Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

* * *

6.06.2012. Ля царквы, як ля вогнішча, людзі…

* * *

7.06.2012. Мы з табой, як самураі, засталіся адны…

Ракаў Вячаслава Рагойшы

7.06.2012. Майму земляку Вячаславу Пятровічу Рагойшу два дні назад споўнілася 70 гадоў. З гэтай нагоды ў мяне напісаўся верш «Ракаў Вячаслава Рагойшы»:

У Ракаў не прыходзяць цягнікі. У Ракаве былі бальшавікі І не патрэбна ім была чыгунка, Якая б не спаскудзіла малюнка Старога
Ракава, дзе брукаванка
Была, нібы кальчуга велікана, Што скінуў на дарогу для каханкі, Каб да яго прыйшла вясною рана І ножак маладзенькіх не змачыла. І як прыгожа ўсё было б і міла, Калі б цягнік спыніўся і народ, Які даўно ўжо не сляпы, як крот, З яго пайшоў, але не на базар, А да здзяйснення самых светлых мар У госці да Рагойшы Вячаслава, Дзе кожнаму заўсёды будзе лава, Каб сесці і душою пасвятлець, І ў думках над Айчынаю ўзляцець, І ўбачыць з вышыні, што родны край І быў, і ёсць наш беларускі рай, Дзе ў цэнтры Ракаў, а над ім буслы, Нібыта Божыя да нас паслы… У Ракаў не прыходзяць цягнікі, І не бяда. У Ракаве вякі Вякуюць у касцёле і ў царкве, У Ракаве і Беларусь жыве, І будзе жыць…

Дзве навіны…

8.06.2012. Беларускі гісторык Захар Шыбека з’ехаў у Ізраіль. Статут ВКЛ вярнуўся на радзіму…

* * *

9.06.2012. Дробны дождж. Каля выставачнага павільёна, што на вуліцы Янкі Купалы, сцягі на флагштоках намоклі, нібы завялі…

* * *

10.06.2012. Машыны, на якіх абтрапаныя Георгіеўскія стужкі, выглядаюць, як толькі што скрадзеныя…

* * *

10.06.2012. Чорныя бліскучыя легкавікі ў высокай траве, як велізарныя жукі…

На фестывалі…

10.06.2012. Учора быў на фестывалі беларускай песні і паэзіі. Некаму, што адбывалася на свяце, спадабалася ўсё, а некаму, як паэту Міхасю Башлакову, не спадабалася, што гэта быў фестываль Фінберга і безгалосых пяюх, а не свята паэзіі Янкі Купалы…

За дваццаць хвілін, калі ў Вязынцы каля помніка Янку Купалу выступалі паэты, побач прагрукацела каля дзясятка цягнікоў…

У дзесяці кіламетрах ад Вязынкі мае Пугачы. Стараюся думаць толькі пра свята паэзіі, але ўсё роўна бачыцца пустая родная хата і трава на ганку…

Як ніколі шмат людзей з кінакамерамі. Здымаюць шмат, а пакажуць, баюся, як і раней, пару хвілін…

На новым мосціку праз рачулку, калі мы вярталіся да свайго аўтобуса, павіталіся з тутэйшымі мужыкамі, што стаялі з косамі, як купалаўскія касінеры…

Жыта каля дарогі на Маладзечна яшчэ не палягло…

Там­сям на лугах пажаўцелыя пракосы, як сцежкі ў яшчэ далёкую восень…

Могілкі каля дарогі. На помніках з партрэтаў глядзяць людзі, якія ўжо ведаюць дакладна ці ёсць Бог…

Паэтка сядзіць у аўтобусе каля вакна і ўсміхаецца, нібыта за выступленне ў Вязынцы яе пахваліў Янка Купала…

Тэлевізійныя антэны­талеркі, як велізарныя апенькі, красуюцца на дамах…

Каля дарогі мужчына, падобны на празаіка Андрэя Федарэнку, памахаў нам, паэтам, услед…

У Маладзечне ёсць свой лядовы палац. Побач на другім баку вуліцы будуецца касцёл…

У Яхімоўшчыне з’явілася адчуванне, што недзе ў кустах схаваўся Янка Купала і дзівіцца праз бінокль з прыезджых паэтаў…

Абедалі ў Маладзечне ў рэстаране­клубе «Еўропа». Я сядзеў за столікам разам з Міхасём Башлаковым, Міколам Шабовічам і Уладзімірам Мазго. Настрой быў вясёлы, і мы, пазнаёміўшыся з дзяўчатамі­афіцыянткамі, вырашылі напісаць ім у «Кнігу скаргаў» падзяку за добрае абслугоўванне. Падзяку напісаў Шабовіч, распісаўся. Распісаўся і я з Башлаковым. Да нашых подпісаў далучыўся

Дзмітрый Пятровіч. А Мазго катэгарычна адмовіўся падпісацца…

Дворык Маладзечанскай музычнай вучэльні сабраў шмат народу. Над сцэнай вісеў плакат «І бачыць Бог, ёсць музыка над намі…». І Бог, спадзяюся, не толькі ўсё бачыў, але і чуў, бо было што паслухаць…

У бібліятэцы імя Максіма Багдановіча пасля адкрыцця выставы, прысвечанай Янку Купалу і Якубу Коласу, прайшла прэзентацыя кніг, што выйшлі да юбілею нашых класікаў. Міхась Казлоўскі прадставіў кнігу Рыгора Семашкевіча «Янка Купала і беларускае адраджэнне». Гаварыў натхнёна і па справе…

За цэлы дзень нашы паэтычныя шляхі не перасякліся са шляхамі песеннымі…

* * *

10.06.2012. Вечарам бацька сустрэў мяне словамі: «Ты не крыўдуй, што я цябе, бывае, называю Славікам! Я ведаю, што ты Віця, але, гледзячы на цябе, успамінаю свайго малодшага брата, які быў такі ж добры, як і ты…»

* * *

13.06.2012. Сёння майму земляку мастаку Алесю Квяткоўскаму 60 гадоў. З гэтай нагоды я падарыў яму верш:

У майстэрні Алеся Квяткоўскага Кожны дзень — сатварэнне сусвету, Кожны дзень — пераход наш праз Лету, Быццам бы ў Кастуся Каліноўскага У скляпенні, дзе спела паўстанне — Наша квола­чырвонае ранне, Ад якога з крывёю дарога Да Айчыны, да волі, да Бога, Без якіх не было б у Квяткоўскага Ні Скарыны і ні Каліноўскага, Ні Сабакі і ні Граждана, А была бы чужына адна. Але што тут казаць, што было б, Сонца наша камусьці, як клоп, А для нас наша сонца — святло, Што да кожнага ў сэрца зайшло, Бы ў майстэрню Алеся Квяткоўскага, Бы ў скляпенне­жытло Каліноўскага, Каб мы помнілі хто мы такія, Беларусы, не дзеці Батыя, І тут наша зямля, тут Еўропа, І з майстэрні, нібыта з акопа, Ты выходзіш і ў Заўтра глядзіш, І нясеш свой мальберт, нібы крыж…

* * *

14.06.2012. Еду ў аўтобусе. Побач два хлопцы, відаць, учарашнія школьнікі абмяркоўваюць здачу тэсціравання па рускай мове. Адзін пытаецца ў другога: «А як правільна пісаць «мальберт» ці “мольберт”?» І чую адказ: «Калі «маляваць», то «мальберт», а калі «моль душыць», то “мольберт”»…

* * *

14.06.2012. Учора ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё выставы «Няхай світае свету!», прысвечанай 40­годдзю выдавецтва «Мастацкая літаратура». На жаль, з­за дажджу шмат хто не прыйшоў, а так было чалавек пяцьдзясят. Прыкра, што амаль ніхто не прыйшоў з тых, каму былі развезены запрашальнікі, густоўна зробленыя супрацоўнікамі музея. Праўда, некаторым не спадабалася, што на запрашальніку радкі Рыгора Барадуліна з верша «Кнігары»: «Усе мы жыхары Краіны прагнай ведаў. Святло ў душы, гары — Няхай світае свету!» А некаторыя, не атрымаўшы запрашэння на выставу, пакрыўдзіліся і сёння ўжо крытыкавалі нашы новыя выданні…

* * *

14.06.2012. Дорачы свае «Выбраныя творы», Анатоль Вярцінскі тут жа выправіў у кнізе дзве памылкі. На старонцы 48 у радках: «Колькі святла навокал! А мама туды пайшла, Дзе ні рам, ні вокан, дзе ні школы, ні святла» заместа слова «школы», трэба «шкла». А ў паэме «Даруйце!» заместа «Даруйце, мая мама!» трэба «Даруй, мая мама!»…

* * *

16.06.2012. Некаторыя асуджаюць незнаёмых і малазнаёмых людзей за іх непрыстойныя паводзіны ў складаных жыццёвых сітуацыях, а потым праз нейкі час гэтыя ж «суддзі» самі гэтак жа паводзяць сябе ў падобных складаных сітуацыях, як і тыя, каго яны асуджалі…

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III