Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Стар. 36. …былому рэдактару «ЛіМа» Нічыпару Пашкевічу. — Пашкевіч Нічыпар (1924–2003) — беларускі крытык; у 1961–1969 гг. галоўны рэдактар газ. «Літ. і мастацтва».

Стар. 36. І Сахно які-небудзь прыходзіў? — Герой аповесці Быкава «Мёртвым не баліць» (1965).

Стар. 36. І сябра я там сустрэў, аднакашніка з вучылішча. — Тут Быкаў праводзіць паралель з героем «Мёртвым не баліць» Юркам Стралковым.

Стар. 37. Была і адна санінструктарка, баявітая дзеўка накшталт маёй

Каці. — Каця — гераіня аповесці «Мёртвым не баліць».

Стар. 37. Як Іваноўскі? — Герой аповесці Быкава «Дажыць да світання» (1972).

Стар. 39. І вось я не стрэліў, а ён кінуў дзверы і павярнуўся назад. — Больш падрабязна пра гэта Быкаў распавёў у эсэ «Падоранае жыцьцё».

Стар. 41. Як Дзевятаеў? — Дзевятаеў Міхаіл (1917–2002) — савецкі лётчык, гвардыі старшы лейтэнант; Герой Савецкага Саюза (1957). Збег з нямецкага канцлагера ў складзе групы савецкіх ваеннапалонных на ўгнаным бомбардзіроўшчыку «Хейнкель-111».

Стар. 42. СМЕРШ — скарочана ад «Смерць шпіёнам!». Назва шэрага незалежных адна ад адной контрразведвальных арганізацый у СССР падчас Другой сусветнай вайны. Было пераўтворана з Упраўлення асобых аддзелаў НКУС сакрэтнай пастановай Савета народных камісараў СССР ад 19 красавіка 1943 г. Галоўнымі мэтамі СМЕРШа былі барацьба са шпіёнскай, дыверсійнай, тэрарыстычнай і іншай падрыўной дзейнасцю замежных раведак у часцях і ўстановах Чырвонай Арміі; барацьба з антысавецкімі элементамі, якія праніклі ў часці і ўстановы Чырвонай Арміі; барацьба са здрадніцтвам Радзіме ў часцях і ўстановах Чырвонай Арміі; барацьба з дэзерцірствам і членашкодніцтвам на франтах; праверка ваеннаабавязаных і іншых асоб, якія траплялі ў палон, і інш.

Стар. 43. Віктар Астаф’еў (1924–2001) — расійскі пісьменнік. Стар. 45. «Праклятая вышыня» — аповесць Быкава (1967). Стар. 48. «Так сказал Заратустра» — Поўная назва: «Так сказал Заратустра. Книга для всех и ни для кого» — філасофскі раман Фрыдрыха Ніцшэ (1844–1900), нямецкага мысляра, стваральніка філасофскага вучэння.

Стар. 52. Аж да Курылаў. — Размова ідзе пра вайсковую службу Быкава на Далёкім Усходзе (1950–1955).

Стар. 53. …румыны па загаду караля Міхая… — Міхай І (нар. у 1921) — кароль Румыніі (1927–1930; 1940–1947). Падчас другога царавання вывеў Румынію з лагера саюзнікаў нацысцкай Германіі (1944), што паспрыяла разгрому гітлераўскай кааліцыі. За гэта ў 1945 г. быў узнагароджаны савецкім ордэнам «Перамога».

Стар. 56. Балатон — возера на захадзе Венгрыі, найвялікшае возера ў Цэнтральнай Еўропе.

Стар. 60. Вось ты ўбачыш фільм наш. Там Клімаў карову прашывае кулямётам, прытым кулямі трасіруючымі. — Размова ідзе пра мастацкі фільм «Иди и смотри», які быў зняты расійскім кінарэжысёрам Элемам Клімавым (1933–2003) паводле твораў А. Адамовіча «Хатынская аповесць» і «Карнікі».

Стар. 63. Гэта не тая Галя, пра якую ты ў «Літаратурцы» пісаў? Як Новы год сустракалі? — Насамрэч размова

ў прыгаданым артыкуле (Быков В. Дожить до Победы // Лит. Газета, 1985, 1 янв.) ішла пра Валянціну, з якой Быкаў пазнаёміўся падчас лячэння ў вайсковым шпіталі ў снежні 1944 г.

Стар. 64. А вось трэба пачытаць успаміны рэйхсміністра па ўзбраенні, былога галоўнага нямецкага архітэктара Альберта Шпеера. — Шпеер Альберт (1905–1981) — дзяржаўны дзеяч Германіі, асабісты архітэктар Гітлера; з 1942 г. рэйхсміністр узбраенняў і боепрыпасаў, у 1943–1945 гг. рэйхсміністр узбраенняў і ваеннай вытворчасці.

Стар. 64. …два ўкраінскія франты — Маліноўскага і Талбухіна. — Маліноўскі Радзівон (1898–1967) — савецкі военачальнік і дзяржаўны дзеяч; з мая 1944 г. камандуючы 2-м Украінскім фронтам; маршал Савецкага Саюза (1944); двойчы Герой Савецкага Саюза (1945, 1958). Талбухін Фёдар (1894–1949) — савецкі военачальнік; з сакавіка 1943 г. камандуючы войскамі Паўднёвага, з кастрычніка 1943 г. — 4-га Украінскага, з мая 1944 г. — 3-га Украінскага франтоў; маршал Савецкага Саюза (1944); Герой Савецкага Саюза (1965; пасмяротна).

Стар. 65. Неяк я ўзяў у яго «Сястру Кэры» Драйзера… — Раман Тэадора Драйзера (1871–1945), амерыканскага пісьменніка.

Стар. 68. …загады Вярхоўнага галоўнакамандуючага, каб ні кроку назад. — Загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага № 227 ад 28 ліпеня 1942 г., які пад пагрозай расстрэлу забараняў любое адступленне. На яго падставе ствараліся штрафныя батальёны і загараджальныя атрады, якія павінны былі расстрэльваць байцоў Чырвонай Арміі ў выпадках іх панічнага адступлення. Савецкая прапаганда называла гэты загад «Ні кроку назад!».

Стар. 69. Праіграўшы «Сценьку Разіна» або «Ямшчыка»… — Мусіць, маюцца на ўвазе песня «Из-за острова на стрежень» (словы Д. Садоўнікава, муз. народная) і раманс «Ямщик, не гони лошадей» (словы М. фон Рытэра, муз. Я. Фельдмана).

Стар. 69. …шквал уласаўскай прапаганды… — Маецца на ўвазе генерал-лейтэнант Андрэй Уласаў (1901–1946), які кіраваў Рускай вызваленчай арміяй, сфарміраванай падчас Другой сусветнай вайны ў асноўным з савецкіх ваеннапалонных ці эмігрантаў. Уласаўская армія ваявала супраць СССР на баку Трэцяга рэйха.

Стар. 69. …пад кіраўніцтвам Гітлера… — Гітлер Адольф (1889–1945) — заснавальнік нацыянал-сацыялізму і таталітарнай дыктатуры Трэцяга рэйха; фюрар і рэйхсканцлер Германіі (з 1934 г.).

Стар. 72. …з пяхоты, апроч хіба В. Кандрацьева… — Кандрацьеў Вячаслаў (1920–1993) — расійскі пісьменнік.

Стар. 73. Пасля той выпадак нейкім чынам паслужыў мне, калі я пісаў «Адну ноч». Хаця там іншы фон ды інакшы час. Але грамадства, а найперш нашая рэдактура не былі гатовыя прыняць падобныя тэмы, ад якіх патыхала непрымальным для іх пацыфізмам. Тагачасны рэдактар «Полымя» Максім Танк адмовіў аўтару ў публікацыі таго апавядання з прычыны «невыразнасці», як ён напісаў, ідэі. Думаецца, ідэя была выразная, як надта выразнымі былі і партыйныя адносіны да яе. — Апавяданне «Адна ноч» (1961) было надрукавана ў часоп.

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни