Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

У бальнічнай палаце змрочна. Мама, не кранаючыся нагамі падлогі, сядзіць на ложку, як на краі свету…

Мама, стоячы на каленях на бальнічным ложку, глядзіць праз акно і махае мне ўслед рукой. І мама ў аконнай раме, як на іконе…

Каля мамінага бальнічнага акна лётае голуб, як анёлак…

* * *

9.03.2012. Лета. Мне шаснаццаць. Мама прыехала ў Мінск, і я з ёй разам упершыню хаджу па крамах у пошуках абновак для мяне. Мама ў запыленых туфлях і ў паношанай куртцы, і я саромлюся мамы…

…Мне

хутка пяцьдзясят. Мама пасля інсульту жыве ў мяне. Апрануўшы маму ў што ёсць у яе, выводжу на вуліцу. І, узяўшы маму пад руку, іду з мамай, як з каралевай…

Бацька і міліцыя

9.03.2012. Вярнуўшыся з войска, бацька пайшоў у Радашковічы, каб стаць на вайсковы ўлік. Там яго ўгаварылі быць міліцыянерам у Чысьці з перспектывай працы ў Маладзечне. Вечарам бацька вярнуўся дамоў. Бабуля Параска, убачыўшы сына ў форме міліцыянера, адразу ж закрычала: «Не хапала нам тут паліцыянтаў! Заўтра ж раніцай пойдзеш і здасі гэтае барахло!» І назаўтра бацька пайшоў у Радашковічы і здаў назад міліцэйскую форму…

* * *

12.03.2012. Прыходжу да бацькі. Бацька сядзіць цёпла апрануты, трымаючыся за колік, з якім яго прывезлі з вёскі. Не паспяваю запытацца, куды гэта сабраўся, як чую: «Звадзі ты мяне ў Амерыку! Тут па радыё ўсё гавораць і гавораць пра Амерыку, а я там ні разу не быў!»

* * *

13.03.2012. Амаль кожную раніцу, калі прыходжу да бацькі, чую: «Ты там каня напаі! Дай два вядры вады і каб не халодная была!» Відаць, бацька думае, што я прыязджаю да яго на кані і, як ён у свой час, працую на ферме падвозчыкам кармоў…

* * *

14.03.2012. Здаецца, гэта было ўчора, калі мама, жывучы ў нас, чакала мяне з працы. Цяпер дома мяне чакае мамін партрэт…

* * *

15.03.2012. Раніцай бацька даў мне заданне: «Купі дзесяць мяшкоў цэменту. Будзем рабіць склеп. Пара абжывацца ў горадзе!» — «А дзе будзем капаць?» — пацікавіўся я. «У двары! Там не будзе зацякаць вада. А тут пад вокнамі балота стаіць!» — адказаў бацька і нагадаў, што трэба купіць дзесяць мяшкоў цэменту…

* * *

16.03.2012. Не магу супакоіцца ад пытання: «Чаму ўчора на вечарыне памяці Янкі Сіпакова не было анікога з родных?» Тое, што яны займаюцца бізнесам і вельмі занятыя — гэта не прычына…

* * *

17.03.2012. У вёсцы ў нашу пустуючую хату ўжо нехта лазіў. У шафах узламаны дзверцы. Бачна, што злодзей шукаў і выбіраў, што яму ўкрасці, няспешна, не раскідваючы рэчы, як у час ператрусу…

Навошта бібліятэкі?

18.03.2012. У інтэрв’ю Людміле Рублеўскай вядомы расійскі пісьменнік, літаратурны крытык і загадчык аддзела культуры «Российской газеты»

Павел Басінскі (дарэчы, мы з ім адначасова вучыліся ў Літінстытуце) сказаў: «У Амерыцы ў любым гарадку ёсць шыкарная бібліятэка. Чытачоў няма, а бібліятэка ёсць. Ведаеце, чаму? Таму што ў Амерыцы лічаць, што бібліятэка — гэта фундамент дэмакратыі. У бібліятэцы ўсе роўныя, таму што могуць усе атрымаць любую кніжку, любую газету, любую інфармацыю пра свет…»

* * *

18.03.2012. У мяне праз тыдзень дзень народзінаў, але ўжо ўчора мастак Алесь Квяткоўскі мяне павіншаваў і падарыў карціну, якую напісаў паводле майго верша: «Неба — гэта возера святла, на дне якога занесеная ветрам жоўтая лістота з райскага саду…» Сёння Алесь прыходзіў паглядзець, куды ягоны падарунак я прыладзіў…

Пытанне…

18.03.2012. Ідучы да бацькі на кватэру, каля крамы, дзе прадаюцца моцныя напоі, прачытаў пытанне, напісанае на асфальце рознакаляровай крэйдай: «Мама, ты любіш мяне?»

Не ведаю…

18.03.2012. Хутка будзе пяць месяцаў, як я з лыжкі кармлю бацьку. Сёння ён быў нейкі не такі, як звычайна, і называў мяне Славікам. І я запытаўся: «Скажы, як мяне завуць?» — «Не ведаю…» — адказаў бацька. На пытанне: «Хто я для цябе?» — бацька таксама сказаў: «Не ведаю…» І ўзгадалася, што, калі я нарадзіўся, бацька хацеў назваць Славікам, але мама назвала мяне Віцем, і я стаў Віцем...

Дзеці і кніжкі

21.03.2012. Раённы цэнтр. У кнігарню, куды мяне запрасілі выступіць, прывялі дзяцей з дзіцячага садка. Пакуль я расказваў казкі, дзеці панабіралі кніжак і, калі я закончыў выступаць, малыя пабеглі на вуліцу, а следам за імі кінуліся прадаўцы, каб забраць неаплочаныя кніжкі. Хвілін пятнаццаць каля магазіна стаяў дзіцячы крык і плач…

* * *

21.03.2012. Спрабую ўспомніць нумар тэлефона, па якім тэлефанаваў бацькам у вёску. Не ўспамінаецца. Замест лічбаў у памяці бачу маму з бацькам…

* * *

22.03.2012. Нашая мама была залатая… Мама пра гэта не знала й не знае… Бог ёй пра гэта ніколі не скажа, І ці пачуе ўжо мама нас наша Там у раі, дзе усе, як святыя, І дзе ўсе мамы душой залатыя… Нашая мама была залатая! Мама і сёння нас дома чакае…
Поделиться:
Популярные книги

Пророчество орла

Скэрроу Саймон
6. Орел
Приключения:
исторические приключения
8.27
рейтинг книги
Пророчество орла

Идеальный мир для Демонолога 5

Сапфир Олег
5. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 5

Вспоминай меня ночью

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Вспоминай меня ночью

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Тайны затерянных звезд. Том 1

Лекс Эл
1. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 1

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Антикиллер-2

Корецкий Данил Аркадьевич
2. Антикиллер
Детективы:
боевики
9.23
рейтинг книги
Антикиллер-2

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2