Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

I тым не менш ёсць у Івана Шамякіна кніга, якая здаўна служыць аўтару як бы сувязной з нядаўнім мінулым, са сваёй маладосцю і з’яўляецца своеасаблівай пісьменніцкай данінай памяці аб найбольшых выпрабаваннях, што выпалі на долю нашага народа. Кніга гэта — «Трывожнае шчасце», цыкл невялікіх аповесцей, які час ад часу папаўняецца. Апошнім, пятым па ліку, творам стала аповесць «Мост», надрукаваная ў «Полымі» (шосты і сёмы нумары за гэты год).

Што ж гэта за аповесць, на які час народнага жыцця прыпадае яе выяўленчая ўвага, наколькі ўзнятае пісьменнікам блізка да галоўнага і вялікага з людскіх імкненняў і выпрабаванняў?

Адразу, амаль з першых радкоў, разумееш, што год, выбраны пісьменнікам для мастацкага даследавання, бадай ці не самы цяжкі і складаны з усяго, што давялося перажыць народу ў той час.

Праўда,

вясна сорак шостага года яшчэ поўнілася настроем пераможнага фіналу найвялікшай у свеце вайны. Людзі патроху аплаквалі яе ахвяры. Вярталіся з франтоў салдаты. У большасці на грудзях ззялі баявыя ўзнагароды, за плячыма была здабытая ў цяжкіх выпрабаваннях людская годнасць, сцверджаная ў баях справядлівасць і ўсведамленне запрацаванага спакою і адпачынку. Але аказалася, што для адпачынку няма падстаў. Мір і стваральная праца прынеслі свае, не менш складаныя, чым у вайну, праблемы — разбураныя вёскі, неўладкаванае жыццё, голад, недахоп самага элементарнага, а яшчэ — тыя нялюдскія з’явы, якія цяпер прынята вызначаць як культаўскія. Так, гэта быў час, калі нармальныя чалавечыя ўзаемаадносіны часам парушаліся, калі насаджаўся недавер. Што і казаць — цяжкі быў час. Ад людзей патрабавалася бадай не менш мужнасці і не меншай стойкасці іх веры ў лепшае, чым у гады вайны. Для прадузятага крытыка гэтага, мабыць, будзе дастаткова, каб усумніцца ў такім болей чым рызыкоўным аўтарскім выбары. Але, мне здаецца, не трэба спяшацца з вывадамі, лепш прасачыць, як і з якіх пазіцый аўтар узяўся за гэты складаны жыццёвы пласт.

Чым далей чытаеш аповесць, чым глыбей пранікаеш у вобразную сістэму і разумееш усю прычыннасць і вынікі падзей, тым усё болей пераконваешся ў безумоўнай грунтоўнасці аўтарскай пазіцыі, якую ў даным выпадку з найбольшай трапнасцю можна вызначыць як вернасць жыццёвай праўдзе. У гэтым галоўная і вырашальная вартасць твора. Праўда жыцця вымагала ад аўтара пэўнай рызыкі і пэўнай мужнасці, яна ж патрабавала немалое «аддачы» аўтарскага таленту, яна ўрэшце з’явілася тым пробным каменем, на якім Івану Шамякіну яшчэ раз давялося прадэманстраваць свае мастацкія здольнасці. I зрабіў ён гэта з поспехам.

Натуральна і проста ўвайшоўшы ў гушчыню тагачаснага вясковага жыцця, аўтар адразу ставіць чытача перад шматлікімі праявамі побыту і адносін, здаецца, ні мала не клапоцячыся ні аб сюжэтнай займальнасці, ні аб псіхалагічнай значнасці апавядання. Але гэта такое жыццё і такі выбраны ракурс яго адлюстравання, што аповесць захапляе адразу. Шчырасць аўтарскай інтанацыі, непадробная жыццёвасць калізій трывала і надоўга бяруць чытача ў свой палон. Не ідэалізуючы характары і не згушчаючы фарбаў, аўтар скупа і ярка малюе знаёмыя (не па літаратуры, а з самога жыцця) вобразы сельскіх кіраўнікоў Грамыкі, Бабкова разам з іх нялёгкімі клопатамі, вартасцямі і заганамі. I чытачу блізкія і зразумелыя перажыванні калгаснага старшыні Панаса Грамыкі, у якога столькі спраў і, здаецца, невырашальных цяжкасцей. Узяць хоць бы выпадак з насеннаю грэчкай, якую перад самай сяўбой украў Сцяпан Бандарэнка, каб пракарміць сваіх галодных дзяцей. Вядома, са злодзеямі заўжды расправа была кароткай, асабліва ў той час, але не так проста Грамыку пакараць Сцяпана, калі той з’яўляецца братам старшынёвай жонкі. I мы разумеем Грамыку, які цалкам ва ўладзе вясковых узаемаадносін, дзе такія моцныя сваяцкія сувязі, дзе пасадзіць злодзея проста, але як потым «Сцяпанавай жонцы штодня ў вочы глядзець?», у якой, дарэчы, яшчэ і пяцёра дзяцей? Аўтар не развязвае гэтай сюжэтнай сітуацыі. Ды, зрэшты, ці абавязкова гэта для літаратуры, ці не дастаткова будзе і таго, што яна па-мастацку даследуе грамадскія праблемы и сумленна завастрае на іх увагу людзей.

Такіх і іншых праблем у аповесці шмат. Некаторыя з іх ужо адышлі ў нябыт, другія змянілі характар, але шмат якія застаюцца надзённымі і сёння. I ў гэтым сэнсе аповесць Івана Шамякіна працягвае сваё жыццё ў сучаснасці. Безумоўна, цяпер ужо нішто не пагражае былым партызанам, удзельнікам заходняга Супраціўлення, даўно не збіраюць па хатах пазыку. Але хіба ўжо вывеліся і прыхільнікі «валявога» кіраўніцтва накшталт Анісімава, і балбатуны-ўпаўнаважаныя, падобныя на Рабіновіча? Хіба ўжо няма ў нас хцівых прыстасаванцаў тыпу Капыла? Ды і ці ўсе ўжо пазбавіліся бытавой неўпарадкаванасці і дасягнулі дабрабыту і культуры? Што ж датычыць канфліктаў са сферы асабістых узаемаадносін людзей, няўдач у каханні

і г. д., дык, мабыць, яны застануцца назаўжды.

Вобразы сельскіх кіраўнікоў, як амаль і заўсёды ў творах Шамякіна, вылеплены ўпэўненай рукой мастака. I Лялькевіч, і Анісімаў, і Рабіновіч, нягледзячы на тое, што яны з’яўляюцца на старонках аповесці не часта, пераконваюць сваёй рэальнасцю таксама, як і Булатаў, Грамыка, Бабкоў. Асабліва дакладна, хоць і вельмі стрымана, з тактам і мерай пададзены Булатаў, гэта тыповае параджэнне культу, загадкавы і страшны чалавек. Страшны ён і небяспечны ў роўнай меры. Логіка яго ўчынкаў нікому незразумелая, хада думак і прычыннасць намераў — непранікнёныя, але кожнае яго з’яўленне ў вёсцы не праходзіць дарма для яе жыхароў.

Сталасць пісьменніцкага мыслення праявілася ў шмат якіх эпізодах і вобразах. Больш таго, мне здаецца, што адлюстраванне некаторых праяў культу асобы ў пэўнай меры дае падставу разглядаць гэты твор як наватарскі ў нашай літаратуры. На некалькіх яго старонках пісьменнік пераканаўча даказаў, што нават і ў той час, калі імя і аўтарытэт Сталіна былі свяшчэннымі і непахіснымі для краіны, калі пакланенне яму стала нормай штодзённых паводзін кожнага, нават і тады знаходзіліся ў грамадстве людзі, якія, мякка кажучы, не ўхвалялі многае з ягонай палітыкі. Не мадэрнізуючы ў гэтым сэнсе гісторыі і не навязваючы персанажам сучасных поглядаў, Іван Шамякін робіць чытача сведкам асуджэння той палітыкі сакратаром райкама Лялькевічам, болей чым крытычных выказванняў з боку Панаса Грамыкі, не кажучы ўжо аб пэўным стаўленні да рэпрэсій жонкі Шапятовіча — Сашы. Не, не быў ён і тады ў вачах народа беззаганным і беспамылковым, як гэта спрабуюць цяпер сцвярджаць некаторыя аўтары.

У вобразах Шапятовіча, а таксама Сашы, Грамыкі, Лялькевіча і некаторых іншых закладзены тыя здаровыя, народныя пачаткі, якія дазволілі ім захаваць у гады культу свае найлепшыя якасці, не паграшыць супраць сумлення, не страціць веры ў заўтрашні дзень. Пасля, калі ў краіне змяніліся грамадскія і палітычныя ўмовы, на долю менавіта гэтых людзей выпалі далейшыя намаганні, звязаныя з ліквідацыяй вынікаў культу ў вёсцы і горадзе, з аднаўленнем законнасці, з уздымам сельскай гаспадаркі. Але гэта — пасля, гэта — за рамкамі твора, хоць ужо і ў ім закладзена пэўная накіраванасць у логіцы развіцця характараў і падзей.

Карціна за карцінай праходзіць перад чытачом вясковае жыццё вясны сорак шостага года. Прама скажам: нялёгкае гэта жыццё, аднак мы разумеем, чаму I. Шамякін не мог яго абысці ў сваёй творчасці. Пісьменніцкае і грамадзянскае сумленне аўтара не дало яму магчымасці змоўчаць аб тым, што было неверагодна цяжкім у жыцці народа. Густ мастака, яго грамадзянская пазіцыя даюць магчымасць зразумець і прыняць самую нялёгкую праўду. Некаторыя сцэны аповесці захапляюць глыбінёй пранікнення ў сутнасць з’яў, другія не пакідаюць чытача абыякавым сваёй вернасцю праўдзе, якая ўжо стала гісторыяй. Немагчыма забыць эпізод на ворыве, калі жанчынам дапамагаюць цягаць плуг Шапятовіч і Грамыка («Ну, мужчынкі, хопіць, — сказала яна (Ліза)… Рукі нам адсохнуць, калі мы на вас… араць будзем»); або падпіскі на заём, калі Марына Старосціна весела згаджаецца падпісацца на «колькі хочаце» — усё роўна ў яе плаціць няма чым. Мы разумеем роспачны гнеў інваліда Рыгора Прышчэпы, нястрыманасць якога так дорага яму абышлася. Дзе-нідзе, праўда, аўтару здраджвае адчуванне меры, ды, пэўна, і адчуванне псіхалогіі, і тады з’яўляюцца надакучлівыя паўторы, пераціскі (як у інтымных сцэнах Пятра і Сашы, развагах Шапятовіча наконт сваёй ролі сакратара). Не здаецца мне натуральным увогуле важны для аповесці «прыгожы сімвал» моста. I асабліва засмучае сцэна вызвалення Шапятовіча, надзіва неверагодная ў гэтым праўдзівым творы. Але, да гонару I. Шамякіна, гэта, бадай, адзіны няўдалы эпізод у аповесці, якая даволі пераканаўча сцвярджае тую відавочную ісціну, што ўлада праўды над талентам сапраўднага мастака непахісная.

Недахопы аповесці — прыватныя, і аб іх, можа, і не варта гаварыць, калі мець на ўвазе галоўнае, у чым безумоўная ўдача твора, багатага на думкі, канфлікты, грунтоўныя вобразы — адным словам, крута замешанага і ёмістага. Прыгадваючы тут нядаўняе меркаванне крытыка Б. Бур’яна, выказанае ім у «ЛіМе», і не ставячы, аднак, пад сумненне жанравую прыналежнасць «Сэрца на далоні», хочацца тым не менш адзначыць, што «Мост» заключае ў сабе ўсе патэнцыі, неабходныя для паўнакроўнага і востраканфліктнага рамана.

Поделиться:
Популярные книги

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7