Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:
* * * У свеце і ў душы даўно зіма, А снегу, як і радасці, няма, І травы зелянеюць, як вясной, І чорны воран ходзіць, як герой, Па плоце, за якім чарнее сад, Дзе шчэ нядаўна светла лістапад Кідаў лісцё мядзянае ў траву, Дзе вецер выў стамлёнае «Жыву!», Нібыта думкі паўтараў мае. Для шчасця сёння снегу нестае. І я іду па вуліцы і мне Вялікі кактус кветкаю ў акне Як сябар усміхаецца стары. І кот руды мудруе па двары, І можна мне зайсціся ў гэты дом, Напоўнены спакоем і дабром. Ды не зайду — гаспадароў няма І
ў свеце, і ў душы, як крыж, зіма…
28.12.2011
* * * Першы снег мы чакалі, як свята. І стаў белым увесь белы свет, Дзе, як вугаль, чарнюткая хата Патанула ў снягах, як траве У бялюткай, як дым на пажары, Дзе згарэлі былыя гады, У якіх былі светлыя мары І надзеі на час залаты, Што вось прыйдзе, як сонца прыходзіць, Пад якім растаюць снег і лёд. Выпаў снег. І па снезе, па лёдзе, Нібы снежны, спяшае народ, У якога немнога тут святаў, І таму першы снег, як святло, Што на крылах было ў лістапада І што ў нашай самоце было… 2.01.2012
* * * Не кажы пра самоту нічога, Бо самоту цяпер не люблю, Як і пыл над вясковай дарогай, Што ўзляцеў, каб ізноў на зямлю Апусціцца і з пылам змяшацца, І абсыпаць кусты і траву. Калі можна ад пылу схавацца, Ад самоты сваю галаву Не схаваць, бо самота заўсёды, Як паветра, ля нас і ў душы, Праз якую і пыл, і лістота Пралятаюць, праходзяць дажджы, Пакідаючы сумныя вершы, У якіх ёсць і лёд, і цяпло. Што прайшло, больш таго ўжо не вернеш, І ці трэба вяртаць, што прайшло, І таму не кажы пра самоту, Бо самота, як пыл, як вуглі, Як стаптаная ў парку лістота, Як у небе начным жураўлі… 20.01.2012
* * * Ізноў вясна жаданая прыйшла, І ў кожнай, нават незаўважнай кветцы, Нібы анёлак, пабыла пчала, Сваім лятаннем асвяціўшы сэрцы Людзей, што цэлую зіму чакалі, Калі зноў кветкі ў садзе зацвітуць, І залатой ад сонца стане далеч, Нібыта рыбкі залатыя там жывуць У возеры нябесным, што адтала І ад снягоў пазбавілася ўжо. Пчала ў тваю кватэру залятала, Хавалася ад ветру і дажджоў, І ты казаў пчале, што ты сумуеш І з ёй гатоў да сонца паляцець. А ў сонцы, быццам у дупле, вяснуе Руды вялікі сонечны мядзведзь, Якога бачыў ты, калі ляцела Пчала з тваёй кватэры ў белы свет, Дзе раніцай упаў, растаў збялела Апошні снег у першае траве… 16.05.2012
* * * Спакойнае неба Айчыны, Як купал адвечнага Храма, Які берагчы мы павінны, Дзе сёння іконаю мама Мне стала і будзе іконай Маёю, пакуль я жыву, Дый потым травою зялёнай Не стане, бо сам я ў траву Сыду, каб іконаю мама Была нада мною заўжды, Дзе помнікі сценамі Храма Стаяць ля крынічнай вады У Ракаве родным і мілым, Дзе светла, дзе гойна, дзе я Стаю каля кожнай магілы І кожная з іх, як мая… 31.05.2012
* * * Дажджлівая халодная вясна Табе прысніцца, і прачнешся ты, І паглядзіш на белы свет з акна, Нібыта з­пад аціхлае вады, Што ўчора бушавала і цякла І праз тваю
самотную душу,
Якая тут адвыкла ад цяпла, Прывыкшы да бясконцага дажджу. Ды дождж прайшоў, і наступіла лета, І дзе была вада, цяпер трава Буяе, і па жоўтых хвалях кветак Плыве да вёскі белая царква… І ты прачнуўся, і глядзіш з усмешкай Удалячынь, дзе сонца, як акно, Дзе лесу шнур, як у нябёсы сцежка, І лён, нібы блакітнае віно, Разлітае анёламі даўно… 5.06.2012
* * * Цеплынёй, як вадой, заліваецца Гэты свет, што забыў пра патоп, Дзе на промні ў жніво рассыпаецца Сонца спелае, быццам бы сноп Аржаны, што звязала матуля І пайшла адзінока ў той свет, Пра які ўсё жыццё сваё чула, Дзе цяпер нас чакае, жыве, І праз зоркі глядзіць залатыя, І яна гэтак будзе глядзець Да тых хвіляў, пакуль мы жывыя, Пакуль будзем да Бога ляцець… 25.06.2012
* * * Маленькі павучок густою павуцінай Аплёў ікону ў хаце, дзе людзей няма, Дзе шыбы ў вокнах, нібы вечныя ільдзіны, Якія тут для нас пакінула зіма, Што адышла кудысьці з белымі ваўкамі, Што вылі тут нядаўна, як спусцеў наш двор, Дзе раптам разышлася глеба пад нагамі У мамы, што глядзела на сцяжыну з зор Па­над сабою, па­над нашым белым светам, Дзе белага хапае, як зімой снягоў, Якія ў дзьмухаўцах і ў павуціне летам Жывуць, чакаючы, каб уладарыць зноў Над намі, нібы павучкамі, што у хаце Іконы аплялі, каб не глядзеў з іх Бог, Які паўгода ўжо з маёй гаворыць маці, Што да яго прыйшла, каб дараваць ён змог Усім людзям грахі і павучку малому, Які свайго яшчэ не мае дому… 18.07.2012
* * * Яшчэ зусім далёка да зімы, І ты глядзіш на свет і разумееш, Што дом чужы падобны да турмы, З якой да маразоў ты не паспееш На волю выбрацца, і ў родны дом Прыйсці, як вестка добрая прыходзіць І, душы напаўняючы святлом, Жыве і не знікае ў новым годзе, Але яшчэ далёка да зімы І ўсё далёкае зусім далёка, І, як непрачытаныя тамы, Гады шчэ непражытыя нялёгка Лічыць і думаць: «Ці дазволіць Бог Усё спазнаць, што ты спазнаць жадаеш?» І ліст асенні падае да ног, І ты яго, як зорку, падымаеш, І ў дом чужы нясеш, каб пасвятлеў, Як родны дом, які цябе чакае, І дзе абрус бялюткі на стале, Як даўні снег, ляжыць і не знікае… 3.08.2012
* * * Агонь патухне і ссівее неба, Бы шэранню ахопіцца вада, І стане непатрэбным, што нам трэба Было нядаўна, і ўзрасце жуда Між камянёў забытай брукаванкі, Дзе шчэ нядаўна грукалі вазы, І скрыгаталі ўзімку сані й санкі Па камянях, дзе з кроплямі расы Перамяшаны кроў былі і слёзы, Якімі быў затушаны агонь, Які не грэў ні ў спёку, ні ў марозы, А ўсё знішчаў, склікаючы варон На свята смерці, дзе сівела неба, Бо ў ім за зоры зачапляўся дым, Якому нашая зямля не трэба Была ні ў гэтым свеце і не ў тым, Куды вядуць амаль усе дарогі, Бо гэты свет часовы, як вада, Што сёння нашыя цалуе ногі, А заўтра ўжо вады і не відаць З пяску, як з вечнасці, што нас чакае, І будзе нас на могілках чакаць, Дзе ўсё жывое, як вада, знікае, Каб, знікшы раптам, болей не знікаць… 31.08.2012
Поделиться:
Популярные книги

Гнев Пламенных

Дмитриева Ольга Олеговна
5. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
4.80
рейтинг книги
Гнев Пламенных

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Возвращение

Штиль Жанна
4. Леди из будущего
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.65
рейтинг книги
Возвращение

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5