Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Аднак гэта, відаць, будзе нялёгка, першы вопыт нашых літаратараў, іхнія няўдачы ўжо сведчаць аб тым. Мабыць, у гэтай справе трэба мець на ўвазе тую акалічнасць, што псіхалогія культу жывучая, што шматгадовае выхаванне людзей у яе духу пакінула свой плён. Яшчэ знаходзяцца чытачы (і ці ж толькі чытачы), якія, змалку ўвераваўшы ў разналікасць праўд, не хочуць ведаць, што праўда мае толькі адно значэнне, што яна не можа дзейнічаць супраць інтарэсаў перадавога грамадства, што няма другіх, якасна іншых гуманістычных стымулятараў для выхавання высокага ў чалавеку, апроч праўды. Ёсць яшчэ людзі, якія і сёння памылкова лічаць, што прыгожая мана можа быць болей карысная за горкую праўду, і таму, маўляў, навошта літаратуры поркацца ва ўсёй мярзотнасці, звязанай з часам культу Сталіна. Адсюль такая падазронасць да многіх спроб літаратараў разабрацца ў акалічнасцях таго часу, таму — пратэст супраць рэалістычнага адлюстравання жыцця, калі гэта адлюстраванне, у аснову якога пакладзена рэалістычнае як

ёсць, а не як павінна быць. Здараецца яшчэ, што ўчынкі і думкі герояў атаясамліваюцца з пазіцыяй аўтара, і гэта дае падставу для гнеўнага разносу твораў. У гэтым сэнсе прыхільнікам рэалістычнага напрамку даводзіцца не салодка, і чым болей таленавіты твор, чым з большаю сілай у ім адлюстравана жыццёвая праўда, тым большую супраціўляльнасць сустракае ён сярод гэтага кола чытачоў і крытыкаў. У нас часта забываюць, што «вышэйшы крытэрый, асяродак сацыялістычнага рэалізму — мастацтва і жыццёвая праўда, якой бы суровай яна ні была», — як сказаў на сустрэчы з дзеячамі культуры сакратар ЦК КПСС Л. Ф. Ільічоў.

Сапраўды, гэта вельмі прыкра і крыўдна, калі шмат якія акалічнасці народнага жыцця, асабліва гадоў культу асобы, набыўшы ў літаратуры абагульненае значэнне, выклікаюць пярэчанні крытыкаў. Варта ўспомніць, што партыя не пабаялася выкрыць факты куды больш красамоўныя і непажаданыя ў жыцці, чым тыя, што трапляюць у некаторыя кнігі, што крытыка аджыўшага, старога не можа служыць нечаму іншаму, апроч як сцвярджэнню перадавога ў грамадстве. І тым не менш знаходзяцца беспрынцыпныя аглабельшчыкі з ліку лёгкіх на падхоп крытыкаў, якія сапраўды чорнымі фарбамі абмазваюць творы, у каторых, на іх думку, не вытрымліваюцца невядома кім устаноўленыя дозы дадатнага і адмоўнага, якія з ног на галаву ставяць усенародную праўду жыцця і вартасці твора не саромеюцца выдаць за хібы. Вядома, можна ашальмаваць кожны твор, можна яго замаўчаць, але ўсё ж, калі ён надрукаваны, нельга навязаць чытачу несправядлівую ацэнку яго, бо і сапраўды чытач наш вырас настолькі, каб самастойна адрозніць праўду ад паклёпу. Крытык жа, які адважваецца ва ўгоду кан’юнктуры выступіць супраць мастацкае праўды, мякка кажучы, проста страчвае ўсякі давер да сябе.

Праўда, я схільны дапусціць, што цяпер, ва ўмовах, калі многае змянілася, адстаялася і праяснілася, калі з’явіліся і атрымалі шырокае прызнанне таленавітыя і смелыя рэчы рускай літаратуры, цяпер многія з былых беспрынцыпных аматараў аглабельнай расправы над праўдзівымі творамі проста развядуць рукамі — маўляў, хто ж яго ведаў, што ўсё так абернецца? Што з’явіцца ў «Новом мире» адобраны Прэзідыумам ЦК КПСС «Адзін дзень Івана Дзянісавіча» і многае іншае. Гэта так. Наватарскія і праўдзівыя творы задаюць шмат клопату, куды прасцей было з такімі рэчамі, як «Святло над зямлёй», «Шырокія гарызонты», але чаго ж варты тады людзі, якія выракліся свае шчырасці, страцілі прынцыповасць і ператварыліся ў прыказчыкаў кан’юнктуры.

Для таго, каб літаратура ў меру сваіх сіл дапамагала грамадству на яго шляху да прагрэсу, мала аднаго адлюстравання існуючага (хоць важнасць станоўчага ў літаратуры бясспрэчна), трэба яшчэ і адмаўленне ганебнага, рабскага, якое прыніжае чалавечую годнасць. Двуадзінасць гэтай канцэпцыі, відаць, ні ў каго не выклікае пярэчання, але меру аднаго перад другім у кожным канкрэтным выпадку павінен вырашыць толькі аўтар у адпаведнасці са сваім эстэтычным густам, сваім характарам, стылем сваёй творчасці, урэшце ў адпаведнасці з тэмаю і матэрыялам. Тут вялікую важнасць набываюць магчымасці аўтарскага самавыражэння, якое толькі і можа ўдыхнуць у твор самабытнасць і без якога творы становяцца блізнятамі, асабліва калі мець на ўвазе аднолькавасць ідэйных поглядаў і метаду творчасці.

Менавіта з гэтай прычыны шматлікія творы культаўскага часу былі такія нівеліраваныя, як спіты чай, пазбаўленыя паху і смаку, і менавіта з прычыны найбольшага аўтарскага самавыражэння так свежа загучалі вобразы ў творах маладзейшых — І. Пташнікава, Б. Сачанкі, М. Стральцова, В. Адамчыка, У. Дамашэвіча. (Безумоўна, прычына таго не толькі ў самавыражэнні, але і ў таленце, таксама як і ў тым, што маладзейшыя ў найменшай меры зведалі на сабе многае, што поўнаю доляй дасталося за гады культу старэйшым.) Як бы там ні было, здавалася б, усім нам варта было б толькі радавацца гэтай светлай маладой з’яве ў літаратуры. Аднак жа і тут не абышлося без «праработкі», без вокрыкаў і недаверу. І няўцям гэтым праработчыкам, што «заганныя», «неўладкаваныя», «рэфлекціруючыя» героі Б. Сачанкі, напрыклад (нават тая ж славутая брыгадзірша, што бегае да студэнта ў каноплі), з куды большым выклікам працуюць на выхаванне чалавечага ў чалавеку, чым цэлая кагорта зусім станоўчых, але і зусім нежывых, па сутнасці, надуманых і фальшывых персанажаў з шматлікіх кніг нарысаў, якія амаль што нечытаныя ўхваляюцца, па зялёнай вуліцы і ў дарагім афармленні выдаюцца, ахвотна рэцэнзуюцца і затым мёртвым грузам марнеюць на складах кнігагандлю. А колькі там абсалютна «правільных» герояў і колькі там станоўчага!

Дарэчы, хіба можна патрабаваць ад літаратуры, як і наогул ад кожнага з мастацтваў, неадкладных

вынікаў яе ўздзеяння? Толькі людзі зусім далёкія ад разумення прыроды мастацтва могуць так утылітарна і вузка ставіцца да найскладанейшага з чалавечае дзейнасці і прынароўліваць яго творы да патрэб дня, моманту, кан’юнктуры. Гэта ж агульнапрызнаны, хоць на першы погляд і парадаксальны факт, што, напрыклад, «Ганна Карэніна», створаная, як вядома, па-за метадам сацрэалізму і да таго ж на тэму жыцця чужога нам класа, дапамагае ў выхаванні чалавека непамерна лепш, чым напісаныя з улікам усіх, але часам сумніцельных патрабаванняў сучаснасці шмат якія тоўстыя раманы нават і апошніх год.

У наш час трэба хіба што заплюшчыць вочы, каб перастаць бачыць няўтольную цягу да праўды ва ўсіх сферах інтэлектуальнай творчасці. Без праўды немагчыма мастацтва. І тут, вядома, не абысціся без пошукаў новай формы, якая б з найбольшай ёмістасцю акумулявала і з найменшымі стратамі данесла б да мільёнаў гэтую праўду. У выяўленчым мастацтве нараджаецца новы, адметны ад шматгадовага стыль адлюстравання рэчаіснасці, асноўны характар якога можна характарызаваць як максімальна набліжаны да жыцця рэалізм. Агрубленасць сілуэтаў, своеасаблівы, пазбаўлены натуралістычнага «прыгоства» каларыт, знарочыстая імітацыя няўмеласці, нязграбнасці ў графіцы ёсць не што іншае, як імкненне да непасрэднасці, аб’ектыўнасці, да перадачы істотнага, унутранага ў чалавеку. У гэтым, вядома, шмат ідзе ад рэакцыі на пампезна-прылізаны стыль культу, калі не столькі чалавек, колькі яго палажэнне, «удобствы» яго дабрабыту былі прадметам мастацтва. Адзінства імкненняў да праўдзівага не можа не з’ядноўваць нас, літаратараў і мастакоў, і шкода, што мы ўсё ж дрэнна ведаем творчасць адзін аднаго, скупа ўзаемаўзбагачаемся, часта ўзаемаабыякавыя да нашых пошукаў. Крыўдна бачыць у кніжках і часопісах ілюстрацыі, якія не толькі не дапамагаюць уяўленню чытача, а скажаюць яго, бо здараецца, відаць, калі мастакі не чытаюць тое, што ілюструюць, дзе ўжо тут унікаць ва ўнутраную сутнасць вобразаў. Мы плацім ім тым жа.

Некалькі месяцаў ужо вісіць на рэспубліканскай мастацкай выстаўцы карціна М. Данцыга «Навасельцы». Варта хоць крыху пастаяць перад гэтым творам нават чалавеку, недасведчанаму ў тонкасцях мастацтва, каб зразумець, што твор гэты — выдатны ў многіх адносінах, а галоўнае ў сваёй ціхай, сціплай і сардэчнай праўдзівасці. Толькі светлай душы, чуйнай да чалавечых боляў і радасцей, дадзена было падгледзець такую, на першы погляд, звычайную сцэнку жыцця і гэтак таленавіта і лаканічна ператварыць яе ў мастацкі твор. У гэтай карціне радуе яе дакладна і без прэтэнзій выражаная сучаснасць ва ўсім. Я не ведаю ў беларускім жанравым жывапісе нічога, дзе б з большым майстэрствам спалучалася сучаснае — і ў каларыце, кампазіцыі, лаканізме сродкаў, і ўрэшце ў глыбокай яе чалавечнасці, як бы сканцэнтраванай з асабліваю сілай у фігуры дзяўчыны. Навокал ёсць нямала добрых работ («Хлеб» М. Савіцкага, «Вясна» А. Малішэўскага і інш.), аднак «Навасельцы» М. Данцыга лепшая за ўсё. Але ці заўважыў гэта хто з нас, літаратараў, ці паспрабаваў хто напісаць пра гэты твор у друку (як гэта зрабіў у «ЛіМе» выкладчык А. Скір), ці напісаў хто аб ёй у «Советскую культуру», якая ў інфармацыі аб выстаўцы сярод пераліку шматлікіх твораў гэтай работы нават не ўпамінае.

Эстэтычная глухата да лепшых нашых здабыткаў, грамадзянская абыякавасць у пытаннях элементарнае справядлівасці не ўзбагачае наш інтэлект, калі не сказаць болей. У гэтым сэнсе нельга не заўважыць пісьменніцкую і проста грамадзянскую інертнасць некаторых нашых старэйшых літаратараў да пытанняў сучаснай нацыянальнай літаратуры. Мякка кажучы, здзіўляе іх абыякавасць да хвалюючых і кардынальных літаратурных праблем, умяшанне ў якія іх, людзей з аўтарытэтам і вялікім вопытам, засцерагло б агульную справу ад шматлікіх хібаў. Сапраўды, хто і дзе з старэйшых надрукаваў артыкул аб надзённых пытаннях нашага мастацтва, хто з іх прывёў каго маладзейшага ў літаратуру, дапамог у пачатку шляху? За апошнія 10–12 год вядомы толькі адзін выпадак некаторай такой зацікаўленасці — гэта рэцэнзія Піліпа Пестрака на першы зборнік Рыгора Барадуліна. Яшчэ некалькі слоў аб маладых надрукаваў Міхась Лынькоў. Болей падобных прыкладаў, здаецца, няма. Некаторыя ў гэтых адносінах бачаць старую, як свет, праблему бацькоў і дзяцей, але, здаецца, у наш час і ў нашай краіне няма такой праблемы ў шырокім яе разуменні — ёсць другая, вузейшая — праблема некаторых беспрынцыпных, запалоханых за доўгія гады культу бацькоў, і хіба што здараецца — абыякавых да народнага лёсу дзяцей. Пры іншых сваіх якасцях і бацькі, і дзеці ідуць поплеч і разам змагаюцца за чалавечае ў чалавеку.

У гэтай сувязі хочацца выказаць, мабыць, і не дужа новае меркаванне — папрок, у прыватнасці, нашай паэзіі, захапленне якой поспехамі касмічных дасягненняў часам адрываецца ад рэальнага. Я не маю намеру пярэчыць супраць касмічнае тэмы наогул, але пры гэтым думаецца, што наўрад ці варта забывацца на тую старую ісціну, што найбольшая вартасць мастацтва — чалавек. Літаратура ўсё ж не касмагонія, а, як вядома, чалавеказнаўства. Што датычыць вызначэння духу часу, дык ён, відаць, у большай меры ўвасабляецца ў навіслай над светам ядзернай пагрозе. Нягледзячы на перыядычныя часовыя палёгкі, свет прадаўжае жыць пад задыякам вадароднае бомбы.

Поделиться:
Популярные книги

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия