Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:
* * *

А эпілога няма. Эпілог, відаць, напіша пракурор.

Зрэшты, зварот Быкава да фельетонаў быў абсалютна невыпадковы, бо адначасова з-пад яго пяра выходзілі і сатырычныя апавяданні, якія ў далейшым былі ўключаны ў яго першую кнігу.

У той жа час Быкаў піша і літаратурныя партрэты (першы з іх быў прысвечаны А. Пушкіну і быў напісаны да 120-годдзя з дня яго смерці), і літаратурна-крытычныя рэцэнзіі: «Юнацтва ў дарозе» — на кнігу Р. Сабаленкі (Гарадзенская праўда, 1957, 26 студз.), «Кніга аб бессмяротным подзвігу» — на кнігу С. С. Смірнова (Гарадзенская праўда, 1958, 29 крас.), «Новые высоты мастерства» — на кнігу Я. Брыля (Гродненская правда, 1958, 14 кастр.), «Таленавітая аповесць» — на аповесць А. Асіпенкі (Полымя, 1964, № 7),

«Улада праўды» — на раман І. Шамякіна (Літ. і мастацтва, 1965, 27 жн.) і інш. І ўжо будучы літкансультантам «Гродненской правды», робіць агляды літаратурнай творчасці самадзейных паэтаў Гродзеншчыны. Апроч таго, у беларускім і ўсесаюзным друку з’яўляюцца першыя вялікія артыкулы Быкава, яго літаратурныя анкеты і аўтабіяграфіі; ужо пазней да іх дададуцца прадмовы да кніг іншых пісьменнікаў, а таксама эсэ і ўспаміны пра беларускіх і расійскіх літаратараў і дзеячаў мастацтва.

Такім чынам публіцыстычная і літаратурна-крытычная спадчына Васіля Быкава даволі разнастайная не толькі жанрава і тэматычна, але і па сваіх мастацкіх вартасцях, і па рашэнні пэўнай часткі сябраў рэдкалегіі Поўнага збору твораў друкуецца выбарачна. Зрэшты, сам Быкаў патрабавальна ставіўся да сваёй публіцыстычнай і літаратурнакрытычнай творчасці і ў свае кнігі ўключаў толькі нешматлікія тэксты. У гэтай сувязі можна ўзгадаць, што падчас падрыхтоўкі ў 2002 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» васьмітомнага Збору твораў ён меркаваў скласці апошні том з літаратурнай крытыкі, публіцыстыкі і інтэрв’ю выключна з кніг «Праўдай адзінай», «На крыжах» і «Крыжовы шлях».

Што датычыць гэтага выдання, дык тэксты (артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні) друкуюцца па аўтографах (аўтабіяграфія; выступленне на вечары з нагоды 50-годдзя), газетных і часопісных публікацыях [у тых выпадках, калі падчас публікацыі ў тэкстах прасочваецца відавочнае ўмяшальніцтва рэдактуры і вядомыя аўтарызаваныя машынапісы гэтых тэкстаў (захоўваюцца ў асабістых архівах пісьменніка ў яго жонкі Ірыны Міхайлаўны Быкавай у Мінску і малодшага сына Васіля Васільевіча Быкава ў Гродне, а таксама ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва), яны падаюцца паводле аўтарскай рэдакцыі], па прыжыццёвых кніжных выданнях В. Быкава — зборніках публіцыстыкі і Зборах твораў: «Праўдай адзінай», «Колокола Хатыни», «Крыжовы шлях», Собр. соч.: в 4 т., т. 4; Зб. тв.: у 6 т., т. 6, а таксама паводле іншых кніжных выданняў, якія ў кожным канкрэтным выпадку ўказваюцца. Аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» падаюцца паводле электроннага носьбіту з Архіва В. Быкава ў Мінску.

У квадратных дужках змешчаны назвы, дадзеныя складальнікам тома, дапісаныя словы ў аўтарскіх скарачэннях, пазначэнне неразб. у выпадку нечытэльнасці тэксту, а таксама дата пад тэкстам, вызначаная паводле вывучэння гісторыі тэксту. Прынятыя скарачэнні: кніга — кн.; зборнік — зб.; часопіс — часоп.; газета — газ.; «Літаратура і мастацтва» — «Літ. і мастацтва»; «Литературная газета» — «Лит. газета».

Тэксты размешчаны ў храналагічнай паслядоўнасці: па даце напісання (за выключэннем «Маладых гадоў»). У выпадках адсутнасці такіх звестак, творы ўмоўна датуюцца часам першай публікацыі.

Маладыя гады
Аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам (стар. 5)

Друкуецца ўпершыню паводле электроннага носьбіту з той часткі асабістага архіва В. Быкава, якая захоўваецца ў яго жонкі Ірыны Міхайлаўны Быкавай [далей — Архіў В. Быкава (Мінск)].

Датуецца сакавіком 1985 г., а таксама паводле пазнакі В. Быкава — жніўнем 2001 г.

Сустрэчы-гутаркі Васіля Быкава і Алеся Адамовіча адбыліся ў сакавіку 1985 г. з той нагоды, што ў той час Адамовіч працаваў над фотаальбомам пра сябра (выдадзены ў 1986 г. у Мінску пад назвай «Васіль Быкаў»). Гэтыя гутаркі ўпершыню цалкам былі надрукаваныя ў часоп. «Полымя» (2001, № 5, 6) пад назвай «Чалавецтва ўратуецца подзвігам духу: гутарка Алеся Адамовіча з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым». Перадгісторыя з’яўлення публікацыі вядомая з уступнага слова Веры Адамовіч: «Працу над альбомам пра Быкава

Алесь Міхайлавіч распачаў сустрэчамі з Васілём Уладзіміравічам. Гэтыя сустрэчы-гутаркі запісваліся на магнітафон. Усе касеты потым былі падпісаны рукою Адамовіча: „В. У. Быкаў. Біяграфія (ці аўтабіяграфія)“. Дзве касеты пазначаны датамі: 6.03.1985 г. і 12.03.1985 г. Усяго адбылося тры сустрэчы, звычайна ў другой палове дня. Першая — у кватэры Быкавых і дзве ў нас.

Я не была ўдзельніцай гэтых гутарак. Калі Саша прасіў, падавала ім чай. Адказвала на тэлефонныя званкі. Адным словам, не замінала, паводзіла сябе як мыш пад венікам. У час іхняй працы чуўся і смех, і былі размовы на іншыя тэмы. Фужэрам віна яны закончылі сваю трохдзённую працу.

Алесь Міхайлавіч папрасіў мяне перанесці тэкст гутаркі на паперу. Гэта было і вельмі цікавай, і адначасова цяжкай справаю. Я не валодаю стэнаграфіяй, ды і машыністка з мяне слабая. Але старалася выканаць працу як мага дакладней, як мага лепш. Многа разоў праслухоўвала тэкст, удакладняла. Не дазволіла сабе паправіць ніводнага слова. Запісвала так, як чула, з усімі асаблівасцямі гаворкі. Бо ведала, што далей будзе працаваць Алесь Міхайлавіч, а можа, і Васіль Уладзіміравіч.

У выдадзеным пазней альбоме Алесь Міхайлавіч нешта скарыстаў, працытаваў. Але значная частка запісаў так і засталася неапрацаванай, ненадрукаванай. Алесь Міхайлавіч звычайна карыстаўся дапамогай стэнаграфістак, машыністак, а тут ён не звяртаўся да іх па дапамогу. Мусіць, у яго былі на тое прычыны. І да апошняга часу пра дыялог (калі так можна сказаць) ніхто не ведаў. Ён захоўваўся ў архіве Алеся Міхайлавіча. Тэкст я аддала Васілю Уладзіміравічу Быкаву ў дзень яго нараджэння разам з кветкамі тады, калі ўжо не стала з намі Алеся Міхайлавіча.

Прайшоў час, і да мяне звярнуўся галоўны рэдактар часопіса „Нёман“, каб перадала тэкст для апублікавання. Я адказала: „Толькі са згоды Быкава“. А Васіль Уладзіміравіч сказаў: „Хай паляжыць“.

І вось новая просьба, на гэты раз з рэдакцыі часопіса „Полымя“. Галоўны рэдактар С. І. Законнікаў сказаў маёй дачцэ Наталлі, што Васіль Уладзіміравіч згадзіўся на публікацыю. Яна і перадала Сяргею Іванавічу запіс гутаркі, ці, як назваў яе Алесь Міхайлавіч, аўтабіяграфіі».

Між тым, як вынікае з уступнага слова да «Маладых гадоў», працу над гутаркай Быкаў працягваў нават пасля публікацыі ў «Полымі» — у жніўні 2001 г. Больш за тое, менавіта гэтая гутарка падштурхнула Васіля Уладзіміравіча распачаць працу над кнігай успамінаў «Доўгая дарога дадому» — сам ён распавядаў: «В прошлом году тогда еще не реорганизованный в „холдинг“ журнал „Полымя“ напечатал мою пространную беседу с покойным Алесем Адамовичем. Ввиду ее почти 20-летней давности она не удовлетворила постаревшего автора, который усердно принялся ее исправлять, сокращать, переделывать. И так втянулся в свое пережитое прошлое, что за зиму не сумел от него оторваться. (Известно, как стариков увлекают рассказы о пережитом, и я здесь не стал исключением.) К сожалению или к счастью — не знаю, но написал книгу — не очень умную и интересную, но о том, что так или иначе показалось мне важным в моей жизни и литературной судьбе».

Трэба таксама заўважыць, што калі ў 2002 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» паўстала пытанне пра выданне Збору твораў Быкава ў 8-мі тамах, Васіль Уладзіміравіч хацеў распачаць яго менавіта «Маладымі гадамі», аднак Збор твораў так і не выйшаў.

У гэтым выданні гутарка друкуецца з захаваннем аўтарскага правапісу.

Стар. 5. Маладыя гады, маладыя жаданні… — Радок з верша «Маладыя гады…» Максіма Багдановіча (1891–1917), беларускага паэта, класіка беларускай літаратуры.

Стар. 5. Твардоўскі Аляксандр Трыфанавіч (1910–1971) — расійскі паэт; галоўны рэдактар часоп. «Новый мир» (1950–1954, 1958–1970).

Стар. 7. …прыйшло нейкае свята, магчыма, Сёмуха… — Сёмуха (таксама Сёдмуха, Сёмка, Троіца, Зелянец, Зялёныя Святкі) — злучальнае звяно паміж прыроднымі сезонамі, гаспадарчымі цыкламі, станамі і формамі грамадскіх стасункаў і дачыненняў. Сёмуха належыць да ліку святаў, якія не маюць выразна акрэсленай даты і адзначаюцца ў залежнасці ад Вялікадня.

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Метатель. Книга 6

Тарасов Ник
6. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 6

Империя Хоста 4

Дмитрий
4. Империя Хоста
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.71
рейтинг книги
Империя Хоста 4