Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Назад! — крыкнуў ён. — Трымаць сувязь!

А сам, як і нядаўна Сімакоў, расшпіліў дзягу, скінуў сумку, шпурнуў у траншэю шынель і ў адной гімнасцёрцы з ордэнамі на грудзях кінуўся ў грымлівую прастору поля.

Застаўшыся адзін, Пятрашкін раптам адчуў, як у яго душу хлынуў страх. Прыкуты да сваіх абавязкаў, ён не бачыў, што адбываецца наверсе, не ведаў, дзе былі тыя танкі, што нарабілі бяды, ён адчуў сябе слабым і пакінутым. Але нядаўні прыклад яго таварышаў, яшчэ не ўсвядомлены і не зусім зразумелы ўчывак капітана прымушалі сувязіста пераборваць страх і трываць. Ён ужо не зважаў на дрынканне «Волгі», уключыў і не вымаў штэпселя з «Клёна» і слухаў, слухаў. І ад напружанага жадання пачуць яму часам нават здаваўся

невыразны пошчак кантактаў, здавалася, вось — вось загамоніць адтуль далёкі голас, але ішоў час, і ўсё заставалася паранейшаму.

Урэшце, не могучы зносіць невядомасці і чакання, тэлефаніст паклаў на салому трубку і выскачыў з бліндажа. У якім кіламетры на ўзараным касагоры пыхкалі і пыхкалі зусім неяк нястрашныя здалёку кусцістыя выбухі мін. Увесь схіл пагорка быў падзёўбаны іх чорнымі, падобнымі адна на адну плямамі, і сярод іх Пятрашкін убачыў маленькага ўдалечыні, неяк дзіўна павольнага і мізэрнага капітана Полазава. Ён, відаць, знайшоў канцы перабітага кабеля і, схіліўшыся, з усяе сілы сцягваў іх з пагорка, далей ад гэтага няспыннага скоку смерці. Наперадзе, ззаду і з бакоў афіцэра ўсё пырскалі, бы прарываліся з-пад зямлі, выбухі мін, а ён, не зважаючы на гэта, рабіў сваю справу. Пятрашкін, гледзячы на яго ў той час, чамусьці не адчуваў ужо страху за сваё жыццё — яго апанавала прагнае, неспатольнае жаданне, каб хоць якнебудзь абмінула афіцэра бяда, дала зрабіць тое, што цяпер было важней за жыццё чалавека.

Але, відаць, немагчыма было доўга ўцалець у гэтай віхуры выбухаў, і неўзабаве тое непазбежнае спасцігла і капітана. Ужо амаль у самым нізе пагорка пырснуў і затуліў чалавека шырокі, клубчасты куст выбуху. Пятрашкін схаладзеў увесь і некалькі бясконцых секунд чакаў, пакуль асядзе пыл і зямля, і тады на краі новае чорнай плямы паказалася нешта жахлівае, што засталося ад начальніка сувязі.

У тое імгненне тэлефаніст адчуў, што настала і яго чарга. «Волга» ў камутатары злучана з «Клёнам», калі адновіцца лінія, яны адразу звяжуцца, а калі не… калі не, дык і ён тут усё роўна ўжо не будзе патрэбны. Натхнёны магутнай сілай яшчэ не выкананага загаду, ён абапёрся рукамі на бруствер і скочыў угору.

І тады ў бліндажы настойліва і гучна зазваніў апарат.

Не адразу нават уцяміўшы, што здарылася, павіснуўшы жыватом на краі траншэі, Пятрашкін нейкі час нерухома слухаў залівісты выклік і потым кінуўся да камутатара.

— «Рэзеда», «Рэзеда», як чутна?.. Дзе вы там прапалі?.. Гаворыць «Клён»…

Тэлефаніст зразумеў, што гэта выратаванне, і амаль фізічна адчуў, як упала з яго душы палова вялізнага гора. Шчыльна сцяўшы дрыготкія вусны, ён таропка злучыўся з «Волгай» і пасля, крыху перасіліўшы сябе, закрычаў у запацелую ля рота трубку:

— «Волга», «Волга»… перадайце дваццаць першаму, іх загад выканан… Сувязь ёсць! Есць сувязь! Гаварыце з «Клёнам»… Што? Начальнік сувязі?.. Няма ўжо начальніка сувязі… Няма нікога… Гаварыце з «Клёнам»…

1958 г.

На сьцяжыне жыцьця

Дзверы былі старыя, высокія і цяжкія. Адчыніўшыся нават на вузенькую шчылінку, яны незадаволена, спаважна рыпелі: «хр-р-р-р-ы-іп» — быццам пратэставалі супраць парушэння іх старэчага лянотнага спакою. Фрузына некалі змазвала іх адмысловыя паржавелыя завесы, але дзверы, счакаўшы дзень-другі, зноў упарта пачыналі свой надакучлівы хрып. I яна спакваля прывыкла да гэтага іх голасу, таксама, як і да выгінастых медных ручак-поручняў, за якія было няспрытна брацца, як і да сваіх нескладаных абавязкаў вахцёркі. Дый дзіва было не прывыкнуць, калі мінуў ужо шосты год, як упершыню села яна за невысокай фанернай перагародкай у куце ля дзвюх доўгіх вешалак ды толькі і ведала — глядзець, каб хто не вынес з будынка які ўстаноўскі набытак.

Два разы ў дзень — уранку і ўвечары — таропка тупаючы па прыступках

на ганку і ў вестыбюлі, адзін за адным яе міналі супрацоўнікі ўстановы — занятыя справамі, заклапочаныя, сур’ёзныя людзі. Яна ведала ўсіх і, нават заплюшчыўшы вочы, магла ўгадаць кожнага па яго кроках, па тым, як ён адчыняў ці зачыняў дзверы або ішоў па лесвіцы. З’яўленне дырэктара Івана Кузьміча Фрузына пазнавала па яго аўтамабілю, які заўсёды раптоўна паяўляўся за акном насупроць ўстановы. Яна чула кароткі пошчак дзверцаў машыны, а затым праз нейкі час з працяжным асаблівым скрыпам адчыняліся вялікія дзверы і ўваходзіў ён. Ён быў вялізны, тоўсты і надзьмуты з твару, яго вельмі паважалі ўсе, а Фрузына баялася і таму першая казала «дзень добры». Іван Кузьміч чамусьці заўсёды незадаволена падціскаў ніжнюю губу і толькі адным ледзь прыкметным рухам правага брыва адказваў на яе прывітанне.

Пяць год узапар па два разы ў дзень Фрузына бачыла яго толькі такім, інакшым яго не ўяўляла — ён быў для яе загадкавы і далёкі.

Гэткім жа далёкім і незразумелым быў яшчэ таварыш Петрачэнкаў — вельмі худы, жоўты і надзвычай старанна апрануты чалавек. Фрузыне часам здавалася, што, апроч як выстаўляць напаказ свае адмысловай прыгажосці гарнітуры, паліто і паўпальткі, ён не меў інакшых абавязкаў у жыцці. Паводзячы сюды — туды маленькай лабастай галавою, Петрачэнкаў праз тоўстыя шкельцы акуляраў усё аглядаў свае плечы, рукавы, грудзі і тонкімі худымі пальцамі страсаў нябачныя парушынкі. Заўсёды ён быў заняты сабою, болей амаль нікога не прыкмячаў і рэдка калі вітаўся з Фрузынай.

Жанчын ва ўстанове працавала нямнога, і сярод іх самай прыкметнай была Нонка, маладая жонка немаладога і несімпатычнага намесніка дырэктара Дубчанкі. Зранку, калі пачыналі рыпаць дзверы, яна чутна была яшчэ здалёк, яшчэ з вуліцы, калі, дробна тупаючы абцасікамі па шматлікіх прыступках, узбягала на ганак. Маладзіца ўмела спрытна шмыгнуць у дзверы, здаецца, амаль не расчыняючы іх, заўсёды спазнялася, заўсёды спяшалася, але ніколі не прамінала ветліва ўсміхнуцца вахцёрцы. Фрузына з прытоеным замілаваннем глядзела ўслед: Нонка падабалася ёй, падабалася, як малодшая сястра, як прывабная і недасяжная жаночая прыгажосць.

Яшчэ нешта прыхільнае ў сэрцы вахцёркі было да інжынера Шаўрова — простага, вясёлага і гаваркога чалавека. Зранку ў гэтым вестыбюлі ён звычайна з’яўляўся першы, бо жыў тут недалёка, за рагом ля аўтобуснага прыпынку. Па-гаспадарску прыстукнуўшы дзвярыма і выціраючы аб дарожку падэшвы, ён жартоўна кідаў жанчыне:

— Прывет, Фруза! Як жысць маладая?

Яна стрымана ўсміхалася, сарамліва, па-дзявочы азірала яго паўнаватую, у шэрым гарнітуры, постаць і апускала вочы. Здавалася Фрузыне, што інжынер бачыў у ёй нешта патаемнае, захаванае, у чым яна неахвотна прызнавалася нават самой сабе, і ад таго ёй рабілася няёмка.

— Не смуткуй вельмі — не бяда. Вось падшукаем табе жаніха, адгрукаем вяселле, і будзеш жыць-пажываць ды дзяцей нажываць, — казаў ён, узбягаючы па прыступках, азіраючыся і заўзята смеючыся шэрымі жвавымі вачыма.

Фрузына апускала вочы, разгладжвала на каленях спадніцу, а потым уздыхала і доўга пазірала ў акно.

Яна была адзінокая, працавітая жанчына, што не зведала ні ласкі, ні якой блізкай чалавечай спагады ў жыцці. Адзінай даступнай для яе радасцю была радасць працы. Яна працавала з маленства, як толькі начала памятаць сябе, а можа, нават і раней. Няньчыла братоў і сястрычак, пасвіла жывёлу, пасля жала, касіла, арала, секла дровы. У маладосці яна магла падняць шасціпудовы мех збожжа, усцягнуць на зруб бервяно, забратаць бадлівага быка. Праца зрабіла яе моцнай, каржакаватай, засцерагала ад хворасці, загартавала да нягодаў жыцця, але жаночай прывабнасці, таго нечага патрэбнага і незаменнага, што вабіць мужчын, у яе, відаць, не было. Міналі гады, яе сяброўкі павыходзілі замуж, мелі дзяцей, а яна ўсё заставалася ў дзеўках і пакрысе старэла.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Темный Лекарь 9

Токсик Саша
9. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 9

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии