Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

— Ці табе прадказаў будучыню?

Эўніка пачырванела па самыя вушы.

— Так, спадару.

— Што ж ён табе вываражыў?

— Што спаткае мяне боль і шчасце.

— Боль спаткаў цябе ўчора з рукі Тэйрэзыя, дык цяпер трэ чакаць толькі шчасця.

— Ужо спаткала, спадару.

— Якое?

Яна ціха шапнула: — Засталася.

Пятроні пачаў гладзіць яе залатую галоўку.

— Добра ўлажыла сяння хванды, і рад я з цябе, Эўніка.

А ёй ад гэтага прытыку ў адной хвіліне вочы памутнелі ад шчасця, і пачалі хвалявацца грудзі.

Пятроні з Вініціем перайшлі ў атрыюм, дзе чакаў іх Хілон

Хіланідэс, які спаткаў іх нізкім паклонам. Пятронію на ўспамін аб учарашняй ягонай здагадцы, што мо гэта каханак Эўнікі, стала смяхотна. Чалавек, які стаяў перад імі, не мог быць нічыім каханкам. У гэнай дзівоснай фігуры было нешта і агіднае, і смяхотнае. Яшчэ не быў стары: у ягонай няўхлюйнай барадзе ды кучаравай чупрыне ледзь сям-там бліскаў сівы волас. Жывот меў апалы, плечы згорбленыя, так што на першы пагляд выглядаў гарбатым, а над гэным гарбом вытыркала вялікая галава з лысаватым ды малпаватым ажаўцелым тварам, упярэшчаным вуграмі. Нос сігналізаваў поцяг да бутэлькі. Лахманнё, акрываючае яго, складалася з цёмнае ваўнянае тунікі й такога ж дзіравага плашча. Яно сымбалізавала сапраўдную ці крывадушную бядноту. Пятронію ўзбег на думку Тэрзыт Гомэра, дык, падняўшы на прывітанне руку, адазваўся: — Вітаю, боскі Тэрзыт! Як жа маюцца твае гузы, што панабіваў табе пад Трояй Уліс, ды што сам парабляе на Элізэйскіх прасторах?

— Шляхотны спадару, — адказаў Хілон Хіланідэс, — наймудрэйшы з памерлых, Уліс, перасылае праз мяне наймудрэйшаму з жывых, Пятронію, прывітанне і просьбу, каб акрыў новым плашчом мае гузы.

— На Гекату Трыформіс! — адазваўся Пятроні. — Адказ варты плашча.

Але далейшую гутарку перарваў нецярплівы Вініць, які спытаў: — Ці добра ведаеш, чаго падручаешся?

— Калі дзве «фаміліі» ў двух дастойных дамох не гутараць аб нічым іншым, а за імі паўтарае палова Рыму, не цяжка ведаць, — адказвае Хілон. — Учарашняе ночы адабраная дзяўчына, выгадаваная ў доме Аўла Плаўцыя, Лігія або Каліна, якую твае, спадару, нявольнікі пераносілі з цэзаравага палацу ў тваю «інсулю», а я падручаюся адшукаць яе ў горадзе, або калі — гэта мала праўдападобна — знайшлася за горадам, паказаць табе, шляхотны трыбуне, куды ўцякла і дзе схавалася.

— Добра! — кажа Вініць, якому звязласць адказу надта падабалася. — Якія маеш на гэта спосабы?

Хілон хітра ўхмыльнуўся: — Спосабы ты маеш, спадару, я маю толькі розум.

Пятроні таксама ўсміхнуўся, бо быў задаволены з свайго госця.

«Гэты чалавек можа знайсці дзяўчыну», — падумаў.

Тым часам Вініць нахмурыў свае зрослыя бровы дый кажа: — Калі зводзіш мяне, бадзяка, дзеля нажывы, загадаю затаўчы цябе кіямі.

— Я філязоф, спадару, а філязоф не можа быць ласы на зыск, злашча на такі, які абяцаеш.

— Ах, ты філязоф? — спытаў Пятроні. — Эўніка казала мне, што ты лекар і варажбіт. Скуль ведаеш Эўніку?

— Прыходзіла да мяне па раду, бо слава мая ацерлася аб ейныя вушы.

— Якое ж яна хацела рады?

— На каханне, спадару. Хацела вылечыцца з безузаемнага кахання.

— І вылечыў ты яе?

