Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

Вера Вярба

23.07.2012. Да мяне на працу прыходзіла Раіса Баравікова. Пагаварыўшы па справах, узгадалі Веру Вярбу, якая нядаўна памерла. «У канцы мая ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры было адкрыццё выставы, прысвечанай беларускім пісьменніцам. Сярод памерлых былі чатыры жывыя: Загнетава, Каржанеўская, Вярба і я. Калі запрашалі на адкрыццё Вярбу, яна сказала, што не пойдзе, а прыйдзе сын. Словам, Вера сама сябе яшчэ тады далучыла да мёртвых, бо ад памерлых пісьменніц былі іх дзеці і сваякі!» — так завяршыла ўспамін пра выставу Раіса Андрэеўна і, сказаўшы, што Вярба была запанібрата са старэйшымі пісьменнікамі, расказала дзве гісторыі.

Веру Вярбу з самага пачатку яе творчага шляху рэдагаваў Анатоль Вялюгін. І вось некуды ён прапаў, а Веры трэба

тэрмінова здаваць кніжку і, не адшукаўшы Анатоля Сцяпанавіча, яна пазваніла Аркадзю Куляшову і сказала: «Аркадзь! Мне тут трэба адрэдагаваць некаторыя вершы, ты паглядзі і адрэдагуй, бо я нікім не чытаныя творы ў выдавецтва не здаю! Трэба тэрмінова!» І народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў прачытаў рукапіс Веры Вярбы, а потым і выйшла кніжка з ягонымі праўкамі.

Неяк выпіваючы ў кампаніі са Сцяпанам Гаўрусёвым, Вера Вярба сказала: «Сцёпка! Я мяркую, калі б ты кінуў піць, то даўно купіў бы сабе машыну!» Гаўрусёў, кульнуўшы чарку, адказаў: «Мілая Верка, калі б я кінуў піць, то даўно б купіў самалёт!»

* * *

25.07.2012. Дзякуючы Таццяне Барысюк, якая не палянавалася схадзіць у Нацыянальную бібліятэку Беларусі і пагартаць «ЛіМ» за канец 2002 года, стаў вядомы дакладны дзень першага пасяджэння суполкі «Літаратурнае прадмесце». У штотыднёвіку за 29 лістапада 2002 года напісана: «Запрашаем! 5 снежня ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (вул. Захарава, 19) пройдзе арганізацыйнае пасяджэнне літаб’яднання. Запрашаюцца маладыя паэты, празаікі, крытыкі. Пачатак у 17 гадзін. Тэлефон для даведак: 284­44­04».

* * *

25.07.2012. Учора з Людай, з дзецьмі і Людзінай мамай адзначылі сваё сярэбранае вяселле. Цешча ўспомніла, што пяць гадоў назад напісала пісьмо на радыё з просьбай павіншаваць Люду і мяне з 20­годдзем вяселля і перадаць для нас яе любімую песню. Песню перадалі, але не тую, што хацела цешча. Наш Максім, даведаўшыся, якую песню прасіла бабуля, пайшоў у другі пакой і, знайшоўшы яе ў інтэрнэце, уключыў. Пачуўшы сваю любімую песню, цешча сказала: «Глядзі ты, праз пяць гадоў успомнілі!» і тут жа, пакінуўшы святочны стол, села бліжэй да выключанага тэлевізара і пачала слухаць. Мы з Людай і дзецьмі, усміхнуўшыся, не сталі казаць, што песня гучыць з камп’ютара ў другім пакоі…

* * *

26.07.2012. Бацька, заўважыўшы ў мяне на шыі ланцужок з крыжыкам, пацікавіўся: «Што гэта ў цябе?» — «Крыжык. Прынесці табе?» — запытаўся я. «Не! Мне яшчэ рана!» — адказаў бацька…

* * *

27.12.2012. Вечарам 25 снежня ў 20 гадзін 6 хвілін зазвінеў мабільны тэлефон: «Гэта з Ракаўскай бальніцы. Ваш бацька памёр. Прыязджайце і забірайце...» Паехалі. Забралі. Пахавалі бацьку на Ракаўскіх могілках побач з мамай. І мне цяпер не трэба быць цырульнікам...

Яшчэ будуць харошыя светлыя дні…

* * * Я гляджу праз акно на задымлены горад, У якім я жыву і ў якім я памру За старымі дамамі, дзе цені і холад, Дзе на ўсходзе вятры раздзімаюць зару, Быццам прысак, які там застаўся ад Храма, Што ў мінулым стагоддзі, як свечка згарэў, У якім маладая малілася мама, Каб я быў паслухмяным і каб не хварэў. Я гляджу праз акно, як праз лёд адзіноты, І мне цяжка ўздыхаць, і мне хочацца жыць, А над горадам чайкі, нібы самалёты, Што з дзяцінства майго прыляцелі кружыць Па­над горадам дымным і па­нада мною, Каб тут я хоць цяпер, але ўсё ж зразумеў, Што на свеце няма і не будзе спакою З­за таго, што наш Храм сто гадоў як згарэў… 30.06.2011
* * * Адзін
сяджу ў кватэры, як у клетцы,
І не хачу зусім з яе ўцякаць За матыльком, які аб шыбу б’ецца, Нібы аб неба, дзе ўначы сядзяць, Як матылі, на Млечным Шляху зоры. І я на зоры сумныя гляджу, Якім самотна ў залатым прасторы, Нібыта ў кроплі вечнага дажджу, Які праліўся і застыў на кветцы, Якая сонцам заўтра можа стаць, Каб матылёк, які аб шыбу б’ецца, Не захацеў да зорак адлятаць… 12.08.2011
* * * У вечнасці губляюцца дарогі, Як павуцінне ў небе і ў агні, Дзе нашы радасці і ўсе трывогі У Бога, нібы соль, на далані. І ты стаіш ля вогнішча і марыш, Што пройдзе восень, а пасля — зіма І знікнуць з сэрца, як і з неба, хмары, Разваліцца самота, як турма. І будзе добра і табе, і свету, Дзе ты жывеш і ведаеш, што ты У вечнасці, як дым ад цыгарэты, А ў сёння, нібы стомлены святы… 30.11.2011
* * * Па туманнай расе, па сцюдзёнай вадзе Пастушком басаногім твой ранак ідзе. Ты глядзіш на яго і ў ім бачыш сябе, І душа твая плача ў асенняй журбе, Што ў апалым лісці пад нагамі ляжыць, І так сумна табе, што не хочацца жыць, А тым болей што хутка надыдзе зіма, У якой для цябе анічога няма, Бо зіму, як любіў, ты не любіш цяпер, Бо зіма для цябе, як палюючы звер, Што не спіць і ўначы, і заснуць не дае… Сёння восень і вецер — сабака яе — Па туманнай расе, па сцюдзёнай вадзе За табою бяжыць, а твой ранак ідзе Пастушком басаногім, што любіць жыццё І збірае апалае з клёнаў лісцё, І ў лісці ён не бачыць асенняй журбы… 7.12.2011
Бацька ў горадзе У чорнай гарбаце, нібыта ўначы, Ты бачыш дарогу ў свае Пугачы. Там хата пустая, там змрочна і тло, І ўсё ўжо, здаецца, пражыта, сышло, І ў горадзе ты, як у панскай турме, Глядзіш праз акно, дзе не бачна ў зіме Нічога знаёмага сэрцу твайму. І ты ўжо не любіш сябе і зіму За тое, што ўжо ўсё пражыта, сышло. І ў чорнай гарбаце, як цукар, святло Знікае паціху, зусім растае, І ты мне гаворыш пра думы свае, І слухаю я тваю споведзь і сны, І хочаш яшчэ ты дажыць да вясны, Бо ў чорнай гарбаце, нібыта ўначы, Ты бачыш дарогу ў свае Пугачы… 26.12.2011
Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III