Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Агульнавядома, што ў мінулай вайне праявіўся масавы гераізм нашага народа на фронце, у акупіраваных абласцях, у тыле; тысячы воінаў атрымалі Залатыя Зоркі, сотні тысяч — ордэны. Але асноўная маса байцоў — мільёны і мільёны — не была «героямі» ў вузкаканкрэтным разуменні гэтага слова. Але ж перамога над нямецкім фашызмам здабыта ў значнай (а можа, большай) ступені менавіта іхнімі рукамі, іх вялікай крывёю, іх потам.

Гэта ён, радавы вялікай бітвы, нічым не прыкметны ў мінулым калгаснік або рабочы, сібірак ці разанец, доўгія месяцы мёрз пад Дзямянскам, перакапаў сотні кіламетраў зямлі пад Курскам і не толькі паліваў агнём немцаў, але і круціў баранку на разбітых франтавых дарогах, пракладваў і трымаў сувязь, будаваў дарогі, наводзіў пераправы. Ён многае перажыў, гэты баец, галадаў, пакутаваў ад спёкі, пабойваўся смерці, але сумленна рабіў сваю малапрыкметную салдацкую справу. I, прайшоўшы праз усе выпрабаванні, ён не страціў сваёй чалавечнасці, пазнаў і моцна засвоіў

у вялікім калектыве грунтоўную праўду жыцця і многае іншае. Кінематограф, здаецца, ужо стаіць на шляху да стварэння такога абагульненага вобраза рускага салдата мінулай вайны (успомніце Ямшчыкова і Рукавіцына з «Міру ўваходзячаму»), літаратура ж нічога падобнага яшчэ не стварыла. Замусоліўшы да хадульнасці ўсіх родаў «гераізм», літаратары нерашуча падступаюць да вобраза такога вось салдата-працаўніка. А трэба б смялей. Не бяда, што ён, гэты радавы, прынёс з вайны толькі якія два-тры медалі, што баяўся пры страшнай бамбёжцы, што недзе азіраўся назад, стукаў зубамі і заікаўся ў часе танкавай нямецкай атакі, што цела яго, падпарадкуючыся інстынкту, імкнулася назад, у тыл, да бяспекі, а ён з намаганнем, але ўсё ж стрымаў сябе ў цесным акопчыку, сціскаючы ў руках цяжкую РПГ. Ці можна грэбаваць праўдай чалавечых паводзін перад тварам смерці? У такой жорсткай вайне, якую перажылі мы, вытрымка, вернасць свайму салдацкаму (часам надта сціпламу) абавязку былі не менш важныя, чым легендарная адвага асобных смельчакоў.

У гэтых адносінах мае выключную цікавасць раман А. Адамовіча «Вайна пад стрэхамі». Узяўшы папулярную тэму партызанскага руху ў Беларусі, аўтар знайшоў новы, зусім інакшы, чым у ранейшых творах, аспект гераічнага. Многія яго папярэднікі, захапіўшыся бяздумным гераізаваннем «лясных салдат», не заўважалі мноства «не герояў» — падлеткаў, дзяцей, жанчын, якія, застаючыся пад роднымі стрэхамі на акупіраванай тэрыторыі, аралі зямлю, кармілі шматтысячную партызанскую армію, давалі прытулак лясным гасцям, працавалі сувязнымі, здабывалі медыкаменты. Часам яны рызыкавалі не менш за тых, хто граміў гарнізоны або хадзіў на жалезку, бо за падрыў цягніка і за дапамогу параненаму, за напад на гарнізон і за спробу ўкрасці ў паліцая гранату немцы прымянялі толькі адну кару — смерць. I на гэтую смерць ішлі і знайшлі яе тысячы безыменных герояў-падлеткаў, дзяўчат, жанчын. А. Адамовіч узняў і па-майстэрску паказаў чытачам цэлы пласт някранутай залежы там, дзе, здавалася б, усё ўжо апісана і распрацавана літаратурай. У гэтым свежасць і навізна рамана «Вайна пад стрэхамі».

Крытыка нярэдка схільная падштурхоўваць пісьменніка да шчаслівай развязкі ў творах на ваенную тэму. Аб творы, дзе ўсё ўладжваецца найлепшым чынам, дзе здзяйсняецца подзвіг, які, натуральна, выяўляе веліч духу савецкага чалавека, а герой застаецца жывы, аб такім творы кажуць, што яго фінал гучыць аптымістычна, што і адпавядае, маўляў, канонам сацыялістычнага рэалізму. Калі ж такая аптымістычная струна не гучыць у фінале, дык аўтара папракаюць у песімізме. Яшчэ лічаць колькасць забітых адносна да жывых, і не дай бог, калі забітых будзе больш, чым тых, што засталіся жыць. У гэтым бачаць дыспрапорцыю праўды, а галоўнае, зноў-такі падазраюць аўтара ў песімістычных тэндэнцыях. Так, пасля выхаду ў свет «Трэцяй ракеты» адзін з рэцэнзентаў скардзіўся на тое, што ў многіх маіх апавяданнях «смерць нібыта стаіць у цэнтры ўвагі аўтара». Гэта не падабалася крытыку, які, мабыць, хацеў, каб апавяданні аб вайне заканчваліся толькі перамогай над ворагам, — малой крывёй і магутным ударам.

Але, на жаль, на вайне смерць была пастаянным спадарожнікам усіх — і тых, хто перамог і выжыў, і хто загінуў у баях. Смерць і абавязак у сваім няспынным змаганні былі тым вызначальнікам, які непадзельна ўладарыў над душамі байцоў, незалежна ад іх інтэлекту, адукацыі, узросту, бо ўсе яны былі аднолькава смяротныя і як грамадзяне ўсе выконвалі аднолькавы абавязак абаронцаў Радзімы. Праўда, усё кепскае хутка забываецца. Мы выдатна памятаем нашы перамогі, але мы часам можам забываць нашыя няўдачы, «катлы», у якія траплялі не толькі нямецкія, але і нашы дывізіі. Вядома, цяпер ніхто ўжо не рве па сабе валасы, успамінаючы перажытае, але ў радасці мірнага жыцця зусім недарэчы бяспамятнасць, няўважлівыя адносіны да памяці тых, хто мог быць, але каго ўжо няма паміж намі. Нельга ніколі забыць тысячы магіл адзіночных і брацкіх (такіх, як у польскім горадзе Крэйцбургу, дзе на ваенных могілках пахавана разам 6300 савецкіх воінаў), магіл, якія густа ўсеялі ўсю Еўропу. Іх нельга забыць таму, што ў іх ляжаць тыя, хто сумленна заслужыў права на мірныя радасці, але аддаў людзям сваё найвялікшае права — жыць.

I абсалютна справядліва пісаў Георгій Гулія, што ўпартая цяга некаторых чытачоў і крытыкаў да шчаслівых канцовак ёсць не што іншае, як рэцыдыў шматгадовай прывычкі, народжанай тэорыяй і практыкай бесканфліктнасці ў нашай літаратуры. Але ж кнігі на тэму мінулай вайны не «пацешнае чціва», тыя, у каго «пашальваюць нервішкі» і хто не трывае ўпамінанняў аб смерці, могуць выбраць сабе што-небудзь іншае.

Мы сказалі многае з вялікай праўды аб вялікай вайне, але сказалі яшчэ не ўсё. I перш

за ўсё гэта адносіцца да так званай «горкай праўды», не пазнаўшы якую, немагчыма праўдзіва адлюстраваць для гісторыі гэтую найвялікшую з войнаў. Замоўчванне «горкай праўды» можа саслужыць кепскую службу народу. Усе памятаюць, якімі нечаканымі былі нашы першыя няўдачы на франтах у сорак першым годзе, якую траўму ў свядомасці нашых людзей пакінула часовая непераможнасць нямецкіх армій. I той факт, што нямецкія полчышчы наступалі на вялізным фронце ад Балтыкі да Чорнага мора, часам выклікаў збянтэжанасць і непаразуменне. Адсюль узнікаў празмерны страх здрады, якая ў той год мроілася нам на кожным кроку. Усяго гэтага можна было б пазбегнуць, калі б мы ведалі свае слабасці і слабасці сваёй арміі да 22 чэрвеня, а не пачулі пра іх толькі 7 лістапада з вядомага даклада Сталіна.

У апошні час сярод некаторай часткі рэдактараў з’явілася невыказная пагарда да тэмы вайны, тэндэнцыя адхрысціцца ад клопатаў і разнатолкаў, звязаных з ёю, забыць усё цяжкое, памылковае і задаволіцца толькі апісаннем гераічнага штурму рэйхстага або наступлення на Волзе. Пэўная прадузятасць доўгі час не давала магчымасці нашай літаратуры адлюстраваць самы цёмны і трагічны пачатковы перыяд вайны. Грамадзянскае сумленне былых ваеннапалонных доўга знаходзілася пад сумненнем, магчымасць іх гераічнай барацьбы ў палоне наогул не прызнавалася. I з гэтай прычыны памятнае выступленне С. С. Смірнова з нарысамі аб абаронцах Брэсцкай крэпасці прагучала адкрыццём у нашай літаратуры. Пазней выйшлі іншыя кнігі, мемуары, напісаныя былымі зняволенымі канцлагераў; падзеяй у літаратуры з’явілася выдатнае апавяданне М. Шолахава «Лёс чалавека». У 1958 годзе выйшла з друку аповесць кіеўскага пісьменніка М. Пархомава «Мы расстраляны ў сорак другім», зусім нядаўна надрукаваны ў «Новом мире» апавяданні С. Славіча «Ты і я — нас многа», аповесць М. Бірзе «I пад лёдам рака цячэ», апавяданні I. Навуменкі і М. Лупсякова. Гэтыя творы аб мінулай вайне прагучалі нова і сучасна, яны не заляжаліся на паліцах кніжных магазінаў, у бібліятэках яны самыя зачытаныя. Ці не сведчыць гэта аб імкненні народа пазнаць пра вайну ўсю праўду — «горкую», «салодкую», — такой, якая яна ёсць на самой справе? Ці не ў гэтым даніна павагі да памяці забітых, вернасць іх запаветам?

Памяць пра іх жыве ў народзе. Маці ніколі не забудуць сваіх дзяцей, дзеці — сваіх бацькоў. Душэўныя раны баляць доўга і многім не зарубцавацца ніколі. I думаецца: якія з сучасных чалавечых эмоцый па сваёй глыбіні і сіле можна параўнаць з горам людзей, жорстка абпаленых вайной?

Беларуская зямля ў гады вайны стала тым агнявым плацдармам, дзе праходзіла выпрабаванне дружбы розных народаў. Людзі розных нацыянальнасцей доўгія гады змагаліся побач, радаваліся аднымі радасцямі, сумавалі адным сумам; жылі і паміралі разам. У цяжкі час нарадзілася баявое братэрства беларусаў і чэхаславакаў. Гэта на нашай зямлі нядоўга, але гераічна біўся з ворагам храбры чэх Ян Налепка, а наш сціплы зямляк, сельскі кінамеханік з-пад Віцебска, былы дэсантнік Аляксандр Грынеўскі стаў ганаровым грамадзянінам чэшскага горада Фрыштык. Як жа можна дазволіць завянуць гэтаму братэрству цяпер, у час новага ўздыму германскага рэваншызму, як можна лічыць пазбаўленымі сучаснага значэння народныя слёзы, калі злачынцы не пакараны і зноў абдумваюць сваю чорную справу.

У канцы лета 1960 года ў рэдакцыю абласной газеты «Віцебскі рабочы» прыйшло калектыўнае пісьмо жыхароў пасёлка Слаўнае. Неўзабаве газета надрукавала гэта пісьмо пад загалоўкам: «Хойзінгера — да адказнасці!» Здавалася б, якія адносіны маюць жыхары маленькага беларускага пасёлка да гэтага наваяўленага заправілы нямецкага фашызму? Аказваецца, іх пісьмо ў рэдакцыю — гэта страшнае абвінавачанне, прад’яўленае ад імя сотняў замучаных і забітых непакаранаму злачынцу.

28 жніўня 1942 года партызанская брыгада Героя Савецкага Саюза Жуніна разграміла нямецкі гарнізон на станцыі Слаўнае. У адказ на запытанне начальніка тылу групы арміі «Цэнтр» генерал Хойзінгер, які быў тады начальнікам аператыўнага ўпраўлення Генштаба сухапутных войск, загадаў:

«Фюрэр патрабуе прыняцця рэпрэсіўных мер з прымяненнем самых жорсткіх мер устрашэння ў сувязі са зробленым нападам партызан на станцыю Слаўнае. Аб намечаных мерах данесці».

Загад Хойзінгера быў неадкладна прыняты да выканання і праз некалькі дзён гітлераўскія карныя часці наладзілі нечуваную расправу над ні ў чым не вінаватымі жыхарамі Слаўнага. Вось як апісваюць гэту расправу ўцалелыя яе відавочцы:

«Свежавыкапаная магіла. Убаку стаяць сем крытых машын. З іх выводзяць па пяць-шэсць чалавек… Хто лепш апрануты, прымушаюць распрануцца. Жывымі кідаюць у магілу. Пасля раздаюцца аўтаматныя стрэлы.

Вось з машыны выводзяць дзвюх дзяўчат. Яны моцна абняліся і так прайшлі свой апошні шлях. З першых жа крокаў ціха, але выразна заспявалі „Інтэрнацыянал“.

Маладая маці моцна прыціскае да сябе маленькае дзіця. Гітлераўцы вырываюць дзіця з рук маці і кідаюць жывым у магілу. Жанчына галосіць. З яе зрываюць вопратку і штурхаюць следам за дзіцем.

Старая гадоў шасцідзесяці прайшла моўчкі. Таксама моўчкі сама распранулася, перахрысцілася, кінула на катаў гняўлівы позірк і скокнула ў яму».

Поделиться:
Популярные книги

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия