Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

«Маладосць» (1963, № 1). Танк Максім (сапр. Скурко Яўген; 1912–1995) — беларускі паэт, грамадскі дзеяч; народны паэт БССР (1968); у 1948–1966 гг. галоўны рэдактар часоп. «Полымя».

Стар. 74. Тады ж у нейкім аўстрыйскім гарадку я спаткаў правобраз сваёй будучай Джуліі. — Напрыканцы свайго жыцця, у 2003-м, Быкаў, гаворачы пра Джулію, прызнаўся, што «не было прататыпу. Гэта цалкам прыдуманы пэрсанаж».

Стар. 79. Апроч хіба абдымкаў Брэжнева з Жыўкавым. — Брэжнеў Леанід (1906–1982) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч; з 1964 г. 1-шы

сакратар, з 1966 г. — Генеральны сакратар ЦК КПСС. Жыўкаў Тодар (1911–1998) — балгарскі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1954–1981 гг. 1-шы сакратар, затым Генеральны сакратар ЦК Балгарскай камуністычнай партыі (да 1989 г.).

Стар. 86. Інспекцыю прыехаў прымаць сам камандуючы Адэскай вайсковай акругай маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў. — Жукаў Георгій (1896–1974) — савецкі военачальнік; у часы Вялікай Айчыннай вайны камандуючы войскамі шэрагу франтоў; у 1946–1948 гг. камандуючы войскамі Адэскай акругі; маршал Савецкага Саюза (1943); чатыры разы Герой Савецкага Саюза (1939, 1944, 1945, 1956).

Стар. 89. …у Саксенхаузе… — Дакладней — Заксенхаузен, нацысцкі канцэнтрацыйны лагер, які месціўся побач з г. Араніенбургам (Германія).

Стар. 90. Ваня Пушкоў — Пушкоў Іван (1918–1986) — гарадзенскі мастак.

Стар. 91. Аднойчы разам з Андрэем Заспіцкім, скульптарам і будучым лаўрэатам… — Заспіцкі Андрэй (нар. у 1924) — беларускі скульптар; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977; разам са скульптарамі І. Міско, М. Рыжанковым, архітэктарам А. Трафімчуком) за стварэнне манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі ў Жодзіна.

Стар. 91. Бугуруслан — горад у Расіі, у Арэнбургскай вобласці. Стар. 93. Як пачалася Карэйская вайна… — Канфлікт паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй, які доўжыўся з 25 чэрвеня 1950 г. да 27 ліпеня 1953 г.

Стар. 94. Пачаў пісаць і друкавацца ў «Вожыку». — У часоп. «Вожык» былі надрукаваныя апавяданні Быкава «Ход канём» (1956, № 22), «Арганізатар» (1957, № 1), «Дапякло: скаргі раскрытыкаванага старшыні» (1957, № 23).

Стар. 94. Павел Кавалёў (1912–1995) — беларускі пісьменнік; галоўны рэдактар часоп. «Полымя» (1967–1972).

Стар. 94. Здаецца, у шасцідзесятым годзе ў бібліятэчцы гэтага часопіса выйшла кніжка сатырычных апавяданняў. — Быкаў В. Ход канём. [Без м.], 1960 (Б-ка «Вожыка». № 4).

Стар. 94. У «Маладосці» друкаваўся на маладзёжныя тэмы. — Насамрэч апавяданні Быкава на маладзёжную тэму друкаваліся не ў часоп. «Маладосць» [тут было апублікавана толькі апавяданне «Патрулі» (1957, № 5; пазнейшая назва — «Уначы»], а пераважна ў газ. «Гродзенская праўда» і «Літ. і мастацтва», часоп. «Полымя» (гл. каментары да 7-га т. дадзенага Поўнага зб. тв. Быкава). У «Маладосці» публікаваліся якраз апавяданні ваеннай тэматыкі: «Страта» (1956, № 10), «Загад» (1958, № 12), «Чацвёртая няўдача» (1961, № 2), «Адна ноч» (1963, № 1), «Ранак-світанак» (1966, № 9), «Свае людзі» (1966, № 12; пазнейшая назва — «Сваякі»).

Стар. 94. Таксама — у «ЛіМе», дзе намеснікам галоўнага рэдактара

быў Раман Сабаленка. — Сабаленка Раман (1907–1975) — беларускі пісьменнік, публіцыст; у 1957–1966 гг. намеснік галоўнага рэдактара газ. «Літ. і мастацтва». У «Літ. і мастацтве» ў 1950–1960-я гг. былі надрукаваны апавяданні Быкава «Смерць чалавека» (1957, 5 кастр.), «Уначы» (1957, 14 снеж.; першапачатковая назва — «Абознік»), «Тупое пяро» (1956, 15 верас.), «Даведка» (1956, 17 лістап.), «Салдацкі лёс: дыялог з нагоды» (1966, 21 чэрв.).

Стар. 94. Адно апавяданне — пра каханне — паслаў у «Чырвоную змену», яго раскрытыкаваў Іван Калеснік. — Калеснік Іван (1932–1979) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык; у 1954–1961 гг. загадчык аддзела газ. «Чырвоная змена».

Стар. 94. Пасля ўзяўся за аповесці, напісаў «Трэцюю ракету», якую некалі пахваліў і малады доктар Адамовіч. — Размова, мусіць, ідзе пра крытычны артыкул «Аповесці Васіля Быкава» (Полымя, 1973, № 2), у якім А. Адамовіч пісаў у прыватнасці: «У аповесці „Трэцяя ракета“ (1961) — шчаслівы літаратурны лёс. Звычайна гэтай аповесці дастаюцца ўсе высокія ацэнкі, словы, нават пасля таго, як Быкаў напісаў творы больш дасканалыя. […]

Так, „Трэцяя ракета“ — твор, які мае вартасці немалыя: цэласнасць і яснасць думкі, завершанасць формы (калі не лічыць некаторых залішне растлумачальных уставак), востры гуманістычны, антываенны пафас. У аповесці гэтай як бы сабраны ўсе аргументы Васіля Быкава ў яго вайне супроць захопніцкай вайны. Гэта вельмі публіцыстычная (не толькі паводле выяўленчых сродкаў, але перш за ўсё пафасам) аповесць яго. Ды і адступленняў публіцыстычных, страсна-асабістых, вынашаных роздумаў у гэтай аповесці асабліва шмат. […]

Але і ў межах адной аповесці Васіль Быкаў паварочвае жыццё перад нашымі вачыма вельмі па-рознаму і рознымі бакамі: дабро і зло, святло і цені, рэальнасць вайны і светлае юначае пачуццё Лазняка да Люсі… Галоўная задача пісьменніка — даць адчуць усю жорсткасць вайны, паказаць, што нават у гэткіх умовах чалавек — калі ён чалавек (калі гэта Лазняк, Люся, Жаўтых, Папоў, Крывёнак) — астаецца ім і змагаецца за сваё права быць добрым, шчырым, велікадушным, сумленным. І ані пацыфізму, бо нянавісць да вайны ўбірае ў сябе, азначае нянавісць да таго зла, грамадскага, гістарычнага, якое вайну параджае. Гэта актыўная нянавісць да фашызму, да развязанай ім вайны — ва ўсім і ва ўсіх у аповесці (адзін Лёшка Задарожны бачыць у такім часе магчымасць чаго-небудзь „нахапаць“, у нечым падняцца над другімі, але ён жа і быў пасля вінаваты ў пагібелі гарматнага разліку і ў смерці Люсі).

Ідэйна-мастацкая задача паказаць жорсткасць і ненармальнасць вайны і ў той самы час — здольнасць і абавязак людзей, якія абараняюць ад фашысцкага здзічэння самую будучыню, захаваць, зберагчы і множыць у сабе ўсё чалавечнае, добрае, светлае, — двуадзіная задача гэта вызначыла і рэзкае раздзяленне вобразаў (супрацьстаўленне Задарожнага ўсім астатнім), і характэрны для Быкава стылёвы сплаў рэалізму з лірычнай апавядальнай стыхіяй».

Стар. 95. Аляксей Карпюк (1920–1992) — беларускі пісьменнік; сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення СП БССР (1965–1970, 1978–1992); сябар Быкава ў гарадзенскі час яго жыцця.

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни