Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

Чаму?

1.04.2012. Да нас шпакі прылятаюць ярка­чорныя, як пазалочаныя, а адлятаюць проста чорныя, як паношаныя дзіцячыя чаравікі…

* * *

1.04.2012. Знічка, як пісьмо ад мамы, якое не даляцела да мяне…

* * *

1.04.2012. У пад’ездзе дома, дзе дажываюць свой век адзінокія старыя, драўляныя паштовыя скрынкі, як макеты трун, прыбітыя да сцяны…

* * *

2.04.2012. Дзень пачаўся з зімовай завірухі. Прыходжу да бацькі і чую: «Як там бедныя шпачкі?»

* * *

2.04.2012.

У скверы па дарозе да бацькі сёння снежна і поўна чаек. І любіцелі выпіць, якія гучна гамоняць, здаюцца мне марскімі ваўкамі…

* * *

2.04.2012. Сёння было неба чорнае, як зямля, а зямля была белая, як неба. А я ішоў да бацькі, успамінаючы маму…

* * *

3.04.2012. З акна на працы ўвесь год бачыў, як будаваўся трыццацідвухпавярховы дом. Нарэшце, здаецца, будынак завершаны, і цяпер ён другі месяц апранаецца ў шкло, нібыта зацягваецца лёдам…

* * *

4.04.2012. Прыходзіў мастак, які ўжо шаснаццаць гадоў піша вершы. Творы цікавыя і месцамі вельмі нядрэнныя. Праўда, рыфмы не ўсе дакладныя. Амаль паўгадзіны давялося даказваць, што «рэдзька — феня» і «река — вода» не рыфмуюцца... Разышліся мірна…

* * *

4.04.2012. Кармлю бацьку з лыжкі, і ён на мяне глядзіць, як на Хрыста. А я ж усяго бацькаў блудны сын…

* * *

5.04.2012. Выступаў перад школьнікамі восьмага класа ў бібліятэцы № 6, што на вуліцы Алега Кашавога. Імпрэза была прысвечана юбілеям Янкі Купалы і Якуба Коласа. Ці то жартам, ці то ў сур’ёз на пытанне супрацоўніцы бібліятэкі: «Хто першым ацаніў творы Купалы?» — адзін з вучняў адказаў: «Пушкін!» Праўда, тут жа некалькі ягоных аднакласнікаў выгукнулі: «Купала і Пушкін жылі ў розныя часы!» Прыемна было даведацца, што сярод прысутных ёсць дзяўчына, якая піша вершы. Піша па­беларуску і нядрэнна для яе ўзросту. Вяртаючыся дамоў, хацеў заглянуць у кнігарню, у якую я раней нярэдка заходзіў. Кнігарні няма. На месцы кнігарні крама абутку…

* * *

5.04.2012. Іржавы каналізацыйны люк у калюзе, як савецкая капейка, якая вырасла пад вясновым сонцам…

Жыццё і вершы

6.04.2012. Паэт Глеб Артханаў (Юра Аляксееў) прыехаў на пару тыдняў дамоў з Санкт­Пецярбурга, дзе зарабляе грошы для сям’і, працуючы архітэктарам і мастаком­рэстаўратарам. Пры сустрэчы гаварылі пра бацькоў, якія ў нас засталіся адны. Бацька Юры жыве ў Ялце і яму 84 гады. Паэт баіцца, што цяпер у любы дзень можа так здарыцца, што яму давядзецца кінуць усё тут і ехаць да бацькі, каб даглядаць яго. На развітанне Юра падарыў мне сваю новую кнігу вершаў «Зеркальный ковчег». Я разгарнуў яе і адразу ж напароўся на радкі:

Я умер — узнали не скоро — На юге в конце февраля. Мятутся шторма в эту пору Сквозь розовый дым миндаля… На ялтинском кладбище горном Под сизую зелень огня, В лазурь, в родовые просторы — К
отцу положили меня…

* * *

6.04.2012. Бацька ўспомніў, што ў вёсцы засталося ў лядоўні сала. А як мяне завуць — не ўспомніў…

* * *

7.04.2012. Бацька, даведаўшыся, што ў вёсцы ягонае сала пакралі, сказаў: «Злодзея трэба злавіць і расстраляць!» Пра расстрэл бацька гаварыў два дні, а сёння, калі я ўжо адчыніў дзверы, каб ісці дамоў, сказаў: «Не трэба расстрэльваць!»

* * *

7.04.2012. Сыплецца снег, як змерзлы дым з комінаў вясковых хаты…

* * *

7.04.2012. Мы, як вузлы ў сетцы, на якой над прорвай нябыту наша Беларусь…

У межах двара…

7.04.2012. У двары кантэйнеры поўныя смецця. Да іх падляцелі галубы. Тут жа праз хвіліну іх прагналі з двара чайкі, а чаек прагналі вароны, а варон прагналі бамжы. І толькі шэрыя вераб’і не ўцякаюць за межы двара…

Свята

8.04.2012. Сёння католікі святкуюць Вялікдзень, праваслаўныя — Вербную, а каля тралейбуснай станцыі «Лермантава» жэсаўскія рабочыя ўжо да васьмі гадзін раніцы назграбалі кучы смецця і бруднага пяску. Узгадалася, што мама не прымушала нас, дзяцей і бацьку, наогул нешта рабіць нават у звычайную нядзелю, калі можна было тое зрабіць у буднія дні…

* * *

8.04.2012. Прынёс бацьку некалькі галінак вярбы і пачуў: «Праз тыдзень Вялікдзень…»

* * *

8.04.2012. Сніліся Лягезы. Я з хаты прыйшоў у сад. Сонечна. І раптам загудзелі звышгукавыя самалёты, час ад часу пікіруючы на вёску. Я схаваўся пад яблыню. Успомніў маму — і навокал стала ціха…

* * *

8.04.2012. Дзеці былі малыя, і мы, іх бацькі, самі былі, як дзеці. І хацелася нам, як дзецям, сустракацца, і мы сустракаліся з такімі ж маладымі бацькамі, і было нам усім пра што гаварыць і чым заняцца разам. Дзеці выраслі, і цяпер мы сядзім сумныя і разумныя па сваіх кватэрах, як ахоўнікі таго, чаго ўжо няма і ніколі не будзе…

* * *

9.04.2012. Іду дахаты і бачу, што на лавачцы каля пад’езда сядзіць мама. Падыходжу... Мама, але не мая…

* * *

9.04.2012. Бацька пра маму ўжо не пытаецца, нібыта ведае, што мамы няма…

* * *

9.04.2012. Кучы смецця і бруднага пяску, якія былі ўчора з самага ранку нагрэблены каля дыспетчарскай станцыі «Лермантава», сёння яшчэ не звезены. І трэба было на Вялікдзень зганяць людзей на працу?

* * *

10.04.2012. Каля сцежкі, што вядзе на кватэру да бацькі, зацвілі дзьмухаўцы. Раніцай, убачыўшы іх, хацеў сарваць і занесці бацьку. Не сарваў, падумаўшы: «Няхай лепей расквітнеюць!» Вечарам ужо дзьмухаўцоў не было — нехта сарваў…

* * *

11.04.2012. Апошнім часам бывае, што прыходзіш да бацькі, а ён на дыване ляжыць, як памерлы. Прыслухаешся, прыгледзішся. Дыхае! І сам пачынаеш дыхаць…

* * *

Поделиться:
Популярные книги

Пророчество орла

Скэрроу Саймон
6. Орел
Приключения:
исторические приключения
8.27
рейтинг книги
Пророчество орла

Идеальный мир для Демонолога 5

Сапфир Олег
5. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 5

Вспоминай меня ночью

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Вспоминай меня ночью

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Тайны затерянных звезд. Том 1

Лекс Эл
1. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 1

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Антикиллер-2

Корецкий Данил Аркадьевич
2. Антикиллер
Детективы:
боевики
9.23
рейтинг книги
Антикиллер-2

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2