Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Людзі ёсць людзі, яны кволыя, яны занадта жывыя, з плоці і крыві, з імі прасцей. Ідэя-фікс — выбіць, вытрасці паказанні з машынкі. Штосьці ж павінна заставацца ў памяці, як на капірцы — схаваныя тэксты, ператвораныя ў попел са страху творы. Сапраўдны страх — творы ненапісаныя, непрачытаныя, не прамоўленыя ўголас, недаступныя пабочным вачам, нікім не ўбачаныя, пра якія ніхто не даведаўся, не здаўмеўся нават. Толькі ўбачаныя надрукаванымі ў думках, унутраным зрокам, які здольны бачыць, чытаць у галаве. Затым — змікшыраваць, рассыпаць набор, заблытаць сляды, сцерці, забыць, задушыць у душы шкадаванне аб ненароджаным творы, аб забітым уласнай рукою рамане. Творы-фантомы, раманы-міражы, мары, мроі.

Пісаць

у такіх умовах, сам занятак літаратурай — хаджэнне па лязу, няпэўныя крокі, балансаванне на канаце. Гульня ў ката і мыш, вечнае змаганне са страхам. Страхам, перш за ўсё не смерці, а — катаванняў. Гэта бывае страшней за смерць, якая — проста раптоўнае знікненне, ніколі не заўважаеш сам, не паспяваеш усвядоміць, адчуць. І нічога зразумець, толькі іншыя могуць гэта, якія бачылі цябе толькі вось хвілю таму звычайным, з якімі толькі што, напрыклад, размаўляў, смяяўся, абменьваўся поглядамі, утвараў адзіны жывы ланцуг, супольнасць, сябрыну.

Хтосьці сказаў: рай азначае адсутнасць выбару. Мы не можам вагацца: што рабіць з яблыкам? За нас вырашана: мы зрываем, адкусваем. Як зачараваныя. Але пекла — таксама месца без выбару. Выбар існуе толькі ў жыцці. Але яно нярэдка — зыбучыя пяскі. Мы ў нерашучасці: як зрабіць слушны крок? Ног толькі дзве, і разумных крокаў толькі палова прыблізна. І так будзе заўжды. Баяцца і пісаць, пісаць і баяцца, трымцець, забіваць у сабе страх, перамагаць уласную кволасць, маладушнасць, нетрываласць, патэнцыйны канфармізм, унутранага рэдактара, сябе-свайго цэнзара, ахвяру і ката ў адной асобе — у гэтым сутнасць творчасці.

А чаго баяцца яны, якія займаюцца сёння перападзелам пішучых машынак? І каго? Канкурэнтаў, заніжаных, на іх погляд, тыражоў і, асабліва, ганарараў? Зрэшты: што для іх найважней, найгалоўней — лічбы паасобнікаў, ці грошай? Хаця, яны, мабыць, застаюцца ў палоне старых стэрэатыпаў, колішніх ганарарных ставак, “відэльцаў”, абавязковай залежнасці другога ад першага. Цяпер інакш: сапраўдныя тыражы наўмысна заніжаюць, каб меней спагналі падаткаў, аўтару стараюцца толькі даць за рукапіс, скласці дамову, каб не ўзгадаць пра магчымы прыбытак ад продажу. Забіваць у сабе страх — няма такой патрэбы, баяцца за неабачлівае слова, за неадпаведны твор, супярэчлівы погляд на падзеі — у іх такой недарэчнасці проста не можа быць. Не дзеля таго яны машынкі пераразмеркавалі, дзяльбу бюстаў учынілі. Халера, ажно стаміўся ад думак!..

Дома сасніў штось дэпрэсіўнае, хаця хапала урачыстых фарбаў (сны нямыя), як у рэквіеме Моцарта ці ў любым іншым пахавальным маршы. Не адразу, але здаўмеўся, што збіраюцца хаваць пісьменніка-патрыярха з інваліднай каляскі, якога бачыў на ўстаноўчым сходзе, альбо кагосьці з яго паплечнікаў, з шэрагаў “старой гвардыі”, з лаўрэатаў Сярпоўскай прэміі.

Пешая працэсія, у руках кнігі, машынкі (калі прачнуўся, успомніў: чытаў аднойчы, што ён пісаў адначасова некалькі твораў, прычым кожны — на асобнай машынцы). Так, вядома, перад нябожчыкам звычайна нясуць узнагароды на падушачках. (А магчыма таксама, калі паміраюць музыкі, аберуч — гітары, вінілавыя кружэлкі, звычайна класічна чорныя, скрыпкі…) Здаецца, за нябожчыкам у зеўру зараз пакідаюць кніжкі ды машынкі — імянныя, антыкварныя, музейную калекцыю. Нічога не магу зрабіць, ад мяне нічога, як заўжды, не залежыць. “Усё! Знята!” Што гэта? І раптам усведамляю, што гэта крычу я сам: “Знята, знята! Сфільмавана! На сёння годзе!”

2007

СНЕЖНЫ ВЯЛІКДЗЕНЬ

Кантраснае апавяданне

Месяц мінуў, дакладна месяц як ты зноўку апынуўся дома, як даведаўся пра смерць суседа,

з якімі былі прыяцелямі, але не сябрамі, як не стала таксама аўтара кніжак на тваёй паліцы Курта Вонегута і, нарэшце, як табе, Вітольд, споўнілася салідная лічба... Ты ўжо ходзіш кіламетрамі, працуеш як заўжды раней, толькі цягаць нічога і падымаць нельга. Ты можаш задаваць пытанні, фатаграфаваць, пісаць і успамінаеш тыя снежныя дні сярод вясны.

Я буду пятым, паздароўкаўшыся, паведаміў ты, займаючы сярэдні ложак справа ад дзвярэй, адзіны вольны. Сказаў і адразу змеціў пажылую кабету ў чорнай шаце. Другім разам трапляеш на аперацыю і сутыкаешся з каталіцкай манашкай. Хіба што някепская прыкмета, хоць і крыху дзіўнае супадзенне. Яе задача — сагітаваць на шпітальную імшу і споведзь.

Ты не быў яшчэ на велікоднай споведзі? Ну дык прыходзь абавязкова на “мшу свенту”. Ну, не ведаю. Чаму не ведаеш? Я толькі прыйшоў, у мяне заўтра аперацыя. Такая прыблізна размова. Яна не задаволена: ніякага плёну. Для яе жыццё — малітва, ёй незразумела, як можна не жадаць, перад выпрабаваннем пагатоў, спусціцца да ксяндза, які сам прыйдзе, паслуга “з дастаўкай на месца”, не жадаць паспавядацца перад хірургічным нажом злашча? Безвынікова, яна знікае за дзвярыма не з расчараваным, з незадаволеным выглядам. А на століку жмут вербачак — галінкі з пупышкамі і банцікамі стужак.

Хварэльня наводшыбе. Горад з адлегласці: сталагміты жылой забудовы, шэрасць, суцэльную бетоннасць якой расквецілі нядаўна фарбамі, каб воку было весялей, каб стварыць ілюзію сякой-такой разнастайнасці, каб па-магчымасці крыху палепшыць настрой. Нашая рака нябачная ў сваёй цясніне, але яна падзяляе шэрагі і купы дамоў-сценаў і гмахаў-вежаў на дзве часткі, з якіх складаецца горад. Групоўкі будынкаў рознай вышыні не толькі ствараюць у паветры няроўны краявід з бетону і цэглы, але й самі паўтараюць няроўнасці ландшафту рэчаіснага — табе вядома, што той вялікі гмах за ракой сапраўды займае адзін з пагоркаў узвышша, якое пазначана на мапах іншай фарбай і на якім разрастаецца ўшыркі горад. Там, за ракой, твой райскі куток, змазаная выява, нібы трапіла назад у праяўляльнік…

Табе ўсунулі ў азадак гумовы тонкі шланг, ты ляжыш на левым баку і адчуваеш, як імкліва напаўняешся вадкасцю, цябе пачынае раздзімаць, раптам табе здаецца з фізічнай выразнасцю, што з лабка дробнымі кроплямі, як праз душ пырскае вада, але дзякуй богу — не, толькі здалося, твой жывот яшчэ не сіта. Ты ледзь паспяваеш дабегчы да гаршка.

Ты злуеш на сябе, што выгаліў толькі месца для будучага разрэзу і пазнейшага шнару і што не браў брытву. І табе зараз выдаюць казённую, каб ачысціў увесь жывот да пупка і нават часткова згаліў расліннасць на нагах. Але ж! Тое самае мусіць выканаць сусед, хаця яму будуць рэзаць не жывот, а нагу. Ён пасміхаецца на ложку, што сястра пасля не выклікала яго на праверку, як цябе.

Не есці, не піць, а зранку — зноўку клізма. Ты нібы парожняя бутэлька. Але гэтым разам табе літасціва дазваляюць пакарыстацца гаршком на месцы — “у клізменнай”, на дзвярах напісана больш завуалявана — “маніпуляцыйная”. А затым вусаты анестэзіёлаг, які знянацку размаўляе па-беларуску, і чаканне дастаўкі. Першым забіраюць суседа. Трэба галяком забрацца на каталку і накрыцца коўдрай. Дзве маладыя кабеты чакаюць побач.

Дзверы, парогі, калідоры, павароткі, ліфты, паверхі. А з тваіх вачэй адплывае белымі няроўнасцямі, лямпамі, падзеленая дзвярнымі перамычкамі, зігзажная рака калідораў. Якіх вы мужчын сёння возіце! — чуеш ты ў руху, словы ўмэнт адлятаюць, застаюцца ззаду. (Якіх жа, цікава — вусатых?) Гэта сказана самай сімпатычнай і маладой медсястры Машы, якая кіруе каталкай. Нарэшце вялізныя плафон з драпінамі ў аперацыйнай, пад якім ты амаль што спрактыкавана перабіраешся з каталкі на стол.

Поделиться:
Популярные книги

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Невест так много. Дилогия

Завойчинская Милена
Невест так много
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.62
рейтинг книги
Невест так много. Дилогия

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая