Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

* * *

27.02.2012. Бацька расказвае пра золата, якое было ў Мацю­шыкаў. На маё пытанне: «Дзе яно цяпер?» — бацька адказаў: «Што Пеця Мацюшыкаў не прапіў, тое бабы пакралі, якія да яго лезлі ў жонкі…»

Бацька і Кукабэка

29.02.2012. «Ці скора Вялікдзень?» — пытаецца бацька. «Яшчэ трэба пачакаць…» — адказваю я. «Падгаворым Кукабэку! У яго ёсць гармонік. І пойдзем у валачобнікі. Спачатку ў Еленку!» — працягвае бацька. «Колькі ж гадоў твайму Кукабэку?» — цікаўлюся. «Ды ён даўно памёр»,— чую ў адказ. «А як ён мёртвы пойдзе?» —

«Калі добра падгаворым, дык і ён пойдзе!» — кажа бацька і пачынае расказваць, якім добрым гарманістам быў Кукабэка…

* * *

29.02.2012. Сёння чатыры месяцы, як бацьку прывезлі ў горад. Пра вёску амаль ужо не пытаецца. Жыве ўспамінамі пра час да сваёй жаніцьбы…

САКАВІК

* * *

2.03.2012. «Мама хварэць не ўмела. Мама мая не хварэла…» — напісаў два радкі і спыніўся, бо спынілася маміна сэрца…

* * *

2.03.2012. Прыходзіў Вераціла, у якога трынаццаць зубоў. Прыводзіў падобнага на сябе мастака, у якога яшчэ амаль усе зубы…

* * *

2.03.2012. «Дзед у сенцах гнаў самагонку — расказвае бацька.— Раніцай прыходзілі мужыкі пробаваць. Пробавалі цэлы дзень…»

* * *

2.03.2012. Яшчэ зусім нядаўна думаў, што мама дажыве да часу, калі прыйдзе Бог і скажа: «Усе, хто дажыў да сённяшняга дня, будуць здаровыя і будуць жыць вечна!»

* * *

2.03.2012. Думаю толькі пра маму. Стараюся не заглыбляцца ва ўспаміны і гэтым ратуюся ад слёз…

* * *

2.03.2012. Без мамы жыць цяжка. Глыбіню гэтых слоў зразумеў, страціўшы маму…

* * *

2.03.2012. Ужо сёння мама планавала б, у які дзень будзем садзіць бульбу…

Лёнька

4.03.2012. Даведаўся, што амаль месяц назад у Татарскіх памёр Лёнька Якаўлеў. Яму было 53 гады. У школе ў мяне з ім былі добрыя адносіны. Падчас службы ў войску Лёнька ўпаў з вышкі і, атрымаўшы траўму галавы, быў камісаваны. Жыў пры маці, якая працавала паштальёнкай, і, калі застаўся адзін, быў пад наглядам аднавяскоўцаў…

Мама і «Звязда»

4.03.2012. Мама амаль 50 гадоў выпісвала газету «Звязда». І свае першыя вершы, калі мне было 12, я паслаў у гэтую газету. Апошнія тры гады «Звязду» выпісваў бацька, хоць яе і не чытаў. Выпісваў для мамы. Цяпер «Звязду» ў вёсцы і бацька не выпіша…

* * *

4.03.2012. Мне на дзень народзінаў мама падарыла цёплыя скураныя пальчаткі. Прыехаўшы дамоў, захацеў пахваліцца маміным падарункам. Гляджу, а пальчатак няма. Згубіў. З таго дня мінула больш за дваццаць гадоў…

* * *

5.03.2012. Сёння тры гады,

як мама атрымала інсульт. Бацька не разабраўся, што адбылося, і мама амаль суткі праляжала на ложку. І, каб не зайшоў вясковец, мама б ужо тады памерла, а так выклікалі «хуткую», на якой маму завезлі ў Ракаўскую бальніцу, дзе і адратавалі. Потым мама ўспамінала пра інсульт: «Раптам у вачах шуганула маланка — і я ўпала. Болей нічога не памятаю».

Свідруюць…

5.03.2012. На месцы разбуранага філфакаўскага інтэрнату пачаліся падрыхтоўчыя работы да новага будаўніцтва. Ужо два тыдні машыны свідруюць зямлю і бяруць пробы грунту. Свідруюць, нібыта шукаюць нафту…

Аньця Бельская

6.03.2012. Аньця Бельская была партызанкай. Пасля вайны працавала піянерважатай у Пугачоўскай школе, дзе вучыўся малодшы брат майго бацькі Славік. Аньця мела кніжку пра Канька­Гарбунька. І аднойчы яна дала яе пачытаць Славіку. Дома кніжку Славік чытаў услых і, слухаючы казку пра Канька­Гарбунька, бацька запомніў яе на ўсё жыццё. Аньця ж выйшла замуж у Гарадок за Гарбачоўскага, які працаваў настаўнікам у Пугачах. І сёння, слухаючы пра Канька­Гарбунька, мне ўзгадалася, як перад сном бацька часта расказваў гэтую казку мне і маім малодшым сястры і брату. Ад успаміну стала светла і сумна…

* * *

7.03.2012. Глядзеў тэлевізар. На пару хвілін задрамаў. Прыснілася мама. Светлая. Добрая. Прачнуўшыся, успомніў толькі два маміны словы: «Пішы… Запісвай…»

* * *

8.03.2012. Ніколі ў маёй сям’і ў вёсцы 8 Сакавіка не было вялікім святам, але заўсёды мы віншавалі маму. Сёлета ўпершыню мы не павіншуем маму…

* * *

9.03.2012. Неба чыстае, як шкло на іконе…

* * *

9.03.2012. Кожны вечар чытаем малітвы. Люда сваю, а я сваю. І я спакойны за маміну душу…

* * *

9.03.2012. Тры гады таму ў гэты дзень я ішоў у Ракаўскую бальніцу да мамы. Гэтак жа, як і сёння, свяціла сонца і неба было чыстым, але тады была мама, а цяпер яе няма. І я ў думках іду да мамы ў Ракаўскую бальніцу…

Па дарозе да Ракаўскай бальніцы бачу, як на возеры растае лёд і шум вады, якая цячэ пад мостам, запаўняе мне душу невыказнай самотай. І раптам мабільны тэлефон напамінае мне, што сёння працоўны дзень. Незнаёмы пытаецца пра свой рукапіс. Я прызнаюся, што яшчэ не чытаў, бо не было часу. Мужчына злуецца, і я кажу, што іду да мамы ў бальніцу і мне цяпер не да вершаў…

У палаце мама не адна. Усе бабулькі, як толькі я зайшоў, прыселі і пачалі глядзець на мяне, як на саломінку, якая раптам з’явілася на іх рацэ часу і за якую можна ўхапіцца і не патануць. Маме нядаўна ставілі кропельніцу, і яна мне паказвае руку, дзе застаўся велізарны сіняк ад уколаў. Плача. Спрабуе нешта расказаць, але ў яе не атрымоўваецца, і яна зноў плача. Побач з маміным ложкам на падаконніку стаіць букет. Мама, убачыўшы, што я гляджу на кветкі, кажа: «Салім… Салім…» І я разумею, што гэта Вовін сябра Салім прыязджаў і павіншаваў нашу маму, а мама Саліма далёка­далёка ад Беларусі…

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Имперский Курьер. Том 5

Бо Вова
5. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 5

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Дорогами алхимии

Видум Инди
2. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дорогами алхимии

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника