Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Шрифт:
Між тым талент Караткевіча — гістарычнага празаіка — развіваўся і набываў новую сілу. На працягу двух дзесяцігоддзяў у друку рэгулярна з’яўляліся яго новыя празаічныя творы, навеяныя драматычнымі перыпетыямі нашай гісторыі. Сярод іх значнае месца займае прыгодніцка-рамантычная гісторыя Хрыста, які «прызямліўся ў Гародні», і жанр якой трохі не без іроніі пазначаны аўтарам як «Евангелле ад Іуды». Кніга гэтая адметная ад іншых твораў данага жанру шматлікімі дадатнымі якасцямі: грунтоўнасцю гістарычнага мыслення, багаццем і маляўнічай выразнасцю апісанняў, часам блізкіх да жывапісу Іераніма Босха, уменнем аўтара з ненатужнай дакладнасцю ствараць шматлікія вобразы людзей розных саслоўяў: прасталюдзінаў, духавенства, рамеснікаў, гандляроў, а таксама магнатаў і духавенства таго далёкага часу, ад якога не шмат захавалася нават скупых гістарычных даведак. Але, можа, найбольшая вартасць кнігі ў яе выразных гуманістычных і выкрывальніцкіх тэндэнцыях, асабліва ў адносінах да ўсяго, што
Гістарычны і прыгодніцка-рамантычны жанр, мабыць, на шэраг год стаў улюбёным літаратурным жанрам Уладзіміра Караткевіча. Няспыннае вывучэнне мінулага па архіўных і літаратурных крыніцах, шматгадовае ўдумлівае асэнсаванне атмасферы, духу, псіхалогіі людзей даўніх часін выпрацавала ў аўтара пэўнае мастацкае, інтуітыўнае адчуванне матэрыялу, звычайна не даступнага іншым пісьменнікам. З-пад яго пяра выходзяць усё новыя творы, прысвечаныя гісторыі і нязменна азначаныя лепшымі рысамі яго непаўторнага таленту («Сівая легенда», «Цыганскі кароль», «Човен роспачы» і інш.). У 1979 годзе ў друку з’явіўся пачатак новага прыгодніцкага рамана У. Караткевіча «Чорны замак Альшанскі», працу над якім аўтар яшчэ не скончыў. Але ўжо створанае ім красамоўна сведчыць, што ў ягонай асобе мы маем справу з рэдкім літаратурным талентам, які ў спалучэнні з зайздроснай працавітасцю даў нашай літаратуры творы менавіта такога характару, якога ёй не хапала. Мабыць, літаратура, таксама як жыццё і прырода, не церпяць пустаты, і таму нельга не парадавацца, што гэты літаратурны вакуум запаўняецца належным чынам.
Аднак было б памылкаю думаць, быццам Уладзімір Караткевіч аўтар толькі прыгодніцка-гістарычнага жанру. Шматлікае з напісанага ім дае падставу сцвярджаць, што ў дадзеным выпадку перад намі разнастайны літаратурны талент, якому па плячы і сучасная тэма ў яе своеасаблівым, некалькі рамантычна-пачуццёвым успрыманні. У. Караткевіч нямала зрабіў таксама ў драматургіі і кіно. Яшчэ ў 1972 годзе ім створана папулярная кніга-эсэ, кароткі нарыс гісторыі Беларусі «Зямля пад белымі крыламі», дзе мінулае нашай рэспублікі асэнсавана ўдумлівым і дасведчаным аўтарам. Кніга гэтая, спярша прызначаная для маладога ўкраінскага чытача, хутка знайшла вялікую папулярнасць і на беларускай зямлі. Што ж датычыць ягоных апавяданняў, дык многія з іх гучаць як песні каханню, жыццю, роднай прыродзе. Яны поўныя паэзіі, хараства, светлага смутку, павагі да чалавека, сардэчнага разумення ягоных перажыванняў і клопатаў. Даверлівая аўтарская інтанацыя, багацце моўна-выяўленчых сродкаў, дакладнасць музычнага тону ў рознай ступені, але нязменна вабяць у песеннай «Каляднай рапсодыі», загадкавай «Краіне цыганіі», драматычным «Воку тайфуна» ці самавітым, але такім пранікнёным апавяданні з сумным канцом, як «Былі ў мяне мядзведзі». У 1964 годзе была надрукавана яго «Чазенія», навеяная ўражаннямі ад некалькіх месяцаў жыцця на Далёкім Усходзе. Прырода гэтага краю, тамтэйшыя людзі і іх праца, убачаныя і адчутыя чалавекам Захаду, ператварыліся ў своеасаблівы гімн жыццю, адухоўлены паэзіяй адкрыцця і светлым сумам кахання.
Напэўна, будзе дарэчы ўспомніць тут пра цэлы шэраг яго драматычных твораў, пастаўленых у тэатрах рэспублікі. Так у Віцебску шмат гадоў ідуць яго гістарычныя драмы «Кастусь Каліноўскі» і «Званы Віцебска», беларускае тэлебачанне перадавала ў эфір яго «Млын на сініх вірах», а ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР ішла опера па ягоным лібрэта «Сівая легенда». Беларускае кіно ў розны час звярталася да яго гістарычных аповесцей і экранізавала «Хрыста», а таксама «Дзікае паляванне»; былі зняты фільмы па яго арыгінальных і дакументальных сцэнарыях.
Уладзімір Караткевіч нямала стварыў за чвэрць стагоддзя літаратурнай працы, за 50 год жыцця. Ёсць усе падставы меркаваць, што лепшыя з яго твораў надоўга застануцца ў скарбонцы
[1980]
Ад паэзіі да прозы
Перад тым як пісаць прозу, Вольга Іпатава даволі працяглы час друкавала вершы, і таму былі важкія падставы меркаваць, што яе аповесці і апавяданні ў пэўнай ступені будуць прозай паэта. На жаль ці на шчасце, гэтага не адбылося, меркаванне тое не спраўдзілася. Проза В. Іпатавай — тварэнне прыроджанага празаіка, хоць шлях да яе і ляжаў праз юнацкае захапленне паэзіяй.
Каб пераканацца ў тым, дастаткова прачытаць некалькі лепшых апавяданняў з гэтага зборніка, даволі разнастайных тэматычна, але аб’яднаных, як правіла, значнасцю канфлікту і сапраўдным драматызмам жыццёвых абставін. Гэты драматызм у В. Іпатавай заўжды афарбоўвае яе прозу незалежна ад таго, ці гаворка ідзе пра жаночы лёс і каханне, пра дзяўчынусірату, ці пра лёс невылечна хворага хлопчыка, які прыкуты да пастылага бальнічнага ложка. Натуральна, што найбольш пераканаўчы характар маюць абставіны і сітуацыі, вынесеныя аўтарам з уласнага жыццёвага вопыту. Праца ў камсамоле, на тэлебачанні і ў рэдакцыі газеты, вучоба ў Маскве далі матэрыял для многіх апавяданняў пісьменніцы, і таму так натуральна гучыць унутраная споведзь гераіні апавядання «Дваццаць хвілін з Немезідай», бадай, самага лепшага ў зборніку. Напісанае сапраўды на адным дыханні з драматычнай завязкай, яно дазваляе зазірнуць у душу сучаснай маладой жанчыны, далучыцца да яе клопату і трывогі. Яно ж, хоць і не першы раз у мастацтве, але, па-майстэрску напісанае, з прыемнай навізной даводзіць самацэнную вартасць сапраўднага пачуцця, асабліва калі гэта пачуццё — чыстае, не замутнёнае прытворствам або разлікам каханне. Толькі страціўшы яго, гераіня разумее ягоную вялікую вартасць, як і тое, што страчанае не паўтараецца.
Тэматычная разнастайнасць жыццёвага матэрыялу, які стаў асновай для празаічных твораў В. Іпатавай, сведчыць пра няспыннасць яе творчага пошуку, што ўвогуле натуральна і правамерна для маладога празаіка. Зноў жа дарэчы зазначыць, што Іпатава амаль у роўнай меры валодае тэмамі горада і вёскі, умее ствараць характары людзей сталых і моладзі, засяроджваючы пісьменніцкую ўвагу на галоўным аб’екце мастацтва — чалавеку і яго псіхалогіі.
Так, менавіта пільная ўвага аўтара да ўнутранага жыцця чалавека, яго духоўнага зместу робяць такім сімпатычным хворага хлопчыка з бальніцы, якога не дужа любіць наведваць маці і які шчыра прывязваецца да гаваркога дзеда ў палаце, што выразае яму кіёчак. Гэты знак чалавечай цеплыні і ўвагі не толькі грэе змарнелую адзінотай і спакутаваную хваробай душу хлопчыка, але і вымагае яго на штось большае — на вяртанне ў жыццё, чаго не маглі зрабіць ні дактары, ні лякарствы.
Імкненне да паглыбленага псіхалагізму ў шмат якіх вобразах зборніка — адна з самых прывабных рысаў таленту аўтара, таксама як і яго даволі сталае ўмельства «маляваць словам», ствараць лапідарныя, але выразныя і змястоўныя малюнкі прыроды. Проза В. Іпатавай насычана колерам, рухам, пахамі. На старонках зборніка багата рассыпана яркіх запамінальных дэталей, народных выразаў, трапных слоў; усё гэта слоўнае і выяўленчае багацце арганізуецца спаважнай, без афектацыі і пераціскаў апавядальнай аўтарскай інтанацыяй, за якой адчуваецца чалавек, умудроны жыццём і надзелены ад прыроды чуйнай і добрай душой.
Чытач не можа не паверыць таму, пра што ён чытае ў гэтым зборніку, і наўрад ці застанецца абыякавы да трывог і клопату многіх з ягоных герояў.
А гэта ці не самае галоўнае для кожнага сумленнага аўтара.
[1980]
[Предисловие к книге «Юные герои Витебщины»]
Великая Отечественная война советского народа против немецких захватчиков породила такой массовый героизм, которого не знала история. Ожесточенная борьба с фашизмом шла на огромном фронте от Баренцева до Черного моря, шла в немецком тылу, в каждом городе и в каждой деревне, где хозяйничали оккупанты. И в эту всенародную борьбу, полную огромного напряжения, больших жертв и лишений, внесли свой неоценимый вклад юные герои — мальчишки и девчонки, воспитанные в пионерских и комсомольских организациях настоящими патриотами нашей Родины.
Они были разные, эти герои: городские и деревенские, совсем еще ребятишки и чуть постарше. Свое место во всенародной борьбе каждый из них находил сообразно случаю и собственному темпераменту, но всех их объединяла огромная любовь к Родине и жгучая ненависть к ее угнетателям.
Некоторые из них совершили свои не меркнущие в веках подвиги с оружием в руках, будучи партизанами или юными разведчиками, другие — в качестве связных и подпольщиков. Одни, пройдя все испытания, дожили до светлого Дня Победы, но многие погибли, сраженные немецкой пулей в лесах и на дорогах великой войны, зверски растерзанные в застенках гестапо, умерщвленные в газовых камерах концлагерей.