— Больш таго, спадару, я даў ёй амулет, які запэўнівае ўзаемнасць. У Пафосе, на Цыпры, ёсць святыня, у якой прахоўваецца Венерын паясок. Я даў дзве ніткі з гэнага паяска, уложаныя ў мігдаловую лушпіну.

— І загадаў сабе солана заплаціць?

— За ўзаемнасць

ніколі нельга заплаціць даволі, а я, не маючы двух пальцаў на правай руцэ, збіраю грошы на нявольніка-скрыбу, які б спісваў мае думкі ды прахаваў маю навуку для свету.

— Да якой жа, мудрэц, належыш школы?

— Я цынік, доміне, бо маю ось дзіравы плашч; я і стоік, бо цярпліва зношу гора; я таксама й парыпатэтык, бо, не маючы лектыкі, хаджу пехатою ад вінярні да вінярні, навучаючы па дарозе тых, што абяцаюць заплаціць за збан.

— Дык пры збанку робішся рэторам?

— Гераклід казаў: «Усё плыве», а ці можаш запярэчыць, спадару, што віно ня ёсць плыняй?

— Ён і агонь называў боствам, і вось боства гэнае паланіцца на тваім носе.

— А боскі Дыягенэс з Апалоніі настаўляў, што сутнасцяй рэчы ёсць паветра, а чым паветра цяплейшае, тым дасканалейшыя творыць істоты, а з найцяплейшага творацца ўжо душы мудрацоў. А што восенню прыходзяць халады, ergo сапраўдны мудрэц павінен абаграваць душу віном… Бо таксама не можаш запярэчыць, спадару, каб збан цымусу з-пад Капуі ці Тэлезыі не разносіў цеплыні па касцях гаротнага цела людскога.

— Хілон Хіланід, дзе твая бацькаўшчына?

— Над Понтам Эўксынам. Я родам з Мезэмбрыі.

— Дык ты, Хілон, вялікі чалавек!

— А заняхаены! — дадаў меланхалічна мудрэц.

Вініцію не цярпелася зноў. Пры надзеі, што засвітала, хацеў бы, каб Хілон зараз жа пайшоў на пошукі, і ўся гутарка выдавалася яму непатрэбнай патратай часу, за якую сердаваў на Пятронія.

— Калі пачнеш пошукі? — сказаў, звяртаючыся да грэка.

— Я ўжо пачаў іх, — адказвае Хілон. — І як я тут, як адказваю на гэныя ветлівыя пытанні, дык ужо шукаю. Вер толькі мне, чэсны трыбуне, і ведай: калі б згінула завязка ад абутку, я патрапіў бы адшукаць яе або таго, хто яе на вуліцы падняў.

— Ці быў калі затруднены гэткімі пошукамі? — спытаў Пятроні.

Грэк падняў угару вочы.

— Занадта нізка цэняць сяння сумленнасць і мудрасць, каб філязоф не быў змушаны шукаць іншых да жыцця спосабаў.

— Якія ж твае?

— Ведаць усё ды служыць навінамі тым, хто іх патрабуе.

— І хто за іх плаціць?

— Ах, спадару, патрабую купіць пісара. Інакш мудрасць мая памрэ разам са мною.

— Калі ты дагэтуль не сабраў нат на цэлы плашч, дык заслугі твае хіба надта сціплыя.

— Скромнасць перашкаджае мне іх выяўляць. Але падумай толькі, доміне, што няма сяння такіх дабрадзейнікаў, якіх было поўна даўней і для якіх абсыпаць золатам заслугу было так міла, як палыкнуць астрыгу з Путэолі. Не заслугі мае малыя, толькі ўдзячнасць людская малая. Як часамі ўцячэ дарагі нявольнік, хто яго знойдзе, калі не адзіны сын майго бацькі? Як з’явяцца на сценах напісы на боскую Папею, хто пакажа зламыснікаў? Хто вышнарыць у кнігароў верш на цэзара? Хто данясе, што гавораць у дамох сенатараў ды рыцараў? Хто адносіць лісты, якіх не хочуць паручыць нявольнікам? Хто падслухоўвае навіны пры дзвярах цырульнікаў? Для каго не маюць тайніц віняры й пякарнікі, каму давяраюць нявольнікі, хто ўмее пранізаць вачыма кожны дом ад атрыюма да агароду? Хто ведае ўсе вуліцы, завулкі, хто чуе, што гавораць у тэрмах, у цырку, на гандлёвых рынках, у школах ланістаў, у будах-гандлярнях, дзе прадаюць нявольнікаў, ды нат у арэнарыях?..

Поделиться:
Популярные книги

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка