Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

— Спадару! Аааа!.. Злітуйся! — скавыталі нявольнікі.

Устаў сканфужаны Пятроні.

— Хадзем, Хрызатэміс, — кажа. — Калі хочаш глядзець на мяса, загадай адбіць краму разніка на Карынах.

І выйшаў з атрыюма, а ўва ўсім доме, расхарошаным зеленню й вырыхтаваным да банкету, пачалі незабаўна свістаць розгі ды разлягацца енкі, якія трывалі амаль да самага рання.

XI

Гэтае ночы Вініць зусім не клаўся спаць. Цераз нейкі час пасля адыходу Пятронія, калі енкі катаваных нявольнікаў не маглі суняць ані ягонага болю, ані закатнасці, сабраў грамаду іншых слугаў і на чале іх, позна ўжо ноччу, кінуўся на пошукі Лігіі. Аббегаў квартал Эсквілінскі, пасля Субуру, Вікус Сцэлератус ды ўсе прымежныя завулкі. Потым абыйшоў Капітоль, праз мост Фабрыцыя лучыў на абток ды перабегаў частку гораду затыбранскую. Але беганіна гэтая была бязмэтная, сам бо не меў надзеі

знайсці Лігію, і калі шукаў яе, дык таму толькі, каб чым-небудзь запоўніць страшную ноч. І вярнуўся дамоў аж на світанні, калі ў горадзе пачалі з’яўляцца вазы і мулы гандляроў агароднінай, ды пекары адчынялі ўжо крамы. Вярнуўшыся, загадаў пахаваць цела Гула, якога ніхто не смеў дагэтуль крануць, пасля тых нявольнікаў, у якіх адабрана Лігія, загадаў выслаць на вёску да эргастулаў, дзе праца на плантацыях была карай, страшнейшай за смерць, бадай. У канцы кінуўся на пасланую лаву ў атрыюме ды пачаў хаатычна раздумоўваць, якім чынам знойдзе ды забярэ Лігію.

Зрачыся яе, страціць, не бачыць яе болей здавалася яму немагчымым, і на самы ўспамін аб гэтым ахапляла яго шалёнасць. Самавольная натура маладога ваяра першы раз магла суцяміць, як гэта можа быць, каб хто смеў станавіцца ўпоперак ягонай жады. Хай бы лепш свет і горад разваліліся ў друзы, чым жаданні ягоныя не маглі збыцца. Адхапілі яму чару раскошы амаль з вуснаў, дык здавалася яму, што сталася нешта незвычайнае, выклікаючае помсту права боскага й людскога.

Не хацеў ды не мог пагадзіцца з горкаю доляй, ніколі бо нічога так не пажадаў, як Лігіі. Немагчыма, здавалася, без яе жыць. Не ўмеў сабе ўявіць, што страціў бы без яе ўзаўтра, як мог бы перажыць наступныя дні. Часамі ахапляў яго на яе шалёны гнеў. Жадаў бы мець яе на тое, каб яе біць, валачыць за валасы па кубікулюме і зганяць на ёй злосць; то зноў парывала яго страшэнная туга да ейнага голасу, постаці, вачэй, і гатоў, здэцца, быў упасці да ейных ног. Клікаў яе, грыз пальцы, абнімаў рукамі голаў. Натужваўся з усіх сіл думаць спакойна аб пошуках яе і не мог. Прыходзілі ў голаў тысячы ўсялякіх спосабаў, але ўсё шалёныя. У канцы ўлезла яму ў голаў думка, што ніхто іншы не мог яе адабраць, толькі Аўлюс, а прынамсі Аўл мусіў ведаць, дзе яна.

І схапіўся бегчы да Аўлаў. Калі не аддадуць яе, калі не пабаяцца пагрозаў, пойдзе да цэзара і пажаліцца на старога ваяводу непаслухмянага ды здабудзе на іх прысуд смерці, але перад гэным усім выдабудзе ад іх звестку, дзе Лігія. Нават калі б аддалі яе дабрахоць, дык усё адно помсціўся б. Прынялі, праўда, яго ў свой дом і даглядалі хворага, але гэта нічога. Гэтай адной крыўдай звольнілі яго ад усякай удзячнасці. Тут мсцівая і заўзятая душа ягоная пачала любавацца думкай пра роспач Пампоніі Грэцыны, як старому Аўлу прынясе цэнтурыён смяротны прысуд. А быў амаль пэўны, што яго здабудзе. Дапаможа яму ў гэтым Пятроні. Дый сам цэзар не шкадуе нічога просячым аўгустыянам, хіба змушае да гэтага асабістая нехаць або жадоба.

Сэрца ў ім замерла ад іншых думак і гадак. Ануж сам цэзар адбіў Лігію?

Усе ведалі, што цэзар часта шукаў у начным буянстве забаўкі сярод нуды.

Нат Пятроні ўдзельнічаў у гэткіх забавах. Галоўнай мэтай іх было, праўда, хапанне жанчын і падкіданне іх на ваяцкім плашчы аж да непрытомнасці. Аднак жа сам Нэрон часамі называў такія буянствы лоўляю перлаў: здаралася бо, што ў нетры ўбогіх кварталаў вылоўлівалі перлу сапраўднай маладой красы.

Тады sagatio, як называлася падкіданне на ваяцкай гуні, рабілася сапраўдным хапунствам, і перлу адсылалі або на Палатын, або да каторае з многіх віллаў цэзара, або ў канцы Нэрон аддаваў яе катораму таварышу. Так магло здарыцца і з Лігіяй. Цэзар углядаўся на яе падчас банкету, і Вініць ані на момант не сумняваўся, што мусіла яму выдавацца найпрыгажэйшаю з жанчын, якіх дагэтуль бачыў. Як жа інакш магло быць? Праўда, Нэрон меў яе на Палатыне і мог проста затрымаць, але, як казаў Пятроні, цэзар не меў адвагі ў злачынствах і, могучы дзеяць адкрыта, дзеяў заўсёды таемна. Гэтым разам магло яго да гэтага схіліць пабойванне Папеі. Вініцію прыйшло цяпер у голаў, што Аўлюсы, можа, б і не смелі гвалтам адбіраць падараванай яму дзяўчыны. Дый хто ж бы адважыўся? Няўжо той вялігурны ліг з блакітнымі вачыма, які, аднак, адважыўся ўвайсці да трыклініюма ды вынесці яе на руках з банкету? Але дзе ж бы ён з ёю схаваўся, куды б яе мог занесці? Не, нявольнік не адважыўся б на гэта. Дык зрабіў гэта ніхто іншы, як цэзар.

На ўспамін аб гэтым Вініцію аж пацямнела ўваччу, і пот на ілбе выступіў.

Лігію, знача, страціў назаўсёды. Можна было яе вырваць з усялякіх іншых рук, але не з такіх. Цяпер жаласней, чым дагэтуль, мог бедаваць: Vae misero mihi! [27] Уява прадстаўляла яму Лігію ў лапах Нэрона, і першы раз у жыцці зразумеў, што ёсць думкі, якіх чалавек не можа папросту перажыць. Толькі цяпер адчуў, як моцна пакахаў яе. Як тапельцу маланкавым

становіцца ўсё жыццё, так яму стала ўваччу Лігія. Відзеў яе і чуў кожнае ейнае слова. Бачыў яе пры вадаліве, бачыў яе ў Аўлаў ды на банкеце. Адчуваў яе зноў блізка, чуў пах ейных валасоў, цеплыню цела, раскошу цалункаў, якімі на банкеце расціскаў ейныя нявінныя вусны. Выдавалася яму ў сто разоў прыгажэйшай, жаданай, салодшай, у сто разоў больш незвычайнай адзінай выбранкай спаміж іншых смяротнікаў ды бостваў, чым калісь. І як падумаў, што гэта ўсё, што так ушчапілася ў ягонае сэрца, сталася крывёй і жыццём, мог згарнуць Нэрон, хапіў яго боль зусім фізычны, так страшны, што гатовы быў галавою біць аб сцены атрыюма, пакуль не расквасіць яе. Адчуваў, што хіба ашалее, дый ашалеў бы, каб не жада помсты. Як раней выдавалася яму, што немагчыма жыць, калі не здабудзе Лігіі, гэтак цяпер — што немагчыма памерці, пакуль не адпомсціць за яе. Гэтая адзіная думка давала яму нейкую польгу. Буду тваім Касыем Харэем! — гаварыў сабе, думаючы пра Нэрона. Па хвіліне, хапіўшы з кветачных вазаў, акружаючых імплювіюм, зямлі, закляўся страшнай прысягай помсты перад Эрэбам, Гэкатаю ды ўласнымі дамавымі лярамі.

27

«Гора мне, няшчаснаму!» (лац.).

Аж лягчэй яму стала. Прынамсі меў дзеля чаго жыць, запаўняць дні і ночы. І, змяніўшы намер ісці да Аўлаў, загадаў несціся на Палатын. У дарозе раздумоўваў: калі не дапусцяць яго да цэзара або захочуць спраўджаць, ці не мае пры сабе зброі, дык гэта будзе доказ, што Лігію схапіў цэзар. Зброі, аднак, не ўзяў. Быў не ў змозе цвяроза разважаць, але, як заўсёды людзі, ахопленыя адной думкай, трымаў у кантролі адно помсту. Не хацеў, каб уцякла яна перадчасна. Апрача таго жадаў перад усім пабачыцца з Актэ, спадзяваўся бо ад яе даведацца праўды. Дражніла яго таксама й надзея, ануж там пабачыць і Лігію, аж дрыготы прабіралі ад такое думкі. Ануж мо цэзар схапіў яе, не ведаючы каго, ды сяння яму аддасць яе? Але цераз момант адагнаў гэтую здагадку. Каб маніліся яму адаслаць яе, дык адаслалі б учора. Актэ адна магла ўсё выясніць, і яе перш-наперш трэ пабачыць.

Уцвярдзіўшыся ў гэтай пастанове, загадаў нявольнікам спяшацца і па дарозе падумоўваў то пра Лігію, то пра помсту. Чуў, што святары егіпскае багіні Пахт умеюць наганяць хваробу на каго захочуць, і вырашыў даведацца ад іх пра спосаб на гэта. На ўсходзе расказвалі яму таксама, што жыды маюць нейкія закляцці, ад якіх на цела нападаюць скулы. Між нявольнікаў меў дома колькінаццаць жыдоў, дык абяцаў сабе: як вернецца, усыпле ім, каб выявілі тайніцу. З найбольшай, аднак, раскошай думаў аб кароткім рымскім мячу, які выпускае кроў струмянём менавіта такім, які выліўся з Кая Калігулы і пакінуў несціральныя плямы на калюмне портыку. Гатовы быў цяперака вымардаваць увесь Рым, а калі б якія мсцівыя багі абяцалі яму, што ўсе людзі вымруць за выняткам яго й Лігіі, згадзіўся б на гэта.

Перад уваходным лукам апрытамнеў, убачыўшы старожу прэторыянскую, і падумаў: калі будуць хоць крыху ўтрудняць яму праход, гэта будзе доказ, што Лігія з волі цэзара ёсць у палацы. Але галоўны цэнтурыён прыязна ўхмыльнуўся да яго і, падступіўшы некалькі крокаў, сказаў: — Вітаю крывічэснага трыбуна. Калі йдзеш з прывітаннем да цэзара, тpaпіў на благую пару. І не ведаю, ці магчымеш яго пабачыць.

— А што сталася? — спытаў Вініць.

— Боская аўгуста малая неспадзявана захварэла ад учарашняга дня. Цэзар і аўгуста Папея пры ёй разам з лекарамі, паскліканымі з усяго гораду.

Гэта было не абы-якое здарэнне. Цэзар, як урадзілася яму гэтая дочанька, шалеў проста з радасці і прыняў яе ехtга humanum gaudium [28] . А яшчэ перад гэтым сенат урачыста паручаў багом улонне Папеі. Складаліся ахвяры і спраўлялі ў Анцыюме, дзе даканаліся народзіны, вясёлыя гульні, ды пабудавалі двум Фартунам святыні. Hэpoн, які ні ў чым не ведаў меры, без меры таксама й дзіця гэнае кахаў, а Папеі пэўна ж было яно таксама дарагім, хоць бы й дзеля таго, што ўмацоўвала ейную пазіцыю ды ўплывы.

28

«З надчалавечай радасцяй» (лац.).

Ад здароўя й жыцця малое аўгусты магла залежаць доля ўсяе імперыі, але Biніць так быў затурбаваны сам сабою, собскаю справаю й каханнем, што, не зважаючы на цэнтурыёна, адказаў: — Хачу пабачыцца толькі з Актэ.

І прайшоў.

Актэ была таксама пры дзіцяці, і мyсіў чакаць на яе доўга. Прыйшла аж каля паўдня, блядая, змучаная, а пабачыўшы Вініція, збялела яшчэ больш.

— Актэ, — адазваўся, хапаючы ейныя рукі, Вініць, і цягнучы яе на сярэдзіну атрыюма, — дзе Лігія?

— Я цябе хацела пра гэта спытацца, — адказала, гледзячы яму дакорна ў вочы.

Поделиться:
Популярные книги

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия