Quo Vadis
Шрифт:
Гэта кажучы, зноў пачаў плакаць, а я з ягонымі слязьмі змяшаў і мае, гэта ўдалося мне без цяжкасці з дабраты майго сэрца ды ламаты ў нагах, зняможаных валаканінай. Пачаў я наракаць, што, прыйшоўшы нядаўна з Неапалю, нікога не ведаю з братоў, невядома мне, дзе збіраюцца на малітвы. Ён здзівіўся, што мне хрысціяне не далі пісулькі да рымскіх братоў, але кажу яму, што ўкралі мне яе ў дарозе. Тады гавора мне, каб прыйшоў уначы на рэчку, ён пазнаёміць мяне з братвою, якая давядзе мяне ў дом малітвы ды да хрысціянскіх старшынаў гміны. Гэта пачуўшы, я так узрадаваўся, што даў патрэбную на выкуп сына суму, спадзяючыся, што вялікадушны Вініць удвая мне яе верне… — Хілон, — перарывае Пятроні, — у тваім расказе лгарства плавае на паверхні, бы аліва на вадзе. Прынёс ты важныя весткі,
— Эўрыцы, спадару. Бедны бяздольны старац! Нагадаў мне лекара Глаўка, якога бараніў я ад злыдняў, і таму мяне так расчуліў.
— Веру, што ты спаткаў яго і што патрапіш скарыстаць з гэнага знаёмства, але грошай ты яму ж не даваў. Не даў ты яму ані аса, разумееш! Не даў нічагутка!
— Але ж дапамог яму насіць вёдры ды аб сыну гаварыў спачувальна. Так, доміне! Што ж можа схавацца ад праніклівасці Пятронія? Ну не даў я яму грошай, а вярней даў, але толькі ў душы, у розуме, гэтага, калі б ён быў філёзафам, павінна б яму хапіць… А даў дзеля таго, што ўважаў гэткі ўчынак за неабходны і карысны, падумай бо, як бы ён да мяне прыхіліў усіх хрысціян, які б да іх адкрыў прыступ ды які ўзбудзіў бы ў іх давер.
— Праўда, — кажа Пятроні, — ты павінен быў гэта зрабіць.
— Вось жа таму й сюды прыходжу, каб мог гэта я зрабіць.
Пятроні звярнуўся да Вініція: — Загадай яму адлічыць пяць тысяч сэстэрцыяў, але толькі ў душы, у розуме… Вініць кажа: — Дам табе хлапчука, які панясе патрэбную суму, а ты скажаш Эўрыцыю, што хлапчук ёсць тваім нявольнікам, і вылічыш старому перад ім грошы. А за тое, што прынёс ты, аднак, важную вестку, атрымаеш яшчэ столькі для сябе. Прыйдзеш па хлапца і па грошы сяння вечарам.
— Во праўдзівы цэзар! — сказаў Хілон. — Дазволіш, спадару, я прысвячу табе мой твор, але дазволь таксама, што сяння вечарам прыйду толькі па грошы, бо Эўрыцый сказаў мне, што камення ўжо ўсе выгружаны, а новыя прыплывуць з Остыі за некалькі дзён. Pax vobis! [31] Так развітваюцца хрысціяне… Рыбу ловяць на вуду, а хрысціян — на рыбу. Pax vobiscum! Pax!.. Pax!.. Pax!..
XV
Пятроні да Вініція: «Праз даверанага нявольніка пасылаю табе з Анцыюма гэны ліст, на які — хоць рука твая больш да мяча ды дзіды, чым да пяра, прызвычаілася — думаю, праз таго ж самага пасланца неадкладна адпішаш.
31
Мір з вамі! (лац.).
Пакінуў я цябе на добрым тропе ды поўнадзейнага, дык спадзяюся, што або ўжо салодкую жаду ў абдымках Лігіі супакоіў, або супакоіш яе перш, чым зімовы сівер дзьмухне з верхавін Сорактэ на Кампанью. О мой Вініційка! Хай табе будзе валадарыняй залатая багіня Цыпру, а ты будзь валадаром гэнай лігійскай заранкі, што ўцякае ад сонца кахання. А не забывай пра тое, што мармур сам у сабе, хоць бы й найдаражэйшы, ёсць нічым, і што сапраўднай каштоўнасці набірае тады, калі яго ў архітвор ператворыць рука рэзьбяра. Будзь такім рэзьбяром ты, carissime [32] ! Мала кахаць — трэба ўмець кахаць, ды трэ ўмець навучыць кахаць.
32
Найдаражэйшы! (лац.).
Адыж роскаш адчувае і плебс, і нат жывёлы, а сапраўдны чалавек тым ад іх адрозніваецца, што яе быццам замяняе ў шляхотнае мастацтва і, любуючыся ёю, ведае аб ёй, усю боскую вартаснасць упрытамняе ў думцы, а праз тое не толькі цела, але й душу ўпойвае. Не раз, калі падумаеш тут аб пустагонстве, няпэўнасці ды нудзе нашага жыцця, прыходзіць мне ў голаў, што ты мо й лепш выбраў, ды што не двор цэзара,
У вайне быў ты шчаслівым, будзь жа ім і ў каханні, а калі цікавішся, што дзеецца пры двары цэзара, я табе аб гэтым сягды-тагды пісаціму. Вось жа, сядзімо ў Анцыюме ды даглядаем наш нябесны галасок, заўсёды адчуваемо, аднак, брыдасць да Рыму, а на зіму манімся падацца да Байя, каб публічна выступіць у Неапалі, жыхары якога, як грэкі, лепш патрапяць ацаніць нас, чым воўчая наць, засяляючая ўзбярэжжа Тыбру. Збягуцца людзі з Байя, Пампеі, з Путэолі, з Кумэ і з Стабіяў. І воплескаў, і вянкоў нам хопіць, і гэна будзе заахвотай да прадбачанай выправы ў Ахайю.
А памяць малое аўгусты? Так? Яшчэ па ёй плачам. Пяём гімны собскага творства так чароўныя, што сырэны ад зайздрасці пахаваліся ў найглыбейшыя нетры Амфітрыты. Дэльфіны толькі вечна слухалі б нас, каб не перашкаджаў ім шум мора. Жальба наша дагэтуль не супакоілася, дык паказваем яе людзям у розных формах мастацкіх, аглядаючыся адначасна, ці нам з ёю прыгожа ды ці ўмеюць на гэтай прыгожасці пазнацца людзі.
Тут усе аўгустыяне й аўгустыянкі, не лічачы пяцісот асліц, у якіх малацэ купаецца Папея, ды дзесяці тысяч слугаў. Часамі нат бывае й весела. Кальвія Крыспініла старэе: кажуць, быццам упрасіла Папею купацца зараз пасля яе. Нігідыі Люкан даў па мордзе за тое, што нюхаецца з гладыятарам.
Спорус прайграў жонку Сэнэцыю ў косці. Торкват Сылан даваў мне за Эўніку чатыры каштанавых каня, якія ў гэтым годзе бессумніўна выйграюць бегі. Я не ўзяў, і табе таксама дзякую, што не прыняў яе. Што да Тарквата, дык не здагадваецца небарака, што хутчэй ёсць ценем, чым чалавекам.
Смерць яго ўжо здэцыдавана. А ці ведаеш, якая віна ягоная? Ёсць праўнукам боскага Аўгуста. Няма яму ратунку. Такі ўжо наш свет!
Чакалі мы тутака, як вядома, Тырыдата, тым часам Валохэс напісаў зняважлівы ліст. Заваяваў ён Арменію, дык просіць, каб аддаць яму яе для Ты рыдата, бо калі не, дык і так яе не аддасць. Горкія кпіны! Дык урадзілі мы вайну. Карбулон атрымае такую ўладу, якую за часаў вайны з марскімі разбойнікамі меў Пампей. Была, аднак, хвіліна, што Нэрон хістаўся: мабыць, баіцца славы, якую на выпадак перамогі можа здабыць Карбулон. Думалі нат, ці не ахвяраваць галоўнага камандавання нашаму Аўлу. Спрацівілася Папея, якой цнота Пампоніі коле ў вочы.
Ватыні паабяцаў нам нейкія незвычайныя змаганні гладыятараў, якія маніцца зладзіць у Бэнэвэнце. Бачыш да чаго, насуперак сказу «ne sutor supra crepidem» [33] , даходзяць шаўцы ў нашых часах! Вітэлі нашчадак шаўца, а Ватыні — родны сын! Можа яшчэ сукаў дратву! Гістрыён Алітурус чароўна ўчора прадстаўляў Эдыпа. Пытаў я між іншым яго як жыда, ці хрысціяне й жыды — гэта тое самае? Адказаў мне, што жыды мелі спрадвечную рэлігію, а хрысціяне з’яўляюцца новай сэктаю, якая нядаўна паўстала ў Юдэйі. Укрыжавалі тамака за часаў Тыбэрыя аднаго чалавека, якога вернікі множацца з кожным днём; уважаюць яны яго за Бога. Здаецца, больш ніякіх багоў, а злашча нашых, не хочуць ведаць. Не разумею, што гэта ім шкодзіла б.
33
Не судзіць шаўцу вышэй бота (лац.).
Тыгэлін яўна мне ўжо аказвае непрыязнь. Да гэтых пор не можа мне даць рады, мае аднак нада мною адну вышэйшасць: больш дбае аб жыццё ды адначасна ёсць большым за мяне злыднем, што збліжае яго да Агенабарба. Яны абодва згаворацца хутчэй ці пазней, а тады прыйдзе мая чарга. Калі гэта будзе — не ведаю, але ўсё роўна будзе, дык што там тэрмін. Тым часам трэба гуляць. Жыццё само ў сабе было б не дрэннае, каб не Рудабароды. Дзякуючы яму чалавек часам брыдзіцца сам сабою. Дарма ўважаць барацьбу для ягоных ласкаў за нейкія цыркавыя выперадкі, за нейкую гульню, нейкі бой, у якім перамога падсычае самалюбства. Я часта так сабе талкую, а, аднак, часам мне здаецца, што я такі сабе Хілон, нічым не лепшы за яго. Калі табе будзе ён непатрэбны, прышлі яго мне.