Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Навокал мноства белых халатаў, апроч медыкаў, студэнты і студэнткі, а ты нібы паддоследная жывёла перад імі. У цябе быў падрыхтаваны маленькі план: каб не засяроджвацца на тым, што цябе рэжуць, працягваць думаць над апавяданнем пра “будаўнікоў бункераў”, якім займаўся напярэдадні. Напрыклад, прадумаць як Бабілонскую вежу з карціны Брэйгеля закапалі, толькі вяршыня — над зямлёю... Аднак хірург вырашыў, што аперацыя будзе пад агульным наркозам, і ні пра што думаць не трэба. Табе робяць ужо другі ўкол. Пяць-дзесяць-пятнаццаць, мабыць, хвілін, табе робіцца амаль няёмка: хірург не можа пачаць тлумачыць студэнтам, анестэзіёлаг ніяк не можа знайсці ў цябе прыдатную

вену. Сітуацыя ледзьве не патавая.

Цябе нібы які механізм, машыну, падрыхтавалі да рамонту — злілі рэшткі паліва, алей, пачысцілі забруджаныя часткі. Абязрушылі. Адлучылі акумулятар. Ты — тулава, рэч, абалонка. Ты — прадмет, на які навострылі скальпелі, вочы і вушы, каб запамінаць. Навокал чакаюць, калі ператворышся ў нячулую калоду, калі яны знікнуць для цябе, а ты, прынамсі як жывая істота, аднолькавая з імі, — для іх. Час, час, ты затрымліваеш іхні час, практычныя заняткі ў студэнтаў таксама паводле раскладу… Наркоз — часовая бадай смерць, прынамсі адсутнасць, ты не жывеш, не існуеш, цябе няма. Знянацку знікаеш, не паспяваеш заўважыць. Ні таго, як пачынаеш засынаць, ні таго, як гасне свядомасць і ты адлучаешся. Гэтак, напэўна, наступае і сапраўдная смерць, лепшы яе гатунак — смерць хуткая і лёгкая. (Твая істота дае нырца і не вяртаецца на паверхню. Усё. Нябыт).

Ты разрэзаны і зашыты, знутры зацыраваны бы шкарпэтка, прымусам пагружаны ў сон і вызвалены з яго. Апушчаны (ці, наадварот, узняты?) у бязважкасць, у непадкантрольны табе стан, зноў набыў цяпер вагу. На некалькі дзён ты прыкаваны да ложка і будзеш залежаць ад іншых: пачысціць зубы, вынесці судзіну з мачой, даць піць, талерку з ежай, хаця не, ад ежы ты адмаўляешся: не дай божа на гаршок рабіць у ложку. Годзе з цябе старарэжымнага эмаляванага з шырокім хобатам нібы-чайніка, які з цяжкасцю нахіляючыся трэба браць з падлогі і прыладжваць да свайго апатычнага “васьміножца”.

Ты трапляеш у шпітальныя сцены, калі неба блакітнае, адкрытае сонца і даволі цёплае паветра. Цяпер, калі зноўку неба сіняе-сіняе, сонца яшчэ мацнейшае, і зрабілася значна цяплей — сапраўдная вясна, амаль пачатак лета, не знаходзіш слоў для раптоўнай зімы, што здарылася на Вялікдзень. Зрэшты, ты адчуў яе і ўбачыў чужымі вачыма — нібы праз вайсковую стэрэаскапічную трубу, лежма лежачы на сваім казённым ложку, амаль прымацаваным да яго.

Надвор’е змяняецца гвалтоўна: моцны вецер гоніць на ўсход уздоўж нябачнай ракі нагрувашчванні аблокаў, неба пакрысе робіцца аднастайным, суцэльнага шэра-сталёвага колеру, яно з цяпла нават выглядае халодным, зімовым. Хвалі моцнага ветру налятаюць на будынак, вецер скавыча, а батарэі пачынаюць разагравацца. Неўзабаве ўжо хвалямі нясе снег, на які вы паспелі забыцца. Ён падае некалькі гадзін запар, а твае аднапалатнікі абмяркоўваюць лічбу прыпаркаваных абапал дарогі машын і людскі натоўп, што сабраўся да ўсяночнай на будоўлі царквы: сцены на некалькі метраў, крыху вышэйшыя за іх чатыры белыя калоны, пад’ёмны кран, стосы цэглы, блокаў, дашчаны плот.

Размова пра велікодныя яйкі, спрэчка — калі іх свенцяць — толькі ў суботу, ці ў нядзелю таксама? Званкі Андрэя сваякам і знаёмым, ён божыцца, што заўсёды робіць гэта ў нядзелю. Ён гаворыць пераканаўча, ты яму амаль верыш, тым больш насамрэч не ведаеш, як там у царкве робіцца. Ва ўсякім разе не ўзнікае сумневу, што Андрэй сапраўды свенціць яйкі, толькі сёлета не атрымалася. Увагу прыцягвае дом бацюшкі — грунтоўны і закончаны —памерам амаль з саму царкву, — гаворыць нехта, ты працягваеш “глядзець вушамі”. Перад сном прыходзіць sms: “Са святам Уваскрашэння Езуса Хрыстуса!

Смачнага Велікоднага яйка, шчасця і веры ў сэрцах жадае сям’я Р.”…

Наркоз — ты адлятаеш. Як газ, як сон, як светлы дзень. Знікаеш з уласнай свядомасці, як нібы памерлы, якога больш няма для самога сябе, які толькі ў думках, у памяці тых, хто застаўся... Завітвае з суседняй палаты цікавы чалавек: іншых ён моцна “грузіць”, амаль што раздражняе, а табе падабаецца яго слухаць. Ён таксама пасля аперацыі, але — лапраскапіі, калі жывот не рэжуць, а толькі пад скурай з дапамогай шчупаў аблытваюць яго адмысловай сеткай.

Задурыў усім галаву, а табе цікава. Абудзіўся, кажа, на стале, непрыемна здзіўлены: усіх бачу і раптам усведамляю, што работу яны сваю яшчэ не закончылі. Адчуваю, як шкрабаюць па жываце... Быццам таркай жалезнай. Дайце наркоз! Няма, скончыўся. Што значыць скончыўся? Шукайце дзе хочаце! Не скандальце, мужчына, калі прывязуць у палату, дадуць укол. Калі гэта будзе?! Вы казкамі не карміце, дзе кніга скаргаў?! А рукі не слухаюцца, сам як лялька, толькі галава жывая, і недарэчная думка раптоўна: вось траплю дамоў калі ў рэшце рэшт, куплю любых смярдзючых сасісак у краме, без розніцы, налью шклянку, абы хутчэй, абы сапраўды дачакацца...

Наркоз — ці гэта цемра? Або, наадварот, святло? Хутчэй адсутнасць усяго і знікненне цябе самога: ніякіх сноў, ніякіх візуальных выяў, нічога. Ты часова вырваны быццам расліна з глебы, з рэчаіснасці, з гэтага жыцця, толькі тваё цела, твая абалонка на месцы, але табе гэта невядома, ты сам знік з яе, кнот прыкруцілі, агеньчык задыхнуўся, жыццё цьмее нябачна, нават з прыскам не параўнаць, у якім зіхацяць раз-пораз жарынкі. Гэта яшчэ можна назваць: залунаць і растварыцца ў паветры, незаўважна, неўпрыцям, у імгненне вока, недаступнае чалавеку для фіксацыі, як хуткасць святла.

Разам з целам і свядомасцю зніклі час і свет: ложак, табурэтка, усе рэчы навокал, людзі і далей — вуліцы, мост, дамы, рака, увесь горад. Знікла неба, пара года, надвор’е і канкрэтны дзень, дата. Але насамрэч гэта ілюзія. Пагас толькі адзін тэлеэкран, гэта яго больш няма, на астатніх па-ранейшаму твары, натоўпы, рух, галасы: гамана, смех, жыццёвыя сітуацыі, калізіі, выпадкі, здарэнні, штодзённая плыня. Гадзіннікі перасталі цікаць, пясок прасыпаўся скрозь вузкае жэрала ў дольную колбу, набыўшы абрыс кургана ці піраміды, хісткую трываласць, атрымаўшы вонкавую раўнавагу пясчынак, падманлівую непарушнасць.

Сон, зрэшты нетрывалы, разрывае трэск неонавых лямпаў. “Христос воскресе! Подставляйте попки, мужчыны”, — стараславянскія словы для цябе зусім нечаканыя. Уся палата, напалову сонная, падстаўляе азадкі чапурыстай медсястры з прэтэнзіяй... Пры канцы твайго шпітальства на сколатых галах не застанецца жывога месца, затое не адчуваеш свайго шнару. Ён не смыліць, адно нагадвае аняменнем. Двум з суседаў штодня ставяць кропельніцы, таму, што злева, Валодзю — па тры слоікі рэгулярна. Але што толку: ён дыміць як паравоз — перад ежай, пасля ежы, нават прачнуўшыся ўначы, бярэ пачак цыгарэт у прыбіральню.

Замяшанне на калідоры, чую чужыя каментары таксама, сам не здатны зрушыцца, хіба што здарыўся б пажар, землятрус, вайна. Звяглівы голас, скаргі, роспач, паўторы, паўторы, робіцца цяжка нават у зачыненым пакоі. Скандал у шпіталі яшчэ больш гнятліва дзейнічае. Да кагосьці прыйшла наведаць сваячка, але яна ненармальная, шкада, шкада, але хочацца, каб усё хутчэй закончылася. І табе паведамляюць, што прыбыла якаясь “брыгада”, енкі перапыніліся, засталося пачуццё прыкрасці і няёмкасці. Напачатку ўсе маўчаць.

Поделиться:
Популярные книги

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Невест так много. Дилогия

Завойчинская Милена
Невест так много
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.62
рейтинг книги
Невест так много. Дилогия

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая