Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Какая прекрасная и могучая наша Родина…

Часто в выходной день пригородным поездом Миша и Казимир ездят домой, в Мосты. Приходят соседи, прибегают мальчишки, расспрашивают о жизни, учебе. Лица юношей светятся радостью, а Мише кажется, что он намного вырос и возмужал за эти несколько месяцев. Ласково обращаясь к матери, он говорит:

— Напрасно ты беспокоилась, мама. Я там, как в родной семье. Да, напрасно беспокоилась мать Миши Запаскина. Сын не одинок, его окружает славный, здоровый коллектив комсомольской молодежи, его учат опытные мастера, о нем заботится государство. Таких, как Миша Запаскин, Казимир Санюк, Гриша Шевченко, Толя Соколов, десятки в школе ФЗО. Многие из них пережили ужасы немецкой оккупации, потеряли

родителей, но они нашли себя, за их плечами встала Родина, она обеспечила им возможность учиться, овладеть специальностью и выйти на широкую, светлую дорогу жизни.

Крытык В. Буран пазней рэзюмаваў: «У „Гродненской правде“ за 1948–1949 гады можна прачытаць яго інфармацыі, невялічкія карэспандэнцыі. Праўда, карэспандэнцыі тыя сведчаць не так пра далучэнне Быкава да журналістыкі, як пра яго нявопытнасць і, бадай, няўпэўненасць у самім сабе: нават з газетнымі допісамі выступаў зрэдку».

Аднак затым узнік вялікі перапынак, паколькі ў 1949 г. Васіль Быкаў быў зноў прызваны на вайсковую службу і накіраваны на Далёкі Усход. Пасля другой сваёй дэмабілізацыі напрыканцы 1955-га і ўладкавання на наступны год стыль-рэдактарам у «Гродненской правде» Быкаў вярнуўся да журналісцкай практыкі. «Як і ў 1947 годзе, літаратурную працу пачаў з журналістыкі. У абласным і рэспубліканскім друку сталі з’яўляцца яго замалёўкі, фельетоны, нарысы — некаторыя ў сааўтарстве з У. Пацковым. Пісьменнік як бы паўтарае той „віток“ свайго літаратурнага шляху, які зрабіў некалькі гадоў назад, але паўтарае яго інакш і ў новых умовах, што стварыліся ў краіне […]

Паездкі па вобласці з рэдакцыйнымі заданнямі, знаёмствы з перадавікамі вытворчасці ўзбагацілі жыццёвыя назіранні В. Быкава, далі матэрыял для нарысаў і ў нейкай ступені памаглі яму стварыць серыю апавяданняў пра жыццё савецкіх людзей у мірны час.

Зразумела, не ўсё з таго, што было напісана Быкавым для газеты, захавала мастацкую каштоўнасць; у некаторых нарысах адчуваецца залежнасць маладога аўтара ад ужо апрабаваных літаратурных шаблонаў. Але адна важная вартасць яго нарысаў гэтага часу дае магчымасць убачыць у Быкаве будучага мастака. Гэта — аўтарская цікавасць да чалавека-працаўніка, да людзей з нягучнай, але слаўнай працоўнай біяграфіяй, імкненне разгледзець і адлюстраваць найперш характар героя, перадаць праз яго душу пафас працы».

Вось толькі тыя быкаўскія публікацыі, якія з’явіліся ў 1956–1958 гг. у «Гродненской правде»: нарысы «Стекловары» (1956, 8 ліп.), «Практикантка» (у сааўт. з У. Пацковым; 1956, 9 верас.), «Возрождение» (у сааўт. з У. Пацковым; 1956, 14 кастр.), «Верный путь» (1956, 6 лістап.), «Две судьбы» (1957, лістап.), «Светлыя гарызонты» (1958, 31 жн.), «Агляд народных талентаў» (1958, 10 кастр.), а таксама ў іншых выданнях: На беразе Нёмана // Над краем спяваюць гудкі. Мінск, 1957; Быкаў В., Шаірка І. Так прыйшла перамога // Работніца і сялянка, 1958, № 3; Глубокае карэнне // Беларусь, 1958, № 10. Разам з тым Быкаў пісаў і фельетоны, як, да прыкладу, наступны:

Аднойчы ноччу
(Крымінальная аповесць з пралогам)

Пралог

У ноч на 22 верасня многія жыхары адной з вуліц Гродна былі разбуджаны незвычайным шумам. У цішыні соннага горада пачуліся п’яная лаянка, крыкі «ратуйце!», мітусня і тупат ног. Потым усё сціхла. А раніцой дворнікі ўбачылі на маставой сляды крыві і адарваныя гузікі.

Частка 1. Аптовы тавар

Каб зразумець, што адбылося, трэба вярнуцца крыху назад. Напярэдадні той ночы дырэктар харчовага магазіна № 58 па вуліцы Ажэшка задаволена паціраў рукі. Гэты дзень прынёс гандлю нечаканую ўдачу. Самы прыбытковы тавар — «асобая маскоўская» — раптам пайшоў оптам. Упоўдзень падкаціў грузавік, дужыя хлопцы высыпалі на прылавак кучу грошай, выцягнулі са склада некалькі скрынак з гарэлкай і зніклі за вуглом.

Крывая выканання магазінам фінплана адразу скокнула ўгору і дала 200 працэнтаў. Было чым задаволіцца!

Машына са скрынкамі спынілася ў двары Гродзенскага тэхнічнага вучылішча № 7. Тыя ж хлопцы спрытна разгрузілі яе. Прахожыя здзіўляліся: ці не за гандаль узялася навучальная ўстанова, бо выпіць 170 бутэлек гарэлкі не адважыліся б і «найлепшыя» п’яніцы.

Частка 2. Уступленне ў жыццё

Але тут не збіраліся гандляваць навынас. У гонар першага выпуску маладых спецыялістаў тут рашылі наладзіць выпіўку.

І вось у доўгай зале накрыты сталы, у шклянкі разліта пітво. У куце, на ганаровым месцы, — дырэкцыя, выкладчыкі, сакратар гаркама камсамола тав. Голікаў. На іх тварах — гонар: яны ўзрасцілі гэтых юнакоў, далі ім веды і пэўнае выхаванне. Першыя тосты падымаліся за навуку, за ўступленне ў жыццё, за гонар і дружбу. А калі тостаў не хапіла, пілі проста так. Калі ж большая частка бутэлек была апарожнена і ўсё заслаў п’яны чад, у шуме і гаме нарадзілася новае жаданне.

— Эй, братва! Айда ў горад! — крыкнуў чарнявы хлапец.

— Айда!

І ватага п’яных расхлыстаных юнакоў хлынула на ціхія вуліцы горада.

Частка 3. Начная баталія

Час набліжаўся да поўначы. Чацвёра грамадзян ішлі па вуліцы Горкага. Пажылы рабочы гартопа Паўтарацкі, яго жонка Ганна Афанасьеўна і іх сусед Пацкоў праводзілі на вакзал зяця Паўтарацкіх, капітана Кулікова, які пасля водпуску вяртаўся на месца службы.

Раптам з-за павароту высыпала група людзей. Яны трымаліся самкнутым радам, займалі тратуар і маставую, іх вочы змрочна блішчэлі, а наваколле напаўняла брыдкая лаянка.

— Хлопчыкі, што гэта вы? Дайце прайсці, — папрасіў адзін з прахожых.

— А-а-а! Прайсці! Лупі іх!

Злосны ўскрык з’явіўся сігналам да бойкі. Нехта зваліў афіцэра, нехта рвануў чамадан, трое населі на Пацкова. Жудасная трагедыя разыгралася ўначы на вуліцы Горкага. У цьмяным святле ліхтароў азвярэлая банда збівала ўмела і бязлітасна. Нарэшце самы вынослівы з пабітых — Пацкоў — неяк вырваўся і кінуўся на плошчу. Тут яго ахапіла радасць: ён убачыў міліцыянера.

Частка 4. Дарэмная надзея

Абліваючыся крывёю, Пацкоў дагнаў міліцыянера, які чамусьці аказаўся глухім і не чуў крыкаў.

— Таварыш, даражэнькі! Ратуй! Абарані.

Мне няма калі, — кінуў ён. Прозвішча міліцыянера Магдэнка.

Частка 5. Працяг трэцяй

Але свет не без добрых людзей. Нехта дамогся смелай міліцыі, нехта з грамадзян прыйшоў на дапамогу пабітым. Перавага ў сіле цяпер была ў другога боку. Тады раздаўся прарэзлівы разбойніцкі свіст:

— Цікай!

Калі нарад міліцыі з’явіўся на месца здарэння, ён знайшоў там толькі крывавыя сляды і капітана Кулікова, які быў у непрытомнасці. Аўтамабіль хуткай дапамогі адвёз яго ў бальніцу. Другі ж пацярпелы — Пацкоў, — сяк-так суняўшы кроў, павёў міліцыянераў па свежых слядах хуліганаў. Сляды прывялі ў двор таго ж тэхнічнага вучылішча. Пры з’яўленні міліцыі трывожны свіст зноў разануў начнае паветра. Ледзь пераводзячы дых ад хуткага бегу, уцекачы кінуліся ва ўсе цёмныя закуткі, але Пацкоў паспеў схапіць дваіх. Іх вывелі на святло і разгледзелі. Гэта былі Уладзімір Строк і Віктар Баслык.

Аднак п’яная грамада стала ў абарону затрыманых хуліганаў.

— Гэтага не можа быць. Яны ж камсамольцы, — даводзіў дырэктар.

— Мо гэтыя грамадзяне самі ўпалі і пабіліся, — усумніліся астатнія. Але маёр міліцыі Лук’янаў усё ж арыштаваў злоўленых і забараніў гулянку.

Частка 6. Дзіўны фінал

І вось нарэшце зачыншчыкі арыштаваны, у астатніх адабраны дакументы. Учарашнія «героі» ходзяць сумныя і нічога не хочуць сказаць следчаму, бо, кажуць, былі п’яныя і пра ўсё забыліся. Праўда, адзін з іх — Якіменка — трымаецца бадзёра і, відаць, мае падставы. Яго бацька працуе ў міліцыі і ўжо, здаецца, прыняў захады.

Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Хозяйка старой пасеки

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2