Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Мэты абавязкова зафіксаваць свае шпітальныя ўражанні не было, не. Наадварот, табе хацелася адасобіцца, па магчымасці прасунуць наперад сваіх “будаўнікоў бункераў”, перачытаць “Я дыктую...” Самі падзеі сталі стукацца ў дзверы, складацца ў сказы і абзацы: раптоўная зіма на час твайго нерухомага існавання на хваробнай пасцелі, якая сканчаецца разам са зняволеннем у ложку. Ты ёсць, цябе няма, і нічога няма для цябе, гэта — наркоз. Узнікае жаданне акрэсліць свае адчуванні, а потым у аповед урываецца смерць чалавека, якога ведаў, якога бачыў зблізку: усмешку, міміку, вочы.

Іншай нагоды не будзе, каб сказаць пра вашыя дачыненні, якія не былі зусім без шурпатасцяў. Ваш дом адпавядае

геаметрыі трох вуліц адразу, і ў куце — супадзенне! — на адным паверсе вашыя вокны амаль побач — наўскасяк. Яму было неабыякава, што ў суседнім акне гарыць святло і нехта піша апавяданні, ён сам пра гэта казаў, прынамсі ўскосна. Ты таксама час-часам пазіраў на яго вокны, адзначаў, што пагасіўшы святло ён глядзіць тэлевізар. З нейкай супярэчлівасці ён, аднак, тармозіў друк адной тваёй кніжкі, знаходзячы нейкія адгаворкі. І калі яе нарэшце зрабілі, адразу быў арыштаваны друкарскі варштат. Ты ледзь не спазніўся ў апошні вагон, і невядома навошта яму ўсё гэта было... Застаўся прысмак.

І з апошняй кніжкай, праз некалькі гадоў, гісторыя амаль паўтарылася. Ты зноўку адчуваў бадай ці натурыстасць, ці нейкую рэўнасць. Але пазней, счакаўшы, ты падпісаў яму кніжку, і ён ацаніў жэст. Гарачы летні дзень, прахалода цеснай кавярні ў сутарэннях. Ты і твая кніга, чытачы, прадстаўляе яе ён, твой сусед, хаця ты нават не прасіў, каб не абавязваць чалавека. Для цябе нечакана: ты бачыш, што ён падрыхтаваўся і, галоўнае, ягоныя ацэнкі не супярэчаць тваім асабістым, здаюцца трапнымі, не хібнымі, не памылковымі, а гэта зусім не абы што, тым больш ён гаворыць штосьці новае пра цябе для цябе самога. Можа быць, ён быў якраз тваім самым уважлівым чытачом, можа быць таксама, гэта збег акалічнасцяў, але літаратурную кавярню неўзабаве раптоўна закрылі, і больш табе не ўдасца пачытаць свае апавяданні публіцы за столікамі з кавай.

Вашыя з ім здарэнні, так выйшла, наклаліся ў часе: амаль аднадзённа вы трапілі ў шпіталь, і калі ты пасля аперацыі варушыўся на ложку з ранай на жываце, ён вынырнуў на паверхню, убачыў святло, пачуў гукі, галасы, адчуў пахі, ачуняўшы пасля нябыту. Ты даведаўся па тэлефоне: “Вітольд, у Кастуся кепскія справы”, калі ў цябе, наадварот, пачало загойвацца... Але калі ты нарэшце апусціў ногі з ложка і ўпершыню ўстаў, адчуваючы голкі ў ступаках, ён канчаткова трапіў у цемру і ўжо больш нічога не адчуваў. І дакладна ў той дзень, калі ты вярнуўся дахаты, першая навіна: толькі што яго не стала. На аднаго зацікаўленага чытача ў цябе стала меней.

Перасыпаўся дробны рачны пясочак у дольную колбу гадзінніка, і няма каму перакуліць яго зноўку, бо гэта можа зрабіць толькі сам чалавек — уласнай рукою. Альбо Бог. Але Бог, мабыць, стаміўся... Ці страціў надзею, разняверыўся, ты не ведаеш дакладна. Ніхто напэўна не ведае.

Шпітальныя дні — чарада ўзрушэнняў, прыкрасцяў, здарэнняў. Сяродначы раптам за дзвярыма штось надзвычайнае: гвалтоўны ліхаманкавы рух, спалоханыя рэзкія галасы, якія дарма імкнуцца да сцішанасці. Сон перарваны, пачынаеш разумець, што хуткая даставіла кагось, што ён у небяспечным стане, што на аперацыйнай каталцы. Зусім нечакана дзверы рэзка расчыняюцца, трэскат газавых лямпаў, ты разумееш, што гэтага кагосьці хочуць пакласці побач з табой, ложак учора вызваліўся. Усё абвострана, кантрасна, ты не расплюшчваеш вочы, каб не бачыць, табе не хочацца. Апошнюю ноч у такім суседстве, а раптам з ім штось здарыцца, яму будзе кепска, стан пагоршыцца, ён пачне паміраць?! Сёстры гарачна раяцца, амаль спрачаюцца, нарэшце хапаюць ложак, святло гасне, дзверы зачыняюцца. Ты разумееш, што ўсе чулі, усе не расплюшчвалі вачэй, усе ўздыхнулі з палёгкай. Хапатлівыя дзеянні, узрушэнне

за дзвярыма не спыняюцца, заснуць, ясна, немагчыма, робіцца зразумелым, што чалавеку будуць ачышчаць нутро з дапамогай клізмы, недзе рыхтуюць аперацыйную, надзвычайнасць у тым, што ён непрытомны, як можна здаўмецца…

Ён не прачнуўся і ніколі не даведаўся пра гэта сам. Але ж! Зрэшты, гэта самае простае, самае лёгкае, бяскрыўднае. Адносна сябе, ясна, адносна сябе толькі.

2007

Сяргей Астравец

Творчая біяграфія

Сяргей Астравец нарадзіўся ў Мінску ў 1959 годзе 11 красавіка. Сапраўднае прозвішча Астраўцоў, як мяркуецца, праз паходжанне продкаў з Астраўца.

Празаік, эсэіст, блогер. З 1984 года жыве ў Гродне, куды прыехаў пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пастаянна працуе журналістам, у 1992-93 гадах рэдагаваў газету “Пагоня”. Адно з першых апавяданняў, “Нямко”, выйшла ў зборніку таварыства “Тутэйшыя”, у якім удзельнічаў С. Астравец.

1988. Удзел у нарадзе маладых літаратараў на Іслачы.

1993. “Янычары”, першая кніга прозы.

1997. Закончыў школу “Пагранічча” у Сейнах, Польшча. У яе рамках меў сустрэчы з пісьменнікамі, у прыватнасці, з Сакратам Яновічам і Юрыем Андруховічам.

1998. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

1999. Сябра Беларускага Пэн-цэнтра.

2000. Кніга “Цэнзарскія нажніцы” (выйшла ў Беластоку), у якой 62 аповесці і апавяданні, адзначана “Гліняным Вялесам”.

2000-2001. Удзел у літаратурных сустрэчах “Бязмежжа” у Гайнаўцы, Польшча.

2003. Кніга эсэ, зацемак, рэпартажоў “Лісты да хома саветыкуса”.

2006. Кніга “Кактэйль Молатава. 19 апавяданняў”.

2007-2010. Свой блог “Праз гарадзенскія акуляры” на сайце газеты “Наша Ніва”.

2009. Кніга “Каты Ёзафа Ратцынгера. Апавяданні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні”.

2010. Стыпендыя Балтыйскага цэнтра пісьменнікаў і перакладчыкаў, месяц працаваў у доме творчасці на востраве Готланд у Швецыі. Готландскае эсэ “Вежы ўздоўж мора” з сайта Радыё Свабода перадрукавала “Літаратурная Беларусь”.

2011-2012. Блог “Дзённік пісьменніка” на сайце Радыё Свабода.

2012. “Райскія яблычкі. Апавяданні з берагоў Нёмана і Гараднічанкі”, першая кніга ў электронным варыянце (Бібліятэка Kamunikat.org).

2012. “Жалезная заслона з арнаментам. Стэнаграфічная сага”, другая электронная кніга (Бібліятэка Kamunikat.org).

Школьныя гады правёў у прыгарадах Берліна, у ГДР, затым — у Літве. Жаданне пісаць з’явілася рана: убачаны зблізку выступ на Прагу савецкай вайсковай калоны ў жніўні 1968 года стаў пазней падставай для апавядання “Мытыя яблыкі”. Яно было апублікавана напярэдадні распаду СССР у адноўленай у 1991 годзе Сяргеем Дубаўцом першай беларускай газеце “Наша Ніва”. Два іншыя “нямецкія апавяданні” надрукавалі газета “ЛіМ” і часопіс “Бярозка”. У 2003 годзе пісьменнік, вярнуўшыся да падзеяў 1968-га, напісаў “Чэшскае піва. Запіскі капітана Кавалёва” (публікацыя ў часопісе “Дзеяслоў” у 2009 г.).

Поделиться:
Популярные книги

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Невест так много. Дилогия

Завойчинская Милена
Невест так много
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.62
рейтинг книги
Невест так много. Дилогия

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая