Уставай, пяхота! Мы не на пляжы, а на вайне». I лёг на змяіныя скруткі дроту, I дзвесце салдацкіх запыленых ботаў Прайшлі па яго спіне.

Думаецца, калі б ён пра фронт не напісаў болей нічога, дык адных гэтых радкоў хапіла, каб з такой яркай канкрэтнасцю выказаць усю пакутніцка-гераічную сутнасць мінулай вайны.

Калі прырода Бягомельшчыны заклала ў будучым паэце асновы дабра і гармоніі, дык цану справядлівасці ён зазнаў трохі пазней, у гады сваёй агнявой маладосці, на франтах вялікай вайны. Менавіта на вайне ва ўсім бляску раскрыліся перад ім непарушная сутнасць сяброўства, салдацкае вернасці, значэнне таварыскасці і ўзаемавыручкі.

Вайна была доўгая і жорсткая, яна патрабавала мільёнаў ахвяр і безлічы чалавечых намаганняў. «Мы перакапалі паўЕўропы, перш чым перамогу адкапаць», — скажа паэт трохі пазней. Але наша перамога накладвае і на пераможцаў свой немалы абавязак, — у мірны час і пасля вайны чалавек найперш павінен заставацца чалавекам.

А хто не паспрыяў людскому шчасцю, Каго і сёння гне халуйскі страх, Дык той не франтавік, не нашай часці, А недзе акалачваўся ў тылах, —
Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Воспитание бабочек

Карризи Донато
Детективы:
триллеры
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Воспитание бабочек

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Возвращение Безумного Бога 9

Тесленок Кирилл Геннадьевич
9. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 9