Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Жанчыне нават стала дзіўна, як гэта яна не прадбачыла, што яе могуць абвінаваціць, зняславіць. Пасля горкіх калючых слоў Петрачэнкава было ясна, што людзі не даруюць ёй гэтай блізкасці да Пархомава, але зноў жа — у чым была яе віна, Фрузына так і не магла зразумець. Хіба яна дабівалася чаго, хіба на што благое падбівала Пархомава, хіба чаго злачыннага жадала ад яго?

Нейкі агідны цень запаў у яе душу, і жанчына ўсё не магла зразумець, каго тут вінаваціць — сябе ці Пархомава, — ад гэтага было вельмі тлумна і прыкра. Змаркатнелая, яна ледзьве дачакалася вечара і, так і не разабраўшыся ў

сабе, ад крыўды немаведама на каго і завошта, ціха паплакала, ідучы дадому.

На другі ранак пасля тае размовы з Петрачэнкавым яна сядзела ў вестыбюлі і баязліва чакала дзевяці гадзін, калі пачнуць зыходзіцца людзі. Першы, як, бадай, заўсёды, з’явіўся інжынер Шаўроў, як заўсёды, ён старанна выцер ногі і кінуў ей:

— Прывет! Ну што? Як жысць?

Яна нешта новае ўлавіла ў яго тоне і насцярожылася, сціснулася нутром, чакаючы якой нетактоўнасці. I ён не замарудзіў — выпаліў ці то жартам, ці ўсур’ёз, бы пра якую дробязную справу:

— Кажуць, ты ўжо гэтае самае… жаніха знайшла. I недалёка, толькі сямейнага, так сказаць. Што ж, брава, брава.

Сігаючы цераз прыступкі, ён узнімаўся па лесвіцы, мабыць, адразу забыўшыся пра свой жарт, а Фрузына адчула раптам, як хіснулася столь, скрывіліся калоны — ёй стала млосна. Але жанчына стрымалася, прыхінуўшыся да падаконніка, і ўжо амаль не прыкмячала і не віталася ні з кім — ні з Іванам Кузьмічом, які нават не зірнуў у яе бок, ні з Петрачэнкавым, які сёння чамусьці ўважліва агледзеў яе халодным позіркам бялёсых вачэй, ні з Нонкай, якая падкрэслена ветліва і са смяшынкай у вачах павіталася з ёю. Фрузыне было вельмі крыўдна і на сябе, і на людзей, і на ўвесь белы свет.

Увечары таго дня вярнуўся з камандзіроўкі Пархомаў.

Праз акно пад лесвіцай з вестыбюля яна адразу ўбачыла яго машыну, калі ён заварочваўся, каб заехаць у гараж, і яе сэрца зноў, як некалі, у час яго першага прыходу, нязладна забілася ў грудзях. Яна памкнулася на панадворак, але спынілася ля акна, пачакала трохі, пакуль ён уладкуецца з машынай, і пасля, з намаганнем перастаўляючы ногі, пайшла да варот.

Ён зняў акумулятар і анучкай выціраў яго клемы, але, пачуўшы крокі, адразу ўстрывожана азірнуўся. Відаць, нешта кепскае азначылася на яе твары, бо шафёр адразу ўстрапянуўся і выпрастаўся. Фрузына, прыкмеціўшы гэта, спрабавала няўдала ўсміхнуцца і, павітаўшыся, сказала:

— Ведаеш, мяне Петрачэнкаў выклікаў. Лаяў… Пытаўся, ці праўда, што ты да мяне ходзіш?

— Што? — не зразумеў ён. — Што? А скуль ён ведае? На яго запыленым, змораным твары мільганула трывога.

Фрузына патупіла вочы.

— Ну… А ты што? Што ты сказала?

— А што мне было казаць? Сказала, што прыходзіш…

— Дурніца! — Пархомаў з прыкрасцю шпурнуў на зямлю анучу. Потым патаптаўся на месцы, узняў на яе раззлаваныя вочы. — Хіба так можна? Эх, ты!..

Яна ўраз зразумела, што ён не так, як чакала яна, паставіўся да гэтае справы, і ў жанчыны стала пуста і самотна ў душы. Страціўшы надзею і сілу, яна ледзьве дабрыла да свайго месца за перагародкай і ўжо не стрымлівала роспачных слёз, што душылі яе. Побач рыпелі дзверы, хадзілі людзі, нешта казалі, пыталіся, але яна не глядзела ні на кога, не адказвала, не слухала.

Наступілі гаротныя дні.

Пархомаў болей

да яе не прыходзіў, пазбягаў сустрэч, на працы яна часта бачыла ў акно, як прызвычаіўся ён да шафёрскай кампаніі, сядзеў, курыў, размаўляў нароўні з усімі. Фрузыне было ад таго дужа балюча, яна па — ранейшаму імкнулася да яго, ні ў чым не вініла, цяпер ужо яна папракала сама сябе, што адкрылася тады Петрачэнкаву, але фальшывіць, хлусіць, ашукваць яна не ўмела.

Ёй было вельмі пакутна ў адзінокія ночы ў сваім пакойчыку — думаць, уздыхаць, успамінаць нядаўнія, поўныя хмельнага шчасця, дні. Часта яна зноў адчувала сябе вельмі адзінокай, пагарджанай, ды ўжо куды мацней і нясцерпней, чым у ранейшыя разы.

I тады аказалася, што яна будзе маці.

Спачатку Фрузына вельмі спалохалася ад тае навіны — яе ахапіў жах, калі яна прыгадала, як паставяцца да яе на рабоце, што скажуць суседзі. Ёй карцела некуды бегчы, неяк ратавацца ад той бяды, якая навісла над ёю. Але на змену спалоху неўзабаве з’явілася новая думка, што вельмі дзівіла яе: у яе будзе дзіця — свая маленькая родная істота, самая важная і самая дарагая ў жыцці. Яна прыпомніла знаёмых суседскіх дзяцей, блізнятак Драздовай, і неспадзявана яе ахапіла супярэчлівая хвалюючая радасць. Яна ведала ўжо, што будзе шмат гора наперадзе, што Петрачэнкаў, бадай, не адступіцца са сваімі нуднымі пропаведзямі, што будуць насмешкі і сорам, але ўсе гэтыя нягоды марнелі перад новай вялікай радасцю мацярынства.

I Фрузына пакрысе супакоілася, павесялела, яна пачала прыглядваць за сабой — у час паесці, не заседжвацца начамі, у меру хадзіць. Са сваёй трохсотрублёвай зарплаты яна пачала ашчаджаць грошы — яны так патрэбны ёй будуць тады, як з’явіцца ён. Жанчына зноў, як калісьці ў шчаслівую пару яе адносін з Пархомавым, адчула сябе ладнай, здольнай, разумнай, такой, як і ўсе задаволеныя жыццём людзі. Пра свой новы стан яна не сказала нікому, як мага глыбей тоячы свае надзеі. Яе цяпер вельмі цікавілі дзеці, і яна часта, ідучы дадому, спынялася дзе ў скверы і падоўгу пазірала на малых карапузаў у калясках, на дарожках, на руках маці.

Так ішоў час, і надышла пара, калі людзі пачалі прыкмячаць перамены ў яе абліччы. Неяк у час зменкі Драздова ўважліва, з падазронасцю паглядзела на яе закруглелы жывот і з заўсягдашняй грубаватай праматой, уласцівай гэтай жанчыне, спытала:

— Што гэта ты растаўсцела? Ці не дзіцёнак? Фрузына сканфузілася, затуліла далонямі жывот, але хіба можна было ўтаіць тое, што адбывалася ў ёй? I, зразумеўшы гэта, яна ўсміхнулася са стрыманай шчырай радасцю ў вачах і паведаміла, як найвялікшую сваю таямніцу:

— Ага, дзіцёначак.

— Ах, каб ты правалілася! — са знарочыстай злосцю загаманіла Драздова. — Што ж гэта ты дапусціла сябе, не ў час агледзелася? Трэба ж было раней, цяпер жа можна і нядорага… Ах, каб цябе!..

— Навошта? — зразумеўшы, пра што кажа жанчына, сказала яна. — Хай.

— Хай?! — здзівілася тая. — Вось дык гунора! Хай! Што ты сабе думает, баба? Як жа так можна? Не замужам і хай! Ты думаеш, гэта што — дзіця? Гэта катарга, жызні сваёй няўзлюбіш, свет праклянеш! Гэта ты ненавучаная, вядома. А я ўжо шасцярых вырадзіла, хай ім дно з прарэхай — дзецям гэтым. Праз іх да часу ў магілу ляжаш…

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Граф Суворов 7

Шаман Иван
7. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 7

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Славься, Кей!

Прядильщик Артур Иванович
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
6.33
рейтинг книги
Славься, Кей!

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач