Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Амаль усе карціны гэтай незвычайнай серыі (за некаторым выключэннем) будуюцца на рэзка акрэсленым кантрасце дабра і зла, высокага і нізкага — неўміручага, нягледзячы на смяротную кару, і ўжо асуджанага на пагібель, не зважаючы на пэўную вайсковую сілу, калючы дрот і аўчарак — усяго, чым спрабаваў адцягнуць свой непазбежны крах гітлераўскі рэжым у Еўропе. Ён быў яшчэ дужы, гэты рэжым, і трымаў у пакоры мільёны бяззбройных, распранутых і распятых; многіх ён ужо і панішчыў, склаўшы ў вялізныя штабялі з цудоўных дзявочых целаў перад тым як пачаць іх паліць («Танец з факеламі»). Ён яшчэ старанна выбіраў лепшыя экзэмпляры з новапрыбыўшых для сваіх варварскіх «медыцынскіх» эксперыментаў («Адбор») і паліў на слупах няскораных («Камуністы пяюць»), але сам ён ужо канаў. Застаючыся строгім рэалістам і дакладным

псіхолагам у перадачы чалавечага стану і лагернага быту, М. Савіцкі ў той жа час нярэдка ўзнімаецца да высокай сімволікі, такая ёмістая і шматзначная мера ягоных абагульненняў. Схуднелыя твары зняволеных, як тое і было ў сапраўднасці, амаль пазбаўлены індывідуальных рысаў, таксама як узросту і нацыянальнай прыналежнасці, і ў гэтай іх абагуленасці заключаецца высокі сэнс, на першым плане якога Чалавек, а барацьба супраць бесчалавечнасці ляжыць у аснове мастацкай ідэі.

Помнячы пра першую сваю ўдачу, М. Савіцкі і тут не ўстрымаўся ад таго, каб не стварыць яшчэ адну, лагерную, мадонну. Яна так і называецца «Мадонна Біркенаў», гэта цудоўная жанчына з малым, якая трагічна распасцерлася над комінам лагернага крэматорыя. Гэткай жа высокай сімволікі поўная другая яго работа, што ўжо ўласнаю назвай асацыіруецца з падобнай тэмай, якая шмат стагоддзяў натхняла лепшых мастакоў мінулага. Гэта таксама распяцце, але не па традыцыйным драўляным крыжы, а на жалезных кратах канцлагера Этэрсберг, і на грудзях распятага свежа ззяе пяціканцовая зорка, выразаная ягонымі катамі. Абяскроўленае васковае цела ўражвае ступенню фашысцкага зверства і з’яўляецца ўвасабленнем бязмежнай чалавечай духоўнасці, калі цела ўжо зрабіла сваё і на смяротным рубяжы нічога не можа, затое дух, воля скіраваны ў такія вышыні чалавечых магчымасцей, якія ўжо непадуладны ворагу. Калі ўспамінаць славутых папярэднікаў гэтага роду, напэўна, можна было б назваць самыя гучныя імёны мінулага, але наўрад ці будзе ў гэтым патрэба. Не паўтараючы нікога з іх, гэтае палатно нашага сучасніка дастойна прадаўжае іх неўміручы пералік.

Нельга не прызнаць тут, што сам па сабе зусім правамерны метад прамога кантрасту ў сутыкненні на адным палатне такіх палярных паняццяў, як зло і дабро, паставіў мастака перад шэрагам дадатковых, чыста жывапіснага парадку, цяжкасцей, саўладаць з якімі мог толькі надзвычай таленавіты майстра. Янтарныя целы дзяўчат і глухую чарнату эсэсаўскай уніформы, высакародныя рысы жаночых твараў і пачварныя, у пэўнай меры ўтрыраваныя, постаці катаў і наглядчыкаў вельмі не проста падпарадкаваць агульнай пластыцы, аб’яднаць адзінствам каларыту. Трэба аддаць належнае мастаку, які амаль скрозь умела пазбягае звычайнай у такіх выпадках дысгармоніі: цёмназалацісты каларыт ягоных рэчаў бездакорны і ўспрымаецца як адзіна магчымы для дадзенага намеру, дзе зусім ненатуральнай была б каляровасць. Каларыстычнае майстэрства мастака часам такое дасканалае, што амаль знікае ў змесце — ці не ў тым вышэйшая ступень жывапіснага майстэрства, якому можна зайздросціць.

Творчасць М. Савіцкага за апошняе дзесяцігоддзе каторы раз з усёй відавочнасцю пацвярджае тую неабвержную ісціну, што сапраўднае мастацтва натхняецца перш за ўсё высокай ідэяй, для ўвасаблення якой, апроч майстэрства, патрэбна таксама асоба значнага зместу. Без асобы мастака, ягонага характару і біяграфіі нават пры самым віртуозным умельстве мастацтва не можа ўзняцца высока і кранаць чалавечыя душы. Мабыць, толькі тое значнае і бездакорнае, што выпакутавана і аплачана потам і крывёю.

Дзесяць вялізных палотнаў, створаных за няпоўныя чатыры гады, кожнае з якіх — твор высокага мастацтва і ў той жа час дакумент эпохі. Каб стварыць іх, безумоўна, патрэбны быў немалы жывапісны талент, але не меней за яго — надзвычайная апантанасць. Нядрэмная памяць мастака, усведамленне абавязку жывога ў адносінах да мільёнаў ахвяр, пачуццё адказнасці перад будучыняй далі яму права на подзвіг, можа быць, іншага роду, чым тыя, што мелі месца ў вайну, але таксама не менш самаадданы і вялікі.

[1979]

З пяшчотаю ў душы

Так ужо заведзена на гэтай зямлі, што час ніколі і нідзе не замаруджвае сваёй хады і, не зважаючы ні на якія абставіны, з нязменнай бясстраснасцю адмервае свае хвіліны.

Вось ужо шэсцьдзесят год і Аляксею Слесарэнку, нашаму нястомнаму жартаўніку, аматару дасціпнага выразу, нястомнаму прапагандысту беларускага мастацкага слова і пісьменніку.

Што і казаць, як і шмат каму з ягонага пакалення, лёс наканаваў Аляксею Слесарэнку нялёгкую долю з самага дзяцінства, шмат чаго давялося яму вытрываць у гэтым жыцці, не адзін раз здаваць экзамен не толькі на прафесійную, але і на чалавечую годнасць. Аднак, воляй выпадку яшчэ з дзіцячых гадоў далучаны да трапяткой святыні мастацтва, Аляксей Аляксеевіч пранёс праз усе віхуры жыцця нязменную пяшчоту да ўсяго прыгожага, высокага і разумнага.

Гэтую пяшчоту не аслаблялі ў ягонай душы ні цяжкое дзяцінства, ні вайна, калі ён, будучы камандзірам узвода ў стралковым батальёне, займаўся далёкімі ад мастацтва справамі, ні пакуты цяжкога ранення. Вайна, безумоўна, паклала свае адмеціны на ўражлівай душы юнака, але яна і выхавала ягоную волю, якая надта была патрэбна, каб прайсці ўвесь агнявы шлях ад Вялікіх Лук да рэйхстага. Усё пасляваеннае жыццё Аляксея Слесарэнкі ўжо моцна і назаўжды павязалася з мастацтвам і беларускай літаратурай.

Мабыць, самым найпершым у нашай рэспубліцы ўзяўшыся за турботную, але і такую ўдзячную справу прапаганды роднай літаратуры, ён за кароткі час спасціг усе таемныя сакрэты гэтага складанага майстэрства, а руплівасці ў яго хапала. Мабыць, няма ў Беларусі самага далёкага куточка, самай непрыкметнай вёсачкі, дзе б хоць аднойчы не пабываў са сваім канцэртам артыст і чытальнік Аляксей Слесарэнка. I цяпер многія іх жыхары як светлую падзею ўспамінаюць той даўні зімовы ці летні вечар, калі артыст з Мінска цэлыя гадзіны чытаў на памяць «Новую зямлю» Я. Коласа, «Сцяг брыгады» А. Куляшова ці іншыя славутыя або меней каму вядомыя творы. Сем з палавінай тысяч выступленняў перад працаўнікамі вёсак, пасёлкаў і гарадоў — такі творчы рахунак мастацкага чытальніка Аляксея Слесарэнкі.

Але для няўрымслівай ягонай душы адных толькі чытанняў было замала. У сталыя гады ён плённа заняўся літаратурай і напісаў паўдзясятка кніжак, зноў жа прысвечаных людзям мастацтва, іх самым дарагім у нашай гісторыі імёнам. Лепшыя з гэтых кніжак не залежваюцца ў магазінах ці на паліцах бібліятэк, па іх мільёны чытачоў краіны спасцігаюць высокі сэнс тэатральнага мастацтва, урокі выдатных яго майстроў.

I вось яму ўжо шэсцьдзесят. Узрост, безумоўна, не самы юнацкі, але, ведаючы Аляксея Слесарэнку, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ён можа і скажа яшчэ шмат цікавага і значнага, што спее ў ягонай душы. Зарукай таму — ягоная невычарпальная няўрымслівасць, яго пяшчотнае пачуццё да прыгожага, якое ніколечкі не прыгасілі ні гады, ні жыццёвыя буры.

Дык няхай жа і далей шчасціць табе ў жыцці, дарагі Аляксей Аляксеевіч!

[1979]

Ведаць тое, аб чым пішаш

Мастацкае асэнсаванне народнага жыцця ва ўсёй яго непаўторнай разнастайнасці і стварае, на мой погляд, галоўную задачу мастацтва сацыялістычнага рэалізму. Пры гэтым, мне здаецца, трэба зыходзіць з абавязковасці прызнання менавіта факта непаўторнай разнастайнасці жыцця, у якім кожны дадзены момант адбываецца няспыннае ўзаемадзеянне рознага роду характараў, увасобіць якія ў літаратуры можа толькі вобраз. Але вельмі няпроста гэта — праз адно выказваць другое ды яшчэ з неабходнай для рэалістычнага мастацтва глыбінёй і дакладнасцю. Для гэтага мала валодаць літаратурным талентам — трэба яшчэ вельмі многае ведаць, глыбока адчуваць і правільна разбірацца ў часта заблытаных жыццёвых сувязях, працэсах і з’явах.

Існуе парадаксальная на першы погляд думка, быццам для таго, каб перадаць дух часу, трэба адысці ад гэтага часу на адлегласць, бо з адлегласці ўсё відаць болей выразна. I сапраўды, сучаснасць цяжка ўлавіць для тыпізацыі. Куды болей падатлівы і паслухмяны час мінулы з яго ўстаялымі каштоўнасцямі і абкатанымі рэаліямі. Але вось чытаючы сёння некаторыя творы на тэму мінулай вайны, міжволі заўважаеш, як пры ўсёй бясспрэчнасці многіх палажэнняў і кананізаванай абавязковасці пэўных рэалій у іх адсутнічае нешта большае і значнае, без чаго гэтыя творы проста не ўражваюць, хоць гутарка ідзе, магчыма, аб самым галоўным для кожнага жывога — барацьбе за жыццё.

Поделиться:
Популярные книги

Жизнь в подарок

Седой Василий
2. Калейдоскоп
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Жизнь в подарок

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки