Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Хто памятае той фільм, мяне зразумее. Вялікая была спакуса у фільмоўцаў. Яны гэтую карціну Брэйгеля са сляпцамі ператварылі ў кінасцэну. Атрымалася з надзвычайнай сілай. Акторы ажывілі старое палатно, надалі рух персанажам, узбагацілі дзеянне, працягнулі ў часе. Падабенства ўражвала. Той жа краявід, фарбы, знаёмыя постаці. Каб гэта ўбачыў сам Брэйгель...

Я адразу звярнуў увагу ў кнігарні на рэпрадукцыю. Дасканала выкананы друк. Фарбы, кожная рыса. Дыхтоўная рама, шкло. Усё бліскуча. Доўга я хадзіў глядзець на яе. Пакуль кошт не зменшыўся ў паўтара раза, грошы абясцэньваюцца. І ўрэшце яна знікла. Вось вісела-вісела, непарушна. Але знікла. Нехта купіў. Не я. За такія грошы я ўжо гатовы быў, хаця жонка не хацела заакцэптаваць. Яна скептычна прапаноўвала: уяві сабе такую досыць жудасную сцэну ў сваім пакоі. Канечне, зроблена

выдатна, хоць усяго толькі рэпрадукцыя. Мой знаёмы мастак Грын-ч мне расказваў пра Сарагосу, дзе карціны не толькі ў банках і ўстановах, але ў кавярнях і барах. Часам гэта рэпрадукцыі, але дасканала выкананыя. Але жонка рэпрадукцыі ўспрымала без энтузіязму. Магчыма, ад аскоміны колішніх савецкіх часоў, з тыражаванымі Шышкіным і Васняцовым. Шкада. Няма ў мяне рэпрадукцыі Брэйгеля.

Няма альбома з выявамі твораў. Якіх толькі няма альбомаў! Але толькі не Брэйгеля. Быў выпадак, я разглядаў сціплы, у мягкай вокладцы. У адной сталічнай кнігараньцы. За гэткія грошы ды такую кніжачку. Я вырашыў пашукаць лепшага, пачакаць калі што. Чакаць я ўмею. Марна. Брэйгеля не тыражуюць.

Я вяртаўся са сталіцы найапошнім аўтобусам. Дзяўчына побач запытала, калі ён будзе ў Беластоку. Я адказаў прыблізна. Ля самай гарадской мяжы аўтобус збочыў на панямунскую запраўку. Затрымка хвілін на пятнаццаць. Ноч. Каля паловы трэцяй. Штосьці я сказаў суседцы наконт панямунскай сядзібы апошняга караля. Дом з калонамі захаваўся. Партрэты. Марчэла Бацярэлі. Кароль за столікам: чарніліца, пяро, рукапіс. Далонь на клепсідры, вадзяным гадзінніку. На левым мезеным пальцы круглы сыгнэт. Кароль у шлафроку з футраной аблямоўкай. Рамантычна глядзіць убок і некуды ўгору. Альбо іншы партрэт, пэндзля Вігі-Лябруна. У строі прыблізна стагоддзя ХVІ-га з карункавым каўнерам. На грудзях на ланцугу бляха з цьмянай выявай. Капялюш з шыкоўным страўсавым пяром. Кароль са свежым адкрытым тварам, з прыхаванай у вуснах усмешкай. З левай рукой, зухава ўпертай у бок. Калісьці такі партрэт вісеў у панямунскім палацыку.

Што я ёй яшчэ там сказаў? Ці не пра маўклівы сойм? Я, які ніколі не загаворвае сам, не распытвае, не заляцаецца ў дарозе. Ніколі. Што са мной здарылася? Аўтобус прытармазіў перад мостам, і яна выйшла следам за мной. Я падумаў, што яна ўпершыню едзе ў Беласток, бо яе пытанне... Але чаму яна падумала, што я туды еду? Апроч партфельчыка, як звычайна, у мяне нічога больш не было.

Павячэраць у тры гадзіны ночы і потым рана ўстаць. Адная прыемнасць: разарваць новы пачак кавы. Зачытаешся красамоўствамі. Фірма нямецкая. Мова польская. Вельмі велягурыстая. Паэзія ў прозе. “Ужо больш за стагоддзе захапляльны водар Jacobs з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця цэлых народаў і людзей самых розных пакаленняў. Найлепшае зерне Арабіка, традыцыі і тэхналогіі Jacobs, цудоўны водар — усё гэта незабыўны смак змолатай кавы Jacobs”. Зверху налепка — “Навінка!” — “Цяпер вашая ўлюбёная кава стала яшчэ болей духмянай. Пры выкарыстанні найноўшай тэхналогіі Jacobs зерне кавы перад змолваннем замарожваецца, і вы можаце атрымліваць задавальненне ад выдатнага водару яшчэ даўжэй”. Бяру ў кішэню дыктафон. На вуліцы спёка і сумёты тапалінага пуху.

Наперадзе стаяць мужчыны, на жэрдках два ліхтары і крыж. Самі яны ў кароткіх накідках чырвоных, за імі хлопчыкі — у белых, далей дзяўчынкі ў камізэльках, як быццам нацыянальных польскіх, у вяночках са стужкамі. А следам пяць дзяўчат у блакітных доўгіх сукнях з блакітнымі вяночкамі трымаюць вялізны ружанец. Адна — у цэнтры з крыжам аберуч, да якога ружанец мацуецца. Часткі ружанца накшталт вялізных гуркоў або дыняў.

Звоніць ручны званок... Дзяўчаты нясуць падушачкі, харугвы з жоўтымі стужкамі. Матка Боская. Яе трымаюць на плячах чатыры дзяўчыны ў доўгіх белых сукнях. У туфліках. Сукні з накідкамі, аблямаваныя чырвоным. Увесь час звоняць у званок. Далей зноўку дзяўчаты гэтак жа на плячах нясуць выяву Маткі Боскай. Мужчыны. Харугвы. Зноў выява Маткі Боскай. Чатыры пажылыя жанчыны ў белых хустках. Яшчэ харугва. Звоніць званок. Нейкі святы. Званок, дзіцячыя галасы, гоман. Звоніць таксама звон. Побач мяне — шоргат падэшваў. (Эфект праслухоўвання гуказапісу падобны, як падчас прагляду відэазапісу. Ты заняты адлюстраваннем выявы, падрабязнасцяў. Або імкнешся вачыма запомніць чым паболей, розныя дробязі і пераказаць максімум на стужку. У абодвух выпадках ты заклапочаны відэашэрагам, а потым дзівішся паліфаніі гукаў, запісаных

адначасова, але якіх ты амаль не памятаеш).

Чатыры жанчыны такую цяжкую нясуць Марыю, што трымаюць яе на ўзроўні ніжэй за пояс. Дзіцячыя галасы. Звоніць звон у бліжэйшым касцёле. Хлопчыкі аберуч трымаюць вялікі ружанец, адзін з іх зусім маленькі, гадкі два. У белых шатах з чырвонымі накідкамі. Гукі жаночых абцасікаў. Жаночы спеў. Святар з “уокі-токі”, ахоўнікі таксама. Яны ў чорных гарнітурах. Аператар са штатывам, з маленькай відэакамерай. Харысты з паперамі ў руках. Мужчына — гучнагаварыльнік. Чатыры рупары за спінай, счацвяроныя званочкі ў руках. Адначасова ён чалавек — званіца. Следам самі біскупы без шапачак. Адзін з іх пад балдахінам з цяжкім круцыфіксам у руках. Ахоўнік з “уокі-токі”. Напоўніцу спяваюць птушкі.

Пад парасонам старая манашка з кіёчкам. Кх, пх... “У нашым горадзе існуе ініцыятыўная група падтрымкі прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Пал Палыча Манькоўскага. Група налічвае (далей — называецца лічба). Учора пачалі працу сваю. Першае ўражанне такое, што людзі прыхільна ставяцца да асобы Манькоўскага. І цяперашні прэзідэнт у асобе нашага прэтэндэнта мае вялікага суперніка. Групы невялікія існуюць і ў раённых цэнтрах. Спадзяванні такія, што свае подпісы людзі аддадуць за Манькоўскага і неабходную колькасць, безумоўна, ён набярэ”. “А слоньцэ высоко-высоко сьвеці пілётом в очы, огжэва неструдзэні зімнэ небеске пшэстшэні… Чэкам на вятр, цо розгоні цемнэ зглэмбёнэ заслоны. Встанэ втэды на раз зэ слоньцэм тважом в тваж,..” — запісваю на паперы са слыху. Мая ўлюбёная Кора. Дыктафонныя запісы — сведкі таго гарачага прэзідэнцкага, але марнага лета.

Я магу абыякава праходзіць паўз газетныя шапікі, прымушаць сябе не заходзіць у кнігарні, грэбаваць крамамі, куды імкнецца публіка. Магу не ўключаць тэлевізар, што звычайна і раблю. Але ўсё адно гэтае жыццё складаецца з тысячаў і мільёнаў дробязяў, нюансаў. І думка ўвесь час пульсуе, і немагчыма адмежавацца ад рэчаіснасці, ад навакольнага жыцця, якое енчыць, лямантуе, спявае, плача, нема крычыць, гаворыць рознымі галасамі, ператвараючыся ў галас. І мне непатрэбна і нецікавая тая штучная зорка Памэла з сіліконавымі цыцкамі. З вачыма прасцячкі, калі не сказаць дурнічкі. Якая робіць спачатку сенсацыю з павелічэння сваіх малочных залозаў, дзякуючы якім робіцца попытнай на кінарынку. А потым, адчуўшы змяншэнне попыту, заяўляе ў прэсе, што “здзьмуе” цыцкі. Кантрасты, рэзкія рухі, нечаканыя заявы і ўчынкі — для самарэкламы першая справа.

Адзін замежны беларус любіў мне расказваць дзве рэчы. Ведаеш, гаварыў ён, у спачывальні не павінна быць ні тэлевізара, ні камп’ютара, ні кніжак. Каб добра спаць. Я пакуль не магу сабе гэтага дазволіць, сціпла адказваў я. Бо мой пакой быў адначасова гасцёўняй, кабінетам і, само сабой, спачывальняй. Сёньня нарэшце інакш. Хіба што каля ложка некалькі кніжак, якія я чытаю ці намагаюся чытаць перад сном, пасля дзённай навалы інфармацыі, уражанняў, турботаў. А яшчэ ён любіў вяртацца ў размовах да факта, што большасць апытаных у розных краінах мужчын назвалі нечаканую жанчыну, з якой хацелі б кахацца. Яе імя — Патрыцыя Каас, — урачыста абвяшчаў ён.

Што ж, для мяне не было ў гэтым нічога нечаканага. Палякам часта падабаюцца не якія-небудзь порна-дзівы, а спявачка Кора з Maanam. Я сам чуў па радыё такія прызнанні. Па польскім радыё, само сабой. Кора. Вытанчанасць, інтэлігентнасць, але жарсць і моц. Зрэшты, у яе выпадку правакуюць яшчэ тэксты, якія яна піша і спявае. Пра каханне, прычым тэксты не самыя цнатлівыя. Але вельмі паэтычныя. Бюст зусім не такі вялікі, як у Памэлы, але затое сапраўдны. А вершы?

Przyjd'z do mnie w nocy Z za siedmiu g'or i m'orz Kocham gdy mnie dotykasz Cho'c nie dotyka sie r'oz

“Калі мяне кахаеш, як ты кажаш, пашукай яблык вечнага кахання з чарадзейскага саду”, — спявае Кора. Каб добра спяваць, зусім неабавязковая вялікая грудная клетка, аб’ём лёгкіх, не кажучы пра бюст. У Памэлы завялікі бюст, досыць пракураны голас і нуль акторскіх дадзеных. Але галівудцы кіруюцца ў такім разе не густам або крытэрыямі, што датычаць прафесыйнасці выканаўцаў. Адно законы шоў-бізнесу: чым большыя бюсты, чым даўжэйшыя лімузіны, чым болей віскі, боек, страляніны і спаленых “кадылакаў”. А таксама забітых і параненых.

Поделиться:
Популярные книги

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Невест так много. Дилогия

Завойчинская Милена
Невест так много
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.62
рейтинг книги
Невест так много. Дилогия

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая