Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

Заехаліся да цёткі Марыі, каб падзякаваць за дапамогу ў пахаванні і пачулі: «А я тут чытаю Псалтыр, каб Ніне было лягчэй».

Старэйшая маміна сястра Шурка другі тыдзень як у Ракаўскай бальніцы. Зайшлі да яе ў палату, і яна адразу нас усіх пазнала. Цётцы 89 год…

На пытанне: «Як жывяце?» — цётка Шурка адказала: «Жыву, як гарох пры дарозе. Усе шчыпаюць!»

Мама была добрай, з мамай было добра…

* * *

20.02.2012. Няспешна вяртаюся з Храма,

І неба над мною, як мама…

* * *

20.02.2012. Чытаю

малітвы, нібыта праз вечнасць іду ў пошуках мамы…

* * *

20.02.2012. Магіла мамы стала для мяне цэнтрам маёй зямлі, маёй Беларусі…

* * *

21.02.2012. Гэты свет, нібы двор прахадны,

Ад калыскі вядзе да труны…

* * *

22.02.2012. Для мяне жыццё падзялілася на жыццё з мамай і без мамы…

* * *

23.02.2012. Сёння дзевяць дзён, як у мяне няма мамы…

На слова «мама» мне ніхто не адгукнецца, І пройдзе гэта ноч, і новы дзень пачнецца, І буду я цяпер да скону сіратой, Без мамы, як без сонца, без вады жывой…

Сёння ў «ЛіМа» свята…

24.02.2012. Сёння «ЛіМ» святкуе сваё 80­годдзе. Я ў ім адпрацаваў амаль дзесяць гадоў. Узгадалася першая публікацыя ў штотыднёвіку: «Калі я вучыўся ў Мінскім архітэктурна­будаўнічым тэхнікуме, жыў на вуліцы Змітрака Бядулі. Яна знаходзілася зусім блізка ад Захарава, 19, дзе была і ёсць рэдакцыя «Літаратуры і мастацтва».

На той час я ўжо друкаваўся ў «Чырвонай змене», наведваў «Маладосць», а ў літаб’яднанні «Крыніцы» мне параілі схадзіць у «ЛіМ». І я, сямнаццацігадовы, вырашыў знайсці гэтую рэдакцыю. У мяне звычайна часу не было: гэта ж не лета, калі дзень доўгі, а восень — тут і заняткі, і цямнее рана… Я ж вясковы хлапец, які прывык не бадзяцца па незнаёмым горадзе, тым больш што маці гаварыла — нікуды па вечарах не хадзі, сядзі дома. І я сядзеў у інтэрнаце.

Але неяк вечарам выпадкова праходзіў з сябрамі па вуліцы Захарава і заўважыў шыльду «Газета “Літаратура і мастацтва”». Запомніў. Пасля падрыхтаваў вершы, спецыяльна на заняткі не пайшоў і выправіўся ў «ЛіМ». Хадзіў­хадзіў недзе гадзіны дзве, усё там абышоў — не знайшоў. Цяпер толькі дзіву даюся — як жа можна было не знайсці?..

Калі ж адшукаў, адразу скіраваўся ў аддзел паэзіі. Там працаваў Юрась Свірка. Вершы мае ўзялі і сказалі зайсці праз месяц.

Я зайшоў праз месяц — Свірка кажа: «Не чытаў, братка. Зайдзі яшчэ праз два». Заходжу праз два — не чытаў. Праз тры месяцы — не чытана нічога. Цякучка (як і цяпер). Тады хоць і людзей ў штаце было многа, але не паспявалі чытаць.

Праз год прыходжу і чую — будзем друкаваць. У якім нумары? «А вось хутка будзе Ленінскаму камсамолу 60 гадоў…»

У тым нумары (27 кастрычніка 1978 года, № 43) надрукаваліся Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін, Васіль Зуёнак, Мікола Мінчанка, Уладзімір Васько, Вольга Русілка, Тадэвуш Чарнавус, Леанід Пранчак, Алесь Пісьмянкоў, Уладзімір Мазго, Леанід Якубовіч, Валерый Шкурын, Таццяна Дзмітрусёва і я. Верш называўся «На адкрыцці абеліска». Патрыятычны такі… Пад нумар падбіралі. Для мяне гэтая публікацыя была вельмі значная, бо я ведаў, што ў такім узросце на той час друкаваліся толькі 17­гадовы Анатоль Шушко і Алесь Разанаў, яшчэ школьнік. Хоць на год і выходзіла 52 нумары газеты, пачатковец мог туды трапіць толькі ў сувязі з такімі вось

датамі ці прадстаўляючы нейкае літаб’яднанне.

Наступная публікацыя ў «ЛіМе» адбылася толькі праз тры гады — 11 снежня 1981 года (№ 50). Да гэтага маё прозвішча ўпаміналася хіба што ў аглядах. Нумар быў прысвечаны нарадзе маладых у Каралішчавічах. На адным развароце змяшчаліся творы Алеся Жыгунова, Алега Мінкіна, Васіля Сахарчука, Валянціны Хамчук, Леаніда Галубовіча, Адама Глобуса, Міраслава Шайбака і мае.

Ходзячы дарогамі зямнымі, Прыкмячаю, што ў краях далёкіх Гэтак, як і ў нас, красуюць кветкі, Жыта спее, зелянеюць дрэвы, Аднаго там не хапае — маці…

З белымі вершамі тады наогул складана было. У Разанава не хацелі нават кніжку выдаваць.

Увесь час, калі я працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», патрабаванні да аўтараў былі вельмі высокія. Нават да старэйшых ставіліся строга. Лепшыя творы друкаваліся на восьмай і дзявятай старонках. А дванаццатую адводзілі для твораў «З літаратурнай пошты». І тут друкавалі тых, каго не маглі не друкаваць, бо стары, заслужаны, але на восьмую і дзявятую старонкі не дацягвае. Пра гэта ведалі толькі ў рэдакцыі. Гэта было даўно, але гэта было…

Мужык і Верка

25.02.2012. «Мужык Верку Мацюшыкаву на ланцуг навязваў…» — расказвае бацька пра Пугачы. «Чаму?» — цікаўлюся я. «А таму што надта была красівая!» — адказвае бацька.

* * *

25.02.2012. Сёння паэту Алесю Пісьмянкову было б 55. Учора з гэтай нагоды ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася вечарына «Рыцар паэзіі». Восем год назад я быў маладзейшы за Алеся на тры гады, цяпер я старэйшы на пяць. Час ляціць! Выступоўцаў хапала, але, на жаль, аніводнага не было літаратара з сённяшніх маладых…

* * *

26.02.2012. Пагаліў і падстрыг бацьку. Ён увесь час быў маўклівы і сумны, як трынаццаты апостал, які заблудзіўся ў вечнасці…

Свая гісторыя…

26.02.2012. Нядаўна глядзеў па расійскім тэлебачанні, як дзве прыгажуні сур’ёзна разважалі пра вайну 1812 года. Адна дагаварылася, што Напалеон сканаў у Маскве ад пажару. Другая таксама паказала сваю мудрасць, сказаўшы, што помнік Мініну і Пажарскаму — гэта помнік двум мужыкам, адзін з якіх ставіў міны, а другі паліў Маскву…

Сумна…

26.02.2012. Па дарозе ў Вільню Менее бяроз. Снег, як пілавінне, Сыплецца з нябёс. Ды не знікне тое, Што павінна быць, Бо яно святое, Бо душа баліць І за нашу Вільню, І за шум бяроз, І за пілавінне, Што ляціць з нябёс…
Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Имперский Курьер. Том 5

Бо Вова
5. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 5

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Дорогами алхимии

Видум Инди
2. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дорогами алхимии

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника