Чтение онлайн

на главную

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

У канцы дня, калі з рэпарцёрствам закончана, Акінчыц выходзіць адчуць адзнакі жалобы, абвешчанай у горадзе. Зіма зіхатлівая, мінакі цешацца. Але напачатку не ўсе ведалі, цяпер вядома бадай усім. Даволі кантрасна. Цытадэль страху і смутку — гмах улады. Свінцова-сляпыя, калі было светла, вокны цяпер хвора-жоўтыя. Аднак, якая прыгожая вечаровая зіма! Сапраўдней не бывае. Мяцеліца, гайдае парасонікі ліхтароў, іхняе смачна-лімоннае сьвятло, ляціць снег, святочны па-навагодняму, тралейбусы, светлафоры, мінакі. Марознае надвор’е бадзёрыць. Такую зіму немагчыма не любіць, думаў Акінчыц, вяртаючыся дахаты.

Капцы са святам губерні бадай. А як Мурашка марыў! Штосьці яму заманулася, далёкаму ад гісторыі, ад букляў, парыкоў, ларнетаў, ад штуцараў, багінэтаў, ад шабляў, ладунак і можджараў.

На што замахнуўся... Тут была жыўцом раскроена краіна... Адбылася трагедыя, а ён — баляваць, карнавалізаваць, маскарад учыніць. Здагацца няцяжка. Жаданне застацца ў гісторыі. Першым губернатарам быў Мурашоў, апошнім ён — Мурашка! Якое супадзенне! Партрэтная галерэя: ад Мурашова да Мурашкі. Карціны замоўлены мастаку-партрэтысту. Будуць развешаны ў былым каралеўскім палацы. Там менавіта, дзе на кавалкі разрэзалі і знішчылі тую далёкую прыгожую краіну з уніяцкімі цэрквамі, касцёламі, з замкамі, з соймамі і соймікамі, нават са славэтным “ліберум вета”, з канстытуцыяй і магдэбургскім правам, з каралеўскімі прывілеямі з пячаткай... Гэх! Усё было растаптана жаўнерскімі ботамі. Бліскучую сталіцу ператварылі ў горад-губернск. І яму заманулася гэта святкаваць!

Так, закарцела нават! Перш, супадзенне з прозвішчам. Па-другое, прыязджаў абвесціць свой губернскі ўказ сам цар! Мурашку захацелася зрабіць урачыстасць на ўзор царскай. Гісторыкі рушылі ў пыльныя архівы, іх прыспешвалі. Усяго знайсці не ўдалося, поўнай справаздачы аб падзеі. Мусілі дадумаць. Падрыхтавалі, выдрукавалі, якраз з ёю знаёміўся Мурашка ў дзень смерці, у свае апошнія гадзіны. Рабіў заўвагі ў тэксце.

У сцэнары: чыноўнікі, афіцэры і салдаты гарнізона, акторы, усе — у тэатральных шатах, у парыках, буклях. Вядома, што падзея адбылася менавіта ў тэатры, насупраць якога жыў Акінчыц. Будынак захаваўся, праўда, са змененым сілуэтам. Рабіць урачыстасць у самым лепшым памяшканні — у каралеўскім палацы цару хапіла густу і далікатнасці, каб адмовіцца. Надаваць урачыстасці рэлігійна-царкоўны лад не выпадала зусім. У горадзе не было цэркваў. Вялікі гатычны касцёл, у якім чамусьці здарыўся пажар, толькі пачалі перабудоўваць у царкву. І таму падзея мела адбыцца ў свецкім тэатралізаваным стылі. Зрэшты, у цара быў не рэлігійны настрой, нядаўна ён задушыў уласнага бацьку падушкай, не важна, што чужымі рукамі.

Аздобленая, асветленая, святочная зала. Паветра прарэзваюць гукі горнаў. Трубачы шыхтуюцца абапал сцэны. Урачыста абвяшчаецца: самадзержац розных унутраных, далучаных і захопленых земляў! На кані выязджае Яго імператарская вялікасць, ролю павінен быў выканаць вядомы актор Квачэнка. Каня трымаюць за аброць два парадныя генералы. Цар зачытвае ўказ, які прысутныя слухаюць, стаіўшы подых: “Загадваю — дзеля найхутчэйшага і найзручнейшага ўсім новападданым правасудства, а таксама заможнасці, росквіту і шчаслівага жыцця пад нашай абаронай — утварыць ад сённяшняга дня заходнюю губерню. (Шумныя апладысменты ў зале). А для ўнутранага мясцовых абываталяў кіравання і іхняга паміж сабою судоўніцтва і дзеля большай спакойнасці і бяспекі тут мною зацвярджаецца галоўная кватэра і дзейнае вышняе кіраўніцтва, якое злучае ў сабе чатыры аддзяленні, а менавіта — скарбнае, крымінальнае, цывільнае і эканаміцкае. І з нашага імператарскага загаду прызначаецца на пасаду губернатарскую тайны саветнік Мурашоў, кавалер святой Ганны”.

З вуліцы гучаць гарматныя залпы, публіка апантана пляскае ў ладкі, граюць фанфары. Патрыярхі шчодра хрысцяць праз паветра ўдзельнікаў урачыстасці, кадзяць кадзілы. Хор выконвае штосьці накшталт “Рука айцечаства ўсявышняга ўратавала” або “Пераможны раздавайся гром”, прыдуманую, дарэчы, беларусам, аб чым паведамляе энцыклапедыя. Паказ алегарычнай сцэнкі “двухгаловы арол перамагае аднагаловага” у выкананні балетнай трупы. Вайсковы аркестр. Пранос пераможных і пераможаных сцягоў. Наступная сцэнка: касцюшкаўскія касінеры здаюцца сувораўцам. Апошнія лагодна прымушаюць іх перарабіць косы назад — для прыгатавання сена. Над сцэнай запальваецца круглая лічба. Дзея ператвараецца ў святкаванне ўгодкаў губерні, якім яно магло ўяўляцца першаму губернатару з паплечнікамі ў царскія часы. Удзячныя сяляне, карагоды, піва ў бочках, снапы — накшталт

дажынак. Трыумфаванне рамёстваў: молаты і сярпы, плугі, бароны, а таксама навук — мікраскопы, цыркулі, кельні.

Заслона. Канферансье віншуе публіку, на сцэну на біс выходзяць удзельнікі тэатралізаванай урачыстасці і кланяюцца. Шампанскага! Гронкамі гараць на сценах электрасвечкі. Вялізны кандэлябр ззяе, робячы падзею надзвычай святочнай, папросту бліскучай. Слугі ў ліўрэях і парыках, у белых пальчатках разносяць падносы, прапануючы публіцы разлітае ў келіхі бурболістае віно. Ля дзвярэй пруцянее варта з музейнымі стрэльбамі, з пазументамі, аксельбантамі, шаўронамі. У бутафорскіх ківерах. Цьмяна блішчаць металёвыя часткі — бляхі, спражкі, ладункі, у якіх гарачым агнём адбіваюцца лямпачкі. Халодныя іскры бенгальскіх агнёў, канфеці, петарды. Спажыўшы дармовае шампанскае, публіка выплёсківаецца у фае, калідоры, на лесвіцы. Грае прыдворны аркестр, музыка праз дынамікі ўзмацняецца і чуецца ва ўсіх закутках. У кулуарах і ў закуліссі адбываюцца святочныя танцы. Мазуркі, галопы, кракавякі, паланэзы, венскія вальсы, танга, полькі і кадрылі.

Мурашка мысліў унесці ў празмерна тэатралізаваны, перасалоджаны сцэнарый прадметна-канструктыўны лад. Урачыстасць будзе адбывацца ў новым, значна большым тэатры, трагедыйна-камедыйным. У старым цяпер выступаюць марыянеткі, месца мала. Яму хацелася, каб уручаліся граматы на сцэне, каб быў міні-парад пантанёраў, якія адзначылі гадавіну інжынерных войскаў Пятра Першага. Хацелася спалучыць са святкаваннем выязную сесію аб’яднанага веча з удзелам славутых дзеячаў — Зінданава, Слімакова, Шнуроўскага. Не давала спакою таксама думка пра тое, што кароль, калі яму давялося адмовіцца ад пасада, падпісаць адмову, вельмі плакаў. Пра гэта расказалі гісторыкі. Мурашка не любіў каралёў, але звестка гэтая яго нейк бянтэжыла. Збіраўся ў музей паглядзець на муляжы ў строях — каралеўскім і губернатарскім. “Нічога, Масква слязам не верыць. Паплачуць і перастануць. Слёзы кракадзілавыя”, — думалася яму блытана, калі ў нядзелю гартаў сцэнарый.

Дзень пахавання. Акінчыц размясціўся на сваім назіральным пункце, ля акна. Працуе радыё, ён слухае, што адбываецца каля труны. А перад вачыма: пляц, статуя, бтр з гарматным лафетам, гмах, да якога цягнецца чарга з вянкамі. У Акінчыца на сцяне гравюра: на тым жа пляцы пад яго вокнамі стаяць шыхты паўстанцкіх аддзелаў. Сцягі, сцяжкі, косы, пікі, багнэты. У цэнтры Касцюшка. Ён зачытвае паўстанцкі “Універсал”, пасля чаго жаўнеры і касінеры прымуць прысягу на вернасць Айчыне і паўстанню.

Агульнавядома: касінераў выбілі з горада сувораўскія жаўнеры. Акінчыц назірае, як пад непрыемны роспачны жалобны марш нясуць труну вышкаленыя, як алавяныя жаўнерыкі, сувораўцы ў чорнай форме, следам — узнагароды на падушках і вянкі, цэлая калона з вянкамі. Труну стаўляюць на лафет, быццам нябожчык быў генерал-губернатарам. На засланым дыванамі пастаменце гаворацца прамовы. Зноў аркестр. Бтр з труной разварочваецца, за ім маркотна выцягваюцца цугам венцаносцы.

Мурашку завезлі на могілкі і закапалі. Сувораўцы апусцілі труну ў яму, як чорная гвардыя. На магіле пакінулі бутэльку гарэлкі, шклянку. Гарэлка была “сувораўскай”, мясцовага разліву. Мурашка хацеў да свята выпусціць дзве новыя — “імператарскую” і “губернатарскую”, у шыкоўных крышталёвых бутэльках, але не дажыў. Пабудаваў адно дом, каб памерці. Дарэчы, падумалася Акінчыцу, Мурашка быў усё ж нядрэнным чалавекам. Быў… Тэлестудыя пачала рыхтаваць фільм пра дом Астроўскага, выкрываўчы. Да прэзідэнцкіх выбараў… Калі труну апускалі ў магілу, Акінчыц, седзячы ля тэлевізара, звярнуў увагу на адметны, даволі знаёмы знак.

Праз дзень ці два ён успомніў. Разгарнуў энцыклапедыю і ўбачыў: дзве абцятыя рукі ў поціску. Эмблема масонскай ложы, якая існавала некалі ў горадзе, першы губернатар таксама трымаў кельню і цыркуль.

2001

ФЛОТ КАЎЧЭГАЎ

Аповед пра пакінуты рай

“Чаму ж гэткае спусцелае мора?! Гэткае ціхае і спусцелае! Дзе параходы цудоўных, багатых краінаў?”

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Жатва душ. Остров мертвых

Сугралинов Данияр
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.20
рейтинг книги
Жатва душ. Остров мертвых

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

АллатРа

Новых Анастасия
Научно-образовательная:
психология
история
философия
обществознание
физика
6.25
рейтинг книги
АллатРа

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального