Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Горш, што эмоцыі кіравалі ягонымі праціўнікамі, а прысутнасць прыгожага полу прымушала фарсіць. Атрымаць захоплены позірк, паветраны пацалунак, ад цалавання ручак да ночы кахання… Адны і другія паводзіліся нібы ў тэатры. Дэпутаты натхніліся у французаў, начыталіся парыжскіх газет, брашурак — “свабода, роўнасць, братэрства”, “грамадзянскія вольнасці”, “правы асобы”, у іх існавалі два бзікі — любы ўрад будзе дрэнны, што ні рабі, і трэба абавязкова абмежаваць уладу караля. Ваеннае будаўніцтва ператварылася ў асабліва зацягненую гаварыльню з прысмакам фарсу. Стотысячнае лічбай войска выглядала адразу фата-марганай. Ніхто не верыў па-сапраўднаму, але ўсе спрачаліся, дбаючы перш пра асабістыя справы: якія наплечнікі сабе, якія — сваякам і прыяцелям, не прысутным на сойме, атрымаць пры галасаванні.

Войска заставалася на паперы, бедаваў пазней экс-кароль, а генеральскія шэрагі ўсё павялічваліся. Пасол С. тыдзень перашкаджаў пасяджэнням, пакуль

не дамогся генеральскага звання для свайго заступніка, другі тры дні палкі ў колы ўторкваў, “лібераветстваваў”, пакуль не вырваў зубамі генеральскую вакансію. Плоцкі дэпутат, атрымаўшы маёра, пакрыўдзіўся з помстай — гамаваў пасяджэнні, пакуль не быў падвышаны. Як знайсці грошы, не ведалі, але бясконца спрачаліся, ці даваць белыя нагавіцы кавалерыйскія пяхоце таксама? Якія рабіць пасы са спражкай — аднолькавыя для шаблі, шпагі, цесака, ці адрозныя? Абгаворвалі падрабязна ледэрверкі, колер прыборнага металу, “маладзікі”-рынграфы для афіцэраў, флінтпасы, цемлякі, колер эпалетаў, каўнераў, лацканаў і нават аблямоўкі мундзіраў. Кожны прагнуў сказаць сваё слова. Відавочна дэпутатам вайсковая справа падабалася, злашча ў жаночай прысутнасці, запальнае абмеркаванне дазваляла часова забыцца, не зважаць прынамсі на патрэбу так наладзіць збор падаткаў, каб хапіла на ўсё, на гарматы з порахам таксама. Прасцей было зацвярджаць на паперы уяўныя харугвы, швадроны і рэгіменты па спісах — да прозвішча апошняга унтэр-афіцэра, нават калі іх яшчэ няма. Што ж, наш парламент таксама спрачаўся: чым замяніць агульныя варшаўскія, хаўрусніцкія зорачкі на пагонах памежнікам нашым, ды Нёманскай флатыліі, ды слаўным парашутыстам, але што зробіш — ва ўсіх арміях зорачкі аднолькава любяць — хто з сярпом-молатам, хто з арламі, львамі або з зорна-паласатым у спалучэнні.

Гістарычную асобу уяўляць у старасвецкіх дэкарацыях — натуральны рух, пагатоў уяўляць караля, кароль, ён галоўны ўдзельнік спектакля, на сцэне асоба ў кароне з нашага боку Еўропы ўспрымаецца больш да месца, чымсьці нават у кіно. Пасля рамонту ў нашым тэатры падбалі пра відовішчнасць, на кулісныя машыны ўзбіліся, у тэатры Тызенгаўза каралеўскім іх было, здаецца, пяць. Я б зрабіў спектакль, каб сцэна рухалася па колу, яно падзелена на чатыры сектары — накшталт дзвярэй у замежных гатэлях. Гэта супадзенне з порамі року, перыядамі дня, ці з чатырма адмежкамі жыцця, аднак мне бачыцца хутчэй іншае: тры падзелы і дэтранізацыя, ці можа лепей — каранацыя, па чарзе, будаўніцтва, канстытуцыя, падзелы-фінал. Дэкарацыі можна нават змяняць: соймавы гармідар, вялікі гадзіннікавы механізм, вежавы, які Станіслаў Аўгуст узяўся наладзіць, друкарня каралеўская, дзе выпускаюць “Газету Гродзеньску”, ветракі — Гарадніца — гарадзенская Галандыя, конная статуя Яна ІІІ Сабескага у Лазенках, чужынскія войскі, жаўнеры з запаленымі кнатамі, тэатр, абавязкова тэатр, а таксама — шыбеніца і следам за ёй — гільяціна. Карацей, хуткая змена антуражу, інтэр’ераў, кола гісторыі, паскараецца рух, карусель, тэатральны ажыятаж, амаль броўнаўскі гармідар, рэвалюцыя.

“Ноч у музеі” пакінула нядосыт, яна заўжды ў траўні, як вядома. У сэнсе — ноч у Новым каралеўскім палацы з музейнымі зборамі, дзе ўсё пачынаецца якраз з эпохі апошніх каралёў, калі Новы палац менавіта пабудавалі для соймавых дэбатаў, усё, што ранейшае — у вітрынах у замку Старым, цераз арачны мост — на асобным пагорку які. “Ноч у музеі”, задуманая нядрэнна, але не бліскуча зробленая. Дзеянне — замест раскручвацца, як распростваецца спружына, каб публіцы не хацелася спаць — запавольвалася, катастрафічна не ставала жвавасці, руху, артыстызму нават, дзесь лёгкай таямнічасці, дзесь маскараднасці, правакатыўнасці пэўнай. Дзе тыя жаўнеры з запаленымі кнатамі, дзе жанглёры агнём? Дзе сам кароль, хай актор у камзоле, панчохах і чаравіках са спражкамі, скажыце, дзе мадзеючыя прыдворныя дамы ў парыках з веерамі?! Мне здаецца ў гэтыя хвіліны: я сам бы згадзіўся выйсці каралём на публіку і зачытаць штось з “зашклёнага” фаліянта, балазе валасы ў мяне як ніколі доўгія, парыка сапраўды не вымагаюць. Але ж не! Кепска асветленая высокая сенатарская зала, ты чуеш вядомае табе: так-так, тут менавіта адбыўся той фатальны сойм, вось там стаяў трон, на якім сядзеў сам Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, ты разам з усёй публікай паварочваеш галаву, але нічога не бачыш, апроч сцяны. Табе чытаюць урыўкі з вядомага “Апошняга сойму Рэчы Паспалітай”, пераклад з перакладу. А пісьменнікі, якія карыстаюцца мовай крывіцкай, да тэмы гэтай яны не набліжаліся, не чапалі? Тваё пытанне да чалавека з мікрафонам, гаспадара ночы. Не, ім гэта не трэба, яны ставяцца да каралеўскай эпохі, як да чужой гісторыі… Мастакі нашыя караля таксама баяцца? Ён для іх таксама чужы, ці ўвогуле — небяспечны? Вы не хацелі б павесіць тут на сцяне, дзе трон стаяў, партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага? У мяне замест наступнага пытання атрымліваецца і рытарычнасць, і крыўда, і амаль гатовы адказ. Дык жа не малююць, што вешаць? Няма чаго, няма й размовы… А ў шкляным футарале гваздом

ночы сумная гістарычная рэліквія — сшытыя ў фаліянт рукапісныя дакументы апошняга сойму. Зашмальцаваная кніга ганьбы і безнадзеі. Што ж, ворагаў караля часам можна цалкам зразумець…

У нас рэвалюцыі — гэта вечна святое, іх па-ранейшаму называюць пагалоўна “вялікімі” і адзначаюць угодкі. Маўляў, само слова грандыёзнае, рэвалюцыя не можа здарыцца малой, недаспелай, зялёнай, недапечанай, сырой. Вялікая і французская — пагатоў не выключэнне, яна адна з самых вялікіх. Спектакль з яе нагоды ў былым Тызенгаўзавым тэатры. Мне падабаецца сядаць у амфітэатры, лепей усярэдзіне, але не абавязкова. Дзе ж, цікава, была ложа караля? Тут штосьці памянялася, але не цалкам. Партэр, два ярусы, гэта захавалася, вось толькі дваццаць дзве ложы, яны сталі аднойчы непатрэбныя, зрабіліся перашкодай. Горад пастанавілі забудаваць заводамі і фабрыкамі, але зусім не ў стылі квітнеючай Галандыі, квіткі распаўсюджвалі прафкамы ў працоўных калектывах, крэслаў у тэатры пачало не хапаць і аднойчы пабудавалі гмах, пакінуўшы былы сціплы каралеўскі марыянеткам.

Спектакль называецца інакш, але я б яго назваў “Танцамі вакол гільяціны”, у рэшце рэшт яе раз-пораз з рыпеннем колаў вывозяць з-за кулісаў, а калі няма на самой сцэне, яе замяняе выява на задворках, яна апускаецца зверху. Рэвалюцыя звонку — гэта стыхія, злавесны маскарад. Акторы танчаць на каралеўскім прыёме, танчаць, рухаючыся на штурм Бастыліі, скочуць, святкуючы на пляцы перамогу, з просталюдным энтузіязмам радуюцца гільяціне, яна — іхняя дама, з якой прагнуць станчыць і запрыязніцца, з якой нікому не хочацца сапсаваць адносіны. Але выконваюць танцы яны заўжды з аднолькавым тварамі, абыякавымі ці здранцвелымі, твары сцятыя быццам гэта маскі, рэвалюцыйны вір, які іх захапіў, не адмяняе першай важнасці: танцору тут галоўнае атрымаць плату — грошы ці ежу. Другая важнасць: захапленне паступова змяняецца страхам, трапіць на гільяціну не хочацца нікому, але цяпер ніхто ад яе не забяспечаны.

Мае думкі аб тагачасным тэатры: драму прыдумаў Дзідро, яго не задавальняў падзел на высокі і нізкі жанры, у гэтым была ненатуральнасць, значны прагал, як белая пляма на геаграфічнай мапе. Патрэбна было відавочна штось сярэдняе, бліжэйшае да звычайнага жыцця з мовай вуліц і плошчаў, дзе зусім не выказваюцца суцэльным вершам. Але тэатр не плошча, у тэатры ўсё роўна нічога не адбываецца як у жыцці, лічыў Дзідро. Ён патрабаваў ад актораў разумовасці і разважнасці, здольнасці мысліць адцягнена. Так-так, актору таксама патрэбна назіральнасць, але й халоднае майстэрства, веданне ўмоўных правілаў мастацтва і ўменне падпарадкавацца ім, нават калі табе сёння зусім дрэнна, ты хворы і знябыты. Вывучай прыроду чалавечую, май аб усім абавязкова свае уяўленні, трымай іх у памяці, іграй абдумана, свядома, валодай сабою штохвіліны, вось я й спрабую.

Так-так, я ў сэрцы цяпер “новабудоўлі” той каралеўскай, у тэатры, на жаль, калі яго канчаткова пабудавалі, каралю было ўжо не да тэатра. Я засяроджваюся, усё канцэнтруецца: думкі мае, гістарычныя дэкарацыі навокал — побач з “марыянеткамі” цагляны лямус пад дахоўкай як цацка, у ім цяпер рэстарацыя з каралеўскай катлетай, між іншым, а вось медыцынская былая акадэмія выглядае зусім не так святочна з шыльдай камендатуры, ваякі абяцаюць калі-небудзь пакінуць камяніцу рэстаўратарам, улада цярпліва чакае. Захаваўся прыгожанькі пляцык Тызенгаўза няправільнага абрысу з Крывой афіцынай, дзе ў сутарэннях галерэя, так-так, з назвай менавіта “Тызенгаўз”, некалькі каралеўскіх пабудоў і выцягнуты палац — цераз мост — шпэтны нядаўна, яму цяпер спрабуюць вярнуць занядбаную прыгажосць.

Мяне зачароўваў макет прадмесця Гарадніца, дзе я цяпер у тэатры, яно было цэлай новай Горадняй побач старой. Маленькія камяніцы з чырвонымі дахамі былі на стале ў гмаху ўлады, дзе працаваў аматар Станіслава Аўгуста, — я раней узгадваў пра гэтага чалавека. Ён глядзеў з акна зверху на тое, што засталося ад Гарадніцы, у яго былі аднаўленчыя планы, а потым рамантыкаў пазбыліся. Цяпер улада ачулася, ёй заманулася замежных турыстаў, яна зноўку хоча палюбіць рэстаўрацыю. А чалавек гэты крытыкуе: народжаны, каб поўзаць, лятаць не здатны. На карыкатурах у яго адна рука Масквы, другая — Варшавы…

Пра мармур, які не смяецца, прыдумаў Дзідро, не толькі ён любіў такія сцверджанні выдумляць. Не смяецца? Гэта здаецца відавочным, на першы погляд, неаспрэчным, як аксіёма. Але ж гэта бронза бадай не смяецца, чыгун пагатоў, волава і нават умярцвёнае дрэва. Парцалянавыя фігуры Аўгуста ІІ, яны таксама няўсмешлівыя. Але мне здаецца, што мармуровыя статуі, яны, хай не смяюцца, але здольныя пасміхацца, злёгку, някідка, нібы пасміхаюцца самі сабе, але гэта залежыць не ад мармуру, ад вачэй і душы, ад унутранага стану майстра. Мне здаецца, мне даводзілася бачыць гэтую ледзь заўважную усмешку, толькі не магу ўзгадаць — дзе. Я не ведаю таксама, ці можа мармур стаміцца ад мармуру, як сказаў іншы пісьменнік. Стаміцца і заплюшчыць вочы? Але ж! На пастаменце помніка ў Лазенках помслівая рука накрэсліла здзекліва пра чын караля:

Поделиться:
Популярные книги

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Невест так много. Дилогия

Завойчинская Милена
Невест так много
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.62
рейтинг книги
Невест так много. Дилогия

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая