Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:
“Яну Сабескаму ён статую паставіў: Коштам сто тысяч, я б удвая паклаў, Каб Ян аджыў і скамянеў хай Станіслаў”.

Не ажыццявілася гэта да сённяшніх дзён, і я магу колькі заўгодна выбіраць месца для помніка — каля Крывой афіцыны, ці далей — перад палацам на Гарадніцы, ацэньваць фон: фасад, аздобу сценаў, форму і памеры вокнаў, словам, франтоны, картушы, аркатуру, нішы-бленды, гзымсы, гарэльф, ліштвы, маскарон, люкарны, філёнгі, усё марна. Яму не пашэнціла, ён быў бы на сваім месцы

ідэальным чынам, каб не меў ворагаў, каб не было рускіх, прусакоў, аўстрыякаў… Каб я рабіў надмагілле, я б зрабіў статую караля, які трымае ў руках на жываце макет Гарадніцы, маленькай Галандыі, якая глядзіцца нават праз заслону часу файнай мясцінай нашых продкаў, дзе ўсё спачатку ладзілася, дзе ўсё зачароўвала нават еўрапейскіх замежнікаў.

Лясь! З-пад нажа гільяціны адскоквае галава, галава лялькі, але ты здрыгануўся ад раптоўнасці і табе здаецца, што зала скаланулася таксама. Так здараецца, калі чагосьці чакаеш, але траціш часова пільнасць і —знянацку! Так, я — кароль, я ў сваёй ложы на прэм’еры італійскага балета, назва падманліва сведчыць, што дзея будзе прысвечана каханню, але гэта каханне ў дэкарацыях рэвалюцыйнага Парыжа — “Свабода, роўнасць, братэрства!” Лясь! Герой-палюбоўнік простага паходжання як самнамбула бярэ аберуч галаву каханкі, якая пакарана за шляхецкі стан, і паволі ўзнімае, каб убачыла ўся зала… Маршалак Мнішак на наступны дзень абвяшчае цэнзуру на п’есы.

У сённяшнім спектаклі менш кахання, больш палітыкі, але гільяціна, яна па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі. Яна чакае ўсю дзею, што няўмольна рухаецца да гільяціннага фіналу… Хаваюць караля з кпінамі, з галёканнем — “Кароль памёр, няхай жыве кароль!” У труну кладуць асобна галаву, асобна карону. Мёртвая цішыня ў зале.

2009

РЭПРАДУКЦЫЯ БРЭЙГЕЛЯ

Апавяданне з расчараваннем

Няма, знікла са сцяны кнігарні вялікая рэпрадукцыя Брэйгеля. Кнігарня. Шыкоўныя альбомы. Фламандскія майстры. Трыумфаванне біялагічнага: разяўленыя раты, шчокі ў лоі, чэравы. Мясістыя далоні ў тлушчы. Шэрагі кумпякоў, барвовыя каўбасы. Медзяныя селядцы. Гронкі рабцаў, індыкаў. Чвякаюць прожары. Рагочуць, расплюхваюць віно п’янюгі. Круглагрудыя фламандкі з глякаў падліваюць чырвонага або бурштыннага — у шклянкі, куфлі. Сонца залаціцца ў струмені. Шалёныя скокі. Распаленыя, потныя, гуллівыя, пажадлівыя. Танчаць апантана. Трасучы шарамі грудзей. Ведаеш, калі занадта вялікая галава, гэта сведчанне анамаліі. А бюст? Калі апошні памер? Ва ўсякім разе — гэта келіх з коптурам.

Дзьмуць у рогі і дудкі, танчаць смычкі, танчаць пальцы па струнах. “Рэжуць жыдкі у дзве скрыпкі, — успамінаецца мне ўпадабаны калісьці верш, — трэці на трубе равець, а чацверты — на басэтлі і тахту нагою б’ець”. Вух! Малююць карціны тутака ж. Шталюгі, пэндзлі, мальберты. Шыкоўныя азадкі і клубы. Як пяяў паэт. Цьмее золата ў вачах, вабяць магутныя грудзі... А рэпрадукцыі больш няма. Адчуваецца, што яму падабаўся Босх. Але ў яго менш містыкі, сымболяў. Або зусім часам няма. Гэткай празмернасці, нагрувашчання ўсяго-усялякага. Болей жыцця, якім вылучаюцца толькі некаторыя босхавы працы. Само жыццё. Са скарыністымі хлябамі, з дымкімі талеркамі поліўкі, з місамі апетытнага мяса.

А вось Брэйгеля-Малодшага болей вабіла

іншае. Збор падаткаў, напрыклад. Памяшканне, перапоўненае паперамі, дакладней стосікамі, перавязанымі шпагатам. Відавочна, што не грошы. Тады купюраў, бадай, не было. Толькі паўнаважкая манета. Паперы паўсюдна. На паліцах, у шафе, на канторцы, стале, на падлозе сярод пакоя, пад сталом. Стоячы за ім, якісьці ідальга, сеньёр з разумным тварам чытае адную. Чарнявы ідальга, гэткі гішпанскі акупант. Побач — службовец, можа які пісарчук. І чарга просьбітаў без капелюшоў, толькі жанчына, якая нагнулася, у белым каптуры. Вось такі Малодшы Брэйгель.

Яны любілі тады ўсякі гешэфт маляваць. Тавар-грошы-тавар. Адлюстроўваць рэчаіснае жыццё. Несвядома ілюстраваць будучыя падручнікі па палітэканоміі. Мянялы, ліхвяры, зборшчыкі падаткаў. Акуляры без дужак, парыкі, грудкі талераў на стальніцы. Учэпістыя вочы, прагныя да падліку пальцы. Сярэдневечныя рахункаводы і бухгалтары. Касіры, інкасатары. Банкіры. Яны любілі, між іншым, пазіраваць. І добра плацілі майстрам за шыльды, маляваныя алеем. І за тадышнюю рэкламу, якой была і карціна Брэйгеля Малодшага. Пра якога сёння памятаюць ускосна. Толькі таму, што калі аднаго дагэтуль называюць Старэйшым, значыцца быў і Малодшы.

З рэпрадукцыяй было так. Заходжу ў “Кнігарню пані Элізы”, а тамака побач з кніжнымі шэрагамі некалькі друкаваных рэпрадукцый пад шклом у рамах. І гэтая са сляпымі. Славуты Брэйгель. Жудасная, нейкая фантасмагарычная, але такая сапраўдная сцэна. Калісьці экранізацыя мяне вельмі ўразіла з гэтым даўгалыгім Лембітам, эстонцам. “Ціля Уленшпігеля” экранізацыя. Я тады хадзіў у ботах кірзавых, мусіў хадзіць. Кіно круцілі ў салдацкім клубе. Дакладней, гэта быў вельмі прыліковы — на добры кінатэатр альбо дом культуры — будынак. З чорнай кавай у чайной і з салдацкай біт-групай на чале з прапаршчыкам Ламброзам. (Адкуль у яго досыць вядомае італьянскае прозвішча? — думалася мне тады). Да слова, загадваў клубнай камандай капітан Шлангман, з якім у нас аднойчы адбылася сутычка.

Я ўвайшоў, ужо калі сеанс пачаўся. У чорнай зале нябачныя былі браты па зброі. Зелянковая маса з чорнымі пагонамі, з марамі пра жанчын і дэмбель. А тут сярэдневечная карціна. Адно з самых захапляльных месцаў з падручніка па гісторыі. Ветразёвыя караблі на вуліцах. Сярод спічастых сабораў, вежаў, званіц, замка, палацаў, ратушы, кляштараў, купецкіх дамоў і гандлёвых радоў. Гёзы апаноўваюць затоплены горад. Ілюзія была глыбокай. Я трапіў нават не ў кіно, а ў іншае, кранаючае жыццё, адрознае ад майго цяперашняга абсалютна.

Я не бачыў, як гасла святло, не бачыў цітраў, пагатоў абавязковага перад фільмам “тэлечасопіса” — з традыцыйным Брэжневым, з пенсіянерамі Палітбюро, з героямі пяцігодак і малайцавата-засяроджанымі ахоўнікамі Айчыны ад агрэсіўнага НАТО. Я апынуўся адразу ў тым часе. Я быў калі не сярод намаляваных людзей, дык перад карцінамі фламандскіх майстроў, якія ажылі, зрабіліся рэчаіснымі. Да войска я жыў у прыбалтыйскім горадзе. Ён быў чужы мне, з яго мовай, нават шрыфтам вулічных шыльдаў, з яго жыццём і гісторыяй. Але бадай не таму, што ён мне не падабаўся, было хутчэй наадварот. Папросту чужы і ёсць чужы. Калісьці тамака жмогусы пабілі крыжакаў. Высозная званіца гатычнага касьцёла дамінавала. Каменны салдат з “ппш” — “воін-пераможца”, згодна двухмоўнаму подпісу. Вялікі помнік незразумелым тады паўстанцам 1863-га. Непадалёк ад нашай школы.

Поделиться:
Популярные книги

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Невест так много. Дилогия

Завойчинская Милена
Невест так много
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.62
рейтинг книги
Невест так много. Дилогия

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая